СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до 15.05.2025

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Падрабязны пераказ тэксту

Нажмите, чтобы узнать подробности

Падрабязны пераказ тэксту з выкарыстаннем апорных слоў і словазлучэнняў.

Просмотр содержимого документа
«Падрабязны пераказ тэксту»

План-канспект урока па беларускай мове ў 5 класе

Тэма: Падрабязны пераказ тэксту (з выкарыстаннем апорных слоў і словазлучэнняў)

Мэта: фарміраванне ў навучэнцаў умення паслядоўна і дэталёва перадаваць змест тэксту, захоўваючы яго стылёвыя асаблівасці

Задачы:

  • вызначаць тэму і асноўную думку тэксту, яго сэнсавую і кампазіцыйную структуру;

  • складаць план і падбіраць матэрыял да кожнага яго пункта;

  • выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з камунікатыўнай задачай;

  • удасканальваць створаны тэкст;

  • развіваць увагу, назіральнасць, вусную і пісьмовую мову навучэнцаў;

  • узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў;

  • выхоўваць любоў да роднага слова


Абсталяванне: класная дошка, падручнік, чарнавік, сшыткі


Ход урока

1. Слова настаўніка

- У кожным чалавеку закладзена здольнасць да творчасці. Радасць творчасці мы паспрабуем выпрабаваць сёння на ўроку і будзем дзяліцца гэтай радасцю адзін з адным.


2. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэты ўрока

- На ўроку мы будзем вучыцца будаваць сваё выказванне складна і прыгожа, думаць, афармляць свае думкі пісьмова. Вынікам нашай дзейнасці стане стварэнне тэксту па апорных словах і словазлучэннях.


3. Уступная гутарка

- Якія стылі мовы вы ведаеце? (гутарковы, навуковы, мастацкі)

- Якія тыпы маўлення вы ведаеце? (апавяданне, апісанне, разважанне)

- Якія пытанні мы ставім да тэксту-развагі? (Што? Чаму?)

- Якія пытанні мы ставім да тэксту-апавядання? (Што? Дзе? Калі?)

- Якое пытанне можна паставіць да апісання? (Якой ?)


4. Успрыманне зместу тэксту (паведаміць пра аўтара тэксту, твор, адкуль узяты тэкст для пераказу, звярнуць увагу на пэўныя праблемы (падзеі, факты), пра якія ідзе гаворка ў тэксце).


5. Выразнае чытанне тэксту (тэкст пераказу, як правіла, чытае настаўнік. Аднак тэкст змешчаны ў падручніку (пр.186), таму гэта могуць зрабіць і найбольш падрыхтаваныя вучні).


6. Аналіз тэксту

  • Вызначце, калі ласка, стыль і тып тэксту (мастацкі/апавяданне).

  • Яго тэма і асноўная думка (Няўважлівасць да бацькі з-за дзіцячай гульні./ Важна своечасова зразумець сваю памылку, каб была магчымасць яе выправіць).

  • Якія эпізоды, дэталі зяўляюцца асноўнымі ў тэксце? (Сын з-за гульні не захацеў сустрэць тату. Пачуўшы пра падарунак, хлопчык забыў пра забавы і гатоў быў ісці шукаць згублены падарунак).

  • Дайце тэксту звгаловак, каб ён раскрываў асноўную думку або тэму (Няўвага да бацькі. Татава хітрасць. Косціку сорамна і інш.).

  • Падзяліце тэкст на лагічна завершаныя часткі , складзіце план (можна калектыўна).


7. Лексіка-стылістычная праца

Мэта: удаканаліць сэнс пэўных слоў і выразаў, прааналізаваць моўныя сродкі, выкарыстаныя ў тэксце пераказу.

Прыкладны план:

План


Апорныя словы


Сродкі маўленчай выразнасці

1. Нарада перадавікоў.

нарада перадавікоў

(перадавік - той, хто дасягнуў найлепшых вынікаў у якой-н. дзейнасці, паказвае ўзоры добрых адносін да працы)


2. Вечарэла.


мама зірнула на гадзіннік


3. Просьба маці.

аўтобус прыйшоў, сустрэнь тату

Метафара (аўтобус прыйшоў)

4.Чаму Косцік адмовіўся сустракаць бацьку?

заняты гульнёю, на дварэ цёмна, бегаюць ваўкі


Перабольшванне (-Якія ў вёсцы ваўкі?)

5.Татава хітрасць.

паляпаў па кішэнях, згубіў падарунак

метафара

6. Косціку сорамна.

пабягу пашукаю, мама і тата засмяяліся, Косціку сорамна



8. Арфаграфічная праца

Мэта: папярэдзіць арфаграфічныя памылкі.

Гэта можна зрабіць наступным чынам:

а) выпісаць на дошку словы, з правапісам якіх вучні яшчэ не знаёміліся;

б) правесці невялікі папераджальны ці тлумачальны дыктант;


9. Пунктуацыйная праца

Мэта: папярэдзіць пунктуацыйныя памылкі.

Для яе правядзення можна выкарыстаць заданні, у якіх патрабуецца:

а) растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку ў пэўных сказах;

б) перабудаваць адзін тып сінтаксічнай канструкцыі ў другі, растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку.


Хвілінка адпачынку

Устаньце, дзеткі, усміхніцеся,

Зямлі нашай пакланіцеся

За шчаслівы дзень учарашні.

Усе да сонца пацягніцеся,

Улева, управа нахіліцеся,

Верацёнцам пакруціцеся.

Раз прысядзьце, два прысядзьце

І за парты ціха сядзьце.


10. Паўторнае чытанне тэксту


11. Вусны пераказ тэксту

Мэта: прывучаць навучэнцаў абапірацца на план, выкарыстоўваць апорныя словы і сродкі маўленчай выразнасці, якія былі выпісаны ў час аналізу тэксту.


12. Падрыхтоўка першаснага (чарнавога) варыянта пераказу


13. Аналіз і рэдагаванне

Добра падрыхтаваны вучань зачытвае свой варыянт тэксту. У гэты час настаўнік і вучні ўважліва слухаюць і адзначаюць, што было прапушчана ў тэксце, якія яго часткі перададзены недакладна ці няправільна і інш.


14. Напісанне пераказу


Настаўніца беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Крапівенская яслі-сад – сярэдняя школа Аршанскага раёна”

Вараб’ёва Наталля Аляксандраўна (І кваліфікацыйная катэгорыя)



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!

Закрыть через 5 секунд
Комплекты для работы учителя