СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Сказ, асноўныя функцыі сказа

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Сказ, асноўныя функцыі сказа»

Тэма. Сказ, асноўныя функцыі сказа

Мэта: паўтарыць і сістэматызаваць агульныя звесткі пра сказ і яго асноўныя функцыі. Навучыць правільна вызначаць, граматычныя асновы, віды простых сказаў, рабіць сінтаксічны разбор простага сказа

Мэта мовай вучняў:

Буду ведаць асноўныя прыкметы і функцыі сказа

Буду правільна вызначаць граматычныя асновы сказа, тыпы простых сказаў

Навучуся рабіць сінтаксічны разбор сказа

Задачы:

  1. Адукацыйная: навучыць разбіраць сказ, выдзяляць граматычныя асновы, рабіць сінтаксічны разбор

  2. Развіццёвая: развіваць уменні выражаць свае думкі дакладна і лагічна

  3. Выхаваўчая: вы’хоўваць беражлівыя адносіны да экалогіі, да прыроды роднага краю

Тып вучэбнага занятка: камбінаваны

Форма правядзення вучэбнага занятка: групавая

Метады працы: самастойная праца пад кантролем выкладчыка, метад гутаркі, метад слова настаўніка, метад ілюстрацыі, метад дэманстрацыі



Эпіграф

Трэба нам і захады і меры

Каб між светлых беларускіх рос

Зноў расцвіў чаравічок венерын

І званочак сіні ў лесе рос (Пімен Панчанка)

Ход урока:

  1. Арган.момант

  2. Праверка д.з.

(Практыкаванне 75, падагульненне тэмы “Словазлучэнне”)

1. Яны хадзілі па праспекце ў абдымку з транзістарам, які грымеў на ўсю моц.

2. Дзеці ішлі сцежкай, атуленай лесам.

3. Яна любіла спорт і захаплялася ім.

4. Купала нарадзіўся ў 1882 годзе.

5. Яна любіла танцаваць і спяваць.

Ад рабочых паступіла шмат прапаноў, накіраваных нам ўдасканаленне працы.

7. Пад’ехаўшы да вескі, мы заўважылі, што пайшоў дождж.

8. Рашылі вызваліць Пятрову ад займаемай пасады даглядчыцы цялят да здачы цялят на мяса.

9. Ход выканання плану падрыхтоўкі мінеральных угнаенняў калгасам імя Тэльшана

  1. Арыенціровачна-матывацыйны этап:

Выкладчык чытае верш:

«Зямля мая...» Сяргея Грахоўскага:

Зямля мая,

ты для мяне—як дзівы,

Як першы дотык любае рукі,

Як у спякоту млосную ільдзінка,

Як на кашулі белай васількі.

Мне б толькі быць з табой—

ну, хоць бы верасам,

Расінкай,

што пад промнямі дрыжыць.

Ты пражывеш і без мяне,

я ведаю,

А мне ніколі без цябе не жыць.

Пытанні:

  1. Якія думкі і пачуцці выклівае ў вас дадзены верш?

  2. Што галоўнае хоча сказаць аўтар гэтым вершам?

  3. Чаму экалагічная тэма вельмі актуальна ў наш час? Вучні даюць свае адказы.

Дэманстрацыя першага відэа пра экалагічныя праблемы

Адкажыце, калі ласка, пры дапамозе якіх адзінак мовы вы будавалі свае выказванні (Адказы вучняў: Словы, словазлучэнні, СКАЗЫ).

Выкладчык: Добра, тэма нашага сённяшняга занятка: “Сказ, асноўныя функцыі сказа”

  1. Этап мэтавызначэння

Давайце вызначым, што вы будзеце ведаць, чаму навучыцеся пасля занятка (Раздаткі з шаблонамі мэты)

Буду ведаць…(асн.прыкметы і функцыі сказа)

Буду правільна вызначаць…(тыпы простых сказаў)

Навучуся рабіць …(сінтаксічны разбор сказа)

Далей выкладчык адкрывае на слайдзе сваю мэту і прапаную вучням нешта дапоўніць у сваіх мэтах

Выкладчык: Добра, сённяшняшняя наша ўвага будзе звернута менавіта на сказ і яго функцыі.

  1. Пераход да новай тэмы:

    1. Звернемся да тэорыі. У кожнай групы на сталах маюцца схемы, якія дапамогуць нам разабрацца, што ж такое сказ, вызначыць асноўныя прыкметы сказа, якія бываюць віды сказаў і якія сказ выконвае функцыі.

  1. Заданне: Разгледзець схемы і расказаць: 1 гр, што такое сказ, асноўныя прыкметы сказа

  2. 2 гр. Функцыі сказа, віды простых сказаў (што такое аднасастаўны, што такое двухсастаўны сказ, ;

  3. 3 гр. расказвае пра віды выказнікаў, з прыкладамі)

Тэорыю мы з вамі паўтарылі, пяройдзем да практыцы

Змена клімату, праблемы экалогіі цікавілі шмат якіх нашых пісьменікаў лірыкаў і празаікаў (Гэта І. Пташнікаў “Алені”, В. Казько “Неруш”, А. Жук “Паляванне на апошняга жураўля”, Б. Сачанка. З некаторымі тэксамі мы сёння будзем працаваць.

    1. Заданне: прачытаць урыўкі, вусна назваць граматычныя асновы, назваць функцыі, якія выконваюць сказы ў гэтым тэксце (сказ можа выконваць усе функцыі адначасова)

Мо і я вінаваты ў тваёй бядзе. (Я вінаваты, камунікатыўная, назыўная, тэкстаўтваральная) Знішчыў тваё балота. (Знішчыў, інфармацыйная, назыўная, тэкстаўтваральная) А такое ж добрае было балота, столькі жаб у ім крумкала-спявала, а я іх усіх разам бульдозерам згроб і экскаватарам прысыпаў. (балота было добрае, крумкала-спявала, інфармацыйная, назыўная, тэкстаўтваральная) Ты прабач мне, Антон.(ты прабач, уздзеяння, тэкстаўтваральная). Не ведаў я, што рабіў. (я не ведаў, рабіў; інфармацыйная, тэкстаўтваральная)Табе трэба балота, жабы, а нам хлеб, бульба. (балота трэба, хлеб, бульба; інфармацыйная, назыўная, тэкстаўтваральная) («Неруш» В. Казько)

    1. Заданне (выпісаць гр. асновы, вызначыць віды сказаў па саставу: просты, складаны; калі сказ просты- вызначыць ці аднасастаўны, ці двухсастаўны:

1 гр. 1) Змяненне клімату адбываецца ў выніку дзейнасці чалавека. (Сказ просты, двухсастаўны) 2) Мы не можам не карыстацца такімі відамі паліва, як нафта, вугаль і газ. (Сказ просты, двухсастаўны) 3) Гэтыя працэсы прывялі да значнага павелічэння ўтрымання ў зямной атмасферы вуглякіслага газу (СО2), а таксама іншых парніковых газаў. (Сказ просты, двухсастаўны) 4) Гэтыя парніковыя газы ствараюць эфект ўтрымання цяпла, не дазваляючы яму выходзіць у атмасферу. (Сказ складаны) 5) У сувязі з тым, што парніковы эфект гэта натуральнае прыроднае з'ява, мы назвалі яго «некантралюемым парніковым эфектам», які з'яўляюцца адной з прычын глабальнага пацяплення. (Сказ складаны)

2 гр. 1) Клімат гэта надвор'е, характэрнае для дадзенай мясцовасці. (Сказ просты, двухсастаўны) 2) Але калі раптам у Аўстраліі выпадзе снег, то гэта не будзе азначаць, што там змяніўся клімат. (Сказ складаны) 3) Каб гаварыць аб змяненні клімату, трэба, каб адно і тое ж надвор'е назіралася там на працягу доўгага часу. (Сказ складаны) 4) Чаму клімат розны ў розных месцах Зямлі? (Сказ просты, двухсастаўны) 5) Вы, напэўна, ужо ведаеце, што Зямля мае форму шара. (Сказ складаны) 6) А значыць, сонечныя прамяні падаюць на яе паверхню не аднолькава. (сказ просты, двухсастаўны)7) На экватары яны апускаюцца амаль вертыкальна, а на полюсы яны падаюць коса. (Сказ складаны)

3 гр. 1) На клімат ўплывае і блізкасць акіяна да рэгіёну і вышыня самога рэгіёну над узроўнем мора. (Сказ просты, двухсастаўны) 2) Так, напрыклад, на вяршыні гары Кіліманджара, якая знаходзіцца ў цёплай Афрыцы, можна ўбачыць снег. (Сказ складаны) 3) Гэта тлумачыцца тым, што на вышыні заўсёды халадней, чым у паверхні Зямлі. (Сказ просты, двухсастаўны) (З падручніка геаграфіі) 4) Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што змена клімату з'яўляецца першараднай геапалітычнай і эканамічнай праблемай 21-га стагоддзя. (сказ складаны)

На гэта заданне: 7 хв. яны робяць, хв. 5 правяраем і каменціруем. У выніку на гэта заданне 13 хв.

    1. Заданне (рэзервавае)

Арфаграфічная хвілінка (запіс слоў пад дыктоўку, абмен сшыткамі з суседам)

Метэаролаг, геапалітыка, глабалізацыя, надвор’е, жыццядзейнасць, узаемаадносіны, меліярацыя, акіян, навакольнае асяроддзе, землязнаўства

    1. . Заданне

Сінтаксічны разбор сказа:

1гр. А колькі птушак, звяроў самых розных пладзілася! (сінт.разбор)

  1. Просты сказ.

  2. Пабуджальны.

  3. Клічны.

  4. Сцвярджальны.

  5. Поўны.

  6. Аднасастаўны.

  7. Развіты.

  8. Ускладнены аднароднымі дапаўненнямі (звяроў, птушак)

  9. 9. Граматычная аснова: выказнік пладзілася просты дзеяслоўны, выражаны дзеясловам у форме абв. ладу, мн.ліку, прошлага часу; даданыя члены сказа: птушак, звяроў – аднародныя дапаўненні, выражаныя назоўнікамі ў форме Р. скл., мн.ліку; самых розных – азначэнне, выражанае прыметнікам у форме Р. скл; колькі – акалічнасць, выражаная адносным займеннікам





2гр. Замёр на месцы, бо ўбачыў перад сабою жывую істоту.

  1. Просты сказ

  2. 2. Апавядальны.

  3. Няклічны.

  4. Сцвярджальны.

  5. Поўны.

  6. Аднасастаўны.

  7. Развіты.

  8. Ускладнены аднароднымі выказнікамі

  9. Граматычная аснова: выказнік замёр, убачыў выражаны дзеясловам абв. ладу, адз.л., прошлага часу; даданыя члены сказа: на месцы – акалічнасць, выражаная прыназоўнікам з назоўнікам у М. скл.; перад сабою – акалічнасць, выражаная прыназоўнікам з назоўнікам у Т. скл.; істоту – дапаўненне, выражанае назоўнікам у форме Р. скл., адз. ліку; жывую – азначэнне, выражанае прыметнікам у форме Р.скл.







3 гр. А далей, у балотнай лагчыне, бабры даўно паставілі плаціну.



  1. Сказ просты.

  2. Апавядальны.

  3. Няклічны.

  4. Сцвярджальны.

  5. Поўны.

  6. Двухсастаўны.

  7. Развіты.

  8. Ускладнены ўдакладняльнай канструкцыяй

  9. Граматычная аснова: дзейнік бабры выражаны назоўнікам у форме Н. скл., мн. ліку; выказнік паставілі выражаны дзеясловам у форме абвеснага ладу, мн.ліку, прошлага часу; даданыя члены сказа: далей – акалічнасць, выражаная прыслоўем; у лагчыне – акалічнасць, выражаная прыназоўнікам з назоўнікам у форме М. скл., адз. ліку; балотнай – азначэнне, выражанае прыметнікам у форме М. скл., адз.ліку; даўно – акалічнасць, выражаная прыслоўем часу; плаціну – дапаўненне, выражанае назоўнікам у форме В. скл., адз.ліку.

  1. Падагульненне

(Сказ – гэта…, сказы падзяляюцца на…, аднасастаўны сказ – гэта…, двухсастаўны сказ – гэта…)

Дамашняе заданне на выбар: міні-сачыненне на тэму барацьбы са змяненнем клімату “Што Я магу зрабіць, каб не адбылося экалагічнай катастрофы або практыкаванне 92 (ІІ)

  1. Звяртаемся да эпіграфа

Што галоўнае хацеў сказаць Пімен Панчанка сваім вершам? Якія меры трэба прыняць кожнаму чалавеку, каб на Беларусі зноў расцвіў чаравічок венерын і прадаўжаў расці ў полі сіні званочак?

Дэманстрацыя другога відэа пра водныя рэсурсы і што можа зрабіць кожны чалавек

  1. Рэфлексія (раздаткі):

  1. Што мне больш за ўсё спадабалася на ўроку?

  2. Што мне больш за ўсё не спадабалася на гэтым уроку?

  3. Урок быў цікавым таму што…

  4. Урок быў бы цікавейшым, калі б….

  5. Іншыя заўвагі…

  1. Выстаўленне адзнак і іх каменціраванне













Відэа пра водныя рэсурсы і што можа зрабіць кожны чалавек

Звяртаемся да эпіграфа (што ж кожны можа зрабіць, трэба пачаць з сябе)

Дамашняе заданне: міні-сачыненн на тэму барацьбы са змяненнем клімату “Што Я магу зрабіць, каб не абдылося экалагічнай катастрофы”.

Або дапісаць сказы і вызначыць іх тыпы

  1. Мы лічым, што чалавек у адносінах да прыроды павінен быць ... .

  2. Часта людзі не задумваюцца, што жывёлы і птушкі ... .

  3. Мы заклікаем усіх людзей планеты Зямля ў адносінах да прыроды быць ... , ... , ... , таму што ... .

  4. Прырода жыве паводле сваіх законаў: ... .

  5. У гэтыя законы не павінен умешвацца чалавек , таму што ... .

  6. Не толькі чалавек, але і кожная жывая істота мае права на ... .

  7. Мы заклікаем: людзі, не забывайцеся, што ... .



Рэфлексія:

  1. Што мне больш за ўсё спадабалася на ўроку?

  2. Што мне больш за ўсё не спадабалася на гэтым уроку?

  3. Урок быў цікавым таму што…

  4. Урок быў бы цікавейшым, калі б….

  5. Іншыя заўвагі…
















Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!