СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Семантыка і генезіс вобраза змея ва ўсходнеславянскіх чарадзейных казках

Нажмите, чтобы узнать подробности

Прэзентацыя да ўрокаў пазакласнага чытання, даследчых прац, прысвечаных вывучэнню паэтыкі чарадзейных казак.

Просмотр содержимого документа
«Семантыка і генезіс вобраза змея ва ўсходнеславянскіх чарадзейных казках»

СЕМАНТЫКА І ГЕНЕЗІС ВОБРАЗА ЗМЕЯ  ВА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІХ ЧАРАДЗЕЙНЫХ КАЗКАХ Атрошчанка Юлія Юр’еўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Гімназія г.Камянца»

СЕМАНТЫКА І ГЕНЕЗІС ВОБРАЗА ЗМЕЯ ВА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІХ ЧАРАДЗЕЙНЫХ КАЗКАХ

Атрошчанка Юлія Юр’еўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА «Гімназія г.Камянца»

МЭТА: вызначэнне паходжання вобраза казачнага змея і яго значэнне. ЗАДАЧЫ: 1. ВЫЯВІЦЬ ВЫТОКІ ВОБРАЗА ЗМЕЯ, ВЫЗНАЧЫЦЬ ІХ МЕСЦА Ў МІФАЛАГІЧНЫХ УЯЎЛЕННЯХ УСХОДНЕАЗІЯЦКІХ НАРОДАЎ І КАЗАЧНАЙ ТВОРЧАСЦІ ЎСХОДНІХ СЛАВЯН. 2.ВЫЗНАЧЫЦЬ МАСТАЦКІ І КАНЦЭПТУАЛЬНЫ ЗМЕСТ , СЮЖЭТАЎТВАРАЛЬНУЮ РОЛЮ ВОБРАЗА ЗМЕЯ ВА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІХ КАЗКАХ.

МЭТА: вызначэнне паходжання вобраза казачнага змея і яго значэнне.

ЗАДАЧЫ:

1. ВЫЯВІЦЬ ВЫТОКІ ВОБРАЗА ЗМЕЯ, ВЫЗНАЧЫЦЬ ІХ МЕСЦА Ў МІФАЛАГІЧНЫХ УЯЎЛЕННЯХ УСХОДНЕАЗІЯЦКІХ НАРОДАЎ І КАЗАЧНАЙ ТВОРЧАСЦІ ЎСХОДНІХ СЛАВЯН.

2.ВЫЗНАЧЫЦЬ МАСТАЦКІ І КАНЦЭПТУАЛЬНЫ ЗМЕСТ , СЮЖЭТАЎТВАРАЛЬНУЮ РОЛЮ ВОБРАЗА ЗМЕЯ ВА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІХ КАЗКАХ.

 Чарадзейная казка – найбольш яркая жанравая разнавіднасць казачнага эпасу, у аснове якой ляжыць міфічнае светаўспрыманне. Гэта унікальны, цэласны і амаль замкнёны свет, які капіруе і па-свойму карэкціруе законы і прынцыпы ўпарадкавання міфалагічнага космасу. Казкі змеяборчага тыпу ва ўсходнеславянскай фальклорнай традыцыі з’яўляюцца сведчаннем заканамернага засваення універсальнага матыву барацьбы героя са змеем нацыянальнымі культурамі ў якасці кампанентаў культурных тэкстаў.

Чарадзейная казка – найбольш яркая жанравая разнавіднасць казачнага эпасу, у аснове якой ляжыць міфічнае светаўспрыманне. Гэта унікальны, цэласны і амаль замкнёны свет, які капіруе і па-свойму карэкціруе законы і прынцыпы ўпарадкавання міфалагічнага космасу.

Казкі змеяборчага тыпу ва ўсходнеславянскай фальклорнай традыцыі з’яўляюцца сведчаннем заканамернага засваення універсальнага матыву барацьбы героя са змеем нацыянальнымі культурамі ў якасці кампанентаў культурных тэкстаў.

Значэнне “змей, змяя” ў мовах індаеўрапейцаў звязваецца з наступным шэрагам паняццяў: лёс, прадвесце, Сусвет, жыццё і смерць, розум, душа, сакральнае, дзень і ноч, зло, цень, цемра, вантробы, фалічныя значэнні, вока, неба, гармонія, продкі, слова і маўленне, несмяротнасць, вада і агонь.

Вялізная, шматгаловая істота з лапамі і крыламі – звыклы вобраз індаеўрапейскага змея, які можа выдуваць дым і полымя са сваёй пашчы. На захадзе ён заўсёды ўяўляецца злым і крыважэрным.

Вялізная, шматгаловая істота з лапамі і крыламі – звыклы вобраз індаеўрапейскага змея, які можа выдуваць дым і полымя са сваёй пашчы. На захадзе ён заўсёды ўяўляецца злым і крыважэрным.

Падобны выгляд мае і ўсходнеазіяцкі дракон, але значэнне яго іншае: вобраз кітайскага дракона Лунь набліжаецца да семантыкі анёла, ён надзелены чароўнымі здольнасцямі для таго, каб ахоўваць дабрабыт азіяцкіх народаў.

Вобраз драконаў прадстаўлены ў міфалогіях Егіпта, Індыі, Грэцыі, Мексікі, Анд і кельцкіх народаў

Вобраз драконаў прадстаўлены ў міфалогіях Егіпта, Індыі, Грэцыі, Мексікі, Анд і кельцкіх народаў

У многіх культурах вобраз дракона атаясамліваецца з культам вадаёмаў.

У многіх культурах вобраз дракона атаясамліваецца з культам вадаёмаў.

Часта сустракаецца вобраз дракона як вогненны сімвал.

Часта сустракаецца вобраз дракона як вогненны сімвал.

На думку У.Я. Пропа, змей ёсць механічнае злучэнне некалькіх жывёл: “Ён прадстаўляе сабою такую ж з’яву, як і егіпецкі сфінкс, антычны кентаўр і інш. У яго склад уваходзяць тры-чатыры звяры – кракадзіл або яшчар і птушка, пантэра, леў, казёл”. Згодна з меркаваннямі некаторых вучоных (А. Леруа-Гурана, У.П. Анікін) фарміраванне гібрыднага вобраза змея адносіцца прыкладна да таго ж перыяду, калі больш раннія міфалагічныя сімвалы жывёл саступілі месца багам, якія спалучалі ў сабе рысы чалавека і звера. Злучэнне розных істот у адным міфалагічным сімвале прыводзіць да ўстранення мажлівасці атаясамлівання міфалагічнага сімвала з рэальнай жывёлай.

У славянскім фальклоры тэрмін “дракон” не быў так распаўсюджаны, як “змей”. Аднак паводле апісання яны вельмі падобныя на драконаў: 1. У славянскіх казках і былінах згадваюцца трохгаловы дракон Змей Гарыныч. 2. Агнявік – дракон з фальклору паўднёвых славян , які лятае ў аблоках і зрэдку падае на зямлю ў выглядзе вогненных іскраў. 3. У рускіх казках і былінах гаворыцца пра змея, якога ўтапіў Мікіта Кажамяка. 4. Цуда-Юда з рускай народнай казкі з’яўляецца аналагам грэчаскай Гідры. 5. У некаторых усходнеславянскіх казках сустракаецца вобраз цара змей, які мае крылы.

У славянскім фальклоры тэрмін “дракон” не быў так распаўсюджаны, як “змей”. Аднак паводле апісання яны вельмі падобныя на драконаў:

1. У славянскіх казках і былінах згадваюцца трохгаловы дракон Змей Гарыныч.

2. Агнявік – дракон з фальклору паўднёвых славян , які лятае ў аблоках і зрэдку падае на зямлю ў выглядзе вогненных іскраў.

3. У рускіх казках і былінах гаворыцца пра змея, якога ўтапіў Мікіта Кажамяка.

4. Цуда-Юда з рускай народнай казкі з’яўляецца аналагам грэчаскай Гідры.

5. У некаторых усходнеславянскіх казках сустракаецца вобраз цара змей, які мае крылы.

На Усходзе дракон служыў увасабленнем космаса. З цела касмічнага дракона ўзнік Сусвет. Драконы лічыліся ахоўнікамі скарбаў. Яны сімвалізавалі не толькі сілу, але і ўраджайнасць.

На Усходзе дракон служыў увасабленнем космаса. З цела касмічнага дракона ўзнік Сусвет. Драконы лічыліся ахоўнікамі скарбаў. Яны сімвалізавалі не толькі сілу, але і ўраджайнасць.

На Усходзе існавала даволі ўстойлівае і паслядоўнае дзяленне драконаў. На вышэйшай прыступцы драконавай іерархіі стаялі драконы, якія ўмелі лятаць.

На Усходзе існавала даволі ўстойлівае і паслядоўнае дзяленне драконаў. На вышэйшай прыступцы драконавай іерархіі стаялі драконы, якія ўмелі лятаць.

У іх падуладнасці былі драконы-духі. Затым – зямныя драконы: яны калісьці былі лятаючымі, але па розных прачынах згубілі такую мажлівасць.

У іх падуладнасці былі драконы-духі. Затым – зямныя драконы: яны калісьці былі лятаючымі, але па розных прачынах згубілі такую мажлівасць.

Замыкалі спіс падземныя драконы, у іх абавязкі ўваходзіла ахова скарбаў.

Замыкалі спіс падземныя драконы, у іх абавязкі ўваходзіла ахова скарбаў.

Калі ва ўсходнеславянскім эпасе змей паўстае як парушальнік гармоніі, носьбіт небяспекі і даволі распаўсюджаным матывам з’яўляецца барацьба героя со шкоднікам-змеем, то ў кітайскім эпасе падобны матыў амаль адсутнічае. Існуюць адзінкавыя згадкі бойкі з драконам у класічных сярэднявечных раманах, пры гэтым аўтары спачуваюць забітаму змею, а імператары на месцы бітвы будуюць храмы.

Перамога міфічнага героя над драконам з’яўляецца ўніверсальным сюжэтам для многіх культур. Можна было б меркаваць, што гэта пераходзячы сюжэт, які перадаецца з вуснаў у вусны. Але паўстае пытанне, адкуль тады ўзяліся драконы ў Кітаі, Японіі і іншых усходніх краінах, закрытых для еўрапейцаў на многія стагоддзі, і чаму так адрозніваецца семантыка гэтых падобных вобразаў.

ДЗЯКУЕМ ЗА ЎВАГУ!

ДЗЯКУЕМ ЗА ЎВАГУ!

Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!