Націск і яго функцыі
Мэта: паглыбленне ведаў навучэнцаўў пра ролю націску ў словах, яго функцыі
Задачы:
1) Адукацыйная: узнавіць і развіваць уменні адрозніваць націскныя, ненаціскныя склады, садзейнічаць запамінанню выпрацоўцы правільнага вымаўлення слоў, у якіх навучэнцв робяць памылкі ў націску;
2) Развіццёвая: развіваць граматычны лад мовы навучэнцаў, уменне правільна ўжываць словы ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні;
3) Выхаваўчая: выхоўваць любоў і павагу да роднай мовы, добразычлівасць.
Тып урока: камбінаваны.
Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, карткі з заданнямі, падручнік.
Ход урока:
-
Арганізацыйны момант
-
Актуалізацыя апорных ведаў
-
Арыенціровачна-матывацыйны этап
(На папярэдніх уроках мы вывучалі тэму”Асноўныя якасці культуры маўлення”, якая дапамагла нам зразумець, што граматны чалавек павінен захоўваць у сваім маўленні асноўныя камунікатыўныя якасці (правільнасць, чысціня, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, дарэчнасць, багацце, лаканічнасць). Дык вось галоўнай камунікатыўнай якасцю з’яўляецца правільнасць. Правільнасць – адпаведнасць нормам літаратурнай мовы. Нормы літаратурнай мовы – арфаграфічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, граматычныя. Дык вось у маўленне найбольш праяўляюцца акцэнталагічныя нормы. Бо няправільна пастаўлены націск адразу ўспрымаецца на слых. Каб пазбягаць такіх сітуацый, сёння мы актуалізуем нашы веды і ўспомнім, што такое націск і яго функцыі.
-
Новая тэма. Функцыі націску:
-
Адрозненне аднолькавых па гукавым складзе слоў: атлас-атлас, кара-кара, капаць-капаць, буйны-буйны;
-
Напісанне галосных: ляснік-леснічоўка, кроў-крывавы, высакаякасны, шырокафарматны, шоўк-шаўковы;
-
Адрозненне граматычных форм: (рукі-рукі, склікаць-склікаць, адрэзаць-адразаць).
Ёсць выпадкі варыянтнай пастаноўкі націску з слова: літасцівы – літасцівы, хлопец-хлапец, навокал-навакол
-
Практычнае прымяненне ведаў
-
Пісьмова растлумачыць, якія формы слоў адрознівае націск у наступных парах:
Склі´каць — скліка´ць, тра´вы — травы´, закі´даць — закіда´ць, ву´чыць — вучы´ць, гу´бы — губы´, заўважа´ць — заўва´жаць, лю´біць — любі´ць, уру´чаць — уруча´ць, лі´чыць — лічы´ць.
-
З наступнымі словамі прыдумайце па 2 словазлучэнні, каб значэнні дадзеных слоў былі розныя. (Амографы).
Каса, замкі, музыка, плачу, мазалі
-
Рэфлексія
-
Дамашняе заданне ([1]: §7, практ.65)