СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Праграма па курсе "Мая Радзiма Беларусь"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Автором программы является, конечно Министерство образования РБ, но каждый год  я делаю для себя выдержки, которые касаются конкретно моего года обучения по предметам. Это МРБ на этот год. Печатаю в моих разработках только потому, что с блога нельзя материал скачать.

Просмотр содержимого документа
«праграма па курсе Мая Радзiма Беларусь»

Праграмма па вывучэнню прадмета «Чалавек i свет»

для 4 класа (курс «Мая Радзiма Беларусь»)

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Вучэбны прадмет «Чалавек і свет» уяўляе сабой інтэграцыю трох адукацыйных кампанентаў: «Прырода і чалавек», «Чалавек і грамадства», «Чалавек і яго здароўе». Складанай часткай адукацыйнага кампанента «Чалавек і грамадства» з’яўляецца змястоўны блок «Мая Радзіма — Беларусь».

Мэта вучэбнага прадмета «Чалавек і свет» — фарміраванне першапачатко­вых ведаў аб прыродзе, грамадстве і чалавеку, асновах экалагічнай культуры і здаровага ладу жыцця, грамадзянскае выхаванне малодшых школьнікаў.

Дасягненне ўказанай мэты прадугледжвае рашэнне наступных задач:

  • фарміраванне ўяўленняў і паняццяў пра аб’екты і з’явы прыроды і грамадскае жыццё, падвядзенне вучняў да элементарнага разумення сувязяў у сістэме «прырода—чалавек—грамадства» і ўсведамлення свайго месца ў нава­коль­ным свеце;

  • фарміраванне першапачатковых уяўленняў і элементарных паняццяў аб гістарычным шляху беларускага народа на аснове знаёмства вучняў з асобамі і важнейшымі падзеямі айчыннай гісторыі;

  • выхаванне патрыятызму, любові і павагі да сваёй Радзімы, нацыянальнай самасвядомасці, гуманных адносін да ўсяго жывога, развіццё патрэбнасці ў пазнанні прыроды;

  • фарміраванне маральных якасцей асобы (добразычлівасці, спагадлівасці, пачуцця абавязку і да т. п.);

  • фарміраванне ўяўленняў аб тым, што чалавек — частка прыроды і яго здароўе і жыццё ў значнай ступені залежаць ад стану навакольнага асяроддзя; выпрацоўка неабходных уменняў і навыкаў здаровага ладу жыцця;

  • фарміраванне вопыту інтэлектуальнай і творчай дзейнасці, развіццё агульнавучэбных і прадметных уменняў, неабход­ных для далейшага авалодання сістэматычнымі ведамі па біялогіі, геаграфіі, грамадазнаўстве і гісторыі, для самараз­віцця і самавыхавання.

У аснову зместу вучэбнага прадмета «Чалавек і свет» пакладзена канцэпцыя экалагічнай аду­ка­цыі асобы. Таму адна з найважнейшых задач — фарміраванне ў малодшых школьнікаў асноў экалагічнай культуры, што праду­гледжвае засваенне дзецьмі пэўных экалагічных ведаў і ўменняў, правільнае і ўсвядомленае выкарыстанне іх у какрэтных жыццё­вых сітуацыях, адказныя адносіны да прыроды і свайго арганізма. Вядучымі ў сістэме экалагічных ведаў з’яўляюцца веды аб сувя­зях і ўзаемасувязях у прыродзе, значэнні прыроды ў цэлым і яе кампа­нентаў і элементаў. Гэтыя веды складаюць аснову экалагіч­най свядомасці асобы, здольнай будаваць свае паводзіны ў пры­родзе на аснове самастойных разважанняў і вывадаў. Але каб зразумець, што ў прыродзе ўсё ўзаемазвязана, што прырода — найвялікшая каштоўнасць на Зямлі, школьнікі ўжо ў першыя гады навучання павінны атрымаць навукова дакладныя фактыч­ныя веды аб навакольных аб’ектах і з’явах нежывой і жывой прыроды.

У ІV класе вучні прыступаюць да вывучэння змястоўнага блока «Мая Радзіма — Беларусь», які мае прапедэўтычны ха­рактар і забяспечвае стварэнне ўмоў для пе­раходу да сістэматычнага вывучэння гісторыі ў базавай школе. Засваенне зместу гэтага блока звязана з развіццём якасцей асобы і здольнасцей малодшых школьнікаў, неабходных для іх паступовай падрыхтоўкі да выканання агульных для ўсіх грамадзян нашай рэспублікі сацыяльных функцый, якія абумоўленыя сістэмай каштоўнасцей, што прынятыя ў нашым грамадстве. Вывучэнне блока «Мая Радзіма — Беларусь» зарыентавана на ўсведамленне малодшымі школьнікамі сваёй прыналежнасці да беларускага народа праз азнаямленне з самымі важнымі культурна-гістарычнымі каштоўнасцямі Беларусі і прыкладамі духоўна-маральнай дзейнасці гістарычных асоб.

Вувучэнне азначанага блока будзе садзейнічаць развіццю пазнавальнага інтарэсу вучняў да айчыннай гісторыі праз уздзеянне на іх эмацыянальную сферу, развіццё ўнутранага свету асобы, якая адчувае прыгажосць роднага краю, з павагай адносіцца да гістарычнага мінулага і сучаснасці сваёй краіны.

Для авалодання змястоўным блокам «Мая Радзіма — Беларусь» прадугледжваецца інтэграванне прыродазнаўчых, геаграфічных ведаў з літаратуразнаўчымі, грамадазнаўчымі, гістарычнымі.

Вучэбны матэрыял спрыяе асэнсаванню дзецьмі сябе як членаў грамадства, грамадзян Рэспублікі Беларусь і як часткі прыроды. Адабраны матэрыял дапаможа малодшым школьнікам на аснове атрыманных ведаў зрабіць вывады аб тым, што прырода і людзі — адно цэлае, прырода — наш дом, яна чакае дапамогі чалавека, клопат аб на­вакольным асяроддзі — абавязак кожнага грамадзяніна сваёй краіны.

Вучэбны прадмет «Чалавек і свет» узаемадзейнічае з іншымі адукацыйнымі прадметамі пачатковай школы: «Литературное чтение» на рускай і беларускай мовах, «Выяўленчае мастацтва», «Працоўнае навучанне», «Фізічная культура і здароўе» і інш. Прыродазнаўчы і грамадазнаўчы матэрыял раскрываецца ў адпаведнасці са спецыфікай названых прадметаў з новага боку.



IV клас

МАЯ РАДЗІМА — БЕЛАРУСЬ (35 ч)


Уводзіны (1 г)

Як працаваць з вучэбным дапаможнікам. Паняцці «Радзіма» і «Бацькаўшчына».


Раздзел І. Геаграфічныя і гістарычныя звесткі аб нашай Радзіме (8 г)


Нашы продкі (1 г). Рассяленне ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі. Легендарныя продкі беларусаў.

Мы і нашы суседзі (1 г). Размяшчэнне Беларусі на карце Еўропы. Краі-ны — суседкі Беларусі. Тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел Рэспублікі Беларусь. Насельніцтва Беларусі. Вызначэнне месцараспалажэння сталіцы і абласных цэнтраў на тэрытарыяльна-адміністрацыйнай карце Рэспублікі Беларусь.

Зямля блакітных рэк і азёр (1 г). Рэкі і азёры як сведкі гістарычнага мінулага нашай краіны. Беларускія рэкі шляхі зносін і абмену. Легенда пра возера Свіцязь. Матывы роднага краю ў творчасці польскага паэта, ураджэнца Беларусі Адама Міцкевіча.

Наша Радзіма на гістарычнай карце (1 г). Асаблівасці гістарычнай карты. Азнаямленне з умоўнымі абазначэннямі на гістарычнай карце.

«Стужка часу» (1 г). Гістарычныя падзеі і іх даты. Працягласць і паслядоўнасць гістарычных падзей. Вызначэнне перыядаў «да нашай эры» і «наша эра» на стужцы часу.

Маўклівыя сведкі мінуўшчыны (1 г). Адкуль узяліся камяні на беларускай зямлі. Роля камянёў у жыцці і вераваннях старажытных жыхароў Беларусі. Курганы як помнікі гісторыі.

Як да нас прыйшла кніга (1 г). Пісьмовыя гістарычныя крыніцы пра нашу Бацькаўшчыну. Берасцяныя граматы. Летапісы. Рукапісныя кнігі. Запавет Кірылы Тураўскага.

Першыя друкаваныя кнігі (1 г). Кнігавыдавецкая дзейнасць усход-неславянскага першадрукара Францыска Скарыны. Ф. Скарына як патрыёт Бацькаўшчыны. Выдавец першай друкаванай на тэрыторыі Беларусі кнігі Сымон Будны — прадаўжальнік справы Ф. Скарыны.


Раздзел ІІ. Гісторыя Беларусі ў паданнях, падзеях і імёнах (18 г)


Князёўна з трыма імёнамі (1 г). Легендарныя і летапісныя звесткі пра полацкую князёўну Рагнеду. Полацкі князь Ізяслаў сын Рагнеды.

Яраслаў Мудры сын Рагнеды (1 г). Старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян Кіеўская Русь. Асветніцкая дзейнасць Яраслава Мудрага і яго запавет сынам.

Усяслаў Чарадзей (1 г). Легенды і гістарычныя звесткі аб Полацкай зямлі. Полацкі князь Усяслаў Чарадзей. Полацкі Сафійскі сабор як сімвал магутнасці княства і гістарычны помнік.

Еўфрасіння Полацкая (1 г). Жыццёвы шлях і асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай. Крыж Еўфрасінні Полацкай як культурна-хрысціянская каштоўнасць беларускага народа. Спаса-Еўфрасіннеўская царква.

У абарону сваёй зямлі (1 г). Аб’яднанне беларускіх і літоўскіх зямель супраць крыжацкай пагрозы ў адну дзяржаву Вялікае княства Літоўскае. Вялікі князь Вітаўт. Грунвальдская бітва.

Па якіх законах жылі нашы продкі (1 г). Законы штодзённага жыцця людзей. Агульнанародны збор у Полацкім княстве веча. Статут Вялікага княства Літоўскага. Леў Сапега.

Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў (3 г). Беларускія гарады ў гістарычным мінулым. Полацк і Тураў. Наша сталіца і абласныя гарады ў старажытнасці: гады ўзнікнення, паходжанне назваў, гербы. Развіццё гарадскіх рамёстваў. Азнаямленне з гісторыяй паходжання назвы свайго населенага пункта.

Пад сценамі старажытных замкаў (1 г). Замкі на карце Беларусі. Крэўскі, Гродзенскі, Нясвіжскі, Мірскі замкі як помнікі гісторыі і культуры. Сынкавіцкая царква-крэпасць.

У краіне майстроў (1 г). Рамесныя вырабы беларускіх майстроў. Слуцкія паясы і іх выраб. Каляровая кафля.

Ад батлейкі да тэатра (1 г). Народны лялечны тэатр — батлейка. Асветніцкая дзейнасць Сімяона Полацкага. Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага. Паланез «Развітанне з Радзімай» Міхала Клеафаса Агінскага.

У што верылі нашы продкі (1 г). Вера ў існаванне духаў. Прыняцце хрысціянства, будаўніцтва цэркваў і манастыроў, заснаванне школ. Веравызнанні ў Беларусі. Верацярпімасць.

Пясняр сялянскай долі (1 г). Прыгонны стан сялян і яго адмена. Ф. Багушэвіч абаронца працоўнага люду. Запавет Ф. Багушэвіча берагчы і шанаваць родную мову.

Славутыя дзеячы навукі і культуры (1 г). Даследаванні Яўхіма Карскага. Дзейнасць братоў Тышкевічаў. Адлюстраванне ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа тэмы роднага краю. Першы прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук гісторык Усевалад Ігнатоўскі.

Будаўніцтва новага жыцця (1 г). Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўстанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Утварэнне БССР і СССР. Развіццё народнай гаспадаркі: будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў і стварэнне калгасаў у 1920—1930-я гады. Развіццё культуры і адукацыі, вырашэнне моўнага пытання ў 1920—1930-я гады. Жыццё насельніцтва Заходняй Беларусі і ўз’яднанне яе з БССР.

Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (2 г). Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Мужныя абаронцы Брэсцкай крэпасці. Патрыятызм беларускага народа. Славуты партызан дзед Талаш і юны партызан Марат Казей. Дзейнасць падпольшчыкаў на чале з Канстанцінам Заслонавым. Трагедыя вёскі Хатынь. Лагер Трасцянец. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Легендарны подзвіг Трыфана Лук’яновіча.



Раздзел ІІІ. Мая рэспубліка (7 г)


Багацце нашай краіны (1 г). Пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі. Вырабы беларускай прамысловасці. Зямля карміцелька жыхароў нашай краіны. Прадукцыя сельскай гаспадаркі. Транспарт і шляхі зносін.

Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся (2 г). Новыя гарады на карце Беларусі. Салігорск: паданні і рэчаіснасць. Наваполацк: сучаснае нафтаперапрацоўчае прадпрыемства побач са старажытным Полацкам. Светлагорск: горад энергетыкаў і хімікаў. Жодзіна: подзвіг сыноў маці-патрыёткі А. Ф. Купрыянавай, сучасны прамысловы воблік горада. Новыя прафесіі жыхароў Беларусі.

Мінск сталіца нашай дзяржавы (1 г). Мінск: старажытны і сучасны цэнтр нашай рэспублікі. Мінск — «Горад-герой». Адлюстраванне гістарычных падзей, імён дзеячаў гісторыі і культуры ў назвах гарадскіх праспектаў, вуліц і плошчаў.

Мая рэспубліка (1 г). Утварэнне Рэспублікі Беларусь. Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Органы дзяржаўнай улады ў нашай рэспубліцы. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь — кіраўнік нашай дзяржавы. Наша краіна адна з заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Саюз Беларусі і Расіі.

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці», яго асноўны змест. Асноўныя правы дзіцяці. Права на адукацыю і адпачынак. Дзеці і рэлігія.

Дзяржаўны герб нашай краіны (1 г). Адлюстраванне ў Дзяржаўным Гербе Рэспублікі Беларусь геаграфічнага становішча Беларусі, традыцый нашых продкаў, якасцей характару беларусаў.

Сцяг беларускай дзяржавы (1 г). Гісторыя сцяга БССР. Сімвалы колераў Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь. Адлюстраванне ў арнаменце Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь працалюбства беларускага народа. Чырвоны сцяг — сімвал мужнасці нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Абагульненне (1 г)


У працэссе навучання малодшыя школьнікі паступова авалодваюць наступнымі вучэбнымі ўменнямі:

складаць невялікае паведамленне пра знакамітых гістарычных асоб і дзеячаў культуры з апорай на тэкст вучэбнага дапаможніка;

складаць апісанне па гістарычнай ілюстрацыі;

узнаўляць змест гістарычных паняццяў з дапамогай слоўніка, размешчанага ў вучэбным дапаможніку;

паказваць на карце і абазначаць на контурнай карце з дапамогай картасхем вучэбнага дапаможніка і атласа тэрыторыю і межы Рэспублікі Беларусь, сталіцу і абласныя цэнтры, месца свайго пражывання;

вызначаць паслядоўнасць гістарычных падзей на «стужцы часу», а таксама карыстаючыся спісам асноўных дат, якія пададзены ў вучэбным дапаможніку.


АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ПАДРЫХТОЎКІ ВУЧНЯЎ IV КЛАСА


У выніку навучання вучні павінны в е д а ц ь:

назву дзяржавы, яе сталіцу і абласныя цэнтры;

дзяржаўную сімволіку Рэспублікі Беларусь;

імёны 2—3 гістарычных асоб і дзеячаў культуры Беларусі;

1—2 памятныя мясціны свайго роднага краю.


Вучні павінны у м е ц ь:

складаць невялікае паведамленне пра знакамітых гістарычных асоб і дзеячаў культуры з апорай на тэкст вучэбнага дапаможніка;

складаць вуснае апісанне па гістарычнай ілюстрацыі.









Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!