СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок "Будова і віды нейронаў. Рэфлекс і рэфлекторная дуга" 9 клас

Категория: Биология

Нажмите, чтобы узнать подробности

Предлагаю архив, в котором содержится план-конспект урока по биологии для 9 класса и презентация к уроку. Материал на белорусском языке. 

Просмотр содержимого документа
«Будоваі віды нейронаў. Рэфлекс. Рэфлекторная дуга. 9 клас»

Тэма: Будова і віды нейронаў.

Рэфлекс, рэфлекторная дуга.


Мэта:


1. Адукацыйная: фарміраваць ўяўленні аб будове і функцыях нейронаў і нерваў, аб рэфлексу; разгледзець прынцыпы арганізацыі рэфлекторнай дугі.


2. Развіваючая: развіваць лагічнае мысленне на аснове ўстанаўлення даследчых сувязей, навучыцца навыкам самастойна складаць схемы і іх запамінаць.


3. Выхаваўчая: стымуляваць пазнаваўчую актыўнасць.


Структура урока:

  1. Арганізацыйны момант (1 мін)

  2. Праверка д\з (10 мін)

  3. Вывучэнне новай тэмы (20 мін)

  4. Замацаванне ведаў (10 мін)

  5. Рэфлексія (3 мін)

  6. Дамашняе заданне (1 мін)


Тып урока: камбінаваны ўрок.

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка, праектар (ЭСН); прэзентацыя “Будова і віды нейронаў. Рэфлекс, рэфлекторная дуга”. Дэманстрацыі “Арыенціровачны рэфлекс” , “Глытальны рэфлекс”.


Ход урока

1. Арганізацыйны момант (1 мін)

1. Прывітанне. Падрыхтоўка дошкі да ўроку.

Адзнака адсутных. Арганізацыя ўвагі вучняў.


2. Праверка д\з (10 мін)

Пытанні настаўніка.

Франтальная гутарка па тэме “Будова нервовай сістэмы”.Слайд 2

1. Што такое нервовая сістэма?

2. Якія функцыі выконвае нервовая сістэма?

3. Назавіце класіфікацыю нервовай сістэмы па анатамічнай і тапаграфічнай прымеце?

4. Пералічыце аддзелы галаўнога мозгу.

5. Чым прадстаўлена перыферычная нервовая сістэма?

6. Назавіце класіфікацыю нервовай сістэмы па функцыянальнай прымеце?

7. Назавіце 2 аддзелы, якімі прадстаўлена аўтаномная нервовая сістэма?

3. Вывучэнне новай тэмы (20 мін)

Паведамленне новай тэмы, мэты яе вывучэння

і матывацыі вучэбнай дзейнасці.

1. Нейрон. Віды нейронаў.


Франтальная гутарка з вучнямі.


Найбольш прасцейшая і першая нервовая сістэма – дыфузная. Яна сустракаецца ў сучасных гідр. Вузлавая нервовая сістэма ёсць ужо ў чарвей, насякомых. У гэтым выпадку нервовыя клеткі сканцэнтраваны ў вузлах. У хордавых арганізмаў утвараецца ўжо нервовая сістэма трубчатага тыпу.

Нервовая сістэма прагрэсіравала з цягам эвалюцыі, сфарміраваліся гангліі і галаўны мозг.


Слайд 3

Нейрон – гэта структурна-функцыянальная адзінка нервовай сістэмы.

Запіс азначэння ў сшытак.

Нейроны лёгка ўзбуджаюцца і перадаюць сігналы ўзбуджэння на іншыя клеткі або органы.

Электрычны сігнал, які здольны перамяшчацца па адростках нервовай клеткі, называецца нервовым імпульсам.


Запіс азначэння ў сшытак.


Каб перадаць нервовы імпульс, то павінен ажыццявіцца кантакт двух нейронаў.

Месца функцыянальнага кантакту нейронаў (аксона адной клеткі з дэндрытам або целам другой) называецца сінапсам, а прамежак паміж імі – сінаптычнай шчылінай. Хімічныя пасрэднікі – медыятары.


Слайд 4, мал. 8 стар. 27 у падручніку


Сінапсы ўтвараюцца паміж рознага тыпу нейронамі.

Таму існуюць тры тыпы нейронаў.


Самастойная праца з матэрыялам падручніка на стар. 27.

Запіс схемы ў сшытак.








Тыпы і функцыі нейронаў



Адчувальныя Уставачныя Рухальныя


праводзяць нервовы злучаюць некалькі нервовых праводзяць сігналы

імпульс у ЦНС клетак; перадаюць інфармацыю ад ЦНС да рабочага

на іншыя нервовыя клеткі органа


Праверка правільнасці запісу схемы па Слайду 5.


У будове нейрона выдзяляюць:

  • цела

  • кароткія адросткі – дэндрыты

  • доўгія адросткі – аксоны


Слайд 6 і малюнак на слайдзе, і ў падручніку мал. 9, стар. 28.

Стрэлкамі паказаны напрамак руху нервовага імпульса.


Адростак нейрона, які пакрыты абалонкамі і праводзіць нервовы імпульс, называецца нервовым валакном. Пучкі нервовых валокнаў утвараюць нерв.


Можна ўявіць будову нерва як будову электрычнага провада з добра бачнай ізаляцыйнай абалонкай.


II. Рэфлекс, рэфлекторная дуга.


Настаўнік задае пытанне:

Чаму вожык скручваецца, калі існуе пагроза для жыццядзейнасці?

(ахова, рэфлекс).


Рэфлекс – гэта рэакцыя арганізма ў адказ на раздражненне са знешняга або ўнутранага асяроддзя, якая ажыццяўляецца нервовай сістэмай.


Дэманстрацыі:


1. Арыенціровачны рэфлекс:

Вытрымаўшы некаторую паўзу, настаўнік громка алоўкам стукае па сталу. Вучні паварочваюць галаву ў бок крыніцы гуку. Прадаўжае вопыт. Настаўнік ідзе паміж радамі парт і нягаданна кладзе руку на плячо вучню. Ён паварочвае галаву ў бок настаўніка.

Увага вучняў на тое, што тактыльны раздражняльнік вызывае рэакцыю, як і гукавы.

Вывад: арыенціровачны рэфлекс – гэта рэфлекс на навізну.


2. Глытальны рэфлекс:

Вызываецца ежай у поласці рота. Яна раздражняе корань языка. Без яго раздражнення рэфлексу не адбываецца. Глытальныя рухі некалькі разоў. Сліна заканчваецца. Рэфлекс не праяўляецца.

Вывад: для ажыццяўлення глытальнага рэфлексу неабходны раздражняльнік.


Структурная аснова рэфлексу – рэфлекторная дугашлях, па якім нервовыя імпульсы ідуць ад рэцэптара і да рабочага органа.


Слайд 7 (азначэнні паняццяў)


Аддзелы рэфлекторнай дугі:

  • рэцэптар

  • адчувальны шлях

  • нервовы цэнтр

  • рухальны шлях

  • рабочы орган


2 тыпы рэфлекторных дуг:

  • двухнейронная (каленны рэфлекс) Разгледзець мал. 10 стар. 29

  • трохнейронная (апёк)


Слайды 8

Тлумачэнні настаўніка


Слайд 9 і 10


Шлях нервовага імпульса па рэфлекторнай дузе:

1) двухнейронная дуга: рэцэптар → адчувальны нейрон → рухальны нейрон → рабочы орган.

2) трохнейронная дуга: рэцэптар → адчувальны нейрон → уставачны нейрон → рухальны нейрон → рабочы орган.


4. Замацаванне ведаў (10 мін)

Гутарка па пытаннях пасля параграфу 8.


5. Рэфлексія (3 мін)

Колер майго настрою пасля ўрока”. Вучні падымаюць кружочкі з жоўтым ці зялёным колерам у адпаведнасці са сваім пачуццём на ўроку. Выяўляем псіхалагічны стан вучняў пасля ўрока.


6. Дамашняе заданне (1 мін)

§8
















































Просмотр содержимого презентации
«Будова і віды нейронаў Рэфлекс рэфлекторная дуга 9 клас»

Будова і віды нейронаў Рэфлекс, рэфлекторная дуга

Будова і віды нейронаў

Рэфлекс, рэфлекторная дуга

1. Што такое нервовая сістэма? 2. Якія функцыі выконвае нервовая сістэма? 3. Назавіце класіфікацыю нервовай сістэмы па анатамічнай і тапаграфічнай прымеце? 4. Пералічыце аддзелы галаўнога мозгу. 5. Чым прадстаўлена перыферычная нервовая сістэма? 6. Назавіце класіфікацыю нервовай сістэмы па функцыянальнай прымеце? 7. Назавіце 2 аддзелы, якімі прадстаўлена аўтаномная нервовая сістэма?

1. Што такое нервовая сістэма?

2. Якія функцыі выконвае нервовая сістэма?

3. Назавіце класіфікацыю нервовай сістэмы па анатамічнай і тапаграфічнай прымеце?

4. Пералічыце аддзелы галаўнога мозгу.

5. Чым прадстаўлена перыферычная нервовая сістэма?

6. Назавіце класіфікацыю нервовай сістэмы па функцыянальнай прымеце?

7. Назавіце 2 аддзелы, якімі прадстаўлена аўтаномная нервовая сістэма?

Нейрон – гэта структурна-функцыянальная адзінка нервовай сістэмы. Электрычны сігнал, які здольны перамяшчацца па адростках нервовай клеткі, называецца нервовым імпульсам.  Месца функцыянальнага кантакту нейронаў (аксона адной клеткі з дэндрытам або целам другой) называецца сінапсам , а прамежак паміж імі – сінаптычнай шчылінай .  Хімічныя пасрэднікі – медыятары .

Нейрон – гэта структурна-функцыянальная адзінка нервовай сістэмы.

Электрычны сігнал, які здольны перамяшчацца па адростках нервовай клеткі, называецца нервовым імпульсам.

Месца функцыянальнага кантакту нейронаў (аксона адной клеткі з дэндрытам або целам другой) называецца сінапсам , а прамежак паміж імі – сінаптычнай шчылінай .

Хімічныя пасрэднікі – медыятары .

Будова сінапса

Будова сінапса

Будова нейрона

Будова нейрона

Рэфлекс – гэта рэакцыя арганізма ў адказ на раздражненне са знешняга або ўнутранага асяроддзя, якая ажыццяўляецца нервовай сістэмай.  Рэфлекторная дуга – шлях, па якім нервовыя імпульсы ідуць ад рэцэптара і да рабочага органа.

Рэфлекс – гэта рэакцыя арганізма ў адказ на раздражненне са знешняга або ўнутранага асяроддзя, якая ажыццяўляецца нервовай сістэмай.

Рэфлекторная дуга – шлях, па якім нервовыя імпульсы ідуць ад рэцэптара і да рабочага органа.

Аддзелы рэфлекторнай дугі: 1. рэцэптар 2. адчувальны шлях 3. нервовы цэнтр 4. рухальны шлях 5. рабочы орган

Аддзелы рэфлекторнай дугі:

1. рэцэптар

2. адчувальны шлях

3. нервовы цэнтр

4. рухальны шлях

5. рабочы орган

Двухнейронная дуга Шлях нервовага імпульса па рэфлекторнай дузе: рэцэптар → адчувальны нейрон → → рухальны нейрон → → рабочы орган. Каленны рэфлекс

Двухнейронная дуга

Шлях нервовага імпульса

па рэфлекторнай дузе:

рэцэптар → адчувальны нейрон →

→ рухальны нейрон →

→ рабочы орган.

Каленны рэфлекс

Трохнейронная дуга Шлях нервовага імпульса па рэфлекторнай дузе: рэцэптар → адчувальны нейрон → → уставачны нейрон → → рухальны нейрон → → рабочы орган.  Апёк

Трохнейронная дуга

Шлях нервовага імпульса

па рэфлекторнай дузе:

рэцэптар → адчувальны нейрон →

→ уставачны нейрон →

→ рухальны нейрон →

→ рабочы орган.

Апёк

Дамашняе заданне §8

Дамашняе заданне

§8


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!