СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Вывучэнне грашовых купюр Беларусі

Нажмите, чтобы узнать подробности

Матэрыял змяшчае другую частку даследчай работы, у якой апісаны грашовыя купюры Беларусі розных часоў

Просмотр содержимого документа
«Вывучэнне грашовых купюр Беларусі»

ГЛАВА II. ВЫВУЧЭННЕ ГРАШОВЫХ АДЗІНАК

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ



2.1. Папяровыя грашовыя знакі


Папяровыя грошы – адно з вялікіх вынаходніцтваў чалавека. Гэта даўно ўжо не проста замяняльнік золата і серабра, а эквівалент усіх тавараў і паслуг, які можна атрымаць у пэўнай краіне. Можна сказаць, што гэта своеасаблівы сімвал дзяржавы, яе моцы, бо менавіта дзяржава забяспечвае аўтарытэт папяровых грошай. Знікае дзяржава – і яе грошы ператвараюцца літаральна ў простыя паперкі. Узнікае дзяржава – і ў ёй рана ці позна з’яўляюцца грашовыя знакі.

На ўроках гісторыі і геаграфіі я даведалася, што грошы ў Рэспубліцы Беларусь былі не заўсёды такімі, як зараз. Усе змены адбываліся з пераменамі ў краіне.

Грошы кожнай краіны маюць свой дызайн, сваю форму і памер. Некаторыя ўзялі за аснову аднолькавыя грошы, некаторыя маюць свае, непаўторныя. Але кожная грашовая адзінка мае нешта адметнае на той тэрыторыі, на якой яны служаць разліковай сістэмай. Я лічу, што тое ж самае датычыць і нашых новых банкнот. На іх адлюстраваны нацыянальны каларыт і гістарычныя асаблівасці, якія адносяцца непасрэдна да Беларусі

Калі ж з'явіліся першыя папяровыя грошы на тэрыторыі Беларусі? Пасля далучэння Беларусі да Расіі ў выніку падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе на яе тэрыторыі пачала дзейнічаць тая ж грашовая сістэма. Гэта значыць, першыя папяровыя грошы ў Беларусі з'явіліся ў 1772 г. Першыя ўласныя грошы з'явіліся ў Беларусі пасля таго, як распаўся Савецкі Саюз. Усе краіны, якія ў яго ўваходзілі, сталі жыць асобна і друкаваць свае грошы. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь пачаў выпуск банкнот, на якіх маляваліся жывёлы. Мабыць, самая знакамітая банкнота - гэта 1 рубель, на якой намаляваны заяц (дадатак 4). Пасля ўсе беларускія банкноты ў народзе сталі называць «зайчыкі». Сёння на сучасных беларускіх грошах намаляваны помнікі архітэктуры Беларусі. Сапраўдная банкнота валодае шматступеннай сістэмай абароны, каб яе нельга было падрабіць. Права друкаваць грошы мае толькі цэнтральны банк краіны.

Я разгледзела папяровыя грашовыя знакі Рэспублікі Беларусь, якія выкарыстоўваюцца ў нашай краіне з 1 ліпеня 2016 года і па цяперашні час.

Усяго ў Рэспубліцы Беларусь у абарачэнне знаходзяцца сем наміналаў банкнотаў - 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў (дадатак 1).

Канцэпцыя дызайну новых банкнотаў адпавядае дэвізу «Мая краіна - Беларусь» з выявай помнікаў архітэктуры і горадабудаўніцтва на правых баках банкнотаў. Кожны банкнот прысвечаны адной з абласцей Беларусі і Мінску. 5 рублёў - Брэсцкая вобласць; 10 - Віцебская вобласць; 20 - Гомельская; 50 - Гродзенская; 100 - Мінская вобласць; 200 - Магілёўская; 500 - г. Мінск. Адпаведнасць вобласці наміналу банкнотаў вызначана ў алфавітным парадку. Адваротныя бакі банкнотаў прысвечаны самабытнасці кожнай з абласцей з гістарычнага і культурнага пунктаў гледжання (узнікненне першых паселішчаў, асветніцтва і кнігадрукаванне, паэзія, тэатр, народныя промыслы і рамёствы, навуковыя дасягненні).

Усе сем наміналаў банкнотаў адрозніваюцца па колеры. Ад малых да большых наміналам афарбоўка ад больш простых цёплых сонечных адценняў да больш складаных халодных колераў.

Адным з самым прыкметных адрозненняў банкнотаў з'яўляецца тое, што яны адрозніваюцца па памеры. Так, усе наміналы банкнотаў аднолькавыя па вышыні - 72 мм. Па даўжыні наміналы банкнотаў паступова павялічваюцца на 4 мм: ад 135 мм - у банкнота наміналам 5 рублёў, да 159 мм –у 500-рублёвага банкнота (дадатак 1).


2.2. Металічныя грашовыя знакі (манеты)


Нацыянальная валюта нароўні з гербам, сцягам і гімнам з'яўляецца неад'емным атрыбутам суверэннай дзяржавы. Адным з важных складальнікаў паўнацэннай сістэмы грашовага абарачэння з'яўляюцца металічныя грашовыя знакі (манеты).

Слова "манета" паходзіць ад імя багіні Юноны (Juno Moneta), пры храме якой у Старажытным Рыме ў III стагоддзі да нашай эры знаходзіўся манетны двор. На працягу больш за дзве тысячы гадоў (з часу свайго з'яўлення ў VII стагоддзі да нашай эры і да XVIII–XIX стагоддзяў) манеты з'яўляліся практычна адзіным інструментам грашовага абарачэння. З шырокім распаўсюджваннем папяровых грошай яны паступова ператварыліся з асноўнага плацежнага сродку ў дапаможны. Тым не менш, нават у наш час, калі ажыццяўляюцца банкаўскія разлікі, існуюць крэдытныя карты і электронныя грошы, манеты працягваюць адыгрываць сваю ролю ў грашовым абарачэнні.

Акрамя папяровых купюр упершыню ў навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь з 1 ліпеня 2016 года ў наяўным грашовым абарачэнні з'явіліся металічныя манеты. Усяго восем наміналаў манет - 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі (дадатак 2).

Увядзенне манет у абарачэнне абумоўлена больш працяглым іх тэрмінам службы ў параўнанні з папяровымі банкнотамі, што дае магчымасць сэканоміць дзяржаўныя грашовыя сродкі, паколькі «жыццё» манет шматразова перавышае тэрміны фізічнага зносу банкнотаў.

На аверсе беларускіх манет размешчаны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь - аднаго з сімвалаў нашай дзяржавы.

На рэверсе беларускіх манет раскрываецца тэма аднаго з самых папулярных напрамкаў народнай творчасці – ткацтва,старажытнага рамяства, якое ўвасобіла ў сабе культурна-гістарычную інфармацыю развіцця Беларусі.

У 1996 годзе Нацыянальным банкам былі выпушчаны першыя (памятныя) манеты Рэспублікі Беларусь. Яны прысвечаны спартыўнай і мастацкай гімнастыцы і 50-годдзю ААН. Для вырабу манет выкарыстоўвалася золата 900, 917 і 999 пробы. Іх з'яўленне — вынік станаўлення суверэннай дзяржавы

Дызайн большасці манет распрацаваны мастакамі Беларусі. У якасці дэкору выкарыстаны традыцыйны беларускі геаметрычны арнамент.


2.3 . Дызайн грашовых банкнотаў


1 ліпеня 2016 г. у Рэспубліцы Беларусь у абарачэнне выпушчаны банкноты і манеты ўзору 2009 года на аснове пастановы ад 17 лістапада 2015 г. № 676 «Аб выпуску ў абарачэнне грашовых знакаў узору 2009 года і вывядзенні з абарачэння грашовых знакаў узору 2000 года». У абарачэнне выпушчаны банкноты і манеты ўзору 2009 года наступных наміналаў: банкноты наміналам 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 беларускіх рублёў; манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 20 і 50 беларускіх капеек, а таксама наміналам 1 і 2 беларускія рублі. [5]

Банкнот наміналам 5 рублёў. Памер банкнота 135 х 72 мм. На пярэднім баку банкнота размешчана выява Белай (Камянецкай) вежы, якая знаходзіцца ў г. Камянцы Брэсцкай вобласці, на адваротным – калаж, прысвечаны першым славянскім паселішчам (фрагмент скуранога пояса, драўлянае кола, малюнак старажытнага дзядзінца «Бярэсце»).

Камянецкая вежа, Камянецкі стоўп — найбольш добра захаваная абарончая вежа валынскага тыпу і адначасова самая высокая (каля 31 метра). Пабудаваная ў 1271—1288 гг. на левым беразе ракі Лясная. Адзіная вежа валынскага тыпу, якая захавалася на Беларусі да нашага часу. Помнік архітэктуры раманскага стылю з элементамі готыкі.

Камяне́ц — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Камянецкага раёна, на р. Лясная. У 39 км ад Брэста, у 28 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Баранавічы—Брэст, на аўтадарозе Брэст—Камянюкі. Насельніцтва 8 401 чал.

Дзядзінец або дзяцінец — цэнтральная ўмацаваная частка горада ў Старажытнай Русі, якая служыла сядзібай князю ці яго намесніку і выконвала ваенныя, адміністрацыйныя і палітычныя функцыі.

Археалагічны музей «Бярэсце» — унікальны археалагічны музей, размешчаны ў горадзе Брэсце, адзіны ў Еўропе музей сярэдневяковага ўсходнеславянскага горада. З'яўляецца філіялам Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея і адным з найбольш папулярных музейных аб'ектаў Брэста (дадатак 3).

Банкнот наміналам 10 рублёў. Памер банкнота 139 х 72 мм. На пярэднім баку банкнота размешчана выява Спаса- Праабражэнскай царквы, якая знаходзіцца ў г. Полацку Віцебскай вобласці, на адваротным – калаж, прысвечаны асветніцтву і кнігадрукаванню (кнігі, знак Францыска Скарыны, Крыж Еўфрасінні Полацкай, фрагмент арнаменту).

Спаса – Праабражэнская царква або Спаса-Ефрасіннеўская царква — праваслаўнае сакральнае збудаванне ў Полацку, узведзенае ў XII ст. і часткова перабудаванае ў XVII—XIX стст. (змянілася канструкцыя даху і форма купала). Аб'ект Дзяржаўнага спісу гістарычна - культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Знаходзіцца ў цэнтры комплексу Спаса -Ефрасіннеўскага манастыра.

По́лацк — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Полацкага раёна, на рацэ Заходняя Дзвіна пры ўпадзенні ў яе ракі Палата. Знаходзіцца непадалёк ад Наваполацка, разам з якім складае так званы Полацкі рэгіён. За 100 км ад Віцебска. Вузел чыгунак, лініі на Маладзечна, Віцебск, Невель (Расія), Даўгаўпілс (Латвія) і аўтамабільных дарог. Насельніцтва 85 012 чал.

Францы́ск Скары́на (~1490,Полацк — 1551,Прага) —беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык.

Крыж Еўфрасінні Полацкай — шэдэўр злотніцтва часоў Сярэднявечча, напрастольны крыж, выраблены ў г. Полацку для царквы Святога Спаса па заказу прападобнай ігуменні Еўфрасінні Полацкай майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе. Мае шасціканцовую форму, вышыня — 51,8 см. Згублены падчас Другой сусветнай вайны і да гэтага часу не знойдзены. У 1997 годзе брэсцкі ювелір-эмальер М. П. Кузьміч вырабіў копію крыжа ў поўны памер (дадатак 3).

Банкнот наміналам 20 рублёў. Памер банкнота 143 х 72 мм. На пярэднім баку банкнота размешчана выява палаца Румянцавых і Паскевічаў у г. Гомелі, на адваротным – калаж, прысвечаны тэме духоўнасці (звон, Тураўскае Евангелле, старажытны горад Тураў, фрагменты разьбы).

Палац Румянцавых і Паскевічаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагоддзяў, галоўная славутасць горада Гомеля, кампазіцыйны цэнтр Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, які ўключае, апроч палаца, гарадскі парк, Петрапаўлаўскі сабор, капліцу-магільны склеп і інш.

Го́мель — горад абласнога падпарадкавання на паўднёвым усходзе Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Гомельскай вобласці і Гомельскага раёна. Насельніцтва 535 229 чал. (2017), другі паводле колькасці насельніцтва горад краіны. У 301 км ад Мінска, 609 км ад Гродна, 655 км ад Масквы. Размешчаны недалёка ад мяжы з Украінай. Горад пацярпеў ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986), тэрыторыя горада і ваколіц забруджана радыяцыйнымі выкідамі.

Тураўскае Евангелле («Тураўскія лісткі») — рукапіснае евангелле-апракос, створанае ў XI стагоддзі, напісана кірыліцай. Захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы. З'яўляецца адным з найбольш ранніх помнікаў славянскай кніжнай пісьменнасці і найбольш ранняй кнігай на беларускіх землях, якая дайшла да нашага часу.

Ту́раў — горад раённага падпарадкавання ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, прыстань на р. Прыпяць. У 25 км да паўднёвага захаду ад горада і чыгуначнай станцыі Жыткавічы, 258 км ад г. Гомель. Аўтадарогамі злучаны з Давыд-Гарадком, Жыткавічамі, Лельчыцамі. Адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі. Насельніцтва 2770 чалавек (дадатак 3).

Банкнот наміналам 50 рублёў. Памер банкнота 147 х 72 мм. На пярэднім баку банкнота размешчана выява Мірскага замка, які знаходзіцца ў г. п. Мір Гродзенскай вобласці, на адваротным – калаж, прысвечаны тэме мастацтва (ліра і лаўровыя галіны, пяро, папера, нотны стан).

За́мкава-па́ркавы ко́мплекс «Мір», Мі́рскі за́мак — унікальны помнік беларускай нацыянальнай культуры, шэдэўр беларускай архітэктуры, які ўваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, адзін з нацыянальных сімвалаў і аб'ект нацыянальнага гонару. Архітэктурны комплекс уключае ў сябе замак XVI-XX стагоддзяў, валы XVI—XVII стагоддзяў, прыдарожную каплічку, капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх з домам вартаўніка і брамай, пейзажны і рэгулярны паркі, дом упраўляючага. Знаходзіцца ў г.п. Мір, на правым беразе ракі Міранкі.

Мір — гарадскі пасёлак у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад Карэлічаў, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея; на аўтамабільнай дарозе Парачаны — Навагрудак — Нясвіж. Рэспубліканская дарога злучае Мір з раённым цэнтрам Стоўбцы. Да нашага часу тут захаваўся знакаміты замак Ільінічаў і Радзівілаў — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Насельніцтва 2 305 чал.

Ліра - старажытнагрэчаскі струнны шчыпковы музычны інструмент.

Нотны стан у музычнай натацыі - набор паралельных гарызантальных ліній (нотных лінеек), на якіх і паміж якімі запісваюцца ноты. Нотны стан складаецца, як правіла, з пяці лінеек (дадатак 3).

Банкнот наміналам 100 рублёў. Памер банкнота 151 х 72 мм. На пярэднім баку банкнота размешчана выява замка Радзівілаў (Нясвіжскі замак), які знаходзіцца ў г. Нясвіжы Мінскай вобласці, на адваротным – калаж, прысвечаны тэме тэатра і народных святаў (скрыпка, бубен, жалейка, слуцкія паясы і сімвалы народных святаў: «Калядная зорка», каза, тэатр «Батлейка»).

Нясві́жскі пала́цава-па́ркавы ко́мплекс — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў. Закладзены князем М. К. Радзівілам Сіроткам у 1583 г. на паўднёвым захадзе ад Нясвіжа, на месцы драўлянага замка (1533). На пачатку ў будаўніцтве ўдзельнічаў італьянскі архітэктар Дж. Бернардоні. У XVI—XX стагоддзях — рэзідэнцыя князёў Радзівілаў. Уключае ў сябе ўласна замак, замкавыя ўмацаванні, а таксама вялікі ландшафтна-пейзажны парк.

Нясві́ж — горад на паўдневым захадзе Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Нясвіжскага раёна, каля вытокаў р. Ушы, на балтыйска-чарнаморскім водападзеле. У 112 км на паўднёвы захад ад Мінска, у 14 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея на лініі Мінск—Баранавічы, аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Баранавічамі, Клецкам, Навагрудкам і аўтадарогай Мінск—Слуцк. Насельніцтва 15 434 чал

Жалейка, пішчык, чаротка — беларускі народны духавы язычковы інструмент. На аснове мясцовых уласцівасцей адрознівалася матэрыялам (драўніна, саломіна, гусінае пяро, чарот, рог), колькасцю адтулін, адсутнасцю або наяўнасцю раструбу, прынцыпамі вырабу і мацавання язычка (нарэзаны ці прывязаны). Гучанне моцнае, рэзкае.

Слуцкія паясы — вырабы ручнога ткацтва ў Вялікім Княстве Літоўскім, элемент традыцыйнага параднага мужчынскага строю шляхты. Назва паходзіць ад назвы горада Слуцк у Беларусі, дзе іх ткалі на мануфактуры шаўковых паясоў. Змяшчаліся на кунтушы (пояс складваўся ўдвая на ўсёй даўжыні). Пояс лічыўся прыкметай высакароднага паходжання і яго наяўнасць паказвала на дабрабыт уладальніка, паясы мелі вялікі кошт і перадаваліся ў спадчыну.

Батле́йка, бетлейка (ад польск.: Betleem — назва г.Віфлеема) — беларускі народны тэатр лялек, спачатку і ў асноўным на рэлігійную, у прыватнасці біблейскую тэматыку, які атрымаў распаўсюджванне ў Беларусі, пачынаючы ад XVI стагоддзя і перажывае адраджэнне ў форме нацыянальнага дзіцячага і каляднага тэатра ў наш час (дадатак 3).

Банкнот наміналам 200 рублёў. Памер банкнота 155 х 72 мм. На пярэднім баку банкнота размешчана выява Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленікава, на адваротным – калаж, прысвечаны тэме рамёстваў і горадабудаўніцтва (залаты ключ і пячатка г. Магілёва, кафля, фрагменты кованай рашоткі).

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава заснаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб музеях і музейных фондах Рэспублікі Беларусь», адкрыты рашэннем выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў у 1990 годзе.

Магілё́ў — горад абласнога падпарадкавання ва ўсходняй частцы Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Магілёўскага раёна і Магілёўскай вобласці. Порт на р. Днепр. У 201 км ад Мінска. Вузел чыгунак на Оршу, Асіповічы, Жлобін, Крычаў, аўтамабільных дарог на Мінск, Гомель, Віцебск, Бабруйск і інш. Насельніцтва 380 440 чал. (2017), трэці паводле колькасці насельніцтва горад краіны.

Залаты ключ - сімвалічны залаты ключ, падораны магілёўцамі ў 1780 годзе Расійскай імператрыцы Кацярыне II.

Пячатка г.Магілёва - па прывілею ад 28 студзеня 1577 г. караля Польскага і вялікага князя Літоўскага Стэфана Баторыя на самакіраванне быў падараваны першы афіцыйны герб Магілёву - у блакітным полі «вежа Мураваная высока выведзеная». Пячаткай з малюнкам, падобным на герб Магілёва і надпісам «Друк месца Магілёўскага» завяралі дакументы, якія зыходзілі з гарадской канцылярыі пры магістраце, яна ж ставілася на вырабы мясцовых рамеснікаў як своеасаблівы «знак якасці» (дадатак 3).

Банкнот наміналам 500 рублёў. Памер банкнота 159 х 72 мм. На пярэднім баку банкнота размешчана выява Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, якая знаходзіцца ў г. Мінску, на адваротным – калаж, прысвечаны тэме літаратуры (пяро, чарніліца, вокладкі кніг, ліст папаратніку). Нацыянальная бібліятэка Беларусі — галоўная ўніверсальная навуковая бібліятэка Беларусі. Дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з'яўляецца прафесар, доктар педагагічных навук Р. С. Матульскі.

Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь, адміністрацыйны цэнтр Мінскай вобласці і Мінскага раёна, горад-герой. Насельніцтва — 1 959 781 чалавек.

Чарніліца – невялікая спецыяльная пасудзіна для чарніл.

Пяро - пяро гусака, якое выкарыстоўвалася ў якасці пісьмовага інструмента на працягу VII-XIX стагоддзяў, да вынаходства металічнага пяра. У сучаснай культуры з'яўляецца негалосным сімвалам літаратурнай творчасці і паэзіі.

Папараць, шчытоўнік мужчынскі — адзін з самых распаўсюджаных відаў папарацей наогул і самы распаўсюджаны ва ўмеранай кліматычнай зоне зямнога шара (дадатак 3).


2.4. Цікавыя факты пра грашовыя адзінкі Беларусі


Зайчыкі – так называюць нацыянальныя грошы самі беларусы і многія па-за межамі нашай краіны. Адкуль такая назва? Беларускія грашовыя адзінкі сталі называцца зайчыкамі, таму што ў 1992 годзе была выпушчаная купюра наміналам 1 рубель з выявай зайца, узятага з савецкай кнігі пра звярэй і птушак. Банкнота была ўведзена ў абарачэнне 25 траўня 1992 года. Памер: 105 × 53 мм. Купюра выканана ў бледна сіне-зялёных і блакітных танах (дадатак 4). Гэтая рублёвая банкнота дала штодзённую назву беларускіх грошай - зайчыкі, зайцы. І што цікава, гэта назва за беларускімі купюрамі захавалася да нядаўніх часоў. Пазней з зайцам-русаком сталі выпускаць памятныя маркі.

Новыя банкноты і манеты Беларусі нярэдка перажывалі двухмоўе. Напрыклад, у 1992 была выпушчаная 500-рублёвая купюра, на якой усе адзнакі былі выкананыя на беларускай мове, а лозунг на адным баку напісаны на рускай мове. Такія банкноты вельмі каштоўныя ў цяперашні час (дадатак 5).

У 1992 была выпушчана купюра наміналам 50 рублёў, на ёй быў намаляваны мядзведзь барыбал (дадатак 6). Цікава тое, што гэты від ніколі не сустракаўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Гэта самы звычайны паўночнаамерыканскі мядзведзь, распаўсюджаны ад поўначы Аляскі (Нацыянальны парк Дэна) і Канады да цэнтральнай Мексікі і ад Атлантычнага да Ціхаакіянскага ўзбярэжжа. Сустракаецца ў 39 з 50 штатаў ЗША і ва ўсіх канадскіх правінцыях. У свеце налічваецца 16 падвідаў барыбала.

Варта заўважыць, што манеты і купюры надрукаваныя яшчэ ў 2009 годзе, пра што сведчыць подпіс тагачаснага кіраўніка Нацбанка Рэспублікі П. П. Пракаповіча (дадатак 7). Грошы маглі быць уведзеныя ў абарот і раней, аднак гэтаму перашкодзіў сусветны эканамічны крызіс і занадта высокая інфляцыя ў беларускай эканоміцы ў наступныя гады. Купюры надрукаваны фірмай «ThomasDeLaRue» - адным з сусветных лідараў валютнай індустрыі па вытворчасці банкнот, каштоўных папер, банкаўскага абсталявання ў Вялікабрытаніі. Вырабленыя грашовыя знакі былі перададзены ў Цэнтральнае сховішча Нацыянальнага банка.

Акрамя таго, на новай банкноце наміналам 50 рублёў размешчаны надпіс «пяцьдзЕсят», які не адпавядае дзеючым правілам беларускай арфаграфіі. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 420-З « Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» гэтыя словы павінны пісацца праз літару «я» у другім складзе - «пяцьдзЯсят» (дадатак 8).

Вывад. Такім чынам, грошы «гавораць», яны «расказваюць» – і робяць гэта з дапамогай выразнай мовы знакаў і вобразаў.

10



Скачать

© 2017 766 9

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!