СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок 3. Нашы продкi

Нажмите, чтобы узнать подробности

У склад матэрыяла  ýваходзiць разработка  ýрока "Нашы продкi", прэзентацыя "Урок. Нашы продкi" да яе.i фрагмент вiдэа "Плямёны", месца якога  ý ходзе  ýрока вызначае спецыяльна прызначаны слайд.

Просмотр содержимого документа
«нашы продкi»

Урок 3. Нашы продкi. ( на базе тэматычных распрацовак урокаý Л.I.Асiпчук з выкарыстаннем некаторых слайдаý з прэзентацыi І. Я. Андрэевай г. Баранавiчы)

Перад урокам раздаць дзецям Атласы

Аргмомант

  1. Праверка дамашняга задання

Гульня «Хто лепш ведае геаграфiю нашай краiны?»

2 каманды (даць назву). Пры адказах можна карыстацца картай (с.8.)

Пытаннi на слайдах.

¥ Якi горад адначасова зʹяýляецца i сталiцай, i абласным цэнтрам? ¥

¥Колькi ý Беларусi абласцей? ¥

¥Размясцце назвы абласных цэнтраý у алфавiтным парадку. ¥

¥Назавiце дзяржавы – суседкi Беларусi. ¥

¥З якой дзяржавай Беларусь мае самую працяглую мяжу? ¥

¥Якая вобласць размешчана на поýначы Беларусi? ¥

¥Якая вобласць размешчана на захадзе Беларусi? ¥

¥Якая вобласць самая ýсходняя? ¥

¥Якая вобласць займае цэнтральнае становiшча? ¥

¥Якую плошчу займае Беларусь? ¥

  1. Работа з новым матэрыялам

- Сёння мы даведаемся , адкуль пайшлi беларусы, якiя плямёны першымi пасялiлiся на тэрыторыi сучаснай Беларусi. Працаваць будзем па плане:¥

¥Першыя людзi на Беларусi зʹявiлiся вельмi даýно, дзясяткi тысяч гадоý таму. Праз некаторы час з поýначы споýз вялiкi ледавiк, якi знiшчыý на сваiм шляху ýсё жывое. З часам тоýстым слоем льда пакрылiся не толькi рэкi, але i ýся зямля. Людзi I жывёлы вымушаны былi iсцi ý iншыя краiны, многiя з iх памiралi ад холаду i голаду. Потым ледавiк трохi растаý, усё зноý пачало расцi i квiтнець, i людзi вярнулiся. Гэтак было некалькi разоý, пакуль ледавiк не растаяý зусiм. Цяжка дасканала сказаць якiмi былi людзi, што пасялiлiся тут, як яны сябе называлi. Але археолагi, гiсторыкi, вывучаючы рэшткi iх жытла, рэчы, прылады працы, iмкнуцца больш дакладна адказаць на гэтыя пытаннi . Першабытны чалавек нiколi нi жыý адзiн. Людзi iмкнулiся жыць родамi, гэта значыць, вялiкай групай роднасных, кроýных памiж сабой людзей. Некальк родаý абʹядноýвалiся ý племя. Знайдзiiпрачытайце што такое племя на с. 153 падручнiка.

У тыя далёкiя часы плямёны часта пераходзiлi з месца на месца ý пошуках лепшых умоý жыцця, ваявалi адно з адным за багатыя на рыбу затокi або грыбныя i ягадныя лясы. Таму праз нашу зямлю прайшло шмат плямёнаý, пакуль на ёй не застался балтскiя плямёны (з узбярэжжа Балтыйскага мора), затым прыйшлi славянскя плямёны. ¥iдэа)

Iтак пра якiя славянскiя плямёны, што жылi на Беларусi, вы даведалiся?

Назва кожнага з плямёнаý многа што гаворыць.

¥Вы бачыце прадстаýнiка першага племенi. Iх назва пайшла ад беларускага слова ¥ «дрыгва». Хто ведае што гэта такое?. Так, яны сапраýды жылi на невялiкiх лапiнах балот, на вастравах. У Х стагоддзi пасялiлiся на Дняпры, у вярхоýях Нёмана, памiж Прыпяццю i Дзвiной i называлiся ¥ дрыгавiчы. Гэта былi больш развiтыя плямёны, таму мелi сваё палiтычнае абʹяднанне – княжанне. А можа таму яны назывался дрыгавiчамi, што iмя iх першага князя¥ ( па паданнi) звалi Дрыгавiт?

¥ Яшчэ адно племя крывiчоý. Адны лiчаць, што гэтая назва паказвае на сваяцкiя адносiны памiж iмi , што яны¥ родныя па крывi людзi. Другiя ж гавораць, што яны называлiся так таму, што жылi ý лясах з невысокiх дрэý. Нашы продкi называлi такiя дрэвы крывымi¥. Значыць, крывiчы – гэта тыя, што жылi сярод крывых дрэý. А магчыма таму, ¥ што галоýнага чалавека ý племенi звалi Крыва Крывейтэ, як гэта адмечана ý паданнях.Пасялiлiся яны на землях ад Нёмана да Дзвiны i Дняпра. Крывiчы , якiя жылi на сярэднiм цячэннi Заходняй Дзвiны i на рацэ Палаце, сталi называцца палачанамi.

¥Радзiмiчы – гэта людзi, якiя маюць агульную¥ радзiму I адначасова родныя памiж сабой, з аднае радзiны – так раней называлася радня чалавека, яго сямʹя. Iх легендарнага павадыра звалi ¥Радзiмам. Вось i разважайце ад чаго пайшла назва. Жылi ý мiжрэччы Дняпра i Дзясны, на цячэннi Сожа i яго прытокаý (сёння Гомельшчына).

¥А цяпер, гледзячы на слайды, раскажыце вы дзе жыло якое племя. ¥¥¥

¥ Першыя паселiшчы старажытных людзей датуюцца прыкладна 23-26 тысячамi гадоý таму. Пра iх вы прачытаеце ý падручнiку на с.12

На с 10 разглядаем малюнкi пра паляванне.

На якiх жывёл палявалi нашы продкi? (Дзiкi, аленi)

-Якую зброю выкарыстоýвалi яны для палявання? (Лук, капʹё, сякеру)

Што яшчэ яны рабiлi, каб паляванне было ýдалым, хто iм дапамагаý?(Палявалi на конях, дапамагалi сабакi.)

«Уборка ýраджаю» малюнак падручнiка на с. 13.

Што сеялi ý тыя часы? (Жыта, пшанiцу, ячмень, лён, гарох, бабы)

З дапамогай чаго збiралi ýраджай? (Уручную сярпамi, Зерне малолi каменнымi жорнамi.)

  1. Замацаванне.

А цяпер замацуем i абагульнiм гэтыя веды вiртуальна пагуляючы па вулiцах нашага¥ роднага Берасця, толькi тысячу гадоý таму. Бяседа па слайдах

¥Месца размяшчэнне. Умацаваннi

¥Жыллё людзей ¥

¥Пры дапамозе гэтых прыстасаванняý берасцейцы палявалi. Раскажыце пра iх.

¥ На гэтых слайдах прылады працы. Як iх выкарыстоýвалi.

¥Давайце ýспомнiм усе заняткi нашых продкаý¥¥ ( работа яшчэ па двух слайдах)

Прыналежнасць жыхароý да таго, цi iншага племенi вучоныя-археолагi вызначаюць па жаночым упрыгожанням. ¥ На зялёным фоне вы бачыце пацерку, якую знайшлi ý Берасце. Паспрабуйце вызначыць па ёй якое племя заснавала наш горад?

  1. ПракВынiк урока.

Рэфлексiя.

  1. Дамашнее заданне.С. 10-14 прачытаць, адказаць на пытаннi, контурная карта с.4












Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!