СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План урока" Вымярэнне вуглоў"

Категория: Математика

Нажмите, чтобы узнать подробности

Распрацоўка ўрока з прэзентацыяй па тэме "Вымярэнне вуглоў "у 5 кл

Просмотр содержимого документа
«План урока" Вымярэнне вуглоў"»



ПЛАН-КАНСПЕКТ УРОКА МАТЭМАТЫКІ Ў 5 КЛАСЕ

Тэма: Вымярэнне вуглоў

Мэта: садзейнічаць далейшаму фарміраванню ўяленняў вучняў аб вуглах, іх вымярэнні .

Задачы: 1.Стварыць умовы для паўтарэння паняццяў “велічыня вугла”, “адзінка вымярэння вуглоў”, “градусная мера”, “транспарцір”, “востры вугал”, “ тупы вугал” паўтарэння алгарытмаў вымярэння і пабудавання вуглоў;

2.Садзейнічаць развіццю ўяўленняў аб разгорнутым і прамым вуглах; сумежных вуглах; далейшаму фарміраванню канструктыўных уменняў, навыкаў выкарыстання лінейкі і транспарціра;

развіцце алгарытмічнага мыслення; развіцце матэматычнай мовы;

працяг фамріравання пазнавальнага інтарэса да прадмета;

3.Выхоўваць асабосныя якасці: актыўнасць, самастойнасць, акуратнасць ў рабоце.


Абсталяванне: камп’ютэр, карткі для самастойнай работы, малюнкі для фізкультхвілінкі.

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант.

  • Добры дзень, рабяты! Я ўпэўнена, што сення ў вас добры настрой, які не пакіне вас на працягу ўсяго ўрока. Французскі пісьменнік Анатоль Франц аднойчы заўважыў,

Слайд 1

што “Вучыцца можна толькі весела. Каб пераварваць веды, трэба паглынаць гэтыя веды з апетытам”.

  • Давайце прыслухаемся да гэтай парады. Будзем актыўнымі, будзем паглынаць веды з апетытам.

  • А дэвізам нашага ўроку будуць такія словы:

Слайд 2

Каб удавалася кожная справа,

І не ведалі мы няўдач,

У свет матэматыкі адпраўляемся смела,

У свет прыкладаў і розных задач.

Разважаць –калектыўна!

Рашать – аператыўна!

Адказваць – дакладна!

Змагацца – старанна!

Не забываць пра сяброў,

І перамога чакае вас безумоўна!





  1. Паведамленне тэмы, мэты, задач урока.

  • Спачатку ХХ стагоддзя французскі архітэктар Ле Карбюзъе сказаў: “Я думаю, што ніколі да цяперашняга часу мы не жылі ў такі геаметрычны перыяд. Усе навокал – геаметрыя”.

Слайд 3

  • Гэтыя словы вельмі дакладна характарызуюць і наш час. Свет, у якім мы жывем, напоўнены геаметрыяй вуліц і дамоў, гор і палеў, тварэннямі прыроды і чалавека.

  • Лепш арыентавацца ў ім, адкрываць новае, разумець прыгажосць і мудрасць навакольнага свету нам дапамагае навука геаметрыя.

  • Чым мы займаліся на папярэднім уроку?

(Будавалі, вылічвалі, вымяралі вуглы)

  • А чаму важна ўмець будаваць, вымяраць, вылічваць вуглы?

( Гэтыя веды патрэбны ў будаўніцтве, архітэктуры)

  • Тэма нашага сенняшняга ўрока - “Вымярэнне вуглоў”.

Слайд 4

  • Мы працягнем вывучаць вуглы, працаваць з прыладай для вымярэння і пабудавання вуглоў – транспарцірам, будзем далей вучыцца распазнаваць розныя віды вуглоў, вымяраць і будаваць вуглы.

  1. Актуалізацыя ведаў, паўтарэнне апорных паняццяў.

  • А зараз давайце паўторым вывучанае на мінулых уроках.

  1. Як называецца фігура, ўтвораная пры дапамозе дзвюх праменяў, якія выходзяць з аднаго пункта?

  2. Як называецца прылада для вымярэння вуглоў?

  3. Назавіце адзінкі вымярэння вуглоў.

Слайд 5

  1. Які вугал называецца прамым?

Слайд 6

  1. Чаму роўна велічыня разгорнутага вугла?

Слайд 7

  1. Як называецца вугал меншы за прамы?

Слайд 8

  1. Прывядзіце прыклад градуснай меры вострага вугла.

  2. Як называецца вугал, большы за 90 ?

Слайд 9

  1. Прывядзіце прыклад градуснай меры тупога вугла.

  2. Паўторым яшчэ раз віды вуглоў, якія вы ведаеце, называем па меры ўзрастання іх градусных мер.

Слайд 10

  1. Як называюцца два вуглы, у якіх адна старана агульная, а дзве другія ўтвараюць разгорнуты вугал?

  2. Чаму роўна сума сумежных вуглоў?

  3. Калі адзін з сумежных вуглоў тупы, то другі…?


  1. Вуснае лічэнне.

А зараз вусна выканаем заданні, якія я для вас падрыхтавала.

1.Пабудаваны вуглы і дадзены іх градусныя меры. Устанавіце суадносіны паміж вугламі і іх градуснымі мерамі. Назаві від вугла.

Слайд 11

2.Вызначце градусныя меры вуглоў . Назаві від вугла.

Слайд 12

3.Вызначце градусную меру вугла, сумежнага з вуглом, градусная мера якога 40, 90, 156, 75.

Слайд 13

4.Гульня “Гадзіннікавых спраў майстары” :Які вугал утвараюць гадзінная і мінутная стрэлкі гадзінніка. Назаві від вугла.

Слайд 14


  1. Замацаванне, практычнае прымяненне ведаў:

Мы з вамі добра папрацавалі вусна, зараз надыйшоў час практычных заданняў. Выканаем заданне на картках.

Для таго, каб правільна выканаць заданне, давайце ўспомнім алгарытм вымярэння вуглоў.

Слайды 15, 16, 17, 18

-Запішам дату, Класная работа, заданне 1.

Для тых, хто справіцца раней, на парце карткі з заданнямі павышанай цяжкасці, будзе час – паспрабуеце выканаць.

Заданне1.

-Выканаем самаправерку.

Самаправерка

Слайд 19

-У каго правільна вымераны ўсе вуглы?

Фізкультхвілінка

-Я буду паказваць карткі з малюнкамі, а вы павінны суправаджаць паказ рухамі.

пункт – нахілы галавы ўлева-управа;

разгорнуты вугал –рукі ў стораны;

прамы вугал - рукі пад вуглом 90 градусаў;

востры вугал - рукі ў стораны ўверх, утвараем востры вугал;

тупы вугал – рукі ў стораны, утвараем тупы вугал.

Заданне 2

-Давайце ўспомнім, як правільна пабудаваць вугал з зададзенай велічыней з дапамогай транспарціра.

Слайд 20

- Да дошкі выходзяць 2 вучні:________________________

Заданне выконваецца па радах. 1 рад – пабудаваць вугал, роўны 30 градусаў,

2 рад – пабудаваць вугал, роўны 150 градусаў.

Пабудавалі, абмяняліся сшыткамі, праверылі. Узаемаправерка.

Заданне 3

Выкананне каля дошкі і ў сшытках № 5.54.

Слайд 21

Начарціце трохвугольнік і вымерайце яго вуглы. Знайдзіце суму вуглоў трохвугольніка.

Чаму роўная сума вуглоў трохвугольніка? Калі 180 градусаў, значыць вы правільна выканалі заданне. У 7 класе вы будзеце вывучаць тэарэму, у якой сказана, што сума вуглоў трохвугольніка роўная 180 градусаў.

6.Вызначэнне ўзроўню і якасці атрыманых ведаў. Тэст.

-А зараз, рабяты, мы праверым, як вы засвоілі тэму, выканаем тэст. У ім 6 асноўных заданняў. А хто справіцца хутка, можа паспытаць свае сілы ў астатніх заданнях.

Выконваюць тэст.

-Абмяняйцеся сшыткамі, выканаем узаемаправерку. За кожны саўпаўшы адказ стаўце +.

Слайд 22

-Аддайце сшыткі назад, падлічыце свае плюсы. У каго колькі?

-У каго ўсе правільна – малайцы, ну а хто дапусціў памылкі – не адчайвайцеся. Прапаную дома пазаймацца, патрэніравацца, і ўсе ў вас абавязкова атрымаецца.

-Давайце ўсе запішам дамашняе заданне:

Слайд 23



7.Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.

-Вы добра працавалі, давайце падвядзем вынікі ўрока.

-Адзнакі атрымалі (Настаунік каменціруе адзнакі)

-Чым мы займаліся на ўроку?

Будавалі, вымяралі, вылічвалі вуглы.

-Што новага даведаліся на ўроку?

Сума вуглоў трохвугольніка роўная 180 градусаў.

-Раскажыце мне па схеме, што вам даў сенняшні ўрок матэматыкі.

Слайд 24

-Дзякую за ўрок!

Слайд 25













Тэст “Вуглы”

  1. З дапамогай якой прылады вымяраюць вуглы?

а) лінейкі; б) цыркуля; в) транспарціра.


2. Назавіце адзінкі вымярэння вуглоў:

а) градусы; б) міліметры; в) грамы.


3. Стораны вугла – гэта:

а) адрэзкі; б) прамені; в) прамыя.


4. Укажыце, на якім з малюнкаў пабудаваны вугал АВС:

5. Укажыце від вугла, калі яго градусная мера роўна 89 градусаў :

а) востры; б) тупы; в) разгорнуты.


6. Укажыце правільнае сцверджанне:

а) калі вугал большы за 180градусаў , яго называюць тупым;

б) востры вугал большы за тупы вугал;

в) тупы вугал большы за прамы вугал.


7. Пара сумежных вуглоў на малюнку:

а) СON і NOB; б) AOC і CON; в) АОС і СОВ.


8. Выкарыстоўваючы малюнак, укажыце градусную меру вугла МNO:

а) 50 ; б) 40 ; в) 130 .

9. Вуглы АОВ і ВОС – сумежныя. Укажыце градусную меру вугла АОВ, калі ен у 3

разы меншы за вугал ВОС:

а) 45 ; б) 120 ; в) 60 .


10. На малюнку паказана:



а) 3 вуглы; б) 5 вуглоў; в) 6 вуглоў.

задання

1

2


3

4

5

6

7

8

9

10

Адказ













задання

1


2


3

4

5

6

7

8

9

10

Адказ



в)


а)

б)

б)

а)

в)

в)

б)

а)

в)




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!