СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Распрацоўка па тэме "Літара г"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэма:  Літара г.

Мэты:

  • Пазнаёміць з напісаннем маленькай літары г, яе злучэннем з іншымі літарамі;
  • Развіваць уменне праводзіць элементарны фанетычны аналіз гука;
  • Актывізаваць пазнавальныя і творчыя здольнасці дзяцей;
  • Расшыраць веды вучняў пра птушак нашай краіны, карысць, якую яны прыносяць людзям,  выхоўваць жаданне дапамагаць птушкам зімой.

Абсталяванне:

Сшытак “Пропісь 2” для 1 класа ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання аўтар А.Клышка, прэзінтацыя “Літара  г”, карткі з заданнямі, малюнкі птушак, карткі для рэфлексіі.

Просмотр содержимого документа
«Распрацоўка па тэме "Літара г"»


Тэма: Літара г.

Мэты:

  • Пазнаёміць з напісаннем маленькай літары г, яе злучэннем з іншымі літарамі;

  • Развіваць уменне праводзіць элементарны фанетычны аналіз гука;

  • Актывізаваць пазнавальныя і творчыя здольнасці дзяцей;

  • Расшыраць веды вучняў пра птушак нашай краіны, карысць, якую яны прыносяць людзям, выхоўваць жаданне дапамагаць птушкам зімой.

Абсталяванне:

Сшытак “Пропісь 2” для 1 класа ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання аўтар А.Клышка, прэзінтацыя “Літара г”, карткі з заданнямі, малюнкі птушак, карткі для рэфлексіі.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

- Паглядзіце, усе на месцы? Прывітанне, можна сесці.

- Сення ў нас незвычайны ўрок. Давайце паслухаем музычны фрагмент.

- Чые галасы мы пачулі?

-Сёння урок будзе прысвечаны нашым крылатым сябрам – птушкам.

- Давайце намалюем на птушачках свой настрой.


2. Уводзіны ў тэму.

Актуалізацыя ведаў.

- Дзеткі, я ведаю, што ўсе вы любіце сустракаць гасцей. Ці так гэта? Сёння 4 госці, якія да нас прыйдуць, падрыхтавалі для вас цікавыя гульні і заданні.

1 госця

  • Падставіўшы сонейку плечы,

Мы дзень прасядзелі на рэчцы.

На лузе збіраем букеты,

Нас радуе звонкае?.. (Лета)

  • Гульня “Напішы літару”

  • Гутарка пра карысць птушак. (Адказы вучняў)

2 госця

  • Адл,ятаюць птушкі ў вырай,

Неба стала раптам хмурым.

Дожджык цэлы дзень маросіць,

Мы яблыкі з саду прыносім –

Так паўсюль пануе?.. (Восень)

  • Гульня “Збяры сяброў”

1 група – шпак ,

2 група – снягір,

3 група – салавей.

  • Гульня “Дзе зімуюць”

3 госця

  • Госця ноччу завітала,

Палатна наткала,

Разаслала навакол –

Стаў святочна белым дол. (Зіма)

  • Гульня “Адкажы - ка”

  • Якую птушку мы называем лясным доктарам?

  • Якую птушку мы можам убачыць у горадзе толькі зімой?

  • Якая птушка вельмі любіць бліскучыя прадметы?

  • Чаго ўсе птушкі баяцца зімой?

4 госця

  • Чараўніца да нас завітала –

Усё ажыло, заспявала. (Вясна)











Слайд 2


























Фізхвілінка


3. Паведамленне тэмы ўрока.

- Паглядзіце ўважліва на экран. Якіх птушак мы бачым?

- Што агульнага ў гэтых словах?

- Давайце даследуем гук г. Які ён?

-Якая літара абазначае гэты гук?

  • Пастаноўка вучнямі тэмы і мэты ўрока.

Слайд 3





Слайд 4


4. Графічны аналіз літары г.

- На што падобна літара г?

  • Г нібыта семафор,

У прасцяг руку прасцёр.

За гарой цягнік гудзе.

Знікне Г і быць бядзе.

Слайд 5

5. Паказ напісання літары г.

- Ставім ручку крыху ніжэй верхняй лініі рабочага радка. Пішам закругленне ўправа, датыкаясь да верхняй лініі рабочага радка, затым пішам прамую ўніз з закругленнем управа.

Слайд 6

Гімнастыка для пальчыкаў.


6. Работа ў сшытку.

  1. Пісьмо ў паветры, адваротным бокам ручкі.

  2. Пісьмо маленькай літары г па кропкам. (1 радок)

  3. Дапішы літару.(2 радок)

  4. Чытанне і пісьмо слоў з літарай г: гол, гул, горад, ганак.

- Чым падобны словы гол, гул? Чым адрозніваюцца? Назавіце злучэнні літар. Падкрэсліце галосныя літары.

5) Выпішы назвы птушак. Зверху ўкажыце колькасць складоў.





Слайд 7

Слайд 8

Фізмінутка, зрокавая гімнастыка.

Сл 9-11

8. Замацаванне вывучанага . Славарна -лексічная работа.

  • На экране фотаздымак гругана.

  • Звычайна груганы сімвалізіравалі мудрасць, кемлівасць, памяць.

  • Працягласць жыцця вельмі вялікая для птушак, 60-75 гадоў.

  • Груганы могуць падрабіць галасы іншых птушак, а пры навучанні – мову чалавека.

  • Груганы – усяядныя:харчуюцца семянамі, насякомымі, ловяць грызуноў, ці мелкую рыбу, разбураюць чужыя гнёзды, з’ядаюць яйкіі птушанят.

Слайд 12


Слайд 13

9. Рэфлексія. Вынік урока.

  1. Якую літару мы навучыліся пісаць на ўроку?

- Які гук янаабазначае?

- Дайце характарыстыку гэтаму гуку.

- Што новага вы даведаліся пра птушак?

  1. Даскажы сказ.

Над намі праляталі… (галубы, гусі, гракі, галкі).

  1. Прыдумайце чыстагаворкі.

Га-га-га - … (пірага)

Гі-гі-гі - … (пірагі)






Слайд 14




4



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!