СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок "Аксід крэмнію (IV). Крэмніевая кіслата"

Категория: Химия

Нажмите, чтобы узнать подробности

План-конспект урока для 11 класса. Отдельно предоставлю используемые видеоролики к уроку. 

Просмотр содержимого документа
«Урок "Аксід крэмнію (IV). Крэмніевая кіслата"»

Тэма: Аксід крэмнію (IV). Крэмніевая кіслата.



Мэта: пазнаёміць вучняў з будовай малекулы крэмніевай кіслаты, спосабамі яе атрымання і магчымасцямі прымянення соляў у сучаснай прамысловасці, а таксама абагульніць веды вучняў аб крэмнію, аксіду крэмнію (IV).



Задачы:

1. Адукацыйная: сфарміраваць паняцце крэмніевай кіслаты, пашырыць ўяўленне пра спосабы атрымання, уласцівасцях і спосабах прымянення сілікатаў ў прамысловасці. Пазнаёміць школьнікаў з экалагічнымі праблемамі вытворчасцей сілікатнай прамысловасці.



2. Развіваючая: працягнуць развіццё ў вучняў асноўных прыёмаў мыслення (умення аналізаваць, параўноўваць і г. д.), удасканальваць уменне вучняў самастойна працаваць з дадатковай інфармацыяй. Развіваць экалагічнае выхаванне школьнікаў, закласці ў аснову выхавання ўяўленні аб ўзаемасувязі складу, будовы, уласцівасцей і біялагічнай функцыі рэчываў, іх дваістай ролі ў жывой прыродзе.



3. Выхаваўчая: працягнуць хімічную і экалагічную адукацыю школьнікаў.



Тып урока: камбінаваны.



Абсталяванне:

  • праектар, камп’ютар, экран;

  • відэаролік “Хімічныя ўласцівасці крэмнію і яго злучэнняў”;

  • відэаролік “Атрыманне крэмніевай кіслаты”;

  • відэаролік “Вытворчасць мастацкага шкла”;

  • відэаролік “Працэс вытворчасці флаат-шкла”.



Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Прывітанне да вучняў. Адзнака адсутнічаючых на ўроку. Падрыхтоўка да ўрока, падрыхтоўка абсталявання.



2. Праверка д\з.

  • Вусны кантроль ведаў (вусныя адказы па ўласцівасцях аксідаў вугляроду).



  • Падрыхтоўка пытання аб уласцівасцях вугальнай кіслаты на дошцы вучнем.



  • Праверка рашэння задання № 7 пасля параграфа 47, задання № 3 пасля параграфа 48. Гутарка. Карэкцыя памылак.

3. Вывучэнне новага матэрыялу.



1. Агучванне тэмы і задач урока.



2. Аповяд і тлумачэнні настаўніка аб будове малекулы і ўласцівасцях аксіду крэмнію (IV). На дошцы прыводзяцца адпаведныя запісы малекулы аксіду крэмнію з тлумачэннем будовы. Вучні выконваюць запісы ў сшытку.



Аксід крэмнію (IV) – SiO2кварц, горны крышталь, аметыст, агат, яшма, апаў, кремнезем (асноўная частка пяску).



  • Крышталічная рашотка аксіду крэмнію (IV) – атамная і мае наступную будову (прыводзіцца настаўнікам на дошцы):





Al2O3 • 2SiO2 • 2H2O – каалін (асноўная частка гліны)

K2O • Al2O3 • 6SiО2 – ортаклаз (палявы шпат)



Прыводзяцца формулы на дошцы і вучні запісваюць у сшытак.



  • Фізічныя ўласцівасці – цвёрдае, крышталічнае, тугаплаўкае рэчыва.



  • Хімічныя ўласцівасці



Кіслотны аксід. Пры сплаўленне ўзаемадзейнічае з асноўнымі аксідамі, шчолачамі, а таксама з карбанатамі шчолачных і шчолачназямельных металаў:



1) з асноўнымі аксідамі:

SiO2 + CaO t→ CaSiO3



2) са шчолачамі:

SiO2 + 2NaOH t→ Na2SiO3 + H2O



3) з вадой не рэагуе.



4) з солямі:

SiO2 + CaCO3 t → CaSiO3 + CO2

SiO2 + K2CO3 t → K2SiO3 + CO2



5) з плавікавай кіслатой:

SiO2 + 4HF t→ SiF4 + 2H2O

SiO2 + 6HF t→ H2[SiF6] (гексафторкрэмніевая кіслата) + 2H2O

(рэакцыі ляжаць у аснове працэсу апрацоўкі шкла).

3. Аповяд і тлумачэнні настаўніка аб будове малекулы і ўласцівасцях крэмніевай кіслаты’.



Крэмніевая кіслата – H2SiO3

H2SiO3 – метакрэмніевая кіслата. H4SiO4 – ортакремніевая кіслата і г. д.



Формулы прыводзяцца надошцы і запісваюцца ў сшытак.



  • Фізічныя ўласцівасці



H2SiO3 – вельмі слабая (слабей вугальнай), нетрывалая, у вадзе маларастваральная (ўтварае калоідны раствор), не мае кіслага густу.



  • Атрыманне



Дзеянне моцных кіслот на сілікаты:



Na2SiO3 + 2HCl = H2SiO3↓ + 2NaCl

2Na+ + SiO32- + 2H+ + 2Cl- = 2Na+ + 2Cl- + H2SiO3

2H+ + SiO32- = H2SiO3



Дадзеная рэакцыя з’яўляецца якаснай на сілікат-іон.



Прагляд відэароліка “Атрыманне крэмніевай кіслаты”.



Запіс вучнямі на дошцы і ў сшытку ўраўнення рэакцыі атрымання крэмніевай кіслаты ў поўнай і скарочанай іоннай форме.



  • Хімічныя ўласцівасці

Пры награванні раскладаецца: H2SiO3 t → H2O + SiO2



  • Солі крэмніевай кіслаты – сілікаты. Рэагуюць:



1) з кіслотамі:

Na2SiO3 + H2O + CO2 = Na2CO3+ H2SiO3



2) з солямі:

Na2SiO3 + CaCl2 = 2NaCl + CaSiO3



3) Сілікаты, якія ўваходзяць у склад мінералаў, у прыродных умовах разбураюцца пад дзеяннем вады і аксіду вугляроду (IV) – выветрыванне горных парод:



(K2O • Al2O3 • 6SiO2) (палявы шпат) + CO2 + 2H2O →

(Al2O3 • 2SiO2 • 2H2O)(каалін (гліна)) + 4SiO2(крэмнязём (пясок)) + K2CO3



Фізкультмінутка

  • Усе ўсталі, узмахнулі рукамі ўверх і ўніз (4 разы);

  • Рухі тулавам улева і ўправа (4 разы), рукі на поясе;

  • Рухі галавой улева і ўправа (4 разы), кругавыя рухі галавой (4 разы);

  • Гімнастыка для вачэй з выкарыстаннем трэнажора

(4 разы выконваюцца рухі вачэй).



Прымяненне злучэнняў крэмнію

Гутарка з вучнямі.

Аповяд настаўніка аб прыродных злучэннях крэмнію і вытворчасці шкла.



1. Выраб сілікатнай цэглы

2. Выраб керамічных вырабаў

3. Атрыманне шкла



Прыродныя злучэнні крэмнію – пясок (SiO2) і сілікаты, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці керамікі, шкла і цэменту.



Аповяд настаўніка

Кераміка

Фарфор = каалін+ гліна + кварц + палявы шпат.

Радзіма фарфору – Кітай, дзе фарфор вядомы ўжо ў 220г.

У 1746 г – наладжана вытворчасць фарфору ў Расіі.



Фаянс – ад назвы італьянскага горада Фаэнца, дзе ў 14 –15стагоддзях было развіта керамічнае рамесніцтва. Фаянс адрозніваецца ад фарфору вялікім утрыманнем гліны (85%), больш нізкай тэмпературай абпалу.



Шкло – далікатны, празрысты матэрыял, здольны размягчацца і пры застыванні прымае любую форму. Шкло атрымліваюць варэннем шыхты (сыравіннай сумесі, якая складаецца з пяску, соды і вапняка) у спецыяльных шклаварнай печах. Пры даданні аксіду свінцу атрымліваюць крышталь.



Агляд відэароліка "Вытворчасць мастацкага шкла".



Na2SiO3 + CaSiO3 + 4SiO2 = Na2O * CaO * 6SiO2 – формула аконнага шкла.



Гутарка пасля прагляду відэароліка з класам.



Агляд відэароліка "Працэс вытворчасці флаат-шкла".



Гутарка.

Запіс на дошцы Ф.І. вучоных,

якія распрацавалі методыку выпрацоўкі каляровага шкла.

Дадатковая інфармацыя аб вытворчасці шкла змешчана на стэндзе

Хачу ўсё ведаць!”.



III. Замацаванне вывучанага матэрыялу.

Адказы на пытанні:



• Назавіце вышэйшую і ніжэйшую ступені акіслення крэмнію.

• Якая формула і характар аксіду?

• Якая формула гідраксіду крэмнію (крамянёвай кіслаты), яе асаблівасць?



Ажыццявіце ператварэнні па схеме:

1) Si → SiO2 → Na2SiO3 → H2SiO3 → SiO2

Рашэнне нумароў задач са зборніка задач па хіміі 10 класа

В.М. Хвалюк, В.І. Рэзяпкін 2013: № 1079, 1100, 1113.



Ацэньванне работы на ўроку вучняў, выстаўленне адзнак.



IV. Рэфлексія



V. Д\з

§ 47, пр. 4

§ 48, пр. 7.

Гутарка з тлумачэннем выканання дамашніх задач.

9



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!