СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Віртуальнае падарожжа " Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі"

Категория: Внеурочка

Нажмите, чтобы узнать подробности

У розных кутках Беларусі, якая страціла ў 1941-1945 гадах кожнага трэцяга жыхара, створаны сімвалічныя мемарыяльныя комплексы, устаноўлены манументы, прысвечаныя падзеям самай трагічнай і кровапралітнай вайны на гэтай шматпакутнай зямлі.Сёння ў краіне каля 9 тысяч помнікаў і пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны. Яны ўваходзяць у ваенна-гістарычныя маршруты і экскурсіі, але галоўнае – з'яўляюцца святым месцам ушанавання загінулых, вечным напамінам аб тым, які бясцэнны мір...

Просмотр содержимого документа
«Віртуальнае падарожжа " Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі"»

  Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі    Патапчык Жанна Паўлаўна

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Патапчык Жанна Паўлаўна

У розных кутках Беларусі, якая страціла ў 1941-1945 гадах кожнага трэцяга жыхара, створаны сімвалічныя мемарыяльныя комплексы, устаноўлены манументы, прысвечаныя падзеям самай трагічнай і кровапралітнай вайны на гэтай шматпакутнай зямлі.
  • У розных кутках Беларусі, якая страціла ў 1941-1945 гадах кожнага трэцяга жыхара, створаны сімвалічныя мемарыяльныя комплексы, устаноўлены манументы, прысвечаныя падзеям самай трагічнай і кровапралітнай вайны на гэтай шматпакутнай зямлі.
Сёння ў краіне каля 9 тысяч помнікаў і пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны. Яны ўваходзяць у  ваенна-гістарычныя маршруты і экскурсіі , але галоўнае – з'яўляюцца  святым месцам ушанавання загінулых , вечным напамінам аб тым, які  бясцэнны мір ...

Сёння ў краіне каля 9 тысяч помнікаў і пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны.

Яны ўваходзяць у  ваенна-гістарычныя маршруты і экскурсіі , але галоўнае – з'яўляюцца  святым месцам ушанавання загінулых , вечным напамінам аб тым, які  бясцэнны мір ...

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс "Курган Славы" (Смалявіцкі раён).

Манументальны  "Курган Славы"  заснаваны ў гонар вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ваеннай аперацыі  " Баграціён "  – адной з буйнейшых у гісторыі чалавецтва – прымалі ўдзел чатыры франты пад камандаваннем праслаўленых палкаводцаў Ракасоўскага, Захарава, Чарняхоўскага і Баграмяна, а таксама маракі Дняпроўскай рачной флатыліі, французскія лётчыкі эскадрылллі "Нармандыя" і беларускія партызаны.

Агульная вышыня манумента – 70,6 м. На вяршыні ўзгорка (35 м), які захоўвае зямлю з гарадоў-герояў, знаходзяцца чатыры штыкі-абеліскі, што сімвалізуюць братэрства воінаў, і кальцо Славы, на якім адлюстраваны твары салдат і партызан.

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс "Хатынь" (Лагойскі раён).

22 сакавіка 1943 года фашысты акружылі невялікую вёску Хатынь пасля таго, як за 6 км ад яе партызаны абстралялі нямецкую аўтакалону. У пакаранне ўсё насельніцтва Хатыні - старых, жанчын, дзяцей - выгналі з дамоў і жывымі спалілі ў калгасным хляве. 

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс "Драмлёва"

11 верасня 1942 года нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску Драмлёва (Жабінкаўскі раён) разам з яе жыхарамі. У агні згарэла 196 жанчын, старых і дзяцей. Пасля гэтай трагедыі вёска ўжо не адрадзілася. На яе месцы ў 1982 годзе быў узведзены мемарыяльны комплекс. 

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс "Дальва"

Недалёка ад Хатыні знаходзіцца  мемарыяльны комплекс "Дальва" , прысвечаны вёсцы з такім жа страшным лёсам: 19 чэрвеня 1944 года фашысты спалілі жыўцом 29 дзяцей, 13 жанчын і 2 мужчын.

Помнік «Дзецям вайны» (г. Магілёў) У дзень 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ў скверы побач з брацкімі магіламі магілёўскіх воінаў-вызваліцеляў быў адчынены  помнік

Помнік «Дзецям вайны» (г. Магілёў)

У дзень 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ў скверы побач з брацкімі магіламі магілёўскіх воінаў-вызваліцеляў быў адчынены  помнік "Дзецям вайны.

Бронзавыя дзеці – хлопчык і дзяўчынка прыціснуўшыся друг  да друга, стаяць як быццам у праёме сваёй спусцелай падпаленай хаты. Бачны вушак дзвярэй з засечкамі, якімі ў нас традыцыйна адзначаюць рост дзяцей. З праёму вырываецца полымя. Там, на вышыні, скульптурныя выявы загінуўшых у гады вайны людзей. Гранітныя прыступкі "ганка" сімвалізуюць ваенныя гады.

Мемарыяльны комплекс памяці дзяцей - ахвяр фашызму (Жлобінскі раён Гомельскай вобласці). Адзіны ў свеце мемарыял , прысвечаны дзецям – ахвярам  Вялікай  Айчыннай  вайны , знаходзіцца ў вёсцы Чырвоны Бераг. У 1943 годзе фашысты стварылі тут лагер, дзе самымі жорсткімі, бесчалавечнымі спосабамі ў дзяцей бралі кроў для шпіталяў гітлераўскай арміі. У XXI стагоддзі на месцы гібелі  1990   чалавек  з'явіўся мемарыял, над праектам якога працавалі архітэктары пад кіраўніцтвам   Леаніда Левіна . Каля ўвахода наведвальнікаў сустракае бронзавая фігурка дзяўчынкі са складзенымі накрыж рукамі. Ад  плошчы Сонца разыходзяцца алеі-прамяні, адзін з якіх – 

Мемарыяльны комплекс памяці дзяцей - ахвяр фашызму (Жлобінскі раён Гомельскай вобласці).

Адзіны ў свеце мемарыял , прысвечаны дзецям – ахвярам  Вялікай Айчыннай вайны , знаходзіцца ў вёсцы Чырвоны Бераг. У 1943 годзе фашысты стварылі тут лагер, дзе самымі жорсткімі, бесчалавечнымі спосабамі ў дзяцей бралі кроў для шпіталяў гітлераўскай арміі. У XXI стагоддзі на месцы гібелі  1990   чалавек  з'явіўся мемарыял, над праектам якога працавалі архітэктары пад кіраўніцтвам   Леаніда Левіна .

Каля ўвахода наведвальнікаў сустракае бронзавая фігурка дзяўчынкі са складзенымі накрыж рукамі. Ад  плошчы Сонца разыходзяцца алеі-прамяні, адзін з якіх –  "Прамень памяці"  – перасякае пусты клас, дзе толькі 21 белая парта і чорная дошка з пісьмом вязніцы Каці Сусанінай бацьку. На фоне вітражоў з замілавальнымі малюнкамі ўстаноўлены сімвал няздзейсненых дзіцячых надзей – "Папяровы караблік"…

 

Мемарыяльны комплекс «Азарычы» (Гомельская вобл.)     Жорсткі лагер смерці праіснаваў усяго два тыдні, але за гэты час фашысты паспелі знішчыць не менш як 20 тысяч чалавек. У сакавіку 1944 года яго стварылі па загадзе Гітлера ў наваколлі вёскі Азарычы на Палессі Сюды – у край балот – звозілі хворых на сыпны тыф і іншыя інфекцыі, якія маглі хутка распаўсюдзіцца сярод мясцовых жыхароў і савецкіх салдат. На тэрыторыі Азарыцкай зоны смерці, якая аб'ядноўвала некалькі месц, не было пабудоў: жанчын, дзяцей і старых трымалі пад адкрытым небам, а подступы да лагера былі замініраваны. З гэтага жаху вызваліцелі выратавалі звыш 30 тысяч палонных, сярод якіх больш за палавіну – дзеці. У 1965 годзе быў створаны мемарыял, які аб'ядноўвае тры белыя стэлы – сімвал Азарыцкіх лагераў – на якіх адлюстраваны вязні і высечаны імёны.

Мемарыяльны комплекс «Азарычы» (Гомельская вобл.)

 

Жорсткі лагер смерці праіснаваў усяго два тыдні, але за гэты час фашысты паспелі знішчыць не менш як 20 тысяч чалавек. У сакавіку 1944 года яго стварылі па загадзе Гітлера ў наваколлі вёскі Азарычы на Палессі

Сюды – у край балот – звозілі хворых на сыпны тыф і іншыя інфекцыі, якія маглі хутка распаўсюдзіцца сярод мясцовых жыхароў і савецкіх салдат. На тэрыторыі Азарыцкай зоны смерці, якая аб'ядноўвала некалькі месц, не было пабудоў: жанчын, дзяцей і старых трымалі пад адкрытым небам, а подступы да лагера былі замініраваны. З гэтага жаху вызваліцелі выратавалі звыш 30 тысяч палонных, сярод якіх больш за палавіну – дзеці.

У 1965 годзе быў створаны мемарыял, які аб'ядноўвае тры белыя стэлы – сімвал Азарыцкіх лагераў – на якіх адлюстраваны вязні і высечаны імёны.

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" (Брэст).

Гарнізон прыняў бой 22 чэрвеня 1941 года. Нямецкае камандаванне адводзіла на захоп крэпасці ад дзвюх гадзін да адных сутак, але апошнія ачагі супраціўлення ў ёй былі падаўлены толькі ў канцы ліпеня 1941 года. 

Мемарыяльны комплекс, прысвечаны аперацыі

Мемарыяльны комплекс, прысвечаны аперацыі "Баграціён "   Да  70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў  у Светлагорскім раёне быў заснаваны першы ў свеце мемарыяльны комплекс, прысвечаны адной з самых вялікіх  ваенных аперацый  у гісторыі чалавецтва. Менавіта тут, каля вёскі Раковічы на 71-м кіламетры шашы Бабруйск – Мазыр,  23 чэрвеня 1944  года пачалося маштабнае наступленне савецкіх войскаў, якое доўжылася больш за два месяцы. У выніку аперацыі, былі  вызвалены Беларусь , часткова тэрыторыі  Прыбалтыкі  і  Польшчы , нанесены сакрушальны ўдар па групе нямецкіх армій "Цэнтр", які канчаткова аслабіў Германію. ... Першым аб'ектам комплексу стаў  7-метровы мемарыял-барэльеф , у яго цэнтры – фігуры  чатырох палкаводцаў , якія забяспечылі поспех аперацыі...

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс "Буйніцкае поле" (Магілёў).

Тут у ліпені 1941-га савецкія воіны 388-й стралковай дывізіі, работнікі міліцыі, курсанты школы НКУС і 12 тысяч апалчэнцаў 23 дні трымалі гераічную абарону горада. 

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс "Прарыў"

Уражальны комплекс створаны на месцы легендарнага прарыву фашысцкай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны - адной з самых буйных у акупіраванай Беларусі. Сапраўдная партызанская рэспубліка з цэнтрам ва Ушачах існавала з восені 1942 года, а вясной 1944-га немцы кінулі супраць 17 тысяч партызанаў 60 тысяч карнікаў, авіяцыю, танкі, артылерыю. І ўсё ж ноччу з 4 на 5 мая партызаны разграмілі ворага, вывеўшы з акружэння 16 тысяч мірных жыхароў...

У брацкай магіле "Прарыву" пахаваны сотні воінаў, яшчэ больш імёнаў увекавечаны на плітах. Мемарыял адкрывае бронзавая карта абароны, а далей дарога-страла праходзіць паміж вялізных глыб, паказваючы напрамак галоўнай атакі, дзе з аўтаматам у руках "бяжыць" бясстрашны воін. Побач – 16 дубоў як сімвал стойкасці 16 партызанскіх брыгад.

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс "Кацюша" ("За нашу савецкую радзіму!")

 

На беразе Дняпра ў Оршы ўзвышаецца манумент легендарнай зброі Перамогі – баявой машыне рэактыўнай артылерыі БМ-13, якую савецкія воіны назвалі"Кацюшай". Яе ашаламляльны эфект вогненнага смерчу доўгія гады заставаліся для немцаў тайнай. І менавіта ў Оршы 14 ліпеня 1941-га прагучалі першыя баявыя залпы "Кацюшы": эксперыментальная батарэя з сямі машын пад камандаваннем  капітана І.Флёрава  нанесла ўдары па эшалонах ворага на чыгуначнай станцыі і пазіцыях каля рачной пераправы.

Мемарыял аб'ядноўвае 6 накіраваных угару "мінамётных пускавых установак" з бетону, а ў цэнтры на п'едэстале ўстаноўлена дакладная копія "Кацюшы" ўзору 1941 года. Ля ўвахода ў комплекс – чорны куб з памятным надпісам аб першым удары знакамітай зброі.

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс "Памяць«(Добруш)

На беразе Іпуці ўзвялі ўдзячныя дабрушане мемарыяльны комплекс "Памяць", дзе высечаны імёны ўсіх 700 воінаў, якія загінулі пры абароне Добруша.

Стэла 

Стэла "Мінск – горад-герой",

Стэла "Мінск – горад-герой", пабудаваная ў 1985 годзе ў гонар  40-годдзя Вялікай Перамогі, сёння ўваходзіць у грандыёзны ансамбль  Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1974 годзе Мінск атрымаў званне Горада-героя за мужнасць і адвагу яго жыхароў у час фашысцкай акупацыі, якая прадаўжалася  1100 дзён і начэй. Вянчае 45-метровы абеліск Зорка Героя, а каля п'едэстала выгравіраваны тэкст аб прысваенні гораду ганаровага звання. Дапаўняе ансамбль бронзавая скульптура жанчыны з высока ўзнятымі фанфарамі - сімвал Радзімы-маці. У нашы дні каля стэлы  "Мінск-горад-герой"  праходзяць грандыёзны ваенны парад і шэсце ў галоўнае нацыянальнае свята – Дзень Незалежнасці

Плошча Перамогі (Мінск). На плошчы Перамогі ўстаноўлены трыццацівасьміметровы гранітны абеліск, увенчаны трохметровай выявай ордэна Перамогі, размешчаны пастаменты з капсуламі з зямлёй гарадоў-герояў. У падземным пераходзе адкрыта Мемарыяльная зала ў гонар загінуўшых Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Беларусі 

Плошча Перамогі (Мінск).

На плошчы Перамогі ўстаноўлены трыццацівасьміметровы гранітны абеліск, увенчаны трохметровай выявай ордэна Перамогі, размешчаны пастаменты з капсуламі з зямлёй гарадоў-герояў. У падземным пераходзе адкрыта Мемарыяльная зала ў гонар загінуўшых Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Беларусі 

Плошча Вызваліцеляў (г.Жлобін) 4ліпеня 1941 г. нямецкія войскі захапілі Жлобін. 6 ліпеня 1941 г. чырвонаармейцы выбілі іх з горада, але пад націскам намнога большых сіл праціўніка ноччу адступілі за Дняпро. 13 ліпеня 1941 г. атрады Чырвонай арміі зноў вызвалілі Жлобін. 14 жніўня 1941 г. савецкія войскі пад пагрозай акружэння пакінулі Жлобін, і горад быў акупаваны да чэрвеня 1944 г. Дзейнічала падполле. Акупанты загубілі 2500 жыхароў Жлобіна, Стрэшына і іншых населеных пунктаў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму). У лютым 1944 г. савецкія войскі выйшлі на левы бераг Дняпра насупраць Жлобіна, але да 6 чэрвеня 1944 г. горад так і не быў вызвалены. Частка яго жыхароў была кінута акупантамі ў Азарыцкія лагеры смерці

Плошча Вызваліцеляў (г.Жлобін)

  • 4ліпеня 1941 г. нямецкія войскі захапілі Жлобін. 6 ліпеня 1941 г. чырвонаармейцы выбілі іх з горада, але пад націскам намнога большых сіл праціўніка ноччу адступілі за Дняпро. 13 ліпеня 1941 г. атрады Чырвонай арміі зноў вызвалілі Жлобін. 14 жніўня 1941 г. савецкія войскі пад пагрозай акружэння пакінулі Жлобін, і горад быў акупаваны да чэрвеня 1944 г. Дзейнічала падполле. Акупанты загубілі 2500 жыхароў Жлобіна, Стрэшына і іншых населеных пунктаў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму). У лютым 1944 г. савецкія войскі выйшлі на левы бераг Дняпра насупраць Жлобіна, але да 6 чэрвеня 1944 г. горад так і не быў вызвалены. Частка яго жыхароў была кінута акупантамі ў Азарыцкія лагеры смерці
Помнік загінуўшым аднавяскоўцам в. Нівы

Помнік загінуўшым аднавяскоўцам в. Нівы

Источники: http://fantasyflash.ru/positive/9may/image/b9may5.jpg орден Отечественной войны ht tp://rnns.ru/uploads/posts/2009-11/thumbs/1257525725_29.jpeg бомбежка http://cs1505.vkontakte.ru/u9579207/28893367/x_1419624c.jpg «За Родину!» http://i043.radikal.ru/1104/7a/0e4fe1d96914.jpg плакат «Родина мать зовет» http://upload.wikimedia.org/wikipedia/en/b/bb/Soviet_flag_on_the_Reichstag_roof_Khaldei.jpg знамя над Рейхстагом Зинина Светлана Александровна , учитель истории и обществознания муниципального образовательного учреждения средней общеобразовательной школы №43 г. Волгограда

Источники:

  • http://fantasyflash.ru/positive/9may/image/b9may5.jpg орден Отечественной войны
  • ht tp://rnns.ru/uploads/posts/2009-11/thumbs/1257525725_29.jpeg бомбежка
  • http://cs1505.vkontakte.ru/u9579207/28893367/x_1419624c.jpg «За Родину!»
  • http://i043.radikal.ru/1104/7a/0e4fe1d96914.jpg плакат «Родина мать зовет»
  • http://upload.wikimedia.org/wikipedia/en/b/bb/Soviet_flag_on_the_Reichstag_roof_Khaldei.jpg знамя над Рейхстагом
  • Зинина Светлана Александровна , учитель истории и обществознания муниципального образовательного учреждения

средней общеобразовательной школы №43 г. Волгограда


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!