СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок у 8 класе "Паняцце пра адасабленне. Адасобленыя дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок у 8 класе з выкарыстаннем qr-кодаў

Просмотр содержимого документа
«Урок у 8 класе "Паняцце пра адасабленне. Адасобленыя дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні"»

7


Тэма урока : Паняцце пра адасабленне. Адасобленыя дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні

Мэты:

ведаць

  • што такое адасабленне,

  • якія члены сказа могуць быць адасобленымі,

  • як выдзяляюцца адасобленыя члены сказа ў вусным маўленні і на пісьме;

умець

правільна афармляць адасобленыя азначэнні на пісьме.

Тып урока: тлумачэнне новага матэрыялу

Абсталяванне: падручнік для 8 класа, тэлефон(для чытання qr-кода), карткі з заданнямі, ліст самакантролю

Ход урока

  1. Слова настаўніка

Празвінеў ужо званок,

Пачынаецца ўрок.

Сядзьце ціха і нячутна,

Будзем разам працаваць

Веды дружна набываць

На пачатку ўрока мне хочацца звярнуцца да народнага выслоўя: “Добра вучыць таго, хто хоча вучыцца”. А вы тут сабраліся такія: хочаце і жадаеце авалодаць новымі ведамі. На сённяшнім уроку вам патрэбны будуць сканеры кода, таму тэлефоны могуць ляжаць на парце.



  1. Тэма урока : Паняцце пра адасабленне. Адасобленыя дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні

Давайуе разам вызначым мэты ўрока:

ведаць

  • што такое адасабленне,

  • якія члены сказа могуць быць адасобленымі,

  • як выдзяляюцца адасобленыя члены сказа ў вусным маўленні і на пісьме, умець правільна афармляць адасобленыя азначэнні на пісьме.



  1. Ці можам мы сцвярджаць, што тэма урока абсалютна новая?(Не, бо мы ведаем: што такое азначэнне, віды азначэнняў(якія дапасаваныя і якія недапасаваныя)



  1. Актуалізацыя ведаў

  1. “Тэарытычны тур”(ацаніць:за правільны адказ пазначыць сцікерам.)

  1. Назваць даданыя члены сказа

  1. Пазнай член сказа “даданы член сказа, які абазначае прадмет і адказвае на пытанні ўскосных склонаў”

  1. Пазнай член сказа “даданы член сказа, які абазначае прымету прадмета, яго якасць, уласцівась і адказвае на пытанні які? чый?”

  1. Пазнай член сказа “даданы член сказа, які абазначае месца, час, прычыну, мэту, умову, спосаб дзеяння, меру і ступень і адказвае на пытанні дзе? калі? куды? як? колькі? чаму?”

  1. Якое азначэнне звязваецца з галоўным словам спосабам дапасавання?

  1. Якое азначэнне звязваецца з галоўным словам спосабам кіравання або прымыкання?

  1. Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова:

Чытанне ўголас выпрацоўвае правільнае вымаўленне і развівае памяць

  1. Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова:

Чыстае неба дыхала прахалодай і цішынёй.

  1. Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова:

Лёгкі туман нясмела ўздымаўся над лугам.

  1. Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова:

Недзе далёка за лесам успыхнулі першыя зоркі.



2. Заданне па qr-коду 1 вучань працуе каля дошкі з тым жа заданнем(ацэньваецца)

https://learningapps.org/display?v=pzy06haf319



  1. Знаёмства з новай тэмай

1.Адасабленне – гэта…
(с. 197, § 39)

Разгледзім сказы: вызначым, якім членам сказа з’яўляюцца выдзеленыя словы)

  • А пад поўнач пасыпаў сняжок, спорны, густы і сухі.

  • Пранікніцеся любоўю да маёй роднай Беларусі, людзі! Велічная і гордая, яна таго вартая!(У.Караткевіч)

  • На свеце ўсё знойдзеш, апрача бацькі і маці. (Прыказка)

  • Нагаварыўшыся, жанчыны разышліся па сваіх дварах.

Вывад! Адасобленымі могуць быць толькі даданыя члены сказа



2.Спосаб выражэння адасобленых дапасаваных і недапасаваных азначэнняў (с. 198, §40)

Фізкультхвілінка (для зроку)



  1. Пр 330. (азначэнні могуць адасабляцца і не адасабляцца)

  2. Канспект

Коска ставіцца(,)

Коска не ставіцца(,)

Працяжнік(-)

  1. наз., / /


/ /назоўнік


Дапасаванае наз. – недапасаванае

Бацька паставіў новую задачу – пафарбаваць плот.

  1. / /, асабовы займеннік.


асабовы займеннік, / /.



3. /прычына, уступка/, наз.




4. / /, выказнік наз.



Але !У Мележа ўсмешка была таленавітая, шчырая.





  1. Замацаванне.

Растлумачыць умовы адасаблення і спосаб выражэння адасобленых азначэнняў.

  1. Між імён, праслаўленых на свеце, былі імёны нашых блізкіх.

  2. Аксана ішла дадому вясёлая.

  3. Сцяпан успомніў бацькаў наказ – прыйсці раней дадому.

  4. Узрушаны і выведзены з раўнавагі, старшыня грозна крычаў.

  5. Мокрая і прыціснутая асеннімі халадамі, гусцілася і зелянелася расліннасць.

  6. Ен, пільны, насцярожаны, ступіў у хату.

  7. Працяты марозам снег скрыпеў пад нагамі.

  8. Патрывожаныя новымі парасткамі, падаюць на дол шыпулькі.

  9. Шырокі, прасторны шлях працягнуўся на некалькі кіламетраў.

  10. Захоплены незвычайнымі відовішчамі, я забыўся пра ўсё на свеце.



  1. Расставіць знакі прыпынку ў сказах Пр. 334(1 варыянт – няцотныя, 2 варыянт – цотныя)

(2 вучні каля дошкі працуюць)

  1. Падагульненне.

Тэст “Адласобленыя члены сказа”

Начало формы

1.Адзначце правільныя сцверджанні:

  1. Адасабленне – гэта сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў сказа, якія змяшчаюць дадатковыя паведамленні.

  2. Адасобленымі могуць быць як галоўныя, так і даданыя члены сказа.

  3. Адасобленыя дапасаваныя азначэнні выражаюцца адзіночнымі прыметнікамі, дзеепрыметнікамі ці прыслоўямі, а таксама прыметнікавымі і дзеепрыметнікавымі зваротамі.

  4. Заўсёды выдзяляюцца коскамі адасобленыя азначэнні, калі яны стаяць пасля паяснёнага назоўніка.

  5. Адасобленыя азначэнні часцей ужываюцца ў мастацкім і публіцыстычным стылях, радзей – у навуковым.

2.Адзначце сказы з адасобленымі членамі сказа:

  1. Мароз бярэцца, націскае, па лесе лускае, гуляе і хусты тчэ на беражку.

  2. Да горада вяла шаша, абсаджаная старымі разгалістымі асінамі.

  3. Зноў па ўсёй краіне, радасць услаўляючы, песні салаўіныя льюцца не сціхаючы.

  4. Палеткі, абмытыя вясеннім дажджом, ласкава ўсміхаліся яснаму сонцу.

  5. На першы погляд, задача здавалася невырашальнай.

3.Адзначце сказы з адасобленымі азначэннямі:

  1. Вузкая алея, усыпаная апалым лісцем, нагадала мне жоўтую дывановую дарожку.

  2. Акрамя цукру, дзеці прынеслі для вавёрак знарок засушаныя пернікі.

  3. Жадаючы як мага хутчэй пабудаваць лазню, мы з татам кожны дзень працавалі не пакладаючы рук.

  4. Нягледзячы на засушлівае лета, ягад у нашым лесе было шмат.

  5. Выглянуў з-за хмар і павіс у начным небе тоненькі маладзічок, спакойны, бесклапотны.

4.Адзначце сказы, у якіх ёсць адасобленыя азначэнні (знакі прыпынку не пастаўлены):

  1. Промнямі ахрышчаная росамі абмытая ветрам зачасаная зелянее рунь.

  2. Зямлю ахінала летняя ноч млявая душная ціхая.

  3. Касіць адбітай дзедам касой было адно задавальненне.

  4. Дзеці ўбачыўшы ветэранаў сыпанулі насустрач ім.

  5. Палі засеяныя шчырай рукой зелянелі маладымі ўсходамі.

5.Адзначце сказы, у якіх неабходна выдзеліць коскамі адасобленыя азначэнні:

  1. Стомленыя да знямогі альпіністы не маглі працягваць сваё ўзыходжанне.

  2. Апускаецца над горадам прыбраная ў зоры ноч.

  3. Над палямі вымытымі вадой засінела чыстае неба.

  4. Пачаліся восеньскія дажджы частыя і дакучлівыя.

  5. Поўныя змроку лясы стаялі нерухома.


  1. Дам.зад. §39-40, пр. 335(2-8 сказы, перабудаваць)

  2. Ліст самакантролю


    Колькасць памылак

    Адзнака

    “Тэарытычны тур”



    Від азначэння

    1 памылка – 8

    2 памылкі – 7

    3 памылкі – 6

    4 памылкі – 5

    5 памылак – 4

    6 памылак – 3

    7 памылак - 2


    Пр.333




    Пр. 334



    Тэст




  3. Рэфлексія “Гара ведаў”

Падлічыць адзнаку і размясціць на “Гарэ ведаў” свой вынік у выглядзе зорачкі





9-10

7-8

5-6



3-4

1-2








Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!