СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Прыклад сачынення на тэму "Шчасце жыць у мірнай краіне"

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Змяшчае прыклад сачынення на тэму "Шчасце жыць у мірнай краіне" (11 клас).

Просмотр содержимого документа
«Прыклад сачынення на тэму "Шчасце жыць у мірнай краіне"»

Прыклад сачынення на тэму “Шчасце жыць у мірнай краіне”1


Што для чалавека з’яўляецца шчасцем?

Як часта мы задаём сабе гэтае пытанне. А адказ у кожнага свой. У асноўным сучасны чалавек вымярае сваё шчасце колькасцю прыдбаных грошай, колькасцю машын, кватэр і гэтак далей. Вельмі часта так і здараецца, што хлопцы і дзяўчаты лічаць сябе няшчаснымі толькі з-за таго, што ім не купілі чарговую “забаўку”: тэлефон, планшэт, прыстаўку. І яны не проста крыўдзяцца на сваіх бацькоў, а ніяк не хочуць зразумець, што наяўнасць гэтых цацак не зробіць іх лепшымі, разумнейшымі або весялейшымі. Сёння мы не часта задумваемся, адкуль і як да нас даходзяць гэтыя забаўкі. Цаной чаго часта нашы бацькі стараюцца забяспечыць нас, маладое пакаленне, усім, што лічыцца модным і неабходным. А якая ўсё гэта драбяза. У пагоні за матэрыяльным дабрабытам мы забываем пра самае галоўнае, для чаго чалавек нараджаецца і жыве.

Людзі, як істоты разумныя, павінны ствараць добрае, чыстае, вечнае. І гэта не проста словы, гэта тыя галоўныя прынцыпы, пра якія сучасны чалавек проста забывае. Калі нараджаецца дзіця, бацькі акружаюць яго любоўю і клопатам, каб дзіця развівалася гарманічна, каб было таленавітым, стварала нешта каштоўнае ў жыцці. Многім з нас дадзены гэты бацькоўскі падмурак, але не кожны выкарыстоўвае яго. Чаму многія, падросшы, узмужнеўшы, спачатку крыўдзяць “братоў нашых меншых”: здзекуюцца з сабак, птушак, катоў. А потым, яшчэ “паразумнеўшы”, крыўдзяць слабейшых, зневажаюць старасць, а потым і даходзяць да самага святога – сваёй Радзімы, спадчыны. У мяне часта ўзнікае пытанне: адкуль гэтая жорсткасць і абыякавасць, што перашкаджае чалавеку заставацца чалавекам?

У сённяшнім свеце, калі з экранаў тэлевізара ўвесь час толькі і чуецца пра забойствы і здзекі з мірнага насельніцтва, калі нават нашы браты-славяне распачынаюць бойкі і спрэчкі, хто каму што павінен, я ў роспачы: што будзе з чалавецтвам далей, як нам жыць сярод бруду і бесчалавечнасці, сярод войнаў і насілля?

Яшчэ і сёння на слыху ў нас звесткі пра Вялікую Айчынную вайну. Гэта самая кровапралітная вайна не толькі на тэрыторыі былога СССР, але і далёка за яе межамі. Падчас яе расстрэльвалі людзей, не шкадуючы нават дзяцей. Карнікі бралі старых і малых у палон, адпраўлялі ў канцлагеры. Выжыць там было вельмі цяжка, і многія гінулі ад голаду і хвароб.

Размаўляючы са сваёй прабабуляй, якая перажыла вайну, я бачу, як яна перажывае за нас, наша будучае. “Самае галоўнае, унучак, - гаворыць яна, - каб не было вайны. Гэта самае страшнае, бо яна нясе смерць, голад, разбурэнні”. З вачэй маёй прабабулі ў гэты час капаюць слёзы…

Важна, каб у кожнага дзіцяці былі бацькі, бо мір і святло ў жыццё чалавека нясе менавіта сям’я. Якія будуць сем’і ў нашай Беларусі, такой і будзе наша будучыня. Толькі з сям’і дзіця прыносіць сваю выхаванасць, мары, імкненні да лепшага. А сучасныя беларусы вельмі добра памятаюць пра Другую сусветную вайну, калі загінуў ледзь не кожны трэці беларус. І таму нашы людзі імкнуцца да міру любой цаной.

Сёння як напамін усім жывым звіняць званы Хатыні, што нагадваюць нам, жывым, пра здзекі з тысяч нашых жыхароў, спаленых зажыва ў многіх вёсках нашай краіны. Мемарыяльны комплекс “Лінія Сталіна” сведчыць пра смеласць і мужнасць Чырвонай Арміі ў абароне Радзімы падчас вайны. Курган Славы стаіць як знак гонару нашых воінаў у перамозе над ворагам. А колькі музеяў, выстаў прысвечана гэтай акуальнай і сёння тэме – тэме вайны і перамогі ў ёй, немагчыма вялікай цаной заваяванай нашымі дзядамі і прадзедамі.

Ва ўсіх названых мясцінах я быў разам са сваімі бацькамі. І гэта незабыўнае ўражанне пра подзвіг і смеласць нашых продкаў я перадам сваім дзецям, каб і яны захоўвалі мір, імкнуліся да стваральнай працы ў імя нашай светлавокай Беларусі.


1 Тэкст узяты з урока 10 серыі “Урокі: практычны вопыт”


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!