СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Раздатачны матэрыял да ўрока ў 9 класе па тэме "Бяззлучнікавы складаны сказ"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Раздатачны матэрыял да ўрока ў 9 класе па тэме "Бяззлучнікавы складаны сказ"»

Бяззлучнікавыя складаныя сказы

ЗАДАННІ


І. Перабудуйце бяззлучнікавыя складаныя сказы ў злучнікавыя:

1. На сярэдзіне ракі пачаў трашчаць мост: не вытрымаў ён карэту з чацвёркай коней.

2. З дзяцінства памятаю: ніколі не прапускалі мы гэтай чароўнай асенняй пары.

3. Хочаш многа знаць – трэба мала спаць.

4. Няма лёсу – няма жыцця.

5. Яшчэ пару рыўкоў – сініца будзе ў руцэ.

6. Выкінь адно звяно – усё распадзецца, знікне.


ІІ. ”Закончы сказ”. Дапішыце, каб атрымаўся бяззлучнікавы складаны сказ. Пастаўце неабходныя знакі прыпынку.

1 варыянт

Раптам чуюць

Мы ведалі

Так з таго часу і пайшло…

Жывеш ты

2 варыянт

Мы былі рады …

Прыйдзеш увечары

Увесь час мне рупіла думка

Так і чакай цяпер


ІІІ. “Выберы мяне”. Выпішыце нумары сказаў, дзе трэба паставіць двукроп’е.

1 варыянт

  1. Скажу проста гэтая крынічка, напэўна, частавала вадою яшчэ нашых дзядоў.

  2. Гарачыня, парнасць дабіліся свайго у адзін дзень неба густа зацягнулася хмарамі.

  3. Бягуць у мурашнік без грузу чакай дажджу ці навальніцы.

  4. Звычайна мурашы мітусяцца нехта прыбірае з дарогі ігліцу хтосьці ўсцягвае яе на мурашнік.

  5. Дрэы як дрэвы трава як трава.

  6. Каля ганка растуць кветкі задуменныя яліны ўзніаюць у неба сіняватыя кроны.


2 варыянт

  1. Ёсць лета і зіма ёсць дзень і ноч усход і заход сонца.

  2. Але дзівіць іншае зярняты прараслі і далі ўсходы.

  3. Валя апусціла ражок з хлебам і салам над агнём сала пачало ліцца тлушчам на вогнішча.

  4. Гэтыя істоты выглядаюць дужа смешна вушы ў іх малыя, пярэднія канечнасці зменены ў крылы.

  5. Хату, дзеткі, у чысціні трымайце зранку і ўвечары падмятайце.

  6. Косы сонца не прабіваліся скрозь сучча бяроз або шырокія лапы хвой густы цень ляжаў на дарозе.


ІV. “Карэктар”. Выпраўце памылкі. Адрэдагаваны варыянт запішыце ў сшыткі.

1.Глянуў у акно – над вёскай стаяла цёмная хмара.

2. Сышоў снег ; зелянелі пагоркі ; прыляцелі птушкі.

3. Усе былі заняты справай : Саша капаў ямкі, Косця садзіў дрэўцы.

4. Адзін раз зманіш – другі раз не павераць.

5. Косця вельмі перажываў, дрэўцы раслі слаба.


V . “Падарунак”:

  1. Умеў памыліцца – умей і паправіцца.

  2. Дабро прыносіш добрым людзям – дабром адплацць і табе.

  3. Кінеш спераду – знойдзеш ззаду.

  4. Шануй бацьку з маткаю: другіх не знойдзеш.

  5. Рана ўстанеш – многа зробіш.

  6. Сёння зробіш – заўтра знойдзеш.


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!