СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок беларускай мовы ў 2 класе "Падзел слова на склады"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэма. Падзел   слова  на  склады.

Задачы:

-  ўдакладненне ўяўлення  пра склад як частку слова, пра складаўтваральную ролю галосных у слове, вучыць вызначаць колькасць складоў у слове;

-  развіццё ўмення дзяліць словы на склады;

-  узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў на тэму “Школа”

Просмотр содержимого документа
«Урок беларускай мовы ў 2 класе "Падзел слова на склады"»

Тэма. Падзел слова на склады.

Задачы:


- ўдакладненне ўяўлення пра склад як частку слова, пра складаўтваральную ролю галосных у слове, вучыць вызначаць колькасць складоў у слове;

- развіццё ўмення дзяліць словы на склады;

- выхоўванне любові да роднай мовы, узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў на тэму “Школа”


Ход урока


I. Арганізацыйны момант.


Стварэнне эмацыянальнага настрою.

- Пачынаем урок. Не забывайце, што вам трэба прыгожа і граматна пісаць, уважліва слухаць настаўніка, дапамагаць адзін аднаму.

- Праверым, ці ўсё падрыхтавана да ўрока. Я называю прадметы, а вы дакранаецеся да іх: падручнік, сшытак, ручка, просты аловак. І, безумоўна, з вамі павінны быць добры настрой і прыемная ўсмешка!

Паглядзіце адзін на аднаго і падарыце ўсмешку свайму суседу, падарыце ўсмешку гасцям, падарыце ўсмешку мне. Я прапаную вам для працы дэвіз: «Не памыляецца толькі той, хто нічога не робіць».


II. Чыстапісанне.

Прачытайце літары.

н р а д т в з к п


- Якая літара лішняя? (А).

- Чаму? (Літара а галосная, а астатнія літары зычныя).


На хвілінцы чыстапісання будзем пісаць маленькую літару а.

- Што вы ведаеце пра літару а?

Сёння на ўроку ў цэнтры ўвагі ў нас з вамі будзе галосная.


III. Актуалізацыя ведаў, уменняў і навыкаў.

  • Каб даведацца якія словы будзем запісваць на другім радку, вам неабходна адгадаць загадкі: (словы запісаны на дошцы, закрыты паперай)

  1. Знаю ўсё і ўсіх вучу,

А сама заўжды маўчу. (Кніга.)


  1. Ён - для ручак дом,

Мы шчасліва там жывём –

Гумка новая, фламастар,

Маляваць вялікі майстар.

(Пенал)


  1. Палачка цудоўная,

Колерам няроўная.

Трэба толькі ў рукі ўзяць,

Пачынае маляваць. (Аловак.)



  1. Як называецца стол для заняткаў. (Парта)




  • На якую тэму ўсе словы?

  • Запішыце словы ў сшыткі.

  • Пастаўце націск у словах. На які склад падае націск?

  • Падкрэсліце галосныя літары.

  • Якое слова “лішняе”? Чаму?

(падказка: колькі галосных літар у кожным слове?)


На дошцы малюнак “Дзеці і-дуць у школу”

  • Складзіце сказ па малюнку. Схема сказа.


АЦЭНЬВАННЕ РАБОТЫ


IV. Пастаноўка вучэбнай задачы.

  • Як вы лічыце, пра што мы сёння на ўроку будзем гаварыць? (склад)

  • - На ўроку мы з вамі будзем (развіваць уменні) дзяліць словы на склады.

  • Як вызначыць колькі ў слове складоў?


  • Давайце праверым ці правільна мы з вамі гаварылі. Адгарніце падручнік с. 32, прачытайце правіла. ( 1 вучань, які лепш чытае)

  • Што новага вы даведаліся, пра што мы не сказалі? (колькі ў слове галосных, столькі і складоў)


V. Першаснае замацаванне.

Работа з сігнальнымі карткамі.

  1. На дошцы запісаны словы:

Клас, сшытак, дошка, ручка, стол, школа, вучаніца, дырэктар.


Вучні па чарзе падыходзяць да дошкі, падкрэсліваюць літару, якая абазначае галосны гук, называюць колькасць складоў.


  1. Работа з падручнікам.

Пр. 66, с. 33

Прачытайце словы. Колькі складоў у кожным слове?

Запішыце словы, падзяляючы на склады.


У-нуч-ка, дзя-ду-ля, цёт-ка, ся стра, сын, брат, ба-бу-ля, дач-ка.


VI. Фізхвілінка.

“Перасадкі”. Настаўнік называе слова, а вучні падлічваюць колькасць складоў. Хто правільна называе, той перасаджваецца.


VII. Самастойная работа.


1 узровень (Вова, Саша )

- выпісаць слова ў 3 слупкі: у першы - аднаскладовыя, у другі - двухскладовыя, у трэці - трохскладовыя.


Кіт, сякера, мост, аловак, аўтобус, рак, піла, галубы, верабей, тыгр, конь, рама, шарык, барабан, стол, папугай, слон, ластаўка.


2 узровень (Максім, Жэня)

- запісаць словы ў сшытак, аднавіўшы правільны парадак складоў:


РО-СА-КА, БА-СА-КА, МІК-ДО, БА-БУЛЬ, ЛЁТ-СА-МА, ВОД-ЗА .


3 узровень (Насця, Аліна, Дзяніс)

– пад кіраўніцтвам настаўніка.

Пр. 67 с. 33

Змяніце словы так, каб у іх было па два склады. Запішыце. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць галосныя гукі.


Нож – нажы, куст – кусты, луг – лугі, сад – сады, дом – дамы.

Праверка і ацэньванне.


  1. Практыкаванне “Цягнік” (работа ў групах)

  • Для выканання наступнага задання вы будзеце працаваць у групах.

1рад – 1 група, 2 рад – 2 група.

  • Да дошкі прымацаваны цягнік з вагонамі, вам неабходна размясціць словы так, каб колькасць складоў адпавядала нумару вагона.

(словы-карткі размешчаны па ўсім класе: бабуля, мора, галава, мова, вёска, вочы,малюнак, бяроза )


1 група шукае пасажыраў 2 вагона, а другая група – 3-га вагона.


Тэст “+ ці -”, так ці не.

Я буду чытаць сказы, калі вы згодны з выказваннем, то ставіце “+”, калі не згодны “-”

  1. У слове столькі складоў, сколькі галосных гукаў. (+)

  2. Склады ўтвараюць зычныя гукі. (-)

  3. У слове “стол” 1 склад. (+)

  4. Каб палічыць склады ў слове, трэба палічыць усе літары. (-)

  5. У слове “настаўнік” 2 склады. (-)

Узаемаправерка задання. Ацэньванне (крытэрый -правільнасць)

X. Вынік.

- Як вызначыць колькасцьскладоў у слове?



XI. Рэфлексія.

- Мне падабалася, як вы вялі сябе на ўроку, як працавалі. А як вы адчувалі сябе на ўроку?


- Якое заданне было самым цяжкім?

- А самым цікавым?

- Што новага вы даведаліся?

- Што навучыліся рабіць?



- Ацаніце сваю работу на ўроку. Прадоўжыце сказ.

*На ўроку я працаваў……..

*Сваёй працай на ўроку я ……

*За ўрок я …..



Дамашняе заданне.

Пр. 68, с. 33

Прачытайце словы і запішыце іх. Зверху над словамі лічбай абазначце колькасць складоў.



























Я ўспомніў…

Мне спадабалася…

Трэба папрацаваць над…



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!