СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Развіццё беларускай літаратуры ў 1960-я пачатку 1990-х гадоў

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Развіццё беларускай літаратуры ў 1960-я пачатку 1990-х гадоў»

Развіццё беларускай літаратуры ў 1960-пачатку 1990-х гг

Мэта: садзейнічаць пашырэнню ведаў пра асаблівасці развіцця літаратуры ў 1966-1985 гг.

Задачы:

1) Навучальная: праз агульную характарыстыку грамадска-палітычнага, культурнага i літаратурнага жыцця Беларусі фарміраваць у вучняў уменні знаходзіць ідэйна-стылёвыя асаблівасці у беларускай літаратуры гэтага часу, канспектаваць згодна з прапанаваным планам;

2) Развіццёвая: садзейнічаць пашырэнню гістарычнай дасведчанасці вучняў;

3) Выхаваўчая: выхаванню ў іх пачуцця гонару за сваю багатую гісторыка-культурную спадчыну.

Абсталяванне: выстава кніг па беларускай літаратуры перыяду 1966- 1985 гг., ілюстрацыі карцін беларускіх мастакоў, фотаздымкі помнікау.

Форма ўрока: лекцыявыкладчыка.

Ход урока

I. Аprанізацыйны момант

Знаёмства з дапаможнікамі па беларускай літаратуры для 11 класа, асаблівасцямі выкладання прадмета, нормамі вядзення i афармлення сшыткаў па беларускай літаратуры.

II. Мэтавызначэнне

III. Вывучэнне новага матэрыялу. Тэзісны план лекцыі

1. Завяршэнне перыяду «хрушчоўскай адлiгі». Замацаванне партыйнай апекі над развіццём культуры і літаратуры з дапамогай пастановы ЦК КПСС «Аб павышэнні адказнасці кiраўнікоў, органаў друку, радыё, тэлебачання. кінемагаграфі, устаноў культуры і мастацтва за ідэйна-палітычны ўзровень публікуемых матэрыялаў і рэпертуару » (1969). Так званыя застойныя гады.

2. Дасягненні ў культурным жыцці Беларусі:

Выяйленчае мастацтва:

Беларускія мастакі: М. Данцыг, А. Марачкін, М. Селяшчук, Ф. Янушкевіч і інш. Творчасць М. Савіцкага: «Партызан», «Biцeбскія вароты», «Партызанская мадонна», цыклы «Гераічная Беларусь», «Лічбы на сэрцы» i інш. Лаўрэат Дзяржаўных прэмій БССР i CССР, народны мастак Беларусі (1972) і народны мастак СССР (1978).

Скульптура i apxiтэктура: 

1. Помнікі ў Мінску: Я. ​​Купалу (А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі), Я. Коласу (3. Азгур), М. Багдановічу (С. Вакар).

2. Манумент у гонар маці-патрыёткі Н. Купрыянавай і яе пяці сыноў (А. Заспіцкі, I. Міско, М. Рыжанкоў) - у Жодзіне.

3. Мемарыяльна-архітэктурны комплекс «Хатынь» (С. Селіханаў. Ю. Градаў, В. Занковіч. Л. Левін).

4. Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (А. Бембель. Р. Сысоеў, Ю. Казакоў i iнш.).

Музычнае мастацтва: 

1. Песенны жанр: І. Лучанок, Э. Ханок, У. Буднік. Л. Захлеўны i інш.

  2. Оперы: Ю. Семяняка «Зорка Венера», «Новая зямля»; Г. Вагнер «Сцежкаю жыцця»; Дз. Смольскі «Сівая легенда», «Францыск Скарына» i інш.

3. BIA: «Песняры» (У. Мулявін, 1969), «Сябры» (А. Ярмоленка, 1974).

4. Адкрыцце Дзяржаўнага тэатр музычнай камедыі БССР (1971). (Першая беларуская аперэта «Паўлінка» Ю. Семянякі.)

Kіно і тэатр:

1. Фільмы «Дзяўчынка шукае бацьку», «Вазьму твой боль», «Людзі на балоце», «Паланэз Агінскага» - адзначаны дзяржаўнай прэміяй.

2. Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы: «Трыбунал», «Таблетку пад язык», «Святая прастата» А. Макаёнка; «Адкуль грэх» А. Петрашкевіча; «Плач перапёлкі» I. Чыгрынава; «Парог», «Радавыя» А. Дударава.

 3. Беларускі даяржаўны тзатp iмя Я. Коласа: «Званы Віцебска» У. Караткевіча; «Напicанае застаецца» А. Петрашкевіча; «Амністыя» М. Матукоўскага, «Снежныя зімы» i. Шамякіна.

Актывізацыя літаратурнага жыцця:

1. Дасягненні ў літаратуры і ўзнагароды: 1. Мележ за раманы «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» - званне лаўрэата Ленінскай прэміі і народнага пiсьменніка Беларусі (1972); В. Быкаў за аповесці «Абеліск», «Дажыць да світання» - Дзяржаўная прэмія СССР (1974), за аповесці «Воўчая зграя» і «Яго батальён» - Дзяржауная прэмія БССР (1978), званне Героя Сацыялістычнай Працы (1984 г.); К. Крапіва за п'есу «Брама неўміручасці » , А. Макаёнак - «Трыбунал» і «Таблетку пад язык» -Дзяржаўная прэмія БССР (1974); Я. Брыль - званне народнага пiсьменніка Беларусі (1981).

2. Прыход у літаратуру маладых аўтараў: Д. Бічэль-Загнетава, А. Разанаў, Н. Мацяш, Я. Янішчыц, Т. Бондар, В. Казько, В. Карамазаў, Б. Сачанка, І. Пташнікаў і інш.

3. Стварэнне дзяржаўнага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972).

4. Дзейнасць СМІ (газета «ЛіМ», часопіс «Полымя»).

5. Усесаюзная нарада пісьменнікаў у Мінску - «Неўміручы подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне і яго адлюстраванне ў савецкай літаратуры» (1975).

  1. Рэфлексія

- Як вы ацэньваеце сваю працу на ўроку?

  1. Дамашняе заданне

С. 12, пытанні 4-8








Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!