Тэма: "Мінск-сталіца нашай краіны"
Мэты:
-пашырыць веды вучняў пра славутыя мясціны, установы горада-героя Мінска.
- пазнаеміць з дзяржаўнымі, культурнымі, адукацыйнымі, спартыўнымі ўстановамі ў Мінску;
- развіваць назіральнасць вучняў, памяць. мысленне;
- садзейнічаць выхаванню пачуцця гонару за сваіх суайчыннікаў, жыцце і дзейнасць, якіх звязаны з Мінскам.
-садзейнічаць выхаванню пачуцця патрыятызму да сваёй Радзімы, да гістарыных асоб
Абсталяванне: канверт з літарамі, карта.
Ход урока (фрагмент)
-
Работа па тэме
- Вы бачыце на сваіх партах канверты, я прапаную вам адкрыць канверт і скласці слова з літар і мы даведаемся, аб чым будзе ісці размова на ўроку
- Якое слова ў вас атрымалася? (Сталіца)
- А як называецца сталіца Беларусі? ( Мінск)
- Здагадаліся, якая тэма ўрока?
-Мінск – гэта сталіца нашай Беларусі, а таму можна ганарыцца і сваімі паркамі, і помнікамі, і ўстановамі. Якая гісторыя ў кожнай з цудоўных мясцін горада, якіх зашмат, мы не зможам даведацца і праз тыдзень. Таму спынемся толькі на некаторых цікавых звестках і фактах.
-Вы бачыце на сваіх партах карты, вазьміце іх і мы з вамі пачнём нашу экскурсію і адправімся ў розныя мясціны Мінску.
-Пакуль наш аўтобус у пуці адкажыце, а вы ведаеце дату засваення горада Мінск? (1067г.)
-Падлічыце, колькі зараз гадоў гораду? (955г.)
-За мужнасць і гераізм, праяўленымі мінчанамі ў Вялікую Айчынную вайну, вялікую ролю ў развіціі партызанскага руху, гораду Мінску ў 1974 годзе было прысвоена ганаровае званне “Горад-герой”.
-Паглядзім на карту, якое першае месца, куды мы паедзем? (Праспект Незалежнасці)
- Гэта праспект Незалежнасці. Паглядзіце, перад нашымі вачыма мы бачым Дом урада і рэзідэнцыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Едзем далей і бачым Нацыянальную акадэмію навук Беларусі.
-А як называецца гэты будынак? (Нацыянальная бібліятэка)
-Цяпер мы едзем далей і бачым розныя навучальныя ўстановы. А, калі вы захочаце адпачыць, зайдзіце ў цырк, які знаходзіцца побач з паркамі імя Янкі Купалы і Максіма Горкага.
-Глядзім на карту, як называецца наступны праспект? (праспект Пераможцаў)
-Наш аўтобус паварочвае на праспект Пераможцаў. Уздоўж яго – сучасныя жылыя кварталы, гандлёвыя цэнтры, спартыўныя комплексы.
-Каб добра ведаць, якія ўстановы там знаходзяцца, прапаную папрацаваць з падручнікамі. Адгарніце с. 130 і прачытайце самастойна першы і другі абзацы, каб потым вы смаглі адказаць на пытанні.
Гульня “Апісваю – адгадвайце”
1. Найбуйнейшы ў Еўропе спартыўны комплекс. Дзейнічае з 2010 года. Складаецца з трох аб’ектаў: спартыўна-відовішчнай арэны ўмяшчальнасцю 15 тыс. Гледачоў, канькабежнага стадыёна і веладрома. У 2010 г. там адбываўся міжнародны дзіцячы конкурс “Еўрабачанне”, у 2014 г. – чэмпіянат свету па хакею з шайбай. (Спартыўны комплекс “Мінск-Арэна”)
2. Тут размешчаны аквапарк, батуты, пляцоўкі для спартыўных гульняў: футбола, валейбола і інш. Часта гэта месца выкарыстоўваюць для правядзення фестываляў, дзе дзеці і дарослыя ўдзельнічаюць у творчых конкурсах, майстар-класах. (Парк прыгод “Дрым-ленд”)
3. Адзін з сімвалаў сталіцы, узведзены пасярод плошчы Перамогі ў 1954 г. Да гэтага чатырохвугольнага абеліска вышынёй 38м у Дзень незалежнасці, у Дзень Перамогі і другія святы заўсёды прыносяць вянкі і букеты кветак. (Манумент Перамогі ці манумент “Мінск – горад-герой”)
-Малайцы! А якія турніры адбываюцца па футболе? (“Скураны мяч”) А які турнір па хакею?(“Залатая шайба”)
-Мы едзем далей. Побач з праспектам Пераможцаў пасярод ракі Свіслач знаходзіцца “Востраў мужнасці і смутку”. Комплекс ствараўся пяць гадоў, з 1991 па 1996 год, метадам народнай будоўлі. 28 сакавіка 1991 года члены клуба «Памяць» пад старшынствам кавалера ордэна Чырвонай Зоркі Паўла Шацько ўстанавілі на востраве закладны камень, а 27 снежня 1992 года тут з’явіўся і быў асвячоны крыж у адзначэнне стварэння помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Адкрыццё комплексу адбылося 3 жніўня 1996 года. Капліца ўзведзена ў 1995—1996 гг. у памяць аб воінах-інтэрнацыяналістах. Выканана ў стылізаваных формах старажытнай царкоўнай архітэктуры.
-А для чаго пабудавана Капліца? Даведаемся аб гэтым, прачытаўшы на с.130 апошні абзац, пачнём чытаць па ланцужку.
Так для чаго пабудавана Капліца? (У памяць нашых землякоў)
-Чаму маладыя людзі прыносяць сюды кветкі? (Гэта знак удзячнасці і памяці пра тых, хто аддаў сваё жыццё на чужыне)
-Мы едзем далей з вамі па праспекце Пераможцаў і бачым Палац Незалежнасці.
- Паглядзіце на с.131 там, што вы бачыце? (Будынак музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны; Помнік "Сынам Бацькаўшчыны,якія загінулі за яе межамі")
-Адгарнём с.132 і прачытаем па ланцужку аб Палацы Незалежнасці, і адкажам на пытанні.
-Аб чым сведчыць Палац Незалежнасці? (Аб тым, што хоць наша дзяржава і маладая, але самастойная)
-Што адбываецца ў ім? (Дзяржаўныя мерапрыемства)
-Глядзім на нашу карту. Які наступны прспект?
- Паглядзіце дзеці! Мы едзім па праспекце, які назван у гонар Пятра Міронавіча Машэрава.
-А вы ведаеце якое вучэбная завядзенне існуе ў нашым горадзе ў гонар Пятра Машэрава? (Полацкі каледж ВДУ імя Пятра Міронавіча Машэрава)
-На с.132 па ланцужку прачытаем апошні абзац, а потым адкажам на пытанні.
-Аб чым шкадаваў Пётр Міронавіч? (Аб тым, што не выратаваў маці)
-Кім ён працаваў у школе? (Настаўнікам матэматыкі і фізікі)
- На карце мы бачым, што далей мы праедзем па Партызанскаму праспекту. Назва праспекта сведчыць пра ўклад беларускіх партызан у Вялікую Перамогу. Бо такога шырокага руху супраціўлення захопнікам не было ні ў адной іншай краіне Еўропы. На праспекце і каля яго месцяцца буйныя заводы - аўтамабільны і трактарны, матацыклетна-веласіпедны.
-А зараз на карцые мы з вамі бачым, што мы едзем на Прывакзальную плочшу. Перад нашымі вачыма мы бачым Прывакзальную плошчу, якую называюць "Варотамі". Тут пасля заканчэння вайны былі ўзведзены два будынкі, якія нагадваюць вежы. Яшчэ тут знаходзяцца гуначны вакзал і аўтавакзал.
-Паглядзіце на карту, як называецца наша апошняе месца, куды мы паедзем?
- Едзем на самую старажытную плошчу - плошчу Свабоды. На ёй ёсць ратуша,якая сведчыць наданні Мінску права на самакіраванне ажно ў 15 стагоддзі. На ёй знаходзіцца гістарычны герб - знак міласэрнасці да яго жыхароў з боку Багародзіцы - маці Ісуса Хрыста. Так сама ёсць помнік гаспадару - кіраўніку горада. У руцэ ён трымае ключы ад горада быццам запрашае паглядзець на гарадскія пабудовы.
- Вось, мы з вамі і зрабілі невялікую экскурсію па сваёй сталіцы.Убачылі многа цікавых мясцін, а таксама даведаліся аб гісторыі некаторых з іх.