СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Прэзентацыя "Часціца"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Асноўны матэрыял па тэме

Просмотр содержимого документа
«Прэзентацыя "Часціца"»

Часціца – службовая часціна мовы, якая выражае розныя дадатковыя адценні значэння слоў, словазлучэнняў і сказаў або служыць для ўтварэння формаў слоў – ладоў дзеяслова. Часціцы не з’яўляюцца членамі сказа. Яны не змяняюцца. Злучнікі сэнсавыя вось, толькі не, на, ці мадальныя эмацыянальныя нават, што за бы, давай (це) формаўтваральныя

Часціца – службовая часціна мовы, якая выражае розныя дадатковыя адценні значэння слоў, словазлучэнняў і сказаў або служыць для ўтварэння формаў слоў – ладоў дзеяслова.

Часціцы не з’яўляюцца членамі сказа. Яны не змяняюцца.

Злучнікі

сэнсавыя

вось, толькі

не, на, ці

мадальныя

эмацыянальныя

нават, што за

бы, давай (це)

формаўтваральныя

Сэнсавыя часціцы Сэнсавыя часціцы выражаюць дадатковыя сэнсавыя адценні, якія трэба падкрэсліць у выказванні. Да іх адносяцца: Указальныя часціцы вось, вунь, гэта Указваюць на словы, словазлучэнні і сказы, на якія трэба звярнуць увагу: Вось і ваш прыпынак. Гэта наш настаўнік фізкультуры. Удакладняльныя часціцы проста, акурат, менавіта, амаль Удакладняюць значэнне асобных слоў у выказванні: Навокал проста любата. Менавіта з табою я і хацела пагаварыць. Вылучальна-абмежавальныя часціцы тольці, хоць, хаця б, выключна Ужываюцца для сэнсавага выдзялення слоў і часта абмяжоўваюць намер або жаданне: Толькі стук дзятла парушае цішыню. Хоць бы паўгадзіны адпачыць!

Сэнсавыя часціцы

Сэнсавыя часціцы выражаюць дадатковыя сэнсавыя адценні,

якія трэба падкрэсліць у выказванні.

Да іх адносяцца:

Указальныя часціцы

вось, вунь, гэта

Указваюць на словы, словазлучэнні і сказы, на якія трэба звярнуць увагу:

Вось і ваш прыпынак. Гэта наш настаўнік фізкультуры.

Удакладняльныя часціцы

проста, акурат, менавіта, амаль

Удакладняюць значэнне асобных слоў у выказванні:

Навокал проста любата. Менавіта з табою я і хацела пагаварыць.

Вылучальна-абмежавальныя часціцы

тольці, хоць, хаця б, выключна

Ужываюцца для сэнсавага выдзялення слоў і часта абмяжоўваюць намер або жаданне:

Толькі стук дзятла парушае цішыню. Хоць бы паўгадзіны адпачыць!

Мадальныя часціцы Мадальныя часціцы дапамагаюць выказаць адносіны да таго, што адбываецца ў жыцці, і да таго, што паказваецца, абмяркоўваецца. Да гэтага разраду належаць : Сцвярджальныя часціцы так, але Ужываюцца ў станоўчых адказах на пастаўленыя пытанні: “ Дапаможаш мне сёння?” – “ Так , дапамагу”. “ Добра ведаеш умовы спаборніцтва?” – “ Але , добра”. Адмоўныя часціцы не, ні Служаць для адмаўлення дзеянняў, прадметаў і прымет: Старасць не радасць, і доўг не карысць. (Прыказка) Не дакарала, не журыла ні ў цішыні, ні ў гасцях. (Я. Янішчыц) Пытальныя часціцы ці? хіба? няўжо? Выражаюць пытанне: Няўжо заняпала прабабчына слова, якое ў сэрцы з маленства таю?! (С. Басуматрава) Ці зубра рыкае ў пушчы сахаты? (Я. Янішчыц) Пабуджальныя часціцы ну, ану, дай, няхай, давай (давайце) Край мой беларускі, край! Дай мне наглядзецца, дай ! (У. Караткевіч) Ну , паехалі, часу ўжо мала засталося.

Мадальныя часціцы

Мадальныя часціцы дапамагаюць выказаць адносіны да таго, што адбываецца ў жыцці, і да таго, што паказваецца, абмяркоўваецца.

Да гэтага разраду належаць :

Сцвярджальныя часціцы

так, але

Ужываюцца ў станоўчых адказах на пастаўленыя пытанні:

Дапаможаш мне сёння?” – “ Так , дапамагу”.

Добра ведаеш умовы спаборніцтва?” – “ Але , добра”.

Адмоўныя часціцы

не, ні

Служаць для адмаўлення дзеянняў, прадметаў і прымет:

Старасць не радасць, і доўг не карысць. (Прыказка)

Не дакарала, не журыла ні ў цішыні, ні ў гасцях. (Я. Янішчыц)

Пытальныя часціцы

ці? хіба? няўжо?

Выражаюць пытанне:

Няўжо заняпала прабабчына слова, якое ў сэрцы з маленства таю?! (С. Басуматрава)

Ці зубра рыкае ў пушчы сахаты? (Я. Янішчыц)

Пабуджальныя часціцы

ну, ану, дай, няхай, давай (давайце)

Край мой беларускі, край! Дай мне наглядзецца, дай ! (У. Караткевіч)

Ну , паехалі, часу ўжо мала засталося.

Эмацыянальныя часціцы Эмацыянальныя часціцы дапамагаюць выявіць разнастайныя эмоцыі (захапленне, здзіўленне, радасць, гнеў) ці садзейнічаюць экспрэсіі (выразнасці) выказвання. Яны бываюць двух разрадаў: Клічныя часціцы што за, як Найчасцей выражаюць захапленне, радасць: Як хітра, мудра збудавана! Як чыста, хораша прыбрана! (Я. Колас) Узмацняльныя часціцы аж (ажно), ж (жа), нават, і, ні, усё-такі і інш . Узмацняюць значэнне пэўнага слова, словазлучэння ці сказа: Раса высахла, сонца прыгравала моцна, лес аж звінеў ад птушыных галасоў. (М. Лынькоў) Мне ўжо не хацелася ні піць, ні есці… (В. Быкаў)

Эмацыянальныя часціцы

Эмацыянальныя часціцы дапамагаюць выявіць разнастайныя эмоцыі (захапленне, здзіўленне, радасць, гнеў) ці садзейнічаюць экспрэсіі (выразнасці) выказвання.

Яны бываюць двух разрадаў:

Клічныя часціцы

што за, як

Найчасцей выражаюць захапленне, радасць:

Як хітра, мудра збудавана! Як чыста, хораша прыбрана! (Я. Колас)

Узмацняльныя часціцы

аж (ажно), ж (жа), нават, і, ні, усё-такі і інш .

Узмацняюць значэнне пэўнага слова, словазлучэння ці сказа:

Раса высахла, сонца прыгравала моцна, лес аж звінеў ад птушыных галасоў.

(М. Лынькоў)

Мне ўжо не хацелася ні піць, ні есці… (В. Быкаў)

Формаўтваральныя часціцы Да формаўтваральных часціц адносяцца: часціца бы (б), якая служыць для ўтварэння дзеясловаў умоўнага ладу:  Сказалі б учора, можна было б яшчэ падрыхтавацца. часціцы няхай (хай), давай (давайце), якія служаць для ўтварэння дзеясловаў загаднага ладу: Няхай твая жыццёвая ралля жыццю нясе ўраджайныя дарункі. (А. Грачанікаў) часціцы няхай (хай), давай (давайце) маюць выразнае адценне пабуджэння і часта ўжываюцца ў клічных сказах, тым самым садзейнічаюць выражэнню эмоцый.

Формаўтваральныя часціцы

Да формаўтваральных часціц адносяцца:

часціца

бы (б),

якая служыць для ўтварэння дзеясловаў умоўнага ладу:

Сказалі б учора, можна было б яшчэ падрыхтавацца.

часціцы

няхай (хай), давай (давайце),

якія служаць для ўтварэння дзеясловаў загаднага ладу:

Няхай твая жыццёвая ралля жыццю нясе ўраджайныя дарункі. (А. Грачанікаў)

часціцы

няхай (хай), давай (давайце)

маюць выразнае адценне пабуджэння і часта ўжываюцца ў клічных сказах, тым самым садзейнічаюць выражэнню эмоцый.

Правапіс часціц Часціца такі пішацца  праз злучок , калі стаіць пасля дзеясловаў (д амовіліся -такі, зайшлі -такі, зразумелі -такі) а таксама ў складзе слоў з ноў -такі, даволі -такі, усё -такі пішацца  асобна  ў пазіцыі перад самастойнымі словамі (такі сказаў усё, такі зноў спазніўся ) Калі побач з часціцай такі стаіць часціца ж, усе словы пішуцца асобна: усё ж такі зразумелі Часціца то пішацца  праз злучок  з дзеясловамі, займеннікамі і прыслоўямі: былі -то былі, але нядоўга; казаць -то казаў, але даўнавата; мы -то бачым; так -то яно было Часціцы бы (б), жа (ж) пішуцца  асобна (паказалі б , даў бы адпачыць, глядзі ж не спазніся, расказаў жа ўсё) Часціцы бы, жа ўжываюцца пасля слоў, якія заканчваюцца на зычны; а іх варыянты б, ж – пасля слоў, якія заканчваюцца на галосны: сказа ў  бы – сказал а  б , бра ў  жа – брал і  ж Часціца што пішацца  асобна  у спалучэннях толькі што, ледзь што, амаль што, сама што, хіба што, пакуль што

Правапіс часціц

Часціца такі

пішацца праз злучок , калі стаіць пасля дзеясловаў

амовіліся -такі, зайшлі -такі, зразумелі -такі)

а таксама ў складзе слоў

з ноў -такі, даволі -такі, усё -такі

пішацца асобна ў пазіцыі перад самастойнымі словамі

(такі сказаў усё, такі зноў спазніўся )

Калі побач з часціцай такі стаіць часціца ж, усе словы пішуцца асобна:

усё ж такі зразумелі

Часціца то

пішацца праз злучок з дзеясловамі, займеннікамі і прыслоўямі:

былі -то былі, але нядоўга; казаць -то казаў, але даўнавата; мы -то бачым; так -то яно было

Часціцы бы (б), жа (ж)

пішуцца асобна

(паказалі б , даў бы адпачыць, глядзі ж не спазніся,

расказаў жа ўсё)

Часціцы бы, жа ўжываюцца пасля слоў, якія заканчваюцца на зычны; а іх варыянты б, ж – пасля слоў, якія заканчваюцца на галосны:

сказа ў бы – сказал а б , бра ў жа – брал і ж

Часціца што

пішацца асобна у спалучэннях

толькі што, ледзь што, амаль што, сама што, хіба што, пакуль што

Правапіс не (ня), ні Не (ня) як прыстаўка пішацца разам: са словамі, якія без яе не ўжываюцца: ненавідзець, непахісны, неўзабаве, непакоіць, незабудка, непагадзь, нясцерпна, нельга з назоўнікамі, прыметнікамі, прыслоўямі, якім яна надае процілеглае значэнне, што можна даказаць, падабраўшы сінонім без не : няпраўда – хлусня, недалёкі – блізкі, невялікі – малы, нядобра – дрэнна з неазначальнымі займеннікамі і прыслоўямі, у якіх яна націскная: нехта, нешта, нейкі, некуды, недзе, некалі, некалькі у прыстаўцы неда- назоўнікаў і дзеясловаў: недабор, недасол, недавыканаць, недадаць з поўнымі дзеепрыметнікамі пры адсутнасці паясняльных слоў і супрацьпастаўлення: непрачытаная кніга, непабеленыя сцены, нявыдуманая гісторыя з прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, а таксама з прыслоўямі, калі пры іх ёсць паясняльныя словы вельмі, надта, выключна, часткова, цалкам са значэннем ступені якасці: вельмі непрыгожы ўчынак, надта непрыемна, амаль нявыпраўленыя памылкі

Правапіс не (ня), ні

Не (ня) як прыстаўка пішацца разам:

са словамі, якія без яе не ўжываюцца:

ненавідзець, непахісны, неўзабаве, непакоіць, незабудка, непагадзь, нясцерпна, нельга

з назоўнікамі, прыметнікамі, прыслоўямі, якім яна надае процілеглае значэнне, што можна даказаць, падабраўшы сінонім без не :

няпраўда – хлусня, недалёкі – блізкі, невялікі – малы, нядобра – дрэнна

з неазначальнымі займеннікамі і прыслоўямі, у якіх яна націскная:

нехта, нешта, нейкі, некуды, недзе, некалі, некалькі

у прыстаўцы неда- назоўнікаў і дзеясловаў:

недабор, недасол, недавыканаць, недадаць

з поўнымі дзеепрыметнікамі пры адсутнасці паясняльных слоў і супрацьпастаўлення:

непрачытаная кніга, непабеленыя сцены, нявыдуманая гісторыя

з прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, а таксама з прыслоўямі, калі пры іх ёсць паясняльныя словы вельмі, надта, выключна, часткова, цалкам са значэннем ступені якасці:

вельмі непрыгожы ўчынак, надта непрыемна, амаль нявыпраўленыя памылкі

Правапіс не (ня), ні Часціца НЕ пішацца асобна, калі ўжываецца: з дзеясловамі і дзеепрыслоўямі: не ведаў, не бачылі, не сказаўшы, не працуючы з назоўнікамі, прыметнікамі, прыслоўямі і дзеепрыметнікамі пры наяўнасці супрацьпастаўлення: не вялікі, а малы; не многа, а мала; не вывучанае, а толькі прачытанае правіла з поўнымі дзеепрыметнікамі пры наяўнасці паясняльных слоў: не скошаная бацькам трава, нікім не зробленая прапанова з кароткімі дзеепрыметнікамі: нічога не зроблена, хата не падмецена, дзверы не зачынены з нязменнымі словамі, якія з’яўляюцца выказнікамі ў сказе: не трэба, не супраць, не шкада са словамі далёка, зусім, нічуць, ніколечкі, якія ўзмацняюць адмаўленне: зусім не горшы, ніколечкі не лепшы

Правапіс не (ня), ні

Часціца НЕ пішацца асобна, калі ўжываецца:

з дзеясловамі і дзеепрыслоўямі:

не ведаў, не бачылі, не сказаўшы, не працуючы

з назоўнікамі, прыметнікамі, прыслоўямі і дзеепрыметнікамі пры наяўнасці супрацьпастаўлення:

не вялікі, а малы; не многа, а мала;

не вывучанае, а толькі прачытанае правіла

з поўнымі дзеепрыметнікамі пры наяўнасці паясняльных слоў:

не скошаная бацькам трава, нікім не зробленая прапанова

з кароткімі дзеепрыметнікамі:

нічога не зроблена, хата не падмецена, дзверы не зачынены

з нязменнымі словамі, якія з’яўляюцца выказнікамі ў сказе:

не трэба, не супраць, не шкада

са словамі далёка, зусім, нічуць, ніколечкі, якія ўзмацняюць адмаўленне:

зусім не горшы, ніколечкі не лепшы

Правапіс не (ня), ні Часціца НІ са словамі пішацца асобна . У адмоўных займенніках і прыслоўях НІ становіцца прыстаўкай: ні хто, ні што, ні які, ні чый, ні як, ні колі, ні дзе У гутарковым сталі і ў творах мастацкай літаратуры гэтыя часціны мовы могуць ужывацца з часціцай (прыстаўкай) ані- ані хто, ані дзе, ані куды, ані як

Правапіс не (ня), ні

Часціца НІ са словамі пішацца асобна .

У адмоўных займенніках і прыслоўях НІ становіцца прыстаўкай:

ні хто, ні што, ні які, ні чый, ні як, ні колі, ні дзе

У гутарковым сталі і ў творах мастацкай літаратуры гэтыя часціны мовы могуць ужывацца з часціцай (прыстаўкай) ані-

ані хто, ані дзе, ані куды, ані як

 Правапіс не (ня)  (не)таптаны снег, (не)засланы абрусам стол, бульба (не)падсмажана, урок (не)закончаны, канверты (не)заклеены, (не)засыпаная снегам сцяжынка, (не)засеяны палетак, прыехаць (не)папярэдзіўшы, нідзе (не)затрымаліся   

Правапіс не (ня) (не)таптаны снег, (не)засланы абрусам стол, бульба (не)падсмажана, урок (не)закончаны, канверты (не)заклеены, (не)засыпаная снегам сцяжынка, (не)засеяны палетак, прыехаць (не)папярэдзіўшы, нідзе (не)затрымаліся  


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!