СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Перевод стихотворения К.Симонова "Открытое письмо" на белорусский язык

Нажмите, чтобы узнать подробности

Перевод стихотворения К.Симонова "Открытое письмо" на  белорусский язык

Просмотр содержимого документа
«Перевод стихотворения К.Симонова "Открытое письмо" на белорусский язык»

Адкрыты ліст



Да вас павінны я данесці,

Што ліст, каторы вы пісалі,

Свой сорам, загубіўшы дзесьці,

Анёлы ў скрыні затрымалі.



Не трапіў ён да адрасата

І не параніў словам сэрца,

Якое слалі для салдата

Вы ў той безлітаснай паперцы.



Калі ў бой ён падымаў байцоў

Каля нямых руін вакзала,

Тупая грубасць вашых слоў

Яго, дарэчы, не кранала.


Калі ён вельмі цяжка крочыў,

Крывавую сцягнуўшы рану,

Услед ляцеў той ліст і ноччу.

Але, на шчасце, было рана.



Калі на камні ціха падаў

І забірала смерць дыханне,

Не ведаў ён тады пра здраду,

Не атрымаў ад вас пасланне.



Пра мужа вам пішу, каб зналі,

Як апасля крывавай схваткі

У парку гарадскім хавалі,

Загорнутым у плашч – палаткі.



Блішчыць там з бляхі наша зорка,

Таполя побач для прыкметы.

А зрэшты, вам зусім не горка.

Вам не цікава нават гэта.



Той ліст пасля мы атрымалі.

І вось, за смерцю адрасата,

Паміж сабой яго чыталі.

Вы прабачайце нам, салдатам.



Каб асвяжыць аб чым гаворка,

Я па агульнаму жаданню,

Хай будзе вам таксама горка,

Тут нагадаю змест паслання.



Вось год прайшоў, як замуж выйшлі

І з новым мужам вы жывеце.

А той, што прыйдзе, будзе лішні,

Бо гэты лепей ўсіх на свеце.



Не ведалі з ім долі горкай,

Хапае вам любві і хлеба.

І вось у лейтэнанцкіх зорках

Няма цяпер у вас патрэбы.



Каб болей не чакаў муж вестак

І вас не турбаваў лістамі,

Вы менавіта груба гэтак

У тым лісце яму пісалі.



Ні воднага не прапусцілі

Мы з гэтых слоў. Другіх хацелі.

Вы час растання не змякчылі.

Уважліва пераглядзелі:



«Не дакучай». “ Няма патрэбы”.

Ды дзе ж вы загубілі душу?

Ен паміраў за вас пад небам,

Бо ён салдат, нагадваць мушу.



Суддзёю вашым стаць міжвольна

Ні ў якім разе не жадаю.

Не кожны жыць ў разлуцы здольны.

Усякае ў жыцці бывае.



І хай цяпер у вас муж новы,

А гэты вам ужо не любы.

С другім жывіце,хай здаровы

Ен будзе з вамі ў гэтым шлюбе.



Ваш чалавек не вінаваты,

Што адпачынку ён не ведаў ,

Што трэці год ён у салдатах

І вас ні разу не атведаў.



А ў лісце паслаць вы не змаглі

Хоць пару слоў высакародных.

У сваёй душы іх не знайшлі —

Так занялі бы дзе заўгодна.



На шчасце, ёсць яшчэ ў Айчыне

Не страціўшыя душы сорам.

Звярнуліся б к такім жанчынам,

Яны бы аказалі гонар.



Шмат слоў яны б за вас знайшлі,

Каб рану загаіць чужую.

Ад нас паклон ім да зямлі,

Паклон за душу іх жывую.



Жанчынам, што ўмеюць так чакаць

Ад нас, адрынутых вайною,

Мы ў лісце тым хочам напісаць,

Што сталі вы таму віною.



Вы вінаваты, што салдаты

Падчас змагаюцца з сабою,

Калі лістоў чакаюць з хаты

На адпачынку перад боем.



Мы ліст чыталі ваш навошта?

Калі ж вы не адна такая?

І нас гаркота мучыць ўпотай,

Што хтосьці здраду атрымае.



На мудры суд сваіх жанчын

Вас пасылаем павініцца,

Каб болей не было ў нас прычын

У вернасці іх усумніцца.


Няхай у віну паставяць здраду,

Што душу чорную хавалі.

Хлусілі вы ўсяму атраду.

Сябе за жонку выдавалі.


Ваш чалавек ляжыць забіты

І не пакрыўдзіць жорсткім словам.

Жывы ён быў ужо забыты.

Вам Бог суддзя.Жывіце з новым.


Жывіце. Не бойцеся віны.

Яго даруўце за разлуку.

Не вернецца ў горад ён з вайны,

Не стрэне вас здругім пад руку.


Даруйце вы яго. Навошта

Пісаў яшчэ лісты да хаты.

Слаць доўга будзе вам іх пошта.

Што мёртвы, ён не вінаваты.


Збылося. Той кулі не вярнуць,

Што ў баі ён стрэў пад ліпамі.

Да вас лісты ў верасні прыйдуць,

А ён загінуў у ліпені.


Пісаў аб вас у лістах салдат,

Вам гэта, пэўна, непрыемна.

Усе словы я бяру назад.

Свой час ён марнаваў дарэмна.


Прыміце ж у рэшце вы ад нас

Пагарду ўсіх на развітанне.

Больш не паважаючыя вас

Нябожчыка аднапалчане.


Па даручэнні афіцэраў палка

К. Сіманаў






























Тарасевич Светлана Анатольевна

20.10.1966 г.р.

Возрастная категория – старше 35 лет

ГУО «Макаричский детский сад - базовая школа

+375333133747

Номинация «Перевод»

Перевод на белорусский язык стихотворения К.М.Симонова «Открытое письмо»




Скачать

© 2019 437 0

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!