СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Самастойныя і службовыя часціны мовы

Нажмите, чтобы узнать подробности

Распрацоўка ўрока па беларускай мове ў 8 класе.

Просмотр содержимого документа
«Самастойныя і службовыя часціны мовы»

Самастойныя і службовыя часціны мовы

Мэта: садзейнічаць узнаўленню і актуалізацыі найважнейшых палажэнняў марфалогіі, прынцыпаў падзелу слоў на часціны мовы і іх групы; паўтарыць усе часціны мовы і асноўныя правілы іх правапісу, звяртаючы асаблівую ўвагу на марфалагічныя амонімы.

Падручнік: Беларуская мова : вучэб. дапаможнік для 8-га класа ўстаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. – 261 с.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашнягя задання

Практыкаванне 11 – раставіць сказы ў правільным парадку, каб атрымаўся тэкст.


ІІІ. Актуалізацыя ведаў і ўменняў

  • Калі б вы былі аўтарам падручніка, як вы растлумачылі б дадзеную тэму?

  • На якія групы падзяляюцца часціны мовы?

  • Чым адрозніваюцца самастойныя часціны мовы ад службовых?


  • Запоўніце табліцу-схему на аснове матэрыялу § 3 пр. 17.


Часціны мовы
















ІV. Вывучэнне новай тэмы

Мэтавызначэнне (запіс на дошцы):

  • Буду ведаць…

  • Буду правільна …

  • Навучуся вызначаць …

  • Змагу самастойна …

  • Удасканалю ўменне …

Буду ведаць часцінамоўную прыналежнасць слоў.


НаШтоБуЗУ:

1. Уменне правільна размяркоўваць словы паводле іх часцінамоўнай прыналежнасці.

2. Веданне марфалагічных прымет самастойных часцін мовы.

3. Правільнае вызначэнне ў тэксце службовых часцін мовы.

4. Выкананне падагульняючага тэста.


Вызначаем лексіка-граматычныя і марфалагічныя прыметы розных часцін мовы.


Марфалагічныя прыметы

Прыклады

Часціны мовы

РОД



ЛІК



СКЛОН



СКЛАНЕННЕ



ЛАД



СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ



СПРАЖЭННЕ



СТАН



ТРЫВАННЕ




V. Праверка разумення вывучанага

Паводле атрыманай табліцы расказаць пра пэўную часціну мовы.

1 – назоўнік 2 – прыметнік 3 – займеннік 4 – лічэбнік

5 – дзеяслоў 6 – прыслоўе


Практыкаванне 17 – выпісаць з тэксту прыклады ўсіх часцін мовы.


Фізкульхвілінка

Назоўнік – прысесці, дзеяслоў – падскочыць, прыметнік – нахіліцца.

Трайны, патроіць, тройка, тры, жоўты, жаўцець, жаўтлявасць, прысмакі, смачна, пасмакаваць, смачненькі, упрыгожыць, прыгожы, прыгажосць.


VІ. Замацаванне вывучанага

Вызначце, да якіх часцін мовы належаць выдзеленыя словы ў тэксце.

Разам з Сінтаксісам уладарыць (__________) Марфалогія (___________) у Каралеўстве Граматыкі. Каралевай у (____________) гэтым царстве-гаспадарстве і па сённяшні (_________) дзень з’яўляецца (__________) мудрая Граматыка. Яна (__________) аб’яднала словы і (__________) замацавала за кожным з іх (__________) сваю ролю, расставіла іх так, каб кожнае было на (__________) сваім месцы, у сваёй сям’і (__________), сярод родных (__________) і блізкіх.


МАРФАЛАГІЧНАЯ АМАНІМІЯ

Настрой, тры, вакол, самы і г.д

Скласці сказы, каб прадэманстраваць часцінамоўную аманімію.


VІІ. Падагульненне


VІІІ. Дамашняе заданне

§3, пр. 21


ІХ. Падвядзенне вынікаў

Выстаўленне і каменціраванне адзнак


Х. Рэфлексія.Зваротная сувязь

Даем ацэнку працы ўсяго класа на ўроку.

Вызначаем прадуктыўныя заданні.


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!