СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Злучнік. Тэставыя заданні

Нажмите, чтобы узнать подробности

тэставыя заданні

Просмотр содержимого документа
«Злучнік. Тэставыя заданні»

Злучнік (тэставыя заданні)

1.З якой мэтай ужываюцца злучнікі ў мове? 1) звязваюць словы ў словазлучэнні; 2) звязваюць аднародныя члены сказа і часткі складанага сказа; 3) указваюць на прадметы, прыметы і дзеянні; 4) паказваюць на розныя адносіны паміж аднароднымі членамі сказа, часткамі складанага сказа, сказамі і часткамі тэксту; 5) звязваюць сказы і часткі тэксту.

2.Вызначце нумары сказаў, у якіх злучнікі звязваюць аднародныя члены сказа: 1) Магутны Божа! Уладар сусветаў, вялізных сонцаў і сэрц малых, над Беларусяй ціхой і ветлай рассып праменне свае хвалы; 2) То ўваскрэсне, то запаліцца, то згасне, то заімжыць... Гляджу цяпер назад і бачу ясна – не ўмеў я жыць; 3) Чалавеку патрэбна не слава, а людская ўвага і ласка, і сардэчнае шчырае слова, і вясёлая добрая казка; 4) У калідоры светла, цёпла, – тут прыпынак закаханых, размаўляе з мілай хлопец і з павагай, і з пашанай; 5) А яна: то ўсміхнецца, то схмурнее на хвілінку, то навокал азірнецца, сціснуўшы ў руках хусцінку.

3. Вызначце нумары сказаў, у якіх злучнікі звязваюць часткі складаных сказаў: 1) Яшчэ на ўзлессі снег ляжыць, але шпакі ўжо шчабечуць, звіняць да змроку капяжы, і кроплі падаюць на плечы; 2) Ідзе вясна, а не адліга, з вятрамі, з ліўнямі, цяплом: і крыгі крышацца аб крыгі, а хутка грымне першы гром; 3) Заўсёды, як гляне даўніна сівая ў вочы, нібыта настаўнік суровы, свой сэнс першародны тады набываюць і фарбы, і гукі, пачуцці і словы; 4) Мне дзён не ставала зрабіць справаздачу, а тут я падумаў: як зроблена мала; 5) Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя, пакуль дымяцца коміны – нагрэйцеся ў бацькоў.

4.Выпішыце з кожнага сказа простыя злучнікі: 1) Маруда, таўсцель, ён нібы знарок не спяшаецца, нібы пасмейваецца з сяржанта, трухае як мяшок, робіць выгляд, што бяжыць, але хіба ж гэта бег? 2) Макоўчык адчуў, што яго збівае з ног, і прыпыніўся; 3) Макоўчыка ўзяў роздум: ці зможа ён утрымацца, пераходзячы, ці ўстаіць перад дзікай напорнасцю гэтай быстрай плыні? 4) Перад тым як ехаць, ён прывыкла намерыўся паправіць пілотку, але яе як не было; 5) Ён ужо намерыўся пусціць каня ў вірлівы паток, калі заўважыў, што з-за павароту вада вынесла дрэва.

5.Што звязваюць злучальныя злучнікі: 1) галоўныя і даданыя члены сказа; 2) аднародныя члены сказа; 3) галоўныя і залежныя словы ў словазлучэнні; 4) раўнапраўныя паводле сэнсу часткі складанага сказа.

6.Адзначце злучальныя злучнікі: 1) то – то; 2) як – так; 3) што; 4) ды; 5) бо; 6) ледзь; 7) хоць – але; 8) ні – ні.

7.Адзначце сказы, у якіх слова затое з’яўляецца злучнікам і пішацца разам: 1) Я не (за) тое, каб народы брылі па вузкай каляі. А я (за) тое, каб заўсёды – які б там час, якія б моды! – быць верным роднае зямлі; 2) У паветры ўжо адчуваўся подых блізкай восені. Днём усё яшчэ было горача. (За) тое ноччу дацінаў холад; 3) З-пад навісі дрэў блішчаць толькі рэдкія зоркі, (за) тое вакол нас тысячы маленькіх зорачак-светлячкоў; 4) Люблю мой край (за) тое, што ў ім часы другія, што згінула былое; 5) Жыта “на лужках” вымакла зусім, (за) тое на гары і пад лесам сцяной ідзе.

8.Чым адрозніваюцца падпарадкавальныя злучнікі ад злучальных: 1) падпарадкавальныя злучнікі звязваюць аднародныя члены сказа; 2) падпарадкавальныя злучнікі звязваюць раўнапраўныя па сэнсе часткі сказа; 3) падпарадкавальныя злучнікі звязваюць часткі сказа, у якіх адна з іх залежыць ад другой; 4) падпарадкавальныя злучнікі звязваюць словы ў словазлучэнні.

9.Выпішыце падпарадкавальныя злучнікі з кожнага сказа: 1) Людзі замітусіліся, заспяшаліся так, быццам неспадзеўкі здарыўся пажар; 2) Калі жанчыны падышлі да скрыжавання, паўз іх паважна праплылі адзін за адным тралейбус і жоўты аўтобус; 3) Нібы навыперадкі, праносіліся хуткія аўтамабілі; 4) Каб ён быў міністрам, яго аўтарытэт не маглі б уразіць больш; 5) Усе ехалі туды, куды ён паказваў, усе разам, як толькі ён хацеў гэтага, спыняліся!

10.Адзначце сказы, у якіх злучнік мае наступныя марфалагічныя прыметы: просты, падпарадкавальны, прычынны: 1) Было гэта тады, як жыў яшчэ мой дзед, а сам я толькі пачаў даставаць падбародкам да верху стала; 2) “Другая дзічка” расла на панскім полі, аднак яна была наша, бо пасадзіў яе мой дзед; 3) Спачатку я пачуў, як забрахаў сабака, і, паглядзеўшы ў той бок праз галлё, убачыў самога пана; 4) Я ўсё глядзеў на дзеда знізу ўверх, і мне шкада было яго і зайздросна, што ён не спалохаўся пана.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!