СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Назоўнік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Назоўнік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.»

Назоўнік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.

Назоўнік – гэта самастойная часціна мовы, для якой характэрна абагульненае значэнне прадметнасці. Назоўнікі могуць абазначаць:

–асоб па імёнах, прозвішчах, прафесіі, сацыяльнай прыналежнасці, полу, узросту, нацыянальнасці і г.д.

–прадстаўнікоў жывёльнага і расліннага свету

–з’явы прыроды, поры года, часавыя прамежкі

–прасторавыя паняцці, напрамкі, часткі свету, геаграфічныя назвы

–прадметы вытворчасці, рэчывы

–прадпрыемствы, установы, аб’яднанні

–грамадскія з’явы, дзяржаўныя органы, формы кіраўніцтва

–разумовыя паняцці, уяўленні

–адцягненыя якасці, уласцівасці, адносіны

–стан, адчуванні, апрадмечаныя дзеянні, працэсы

Усказе назоўнікі часцей за ўсё выконваюць ролю дзейніка і дапаўнення, могуць быць выказнікам, акалічнасцю, недапасаваным азначэннем.

Разрады назоўнікаў

У залежнасці ад лексічнага значэння назоўнікі падзяляюцца на:

уласныя (абазначаюць індывідуалізаваныя назвы асоб, істот, прадметаў і з’яў рэчаіснасці – Вольга, Iваноў, Няміга, “Спартак”) і агульныя (называюць цэлыя класы аднародных прадметаў і з’яў, істот, паняццяў –

чалавек, кніга, дрэва, рака);

адушаўлёныя (у прамым або пераносным значэнні абазначаюць асоб, істот і маюць у множным ліку, а таксама ў адзіночным ліку мужчынскага роду супадзенне форм вінавальнага і роднага склонаў – чалавек, вавёрка, арол) і неадушаўлёныя (абазначаюць прадметы нежывой прыроды і маюць у множным ліку, а таксама ў адзіночным для мужчынскага роду супадзенне форм вінавальнага і назоўнага склонаў – дрэва, атрад, ноч);

асабовыя (абазначаюць пэўных асоб – асілак, грамадзянін) і неасабовыя (абазначаюць іншыя істоты, прадметы, з’явы – лось, неба);

канкрэтныя (абазначаюць пэўныя прадметы, з’явы прыроды, дзеянні, падзеі і ўяўляюцца ў пэўнай акрэсленасці – дом, ноч, загад, дрэва, крок) і абстрактныя (абазначаюць адцягненыя паняцці, якасці, ўласцівасці,псіхічныя працэсы – каханне, павага, гнеў, чуласць);

зборныя (называюць прадметы ў іх непадзельным адзінстве –

чалавецтва, лазняк, карэнне, лісце) і рэчыўныя, ці рэчыўна-зборныя (называюць розныя рэчывы – жалеза, азот, вугаль, хлеб, масла, мёд).


Асноўныя граматычныя катэгорыі назоўнікаў: род, лік, склон

Назоўнікі ў форме адзіночнага ліку належаць да аднаго з трох родаў: мужчынскага, жаночага ці ніякага. Назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку, роду не маюць (вароты, акуляры, сані).

У большасці выпадкаў род назоўніка вызначаецца па марфалагічных прыметах. Да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку (стог, вечар, край, дзед), а таксама назвы асоб мужчынскага полу з канчаткам -а/-я (мужчына, бацька, Вася).

Да жаночага роду адносяцца назоўнікі з канчаткам -а/-я (вярба, страха, хваля),

атаксама назоўнікі з нулявым канчаткам, якія ў родным склоне маюць канчаткі -і/-ы (сталь, мыш, далонь – сталі, мышы, далоні). Да ніякага роду адносяцца назоўнікі з канчаткамі -о/-ё, -а, -е (акно, жыццё, возера, калоссе), а таксама назоўнікі на -мя (семя, полымя, імя) і назвы маладых істот з канчаткам -я/-ё (дзіця, парася, куранё).

Важна: некаторыя словы ўжываюцца ў значэнні і мужчынскага, і жаночага роду (сірата, ціхоня, зазнайка); такія словы лічацца назоўнікамі агульнага роду.

Важна: у беларускай і рускай мовах род большасці назоўнікаў супадае, аднак ёсць і даволі істотныя разыходжанні. Напрыклад, назоўнікі

сабака, насып, подпіс, боль, медаль, шынель, стэп, палын, мазоль, дроб у

беларускай мове належаць да мужчынскага роду, а ў рускай – да жаночага. I наадварот, назоўнікі таполя, гусь, жырафа ў беларускай мове жаночага роду, а ў рускай – мужчынскага.

Большасць назоўнікаў беларускай мовы маюць формы двух лікаў – адзіночнага і множнага (назоўнікі адзіночнага ліку абазначаюць адзін прадмет – вуліца, стол, акно; назоўнікі множнага ліку абазначаюць мноства аднародных прадметаў – вуліцы, сталы, вокны). Пры ўтварэнні формы множнага ліку бываюць выпадкі поўнай змены асновы (чалавек – людзі); такія формы называюць суплетыўнымі. Аднак ёсць і такія назоўнікі, якія не змяняюцца па ліках і маюць форму толькі адзіночнага (зборныя, рэчыўныя, абстрактныя, уласныя – моладзь, золата, ініцыятыва, Нарач) або толькі множнага (некаторыя складаныя прадметы, рэчывы, грамадскія падзеі, прыродныя з’явы, прамежкі часу, геаграфічныя назвы – цымбалы, дрожджы,дажынкі, выбары, замаразкі, суткі, Клімавічы) ліку.

Важна: лік некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах таксама не супадае. Напрыклад, назоўнікі грудзі, чарніцы, крупы, каноплі, паводзіны ў

беларускай мове ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку, а ў рускай мове

грудь, черника, крупа, конопля, поведение – назоўнікі адзіночнага ліку;

назоўнікі бяліла, чарніла ў беларускай мове маюць форму толькі адзіночнага ліку, а ў рускай – белила, чернила – толькі множнага.

У сказе назоўнік уступае з іншымі словамі ў граматычныя адносіны, можа выконваць функцыю розных членаў сказа. У залежнасці ад сінтаксічнай функцыі назоўніка змяняецца яго склонавая форма. Такім чынам, склон – гэта граматычная форма, якая паказвае на адносіны назоўніка да іншых слоў у словазлучэннях і сказах.

У сучаснай беларускай мове 6 склонаў, яны адказваюць на пытанні: назоўны (хто? што?), родны (каго? чаго?), давальны (каму? чаму?), вінавальны (каго? што?), творны (кім? чым?), месны (па кім? пры чым?). Назоўны склон – прамы; гэта пачатковая, незалежная форма. Астатнія склоны – ускосныя, залежаць ад іншых слоў у сказе.




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!