СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План-канспект па беларускай мове на тэму "Дапаўненне, спосабы яго выражэння, семантычнае значэнне, роля ў сказе" (8 клас)

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мэты:

1) спрыяць засваенню азначэння дапаўнення і яго агульнага граматычнага значэння (значэнне прадмета); падрабязна пазнаёміць вучняў з усімі выпадкамі і спосабамі выражэння прамых і ўскосных дапаўненняў. Паказаць на прыкладах, што дапаўненне можа не толькі адносіцца да дзеяслова-выказніка, а і паясняць іншыя члены сказа, выражаныя назоўнікам, прыметнікам;

2) садзейнічаць асэнсаванню вучнямі камунікатыўнай мэтазгоднасці выкарыстання сінтаксічных сродкаў мовы ў залежнасці ад задач і зместу выказвання; 

Просмотр содержимого документа
«План-канспект па беларускай мове на тэму "Дапаўненне, спосабы яго выражэння, семантычнае значэнне, роля ў сказе" (8 клас)»

Спасылка на падручнік: https://www.aversev.by/rus/skachat/belaruskaya-mova-8



Тэма: Дапаўненне, спосабы яго выражэння, семантычнае значэнне, роля ў сказе

Мэты:

  1. спрыяць засваенню азначэння дапаўнення і яго агульнага граматычнага значэння (значэнне прадмета); падрабязна пазнаёміць вучняў з усімі выпадкамі і спосабамі выражэння прамых і ўскосных дапаўненняў. Паказаць на прыкладах, што дапаўненне можа не толькі адносіцца да дзеяслова-выказніка, а і паясняць іншыя члены сказа, выражаныя назоўнікам, прыметнікам;

  2. садзейнічаць асэнсаванню вучнямі камунікатыўнай мэтазгоднасці выкарыстання сінтаксічных сродкаў мовы ў залежнасці ад задач і зместу выказвання;

  3. выпрацоўваць уменні даваць азначэнне дапаўнення; дакладна адрозніваць дзеяча і аб'ект, на які накіравана дзеянне; у адносінах да агульнага граматычнага значэння бачыць вузкія, прыватныя значэнні дапаўненняў, вызначаць дапаўненні, выражаныя не толькі назоўнікамі, а і іншымі часцінамі мовы: займеннікамі, колькаснымі лічэбнікамі, інфінітывамі, субстантываванымі словамі; асэнсавана выкарыстоўваць дапаўненні ва ўласным маўленні; развіваць лагічнае мысленне вучняў;

  4. выхоўваць павагу да тых, хто жыве і працуе побач.

Абсталяванне: падручнік, рознаўзроўневыя заданні, мультымедыйная ўстаноўка.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

Добры дзень.Сядайце. Ці ўсё у вас падрыхтавана да ўрока?Добра. Хто сёння адсутнічае?

  1. Праверка атрыманых на папярэдніх уроках ведаў

  1. Практ.136.

  2. Адкажыце на пытанні:

  1. Што такое прыдатак? (гэта азначэнне, выражанае назоўнікам і дапасаванае да паяснёнага слова звычайна ў склоне)

  2. Якую фунцыю выконвае прыдатак, што ён абазначае? (характаразуе прадмет і дае яму другую назву, можа абазначаць прымету прадмета, ступень роднасці, нацыянальнасць, прафесію)

  3. Якія вы ведаеце віды прыдаткаў, чым яны адрозніваюцца? (дапасаваны супадае з паяснёным словам у ліку, родзе і склоне; недапасаваны можа не супадаць)

  4. Калі прыдатак пішацца праз дэфіс? (калі абодва словы – агульныя назоўнікі і прыдатак стаіць пасля паяснёнага слова, калі ўласны назоўнік стаіць перад агульным)

  5. У якіх выпадках дэфіс пры прыдатках не ставіцца? (калі ўласны назоўнік стаіць пасля агульнага слова, калі паміж складваюцца рода-відавыя адносіны, пасля слоў пан, панове, спадар, спадарыня, таварыш, грамадзянін, наш брат)

  6. Калі прыдаткі бяруцца ў двукоссе і пішуцца з вялікай літары? (калі гэта назвы кніг, газет, часопісаў, фільмаў, карцін, прадпрыемстваў, фірмаў і г.д.)

  1. Знаёмства з новым матэрыялам

  1. Звярніце ўвагу на дошку, давайце зробім разбор па членах сказа. (Сонца асвятляла палі, вёску, рэчку і луг)

  2. Як вы думаеце, якую тэму мы з вамі будзем сёння разглядаць? (Дапаўненне) Ці ведаеце вы, што такое дапаўненне? (гэта даданы член сказа, які абазначае прадмет і адказвае на пытанні ўскосных склонаў) А што тады мы будзем рабіць сёння? (больш дакладна пазнаёміцца з дапаўненнем)

  3. Ч


    ытанне правіла на ст. 106-107, запаўненне схемы на дошцы
















  1. Практ.144 (пісьмова, выпісваць толькі дапаўненні, каменціраванне па чарзе)

  2. Практ.145 Вучні выконваюць па радах.

1 рад – 1-3 сказы;

2 рад – 4-6 сказы;

3 рад – 7-9 сказы.

Фізкультхвілінка

  • Заплюшчыце, калі ласка, вочы. Усе пра сябе паўтараеце некалькі разоў: “Я самы разумны (самая разумная), таму ў мяне ўсё атрымаецца”. З добрым настроем прыступаем да наступнага задання.

  1. Замацаванне новых ведаў і навыкаў

Рознаўзроўневыя заданні

  1. Запішыце сказ, падкрэсліце дапаўненні. Вызначце, якой часцінай мовы яны выражаны.

1 варыянт

Люблю я Багдановіча(уласн.імя) за яго чароўны верш(наз. з прыназ.), за багацце думак(сінтаксічна непадз. словазлуч), за сюжэтнасць(наз. з прыназ), за зразумеласць(наз. з прыназ.) мовы для ўсіх, ад малога да вялікага.

2 варыянт

Праз колькі год мне захацелася зноў спаткацца з рачулкай(наз. з прыназ.), пабачыць яе плёсы(наз.), зазірнуць у цень пад вербы(наз. з прыназ).

  1. Выпішыце словазлучэнні:

1 варыянт – з прамымі дапаўненнямі.

2 варыянт – з ускоснымі дапаўненнямі.

Любіць Радзіму, пафарбаваць падлогу, сніцца мне, прачытаць кнігу, жыву з бацькамі, вырвацца на прастор, працаваць на камп’ютары, паважаць старэйшых, шукаць ключ, дараваць сябру.

  1. Абагульненне і падвядзенне вынікаў урока

  1. З якім членам сказа сёння знаёміліся? (Дапаўненне)

  2. Якія бываюць дапаўненні? (Прамыя і ўскосныя)

  3. Чым выражаюцца прамыя дапаўненні? (Выражаецца назоўнікам аба займеннікам у форме В. склону без прыназоўніка; назоўнікам у форме роднага склону без прыназоўніка, калі пры пераходным дзеяслове ёсць адмоўная часціца не; назоўнікам у форме роднага склону са значэннем часткі.

  4. Чым выражаюцца ўскосныя дапаўненні? (Выражаецца назоўнікам ў форме іншых ускосных склонаў з праназоўнікамі і без іх.

  1. Рэфлексія

  • Што было вельмі простым на ўроку?

  • Што было найбольш складаным?

  • Які від работы выклікаў цікавасць і задавальненне?

  1. Дамашняе заданне

§ 24, практ. 148

2




Скачать

© 2018 3897 27

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!