СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План-канспект урока па беларускай мове

Категория: Всем учителям

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок на тэму:

Склад слова. Марфема як мінімальная значымая адзінка мовы

 

Просмотр содержимого документа
«План-канспект урока па беларускай мове»

Урок на тэму:

Склад слова. Марфема як мінімальная значымая адзінка мовы


Вучэбныя групы:___________________________________


Мэта: мяркуецца, што навучэнцы паглыбяць веды пра марфемную будову слова, ролю марфем у слове, віды асноў.

Задачы асобаснага развіцця:

  • удасканальваць уменні навучэнцаў тлумачыць значэнне марфем у словах, адрозніваць невытворныя і вытворный асновы, аднакаранёвыя словы і формы аднаго і таго слова;

  • развіваць уменне рабіць марфемны разбор слоў;

  • фарміраваць патрэбнасць і ўменне карыстацца марфемнымі і тлумачальнымі слоўнікамі;

  • удасканальваць уменне адрозніваць пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў.

Абсталяванне: марфемны, тлумачальны слоўнікі беларускай мовы.

Тып вучэбных заняткаў: сістэматызацыя і абагульненне.


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

§ 22, практ. 189.

  1. Актуалізацыя суб’ектыўнага вопыту навучэнцаў

  • Што такое марфема? Назавіце іх.

  • Ці можа слова мець нулявы канчатак? А якія не маюць іх увогуле? Прывядзіце прыклады.

  1. Знаёмства з новай тэмай. Мэтавызначэнне

  2. Вывучэннне новых ведаў і спосабаў дзейнасці

  1. Выкладчык дэманструе слайды прэзентацыі «Слова ў тэксце», або паказвае асобныя раздрукоўкі на дошцы з тлумачэннем тэарэтычнага матэрыялу на стар. 127 – 128 навучэнцам. Навучэнцы фіксуюць слайды схематычна ў сшытках і затым выкарыстоўваюць іх пры выкананні практыкаванняў.

(1 абзац).

( 2 абзац)

(4 абзац)

  1. Навучэнцы самі ствараюць апошні слайд або кластар на дошцы «Канчатак»

Фізкультхвілінка

  1. Замацаванне вывучанага

Практ. 191. Вызначыць, у якіх словах асновы невытворныя, а ў якіх – вытворныя.

Індывідуальнае заданне. Скласці сказы, у якіх словы вада, зялёны, школа, сонечны ўжываліся б у пераносным значэнні.

Практ. 192. Выпісаць з тэксту зменныя словы, абазначыць у іх аснову і канчатак.

Практ. 194. Прачытаць тэкст, устаўляючы прапушчаныя словы (словы для даведкі: настольнік, сталоўка, прастол, абсталяванне, застолле, сталіца, асталявацца, сталаванне). Разабраць гэтыя словы па саставе.

Індывідуальнае заданне. Дапоўніць чацвёрты абзац тэксту, раскрыўшы іншыя значэнні слова стол.

Можна карыстацца інтэрнет-слоўнікам на сайце «Родныя вобразы».

(Прадмет мэблі ў выглядзе шырокай гарызантальнай дошкі на высокіх падпорах, ножках. Пісьмовы с. Сесці за сталы. Перагаворы за круглым сталом (пераноснае значэнне: пры поўным раўнапраўі бакоў). 2. Прадмет спецыяльнага абсталявання або частка станка падобнай формы. Аперацыйны с, 3. адзіночны лік: Страва, ежа, тое, што падаюць для яды. Мясны с. Дыетычны с. Вегетарыянскі с. 
4. які або чаго. Аддзел ва ўстанове, а таксама сама ўстанова, якая займаецца спецыяльным колам пытанняў. С. даведак. Пашпартны с. С. заказаў (аддзел у магазіне, дзе пакупнікі могуць зрабіць папярэднія заказы). || памяншальная форма: столік. || прыметнік: сталовы.)

  1. Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне адзнак

  2. Рэфлексія

  • Якія задачы мы паставілі ў пачатку ўрока? Ці ўдалося іх вырашыць?

  • Ці ўдалося вам навучыцца лепш разбіраць словы па саставе?

  1. Інфармаванне пра дамашняе заданне, інструктаж па яго выкананні

§ 23, практ. 196. Навучэнцам неабходна дома падабраць і запісаць адпаведнікі да рускіх слоў. Абазначыць суфіксы.

3




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!