СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Павышэнне маўленчай культуры праз узбагачэнне і актывізацыю слоўнікавага запасу навучэнцаў на ўроках беларускай мовы

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Сённяшняе пакаленне, якое вырасла на sms і зносінах у сацыяльных сетках, грэбуюць чытаннем мастацкіх твораў, і ў выніку мы маем тое, што падлеткі не могуць дакладна і зразумела выказаць свае думкі, правільна і граматна пабудаваць выказванне , а ў некаторых гэта ўвогуле своеасаблівая гаворка-пункцір. Значная частка навучэнцаў не разумее значэння большасці беларускіх слоў.Самабытныя фразеалагізмы, прыказкі, прымаўкі падлеткі тлумачаць з цяжкасцю.

Таму наша задача як выкладчыкаў-славеснікаў навучыць сваіх выхаванцаў карыстацца беларускім словам, дапамагчы ім авалодаць маўленчай этыкай, сфарміраваць камунікатыўную культуру паводзін.

                          ЛІНГВІСТЫЧНЫЯ  ЗАДАННІ

1.Пазнайце словы па лексічным значэнні і запішыце іх. З двума словамі складзіце сказ.

1.Летняя паркавая або садовая пабудова да адпачынку, сховішча ад дажджу і сонца(Альтанка)

2.Помнік з гранёнага каменнага слупа, звужанага ўверсе.(Абеліск)

3.Трава, якая вырасла ў той самы год на скошаным(Атава)

4.Усходы, пасевы азімых культур (Рунь)

5.Скамянелая жоўтая смала хвойных дрэў, з якой робяць упрыгожванні(Бурштын)

2.Гульня “Карэктар”. Адшукайце словы, якія не адпавядаюць лексічным значэнням.Выпраўце памылкі. Запішыце правільны варыянт.

1.Канфлікт- сутыкненне розных бакоў, поглядаў, сіл.

2.Кастрычнік-восьмы месяц каляндарнага года.

3.Салярый – месца, дзе здабываюць соль.

4.Трыбуна- узвышэнне для выступлення прамоўцы.

5.Блакнот-запісная кніжка з адрыўнымі лістамі.

6.Мемуары- пяць літаратурных або музычных твораў аднаго аўтара, аб’яднаных агульнай ідэяй.

3. Да запазычаных слоў запішыце беларускамоўныя сінонімы.

Рэзюме-                                     Эмоцыя-                        Баланс-

Легенда-                                    Эталон-                         Інтэрвал-                    

Гіпотэза-                                   Мемуары-                     Арбітр-

Інтэлект-                                 Калькулятар-              

 

4.У прыведзеных словазлучэннях замяніце прыметнікі антанімічнымі.

Марныя захады, каларытная мова, глухі голас, фальшывае спачуванне, выпадковая сустрэча, горкі лёс, цікаўныя вучні, людная вуліца, карысная справа, малады горад, прымітыўны механізм, маўклівы чалавек.

5.Падбярыце антонімы  да прыметнікаў у наступных выразах:

Свежы(ая) хлеб (вецер, газета, думка, след трава, чалавек)

6.З пункту погляду значэння знайдзіце “чацвёртае лішняе”.

  1. Аранжавы, чырвоны, фіялетавы, рубінавы.
  2. Абгарак, абломак, абрэзак, акравак.
  3. Малачай, перац, сілас, солад.
  4. Назло, напаказ, назнарок, наспех.
  5. Бестселер, буклет, брашура, кніга.
  6. Ленаваты, вінаваты, звераваты, зухаваты.

7.Гульня “Павуцінка” Словы ў слупку злучыце наступным чынам:антонімы -пункцірам,сінонімы- хвалістай  лініяй.

Чорны

Дзень

Цёпла

Невялікі

Крочыць

Ноч

Весела

Харчаванне

Прыхарошваць

Мізэрны

Упрыгожваць

Белы

Сумна

Страва

Чорны

Ступаць

Холадна

8.Выкарыстайце паронімы  ў спалучэннях з назоўнікамі, пададзенымі ў правым слупку.

Кудзельны - кудзелісты

Барада, ручнік, хмара, пража, коўдра.

Гумарэска – гумарыстка

Эстрадная, кароткая, здольная, музычная, вопытная.

Пісьмовы – пісьменны

Допіс, вучань, зварот, дыктант, праца.

Выціснуць – выцесніць

Сок, атам, шыба, алей, ручная праца.

Купальны – купальскі

Ноч, касцюм, сезон, агонь, гульні

9.Закончыце прымаўкі і фразеалагізмы.

Прыйшоў Пятрок - … .

Хто полю годзіць, у таго … . 

Хто з маладосці працуе, той … . 

Як гром … , як дзве …, кідаюць словы …, як пшаніцу …, ні слыху…, пускаць туман …, хоць кол ….

10.Растлумачце значэнне фразеалагізмаў.

Адкрыць Амерыку, белая варона, матаць на вус, гарою стаяць, вочы мазоліць, на сёмым небе, на шыі сядзець, віламі па вадзе пісана, паказаць пяты, скласці галаву.

 

Просмотр содержимого документа
«Павышэнне маўленчай культуры праз узбагачэнне і актывізацыю слоўнікавага запасу навучэнцаў на ўроках беларускай мовы»

ЛІНГВІСТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ

1.Пазнайце словы па лексічным значэнні і запішыце іх. З двума словамі складзіце сказ.

1.Летняя паркавая або садовая пабудова да адпачынку, сховішча ад дажджу і сонца(Альтанка)

2.Помнік з гранёнага каменнага слупа, звужанага ўверсе.(Абеліск)

3.Трава, якая вырасла ў той самы год на скошаным(Атава)

4.Усходы, пасевы азімых культур (Рунь)

5.Скамянелая жоўтая смала хвойных дрэў, з якой робяць упрыгожванні(Бурштын)

2.Гульня “Карэктар”. Адшукайце словы, якія не адпавядаюць лексічным значэнням.Выпраўце памылкі. Запішыце правільны варыянт.

1.Канфлікт- сутыкненне розных бакоў, поглядаў, сіл.

2.Кастрычнік-восьмы месяц каляндарнага года.

3.Салярый – месца, дзе здабываюць соль.

4.Трыбуна- узвышэнне для выступлення прамоўцы.

5.Блакнот-запісная кніжка з адрыўнымі лістамі.

6.Мемуары- пяць літаратурных або музычных твораў аднаго аўтара, аб’яднаных агульнай ідэяй.

2. Да запазычаных слоў запішыце беларускамоўныя сінонімы.

Рэзюме- Эмоцыя- Баланс-

Легенда- Эталон- Інтэрвал-

Гіпотэза- Мемуары- Арбітр-

Інтэлект- Калькулятар-



3.У прыведзеных словазлучэннях замяніце прыметнікі антанімічнымі.

Марныя захады, каларытная мова, глухі голас, фальшывае спачуванне, выпадковая сустрэча, горкі лёс, цікаўныя вучні, людная вуліца, карысная справа, малады горад, прымітыўны механізм, маўклівы чалавек.

4.Падбярыце антонімы да прыметнікаў у наступных выразах:

Свежы(ая) хлеб (вецер, газета, думка, след трава, чалавек)

5.З пункту погляду значэння знайдзіце “чацвёртае лішняе”.

  1. Аранжавы, чырвоны, фіялетавы, рубінавы.

  2. Абгарак, абломак, абрэзак, акравак.

  3. Малачай, перац, сілас, солад.

  4. Назло, напаказ, назнарок, наспех.

  5. Бестселер, буклет, брашура, кніга.

  6. Ленаваты, вінаваты, звераваты, зухаваты.



6.Гульня “Павуцінка” Словы ў слупку злучыце наступным чынам:антонімы -пункцірам,сінонімы- хвалістай лініяй.

Чорны

Дзень

Цёпла

Невялікі

Крочыць

Ноч

Весела

Харчаванне

Прыхарошваць

Мізэрны

Упрыгожваць

Белы

Сумна

Страва

Чорны

Ступаць

Холадна

7.Выкарыстайце паронімы ў спалучэннях з назоўнікамі, пададзенымі ў правым слупку.

Кудзельны - кудзелісты

Барада, ручнік, хмара, пража, коўдра.

Гумарэска – гумарыстка

Эстрадная, кароткая, здольная, музычная, вопытная.

Пісьмовы – пісьменны

Допіс, вучань, зварот, дыктант, праца.

Выціснуць – выцесніць

Сок, атам, шыба, алей, ручная праца.

Купальны – купальскі

Ноч, касцюм, сезон, агонь, гульні



8.Закончыце прымаўкі і фразеалагізмы.

Прыйшоў Пятрок - … .

Хто полю годзіць, у таго … .

Хто з маладосці працуе, той … .

Як гром … , як дзве …, кідаюць словы …, як пшаніцу …, ні слыху…, пускаць туман …, хоць кол ….





9.Растлумачце значэнне фразеалагізмаў.

Адкрыць Амерыку, белая варона, матаць на вус, гарою стаяць, вочы мазоліць, на сёмым небе, на шыі сядзець, віламі па вадзе пісана, паказаць пяты, скласці галаву.

10.Аднавіце рассыпаныя фразеалагізмы, растлумачце іх значэнне.

Білет, галава, грамата, лета, ноч, снег, сэрца, хватка, язык, дарога.

Бабін, воўчы, вялікі, гарачы, доўгі, кітайскі, зялёны, леташны, мёртвы, рабінавы.

11.Падбярыце да рускамоўных беларускамоўныя фразеалагізмы:

На чужой роток не набросишь платок.

Ученье – свет, неученье – тьма.

Днем с огнем.

Принимать близко к сердцу.

Держать слово.

Видно птицу по полету.

Бить баклуши.

Спустя рукава.

Еле – еле душа в теле.


12.Якім адным словам-дзеясловам можна растлумачыць значэнне наступных фразеалагізмаў?

Паказаць, дзе ракі зімуюць; трымаць вуха востра; не чуць пад сабою ног;

на галовах хадзіць; віляць хвастом; вачам не верыць; вывесці на чыстую воду; як вады ў рот набраць;

13.Гульня “Пазнай фразеалагізм” Па малюнках узнавіце фразеалагізмы і растлумачце іх значэнне.


14.Падбярыце сінонімы да выдзеленых слоў, новыя словазлучэнні запішыце.

Бясконцы блакіт – бясконцы шлях – бясконцая радасць – бясконцыя таямніцы; благая глеба – благія ўчынкі – благі выгляд – благое слова; выйшла новая кніга – запасы выйшлівыйшла непаразуменне – выйшлі касіць – выйшла па некалькі тысяч; вольнае жыццё – вольнае месца – вольнае абыходжанне – вольная натура – вольны кас цюм.





15. Падбярыце беларускія адпаведнікі да рускамоўных этыкетных формул.

Здравствуйте! Привет!Моё почтение! Как дела? Бог в помощь!

Приятного аппетита!Добро пожаловать! Будьте счастливы!

Счастливого пути! Будьте добры!Сердечно благодарю!

Извините за беспокойство! Вы правы!



16.Адкажыце на пастаўленыя пытанні. У якасці адказаў выкарыстайце фразеалагічныя выразы.

Як гавораць-

а) пра балтлівага чалавека?(…)

б) пра вельмідалёкіх сваякоў?(…)

в) пра бясследнае знікненне каго-небудзь?(…)

г) пра што –небудзь незвычайнае, неверагоднае?(…)

д) пра нешта аднолькавае?(…)

е) пра таго, хто не хоча працаваць?(…).


17.Растлумачце лексічнае значэнне выдзеленых слоў шляхам падбору сінонімаў.

Памалу, мерна крок за крокам у сваім раздум’і адзінокім дадыбаў бацька скора к дому.

Бабка паволі пасунулася ў кухню на сваю печ, адкуль хутка пачуліся нейкія мармытанні.


18.Складзіце аманімічныя пары з наступнымі словамі: пара, лава, аўсянка, край, паспець, бабка, дула, байка, ордэн, раса, справа.



19. Складзіце “квадраты” міжмоўных амонімаў са словамі мех, качка, склон, дзіўны, гарбуз, злодзей, краска, жалоба, рэч, лаяць, грэбля, прозвішча.

Узор: бел. руск. бел. руск.

дыван - ковёр адказ - ответ

канапа - диван адмова - отказ

20.Падбярыце пару


Авечка,асёл, змяя, індык, гусь, верблюд, курыца, карова, качка, кот, ліса, леў, ластатаўка, муха, матылёк,паўлін, мядзведзь, шчупак.





21.Як назваць жанчыну, якая….? Як назваць мужчыну, які..?

1. Танцуе ў балеце 6.Ездзіць на аўтамабілі

2.Даглядае цялят 7.Вучыць дзяцей

3.Піша вершы 8.Даглядае свіней

4.Доіць кароў 9.Камандуе караблём

5.Друкуе на машынцы 10.Абслугоўвае хворых у бальніцы

22. Абапіраючыся на слоўнік ,растлумачце лексічнае значэнне слоў. Складзіце словазлучэнні.

Далікатаны, дасціпны, джэнтэльмен, дзелавіты, дзелавы.



23.Раскрыйце лексічнае значэнне слоў, карыстаючыся тлумачальным слоўнікам. Складзіце з імі невялікі звязны тэкст.

Тэатр, бутафорыя, дэкарацыя, інсцэніроўка, партэр, артыст, сцэна, акт.

24.Абапіраючыся на слоўнік, зрабіце пераклад на беларускую мову наступных слоў.

Топь, пахота, достоинство, добротный, одержимый, красноречие, лакомство, предначертание, торжество, нежность, окорок, остроумный, находчивый, сообразительный, мнение, громадина, жилетка, отверстие, фонарь.

25.Зрабіце пераклад наступных словазлучэнняў.

Железная дорога, вопросительный знак, березовый сок, парное молоко, печная труба, белый гриб, восклицательный знак, растительное масло, летучая мышь, носовой платок, тёплые края, падающая звезда

26.Вызначце анаграмы з наступных слоў: рабыня, лапата, сокал, дошка, санет, камар

27. Выканайце метаграму слоў паэт-верш.

28.Адгадайце шарады (у якасці падказкі можна паведаміць, што тут зашыфраваны гарады Беларусі)

Воск+ гарт+ лес

Града+ кавун

Тара + мыл

Ліс +сок + гар

сава + тып

ачаг + роў

29.Адгадайце лагарыф

Я расту ў шырокім полі,-

Кветачкі блакітныя,

К прыставіш, - міжволі

Стану дрэвам пышным я.

30. Падбярыце перыфразы да наступных слоў:

неба – … вайна –…

бульба –… жаўранак – …

маладосць –… лес –…

старасць –… бабёр –…

радзіма –… жыццё –…

зязюля –… каханне –…

31.Састаўце сінквейн да слоў “Радзіма”, “Шчасце”, “Мова”

Сінквейн (пяцірадкоўе)

Назоўнік (Тэма)

Прыметнік. Прыметнік (Апісанне)

Дзеяслоў. Дзеяслоў. Дзеяслоў.

Чатыры любыя часціны мовы (Вырашэнне адносін)

1 слова (Вынік)

32.Узнавіце змест вершаваных радкоў:

  • Я - беларус, і я ….., 

Што маці …. мне дала, 

Што родных …. пералівы

І зблізку …., і здаля





  • Дала мне ….гэту мову,

Каб не нямым пайшоў у….,

Дала мне маці гэту мову,

Як спадчыну і…..

(запавет , маці, свет)



  • Зямля Беларусі! Бары і …….

Жытнёвае поле, шаўковы…..,

У промнях рабіны …..вечаровы,

Што клёкат буслоў - ручаёў перамовы

І ў шумных прысадах істужкі…….

(мурог , дарог ,дубровы, заход)





  • Ты ……мая, Беларусь.

Ты гора маё і ………

І ад цябе я ніколі

Не адцураюся



33.Адкажыце, чаго жадаюць беларусы, калі выкарыстоўваюць наступныя выразы

Выраз

Адказ

1.Дай божа, каб усё было гожа, а што не гожа- не дай божа


2.Каб дзяды не ведалі бяды, а ўнукі-мукі


3.Дай бог чутае бачыць


4.Каб было іў місцы, і ў калысцы


5.Каб пра вас хвала па ўсім свеце гула


6.Хай яно на сухі лес




34.Адкажыце, якія этыкетныя формулы выкарыстоўваюць у залежнасці ад маўленчай сітуацыі

Маўленчая сітуацыя

Этыкетныя формулы

Прывітання


Развітання


Удзячнасці


Адабрэння


Віншавання


Звароту


Спачування


Просьбы


Прабачэння




35.Прыдумайце жыццёвыя сітуацыі, да якіх маглі б быць дастасаваны наступныя прыказкі. Вусна складзіце невялікія апавяданні адпаведна зместу.

1.Ранняя птушка зерне клюе, а поздняя вочкі трэ. 2.Ласка горы разбівае.

3.Хто не ідзе, той не спатыкаецца. 4. Ад хаты адбіўся, у палац не трапіў. 5. Чым абы-які, то лепш ніякі.

36.Вызначце, у якіх сказах дапушчаны памылкі. Запішыце выпраўленыя варыянты.

1. Разважаючы над гэтымі журботнымі радкамі, міжволі думаецца пра лёс паэта.

2. Назбіраўшы сушняку, Міколка з дзедам расклалі невялікі агонь.

3. Старшая аграном Надзея Краўчук пайшла на вопытны ўчастак.

4. Міхалка ціха адчыніў варотца і выбег на вуліцу.

5. Бяры сябе бохан і са шчырай падзякай рэж і еш.

6. Творчых поспехаў артыстам пажадала малады кампазітар Казлова.

7. А сівейшы дзядок ні то цешыцца з нас, ні то шкадуе.


37.Перакладзіце сказы на беларускую мову.

1. Вдали глухо, точно из-под земли, слышался всё возрастающий грохот. 2. Он был мыслящий и вдумчивый человек. 3. Я вижу, как Наденька выходит на крылечко и устремляет печальный тоскующий взор на небо. 4. Неисповедимы пути, по которым доходит до правды ревнующий человек. 5. Черевик заглянул в это время в дверь и,увидя дочь свою, танцующую перед зеркалом, остановился.



38.Выпішыце з Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы 5 слоў з паметай разм.(г.зн. размоўнае, гутарковае).Складзіце сказы з гэтымі словамі.

39.Складзіце і запішыце невялікае апавяданнне, якое можна назваць “Гультай”.Выкарыстайце ў ім, па магчымасці, гутарковыя найменні лянівага чалавека, лодара, прымаўкі пра гультаёў.

Словы для даведак: лодар, абібок, байбак,лежабок, лежань, нядбайнік, нядбалец.

Адна звычка гультаёў усіх:рабіць чужымі бакамі, а ляжаць на сваіх.

Гультайства горш за хваробу.

Белыя рукі працы баяцца.

Чужымі рукамі толькі жар заграбаць.


40.Складзіце словазлучэннні

Сустрэць 2 сябры

Выдаць 2 сяброўкі

Расказаць абедзве кнігі

Няма абедзве непрыемнасці

Прапанаваць 2 студэнткі

Дзякаваць(каму?) абодва гаспадары

Забывацца (на што?) 2 вынаходствы

Дзівіцца (з чаго?) абедзве тэхналогіі



41.Знайдзіце і выпраўце памылкі, выкліканыя ўжываннем лішняга слова

1.Дзеепрыслоўны зварот заўсёды на пісьме адасабляецца коскамі.

2.На плошчы ён убачыў вялікі натоўп народу.

3.Мастак падараваў музею свой аўтапартрэт.

4.Праліўны лівень перашкодзіў паходу.

5.З калегамі па працы ён падтрымліваў сяброўскія адносіны.

6.Свабодных вакансій на прадпрыемстве няма.

7.Усё чалавецтва свету падтрымлівае мірныя прапановы.

8.Мы запыталіся пра дарогу ў мясцовых абарыгенаў.


42.Выпраўце сказы

1.Амаль кожнаму чалавеку характэрна імкненне да папаўнення свайго кругагляду.

2.Студэнты ведаюць і давяраюць свайму куратару.

3.Родныя атрымалі ад дачкі слязлівае пісьмо.

4.Атрыманню высокіх ураджаяў спрыяюць многія фактары: і падрыхтоўка тэхнікі, і клопат аб павышэнні майстэрства механізатараў.

5.Ён паспрабаваў сфармуляваць свае заўвагі ў карэтарскай форме.

6.Ілюстрацыі добра ўзнаўляюць галоўныя эпізоды апавядання.

7.У гэтым апавяданні апавядаецца пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.


43.Прачытайце сказы з сачыненняў выпускнікоў школ.Ці будзе дарэчным выкарыстанне выдзеленых слоў у мастацкім стылі(сачыненні)? Замяніце выдзеленыя словы з гутарковай ці кніжнай стылістычнай афарбоўкай на сінанімічныя нейтральныя моўныя сродкі.

1.Мой любімы пісьменнік нарадзіўся пад бокам , у суседняй вёсцы.

2.Я выбрала прафесію настаўніка за кампанію з сяброўкай.

3.Закончыць сваю пісаніну я хачу вершаванымі радкамі.

4.Дзе б ні быў, я не выкіну з галавы свой родны кут.

5. За час бадзянння па дарогах роднай Беларусі пазнаёміўся з краявідамі.

6.Мая мара- стаць хімічкай.

7.Мая любімая настаўніца хоць яшчэ зусім зялёная, але дасведчаная.

8.Я люблю сваю настаўніцу за тое, што яна ніколі не чытае нам маралі і натацый.

9.Побач з роднай вёскай віднеецца прыгожы лясны масіў.

10.А цяпер што датычыцца выбару свайго лёсу- сваёй будучай жыццёвай дарогі.

11.У мінулым годзе пры паступленні ў інстытут я пацярпеў фіяска.


44.Дакажыце, што ў сказах парушана дакладнасць словаўжывання або лексічная спалучальнасць слоў.Запішыце выпраўленыя сказы.

1.Рэйс адклалі на няпэўны час.

2.Не хочаш нават паўзу памаўчаць.

3.Разам з бацькамі з акупантамі змагалася маладая моладзь.

4.За якія пяць хвілін рэдкі дождж змяніўся праліўным ліўнем.

5.Ад паху кветак круціцца галава.

6.У падарожжы нас чакала шмат нечаканасцей.

7.Надышоў час зрабіць вынікі сваёй працы.

8.Чалавек можа ажыццявіць свае здольнасці ў любой галіне.

9.Каханне да Бацькаўшчыны- самае моцнае пачуцце.

10.Побач з калёсамі стаяла маладое жарабя.


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!