СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Тэкст і яго асноўныя прыметы. Паглыбленне паняцця пра паслядоўную і паралельную сувязь сказаў у тэксце (8 клас)

Нажмите, чтобы узнать подробности

Распрацоўка ўрока па беларускай мове (8 клас).

Просмотр содержимого документа
«Тэкст і яго асноўныя прыметы. Паглыбленне паняцця пра паслядоўную і паралельную сувязь сказаў у тэксце (8 клас)»

Атрошчанка Юлія Юр’еўна

настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Гімназія г. Камянца»


ТЭМА: Тэкст і яго асноўныя прыметы. Паглыбленне паняцця пра паслядоўную і паралельную сувязь сказаў у тэксце

МЭТА: Спрыяць узнаўленню і паглыбленню паняцця пра тэкст і яго лінгвістычныя асаблівасці на ўзроўнях зместу, функцыі і формы. Выпрацоўваць уменні ўспрымаць тэкст як цэласнае выказванне, аб’яднанае тэмай, сэнсам і граматычна; суадносіць кожнае выказванне з тыповай маўленчай сітуацыяй. Садзенічаць паглябленню паняцця вучняў пра паслядоўную і паралельную сувязь сказаў у тэксце, пра сродкі сувязі частак і сказаў.Удасканальваць уменні складаць двухсастаўныя сказы на тэмы, звязаныя з працай людзей розных прафесій, пісаць тэксты на аснове складзеных тэкстаў.

АБСТАЛЯВАННЕ: Беларуская мова : вучэб. дапаможнік для 8-га класа ўстаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. – 261 с.


ХОД УРОКА

1. Арганізацыйны момант

2. Праверка дамашняга задання

3. Арфаграфічная хвілінка


Перакладзіце словы на беларускую мову, растлумачце правапіс літар о, э – а; е, ё – я.


Молоко, дорога, чернеть, барокко, сопрано, адажио, шестерка, деревянный, жемчужный, черемуха, мастер, лотерея, инженер, канцелярия, осмыслить, де6сант, референдум, жетон, шедевр, редколесье, шестьсот, племена, освещение, безоблачный, нелегкий, кленовый, дежурный, ефрейтор, земледелец, веранда, сенсация, аллегория, кедровник, вековой, выделить, зелень. 


4. Новая тэма

А) Актуалізацыя ведаў

На партах ляжаць карткі са сказамі. Вучні зачытваюць іх па чарзе:

1) Убачыла галка на стале збан з вадой.

2) Тады яна стала кідаць у збан каменні.

3) Захацела галка піць.

4) Вада ў збане паднялася.

5) Галка не змагла дастаць яе.

6) Галка змагла напіцца

7) У збане было мала вады.


  • Што агульнае ў зачытаных вамі сказах? (тэма)

  • Што нам неабходна зрабіць, каб атрымаць сэнсавую цэласнасць?

  • Калі мы паставім сказы ў пэўнай паслядоўнасці, што ў нас атрымаецца? (тэкст)

  • Размясціце сказы так, каб атрымаўся тэкст.


Б) Звяртаемся да праграфа падручніка

Практыкаванне 7 – даследаванне мнагазначнасці слова «тэкст».


Мэтавызначэнне:

  • Буду ведаць…

  • Буду правільна …

  • Навучуся вызначаць …

  • Змагу самастойна …

  • Удасканалю ўменне …


НаШтоБуЗУ (крытэрыі паспяховасці):

1. Патлумачыш, што такое тэкст.

2. Будзеш ведаць прыметы тэксту;

3. Будзеш вызначаць віды сувязі сказаў у тэксце;

4. Складзеш і запішаш тэкст паводле прапанаваных слоў.


5. Замацаванне

Работа па падручніку:

Практыкаванне 8 – разважаем пра прыметы тэксту.

С. 10–13 – складаем кластар на аснове вучэбнага матэрыялу.


Фізкультхвілінка


Устаўце прапушчаныя літары. Дайце загаловак. Дакажыце, што гэта тэкст.


Над..шлі замар..зкі. Яны ..сё мацнелі і мацнелі. Ужо раніцамі з..мля а..зывалася па.. нагамі лё..кім звонам, і кожн.. крок быў чуваць за колькі кіламетраў па ўсім навакол..і. Сыпануў сне.., і па ўсім было відаць, што намеры..ся легчы ён ужо зусім сур’ёзна, аж да самай в..сны. Сне.. сыпаў спачатку павольна, нібы (з,с) нейкім роздумам. Потым пачаў ісці так густа, што адразу на пеньчуках, на валунах з’явіліся пухнат… бел… шапкі, а на.. малад..енькімі елкамі, на.. малымі бяро..камі хутка выраслі снежныя шатры. Лес адразу ўпрыгожы..ся новымі фарбамі.


§ 2 с.16–17 – паралельная і паслядоўная сувязь сказаў.


Вызначыць від сувязі сказаў у прапанаваных тэкстах:


1. Мокры снег ішоў усю ноч. Ён абляпіў высокую купчастую бярозу, якая расла пад маім акном. Дрэва нібы растварылася ў белі.

2. Падаюць буйныя сняжынкі. Яны кладуцца і кладуцца паміж шыпулек хвоек. Вось ужо шыпулькі зусім схаваліся ў снезе.

3. Павольна апускаецца на зямлю майскі вечар. Змрок мяккі, празрыста-шэры. Чарнее голая яшчэ зямля. З нізіны, цягне прыемнай вільгаццю. Тысячамі шорахаў напознена наваколле.

4. Надыходзіла вясна. Дол усланы рудым лісцем. Вострымі зялёнымі шпількамі тырчала маладая траўка. З пупышак на бярозе вось-вось гатовы былі паказацца маладыя лісточкі.

5. На старой бярозе здаўна вяліся буслы. З выраю яны прыляталі звычайна ў красавіку. Птушкі рабілі некалькі кругоў над вёскай, садзіліся на бярозу і рамантавалі гняздо.


6. Сістэматызацыя вывучанага

Творчая работа

Скласці тэкст: па пачатку (І вар.), па асноўнай частцы (ІІ вар.), па заключнай частцы (ІІІ вар.).

І варыянт.

Празвінеў першы званок, і ўсе вучні зноў селі за парты.

ІІ варыянт.

Коцік скочыў за мной у хату. Тут ён яшчэ не быў.

ІІІ варыянт.

Вось так схадзілі мы ў грыбы.


7. Падагульненне

Дапоўніце выразы:

Тэкст – гэта… (адказ на ключавое пытанне)

Асноўнымі прыметамі тэксту з’яўляюцца …

Сказы ў тэксце могуць быць звязаны …

Загаловак перадае …


8. Дамашняе заданне

§ 2, с. 10–13, пр. 16 (скласці план тэксту)


9. Падвядзенне вынікаў

Ацэнка працы сваіх аднакласнікаў (узаемаацэнка):

1. Вызначце станоўчыя бакі.

2. Вызначце няпоўныя і няправільныя адказы.

3. Парайце, як палепшыць тое, што зроблена не вельмі добра.





Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!