СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Тэма: “Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як асобыя формы дзеяслова. Прыслоўе: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады прыслоўяў па значэнні, ступені параўнання, правапіс.” (Х клас).

Нажмите, чтобы узнать подробности

Матэрыялы да ўрока + тэсты

Просмотр содержимого документа
«Тэма: “Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як асобыя формы дзеяслова. Прыслоўе: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады прыслоўяў па значэнні, ступені параўнання, правапіс.” (Х клас).»

Тэма: “Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як асобыя формы дзеяслова. Прыслоўе: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады прыслоўяў па значэнні, ступені параўнання, правапіс.” (Х клас).


Мэта: сістэматызаваць вывучаны матэрыял па тэме.


Узгадаць тэарэтычны матэрыял па тэме (падручнік, §39-43).

У дапамогу фрагменты відэаўрокаў ( дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе ( https://www.youtube.com/watch?v=9YYLfIKyjGQ&t=140s), прыслоўе (https://www.youtube.com/watch?v=USLi1R0beVU ).

Прэзентацыі па тэме: дзеепрыметнік (http://www.myshared.ru/slide/1032465 ); прыслоўе ( http://www.myshared.ru/slide/1032454).


Дадатковы матэрыял:

Дзеепрыметнік – гэта асобая неспрагальная форма дзеяслова, якая мае прыкметы дзеяслова (трыванне, стан і час) і прыметніка (род, лік, склон).

Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -уч-(-юч-) ад дзеясловаў 1-га спражэння (пішучая, вядучыя) і -ач-(-яч-) ад дзеясловаў 2-га стражэння (разводзячая, эканомячыя). Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца пры дапамозе суфікса -ш- ад асновы інфінітыва на зычны (знесшыя, падбегшая) і суфікса -ўш-(сказаўшая, развязаўшыя) ад асновы інфінітыва на галосны. Формы мужчынскага роду дзеепрыметнікаў незалежнага стану, утвораныя пры дапамозе вышэйназваных суфіксаў, з-за аманіміі з формамі дзеепрыслоўяў ужываюцца вельмі рэдка і пераважна ў мове газет, часопісаў, а таксама навуковых прац (публіцыстычны і навуковы стылі), напрыклад: Вядучыя, апорныя ў сэнсавых адносінах словы – іх называюць яшчэ ключавыя – могуць пераклікацца ў межах не толькі асобных кавалкаў тэксту, але і ў межах усяго твора.

Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу пераходных дзеясловаў незакончанага трывання 1-га спражэння пры дапамозе суфіксаў -ом-, -ем- і -ім-, -ым- ад дзеясловаў 2-га спражэння: прадказуемы, любімы. Гэтыя формы таксама малаўжывальныя ў літаратуры, часцей яны выкарыстоўваюцца ў навуковым, публіцыстычным і афіцыйна-справавым стылях.

Уласцівыя для беларускай мовы і часцей ўжывальныя дзеепрымет-нікі прошлага часу незалежнага і залежнага стану з суфіксамі -н-, -ан-, -ен-, -т- ўтвараюцца ад асновы неазначальнай формы дзеяслова: сказаць – сказаны, разнесці – разнесены, абліць – абліты. У сучаснай мове пачалі шырока выкарыстоўвацца дзеепрыметнікі незалежнага стану, утвораныя пры дапамозе суфікса -л-пабялець – пабялелы, засохнуць – засохлы, прарасці – прарослы.

Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -н-, -ен-, -ан-(-ян-), -т-: прачыта-н-ы, прынес-ен-ы, зладж-ан-ы, разбі-т-ы.

Для беларускай мовы не характэрны зваротныя дзеепрыметнікі.

Схемы адасаблення дзеепрыметнікавага зварота:

Заўсёды адасабляюцца:

• Наз., | дзеепрым. зв. |, … .

• Займ., | дзеепрым. зв. |, ... .

• | Дзеепрым. зв. | , займ. ... .

Выключэнні:

• | Дзеепрым. зв. | , наз. … . (дзеепрым. зварот выражае прычыну)

• | Дзеепрым. зв. | , … наз. … .(ёсць іншы член сказа паміж дзеепрым. зваротам і азначаемым словам)

Дзеепрыслоўе – асобая нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне, мае прыметы дзеяслова і прыслоўя і адказвае на пытанні што робячы? што зрабіўшы?

Дзеепрыслоўі бываюць закончанага і незакончанага трывання: што зрабіўшы? – сказа-ўшы, прыбег-шы; што робячы? – ганя-ючы, бач-ачы.

Дзеепрыслоўі бываюць зваротныя і незваротныя: падхапіўшыся, смеючыся, сказаўшы.

На пісьме адзіночныя дзеепрыслоўі адасабляюцца, за выключэннем выпадкаў, калі яны па значэнні набліжаюцца да прыслоўяў і стаяць у канцы сказа, адказваючы на пытанне як?Вецер дзьме не сціхаючы. (Не сціхаючы ўжыта ў значэнні ‘бесперастанку’).

Дзеепрыслоўе з залежным словам называецца дзеепрыслоўным зваротам і заўсёды адасабляецца на пісьме: Адно за адным распраналіся дрэвы, усцілаючы залатым лісцем зямлю. Не адасабляюцца на пісьме дзеепрыслоўныя звароты, якія з’яўляюцца фразеалагізмамі: Слухалі хлопцы Грышку вушы развесіўшы.

Пры пабудове сказаў з дзеепрыслоўямі трэба, каб дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, утваралася той самай асобай, што і дзеянне, выражанае дзеепрыслоўем. Няправільнымі будуць сказы такога тыпу: Зачапіўшыся вядром за зруб калодзежа, вада ў вядры закалыхалася. У гэтым сказе дзеянні, выражаныя дзеясловам-выказнікам і дзеепрыслоўем, выконваюць розныя суб’екты. У безасабовых сказах дзеепрыслоўі ўжываюцца толькі тады, калі яны адносяцца да неазначальнай формы дзеяслова (выказнік безасабовага сказа выражаецца спалучэннем безасабовага дзеяслова ці прэдыкатыўнага прыслоўя з інфінітывам): Чуючы гэтае шчабятанне птушак, хацелася верыць, што цяпло не за гарамі. Але нельга ужываць дзеепрыслоўі з выказнікам, выражаным прэдыкатыўным прыслоўем. Таму няправільнай будзе пабудова сказа наступным чынам: Успамінаючы той дзень, заўсёды становіцца сумна. Павінна быць: Успамінаючы той дзень, заўсёды сумуеш (сумую) або Калі ўспамінаеш той дзень, заўсёды становіцца сумна.

Тэст. Дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе

1. Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць слову, падкрэсленаму ў сказе: І наадварот, перамяшчаючыся ў частцы форм парадыгмы на іншы склад (сын – сыны, рака – рэкі), націск становіцца рухомым.

1) у сказе выконвае ролю выказніка;

2) мае незакончанае трыванне;

3) дзеепрыметнік;

4) утворана пры дапамозе суфікса –чы;

5) не скланяецца і не спрагаецца.


2. Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць слову, падкрэсленаму ў сказе: Паклаўшы ў торбу бутэльку малака і булку, Пракоп выкаціў з сянец веласіпед і накіраваўся ў лес.

1) мае закончанае трыванне;

2) дзеепрыметнік;

3) утворана пры дапамозе суфікса –шы;

4) не скланяецца і не спрагаецца;

5) у сказе выконвае ролю выказніка.


3. З прапанаваных слоў у сказах вызначце дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі. Адзначце іх нумары.

Заданне 1.

1Нягледзячы на незлічоную колькасць стагоддзяў, што 2шугалі над табой, 3знікаючы ў сівізне мінуўшчыны, ты плыла і будзеш плысці, і будзе чуваць гоман тваіх хваль, падобны да 4мудрай, нікім не 5паўторанай песні.

Заданне 2.

1Нягледзячы на 2пахмурнае надвор’е, 3адчуваю4плывучы па Бабры, незвычайную, не 5спазнаную мною раней асалоду.

Заданне 3.

1Нягледзячы на тое, што гэта некалі амаль занава 2адбудаваная пасля вайны вёска была не роднаю, яна стала вельмі 3блізкай Паўлу, які, 4закончыўшы пазалетась інстытут, 5прыехаў сюды працаваць.

Заданне 4.

Не 1ўседзеўшы дома, 2паехаў на яшчэ не 3скошанае Лазовае балота і 4стары Мацей Сахута, 5нягледзячы на тое, што яму нарада такога на давалі.

Заданне 5.

Раптам уначы, 1нягледзячы на руплівае дзённае сонца, неспадзявана 2вернецца зіма, 3сыпнуўшы снегу, як з 4напоўненага да краю 5аграмаднага меха, марозу напусціць на ўсё жывое.


4. Знайдзіце неўласцівую для беларускай мовы форму дзеепрыметніка. Запішыце яго нарматыўную форму.

1)    зачыненыя дзверы;

2)    зжатае поле;

3)    пашыты кажух;

4)    напісанае сачыненне;

5)    створатыя атрады.  


5. Адзначце правільна ўтвораныя і запісаныя дзеепрыметнікі:

1)    прывезены,                                                                4) знясілены,

2)    завостраны,                                                                5) загоенныя.

3)    выпіхнуты,


6. Адзначце словазлучэнні з формамі дзеепрыметнікаў, якія не адпавядаюць нормам беларускай мовы:

1)    спушчаны рукаў,                                                      4) заснежаты падворак,

2)    абсыпленая цветам,                                               5) запыліўшыйся абутак,

3)    скошаная трава.


7. Адзначце сказы з формамі дзеепрыметнікаў, якія не адпавядаюць нормам беларускай мовы:

1)    Цёплы змрок выносіў з сабою на вольнае паветра з ачышчаючаю пыл вільгаццю і лёгкасць, і пах, і спакой.

2)    Гойдалася верхавіна бярозы, адламаная ўчарашняй бурай.

3)    У нейкім панылым маўчанні застылі кусты жаўцеючага алешніку.

4)    Спеў салаўя, цешыўшый вуха, паплыў па-над рэчкай.

5)    Пад страхою нашай хаты было ластаўчына гняздо, злепленае з ілу,прынесенага ў клювах птушкамі з маленькай сажалкі.


8. Адзначце сказы з нарматыўнымі формамі дзеепрыслоўяў:

1)    Чайка планіруе ў паветры, выглядаючы сабе здабычу.

2)    Дрэмле, прынікшы да шыбаў, ноч.

3)    Седзячы каля рэчкі, мне бачыліся абрысы Траецкага прадмесця.

4)    Буслы кружылі ў сваім рытуальным карагодзе, бласлаўляя зямлю, што плыла пад іх белымі крыламі.

5)    Раз-пораз адчыняючыся, пагруквалі ў вагонах дзверы.


9. Адзначце сказы з памылкай ва ўжыванні, утварэнні, або напісанні дзеепрыслоўяў:  

1)    Па голлі скачуць сінічкі, парушая піскам дрымучую цішыню.

2)    Усадзіўшы косы ў мокрую ад расы траву, касцы ідуць снедаць.

3)    Хаця я і адчуваў, што, запрасіўшы Рыгорку ўдзельнічаць у канцэрце , я зрабіў правільна, але цвёрдай упэўненасці не было.

4)    Чуючы гэты востры боль у кожнай песні, верылася, што нічога на свеце не знікае без следу.

5)    Лісце, кружачыся ў паветры, мякка сцелецца на зямлю.


10.  Адзначце дзеепрыслоўі, перакладзеныя правільна.

1)    подобрав – падабраўшы,

2)    боясь – баючысь,

3)    держа – трымая,

4)    улыбаясь – усміхаючыся,

5)    мечтая – марачы.


ТЭСТ. Прыслоўе



1. Адзначце прыслоўі, утвораныя прыставачным спосабам: 

1) няцяжка; 2) наверсе; 3) падоўгу; 4) наводдаль; 5) наглуха.


2. Адзначце прыслоўі, утвораныя суфіксальным спосабам: 

1) бягом; 2) знізу; 3) рашуча; 4) абы-дзе; 5) бягом.


3. Адзначце прыслоўі, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам:

 1) спераду; 2) учатырох; 3) даверху; 4) апоўдні; 5) дзе-небудзь.


4. Адзначце сказы, у якіх не (ня) з прыслоўямі пішацца разам: 

1) Закладзі спадчыну ў мову – перш за ўсё. Бо выдзьмуць вятры гісторыі і напамінак пра тых, хто (не, ня)дбала адмахваецца ад яе, як ад нечага брыдкога і аджытага.

2) Слова! Адно яно будзе жыць, бо ў мове закладзена вялікая жыццетрываласць, і (не,ня)здарма дайшло ад старажытных: “Упачатку было Слова, і Слова было ад Бога, і Бог быў Слова”.

3) З базару людзі валяць валам, хто мёд нясе, а хто – касу. А я – (не, ня)многа і (не, ня)мала – сто новых прыказак нясу.

4) Я спыніўся і моўчкі стаў слухаць мелодыю слоў (не, ня)звычайна прываблівай, напаўзабытай гаворкі.

5) У мовы інтанацыі свае, дасведчаны адразу іх пазнае; так (не, ня)таропка ручаёк пяе, так мякка шэпча цішыня.


5.Чаму прыслоўі нідзе, ніколі, нікуды, ніяк, ніадкуль, нізашто, ніколькі з часціцай ні пішуцца разам? 

1) гэтыя прыслоўі без ні не ўжываюцца;

2) прыслоўі можна замяніць сінонімамі без не;

3) у адмоўных прыслоўях ні пішацца заўсёды разам.


6. Адзначце прыслоўі, у якіх пішацца нн

1) разум...а; 2) стара...а; 3) адваж...а; 4) задуме...а; 5) край...е.


7. Якія прыслоўі пішуцца праз дэфіс? 

  1. з прыстаўкай абы-;

  2. з часціцай бы (б), жа (ж);

  3. з прыстаўкай па- і суфіксамі –ому, -аму, -яму, -йму, -ску, -цку, -ы;

  4. з постфіксам –сьці;

  5. складаныя, дзе паўтараюцца аднолькавыя, блізкія або антанімічныя словы; 6) з прыстаўкай па-, утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў.


8. Адзначце прыслоўі, якія пішуцца праз дэфіс: 

  1. (раз)пораз;

  2. (без)разбору;

  3. (дзе)нідзе;

  4. (усё)роўна;

  5. (як)небудзь;

  6. (як)след;

  7. (да)ўпаду;

  8. (абы)куды.


9. Як пішуцца змешчаныя ніжэй прыслоўі? (1) разам; (2) асобна; (3) праз дэфіс:

  1. прывітацца (на)ляту( );

  2. пачаць (на)нава( );

  3. выглядаць (па)святочнаму( );

  4. глядзець (па)доўгу( );

  5. кінуцца (у)рассыпную( );

  6. уцякаць (без)аглядкі( );

  7. успамінаць (калі)нікалі( );

  8. выканаць (як)след( );

  9. пайсці (абы)куды( );

  10. спыніцца (дзе)небудзь ( ).


10. Удвух (1), удзвюх (2) ці ўдваіх? Пастаўце ў дужках адпаведныя лічбы: 

  1. Юля ( ) з мамай прыбірала ёлачку, чапляла на яе шышкі, жалуды, шары, цукеркі.

  2. Бацька і маці выхоўвалі сына ( ).

  3. Каб не адстаць у вучобе, Валодзя чытаў, маляваў, рыхтаваў урокі ( ) з сябрам.

  4. Камель алешыны паддаўся і рушыў з месца, калі дружбакі ( ) пацягнулі яго з балота.

  5. Аднойчы пайшоў Лёнька ў лес па грыбы ( ) з новай мамай.

  6. Гэта быў апошні раз, калі сясцёр бачылі ( ) разам.





(Д/з): выканаць тэсты




Адказы дасылаць на электронны адрас: [email protected]


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!