Просмотр содержимого документа
«Заданні па тэмах "Асабовыя, зваротны, указальныя і азначальныя займеннікі"»
Паўтарэнне тэм “Асабовыя займеннікі” і “Зваротны займеннік”
Спішыце словазлучэнні, устаўляючы цябе ці табе:
рад … бачыць, аказаў … паслугу, зайду да …, падзякаваў …, скажу … шчыра.
Спішыце словазлучэнні, устаўляючы сябе ці сабе:
даў … слова, убачыў … ў люстры, не падпускаў да …, павіншаваў …, усміхнуўся сам … .
Заданні па тэмах “Указальныя займеннікі” і “Азначальныя займеннікі”
Пазнаёмцеся са змяненнем указальных займеннікаў гэты, той, такі, гэтакі на ст. 208 падручніка.
Пазнаёмцеся са змяненнем азначальных займеннікаў сам, самы, увесь, усякі, кожны, іншы на ст. 211-214 падручніка.
Прасачыце за адрозненнямі ў скланенні займеннікаў сам (без чыёй-небудзь дапамогі, самастойна) і самы (вышэйшая ступень якасці; мяжа распаўсюджання чаго-небудзь):
Н. | сам | самы |
Р. | самога | самага |
Д. | самому | самаму |
В. | = Н. ці Р. | = Н. ці Р. |
Т. | самім | самым |
М. | (у) самім | (у) самым |
Спішыце сказы, выбіраючы з дужак патрэбны займеннік.
Каля (самага, самога) берага расце высокі дуб.
Нават з (самымі, самімі) блізкімі людзьмі можна часам пасварыцца.
Мне (самому, самаму) патрэбна цяпер дапамога.
Мы папрасілі дазволу ў (самога, самага) дырэктара.
Хату пабудавалі на (самым, самім) беразе.