СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Мікола Лупсякоў. "Мэры кэт"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Распрацоўка плана ўрока па беларускай літаратуры ў 7 класе.

Просмотр содержимого документа
«Мікола Лупсякоў. "Мэры кэт"»

Тэма: Мікола Лупсякоў. «Мэры Кэт».

Мэты: пазнаёміць вучняў з асобай пісьменніка; удасканальваць раней набытыя навыкі работы з празаічным творам; звярнуць увагу на партрэт і яго функцыянальную ролю; дапамагчы адчуць настрой эмацыянальнай прыўзнятасці ад пачуцця першага кахання; ; выхоўваць культуру ўзаемаадносін.

ХОД УРОКА

1. Арганізацыйны момант

2. Праверка дамашняга задання


3. Актуалізацыя вывучанага

Суаднесці назвы твораў і іх аўтараў, жанр і герояў


Твор

Аўтар

Жанр

Героі

1) На Каляды к сыну

Я.Купала

верш

Матылёк

2) Маёвая песня

Я.Колас

паэма

Гусляр, князь

3) Дзяўчаты мінулай вайны

М.Багдановіч

верш

Тэкля, Лаўручок

4) Курган

Е.Лось

апавяданне

Тэкля, Васіль

5) Незагойная рана

В.Быкаў

аповесць

Дзяўчаты

6) Урокі пані Мар’і

З.Бядуля

паэма

Данік, пані Мар’я

7) Дзядзька-кухар

Я.Брыль

апавяданне

Антось, хлопчыкі

8) Мэры Кэт

М.Лупсякоў

апавяданне

Эма, Антон


Мэтавызначэнне:

– Як вы думаеце, які твор мы будзем вывучаць?

Сфармулюйце задачы на сённяшні ўрок:

Пазнаёмімся…

Зможам…

Будзем ведаць…


4. Новая тэма

1. Знаёмства з кароткімі біяграфічнымі звесткамі пра пісьменніка

Мікола Лупсякоў (4 сакавіка 1919, г. Масква — 12 лютага 1972, г. Мінск) – беларускі празаік, аўтар зборнікаў апавяданняў, твораў для дзяцей і юнацтва. Ён вельмі любіў дзяцей, марыў стаць настаўнікам. Вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага педінстытута. У гэты час убачылі свет яго першыя апавяданні. Але мара не спраўдзілася, пачалася вайна. 3 вайны пісьменнік вярнуўся з цяжкай траўмай. Адзінай радасцю была творчасць і ёй ён аддаваў увесь вольны час.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і.

У 1921 г. сям'я з Масквы вярнулася на радзіму — у вёску Папаратнае ў Жлобінскім раёне. У 1932 г. сям'я пераехала ў суседнюю вёску Вішанькі, дзе бaцькa — колішні мaтpoc лiнкopa «Пeтpaпaўлaўcк», a пaзнeй лeдaкoлa «Тaймыp» — пpaцaвaў cтapшынёй кaлгaca. У 1935 г. Лупсякоў паступае на рабфак пры Белдзяржуніверсітэце, а ў 1936 г. — на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1941 годзе. У 1941 годзе мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Пасля заканчэння ў 1942 г. Смаленскага артылерыйскага вучылішча актыўна ўдзельнічаў у баях пад Масквой, на Цэнтральным і Варонежскім франтах, у бітвах пад Курскам і Харкавам, дзе ў сакавіку 1943 года быў цяжка паранены. Пасля лячэння пісьменнік быў дэмабілізаваны з дзеючай арміі.

Працаваў у газеце «Казахстанская правда» (1943—1944), а таксама ў рэдакцыях часопісаў «Беларусь» (1944—1945) і «Бярозка» (1945—1949). Сябра Саюзу Пісьменнікаў СССР з 1944 года.

Памёр 12 лютага 1972 года ад сардэчнага прыступу, не дажыўшы менш за месяц да свайго 53-годдзя.

Пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Мінску.

Пісаць пачаў яшчэ ў школе. Пры падтрымцы Кузьма Чорнага ў 1935 г. надрукаваў у альманаху «Аднагодкі» апавяданне «Нeчaкaнae».

Пасля дэмабілізацыі і вяртання ў Беларусь выдаў зборнікі апавяданняў «Першая атака» (1944), «Апавяданні» (1947), «Мост» (1947), «Дружба» (1952), «Чырвоны бераг» (апавяданні і нарысы, 1954), «Дняпроўская чайка» (1957, 1988), «Паядынак» (1957), «У вераб'іную ноч» (1958), «Ля пераправы» (1959), «Прырэчча» (аповесць і апавяданні, 1961), «На берагах Дняпра» (1966), Выбраныя творы (1968), «Міхалаў дуб» (1974). Пасля смерці пісьменніка выйшлі зборнікі апавяданняў «Міхалаў дуб» ( 1974), «Дняпроўская чайка»(1988).

Для дзяцей выйшлі кніжкі апавяданняў «Разведчыкі» (1949), «На вірах» (1974) і аповесць «Я помню…» (1964).


Фізкультхвілінка

Кожную раніцу, выцягнуўшыся ва ўвесь рост, успомніце:

Я – чалавек. Гатовы стаць побач ці наперадзе. Працягнуць руку дапамогі. Лёгка нахіліцца да малога ці слабога. Павярнуцца да тых, хто адстаў. Дацягнуцца да мары. Апусціцца і падняцца пасля няўдачы. Глыбока ўздыхнуць аб тым, што не збылося, і ўсміхнуцца таму, што абавязкова збудзецца.


2) Знаёмства з творам

Якія кнігі вы любіце чытаць?

Якія псеўданімы сабе абралі б, калі давялося стаць шпіёнам?

Як вы рэагавалі на новенькіх вучняў у вашым класе?

Пра што расказваецца ў апавяданні?

У творы расказваецца пра ўзаемаадносіны дзяцей, школьнае жыццё. Аповед вядзецца ад імя галоўнага героя Антона Бубнова.

Настаўнік прапануе прачытаць першы раздзел. Пасля чытання абмяркоўваюцца пытанні:

  • Якую навіну прынёс Антону Янка Маркаўцоў?

  • Што вы даведаліся пра новую вучаніцу?

  • Што больш за ўсё ўразіла Янку Маркаўцова?

  • Якой вы сабе Эму Пшанічную? Зачытайце месца ў творы, дзе даецца апісанне яе знешняга выгляду.

Янка Маркаўцоў расказаў Антону пра тое, што ў іх клас прыйшла новенькая дзяўчынка - Эма Пшанічная. Яе бацьку перавялі ў калгас, дзе жылі хлопцы. Ён аграном, а маці Эмы вучоная. Янку вельмі ўразіла колькасць кніг у кватэры дзяўчынкі. Ён з захапленнем пералічваў Антону аўтараў: Майн Рыд, Купер, Маўр.

Дзяўчынка адрознівалася ад іншых дзяцей адзеннем, паводзінамі. Антон адразу адзначыў: «... гэтая Эма вельмі культурная». Да таго ж у дзяўчынкі было вельмі рэдкае імя — Эма.

Пісьменнік так яе апісвае: «У новенькай форме, кірпаносая, чырванашчокая, з доўгай касой і на руцэ – гадзіннік».

♦ Чаму Антон узлаваўся на Эму?

♦ Што ён вырашыў зрабіць?

Антону не спадабалася, што Эма выдатніца, бойка адказвала на пытанне, не разгубілася. Ён вырашыў напужаць дзяўчынку.

  • Як павяла сябе Эма? Зачытайце яе адказ на запіску Антона.

  • Якім чынам падзеі развіваліся далей?

Антон вырашыў помсціць, за гэта настаўніца прымусіла яго прасіць прабачэння, а потым выгнала з класа.

♦ Чаму хлопчык злаваўся на сябе?

Нягледзячы на абставіны, Эма Пшанічная яму вельмі спадабалася.


5. Замацаванне

Характарыстыкі

Эма

Антон

Знешні выгляд



Рысы характару



Сям’я



Адносіны да вучобы



Захапленні



Паводзіны




6. Падагульненне

Складаем сінквейн «Эма»:1 – адзін назоўнік (тэма), 2 – два прыметнікі, 3 – тры дзеясловы, 4 – сказ, фраза па тэме, 5 – назоўнік-асацыяцыя.


7. Дамашняе заданне

Дачытаць твор, скласці 5 пытанняў да твора.


8. Рэфлексія

Прыём «5 слоў»


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!