СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Алімпіядныя заданні па беларускай літаратуры 5 клас

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Алімпіядныя заданні па беларускай літаратуры 5 клас»

Алімпіядныя заданні па беларускай літаратуры

5 клас

Заданні па літаратуры падчас алімпіяды выклікаюць у вучняў пэўную цяжкасць. Яны патрабуюць не толькі грунтоўнага ведання твораў і аўтараў, але і валодання тэорыяй літаратуры. Акрамя гэтага, неабходна добрая памяць, логіка, шырокі кругагляд, інтуіцыя, крэатыўнасць, стрэсаўстойлівасць. Прапанаваныя заданні можна выкарыстоўваць з мэтай падрыхтоўкі да алімпіяды як на ўроках, так і ў пазаўрочнай дзейнасці. Складзены яны па тэмах, якія вывучаюцца на ўроках беларускай літаратуры ў I паўгоддзі навучальнага года. Сярод заданняў вылучаюцца рэпрадуктыўныя, эўрэстычныя, кампетэнтнасна-арыентаваныя, творчыя заданні.

Заданне 1. Суаднясіце прозвішчы мастакоў і назвы карцін.

Уладзімір Сулкоўскі

“Зіма ў Беларусі”

Павел Масленікаў

“Восень”, “Альбуць. Хата Якуба Коласа”

Эдуард Рымаровіч

“Санная дарога”

Сяргей Давідовіч

“Лагойшчына”


Заданне 2. Напішыце, якія творы гэтых аўтараў вы ведаеце.

Уладзімір Караткевіч

Якуб Колас

Максім Багдановіч

Пятрусь Броўка

Анатоль Грачанікаў

Заданне 3. Знайдзіце “пятае лішняе” з пункту гледжання тэорыі літаратуры.

  1. Сюжэт, эпітэт, параўнанне, адухаўленне, зваротак

  2. Прыказка, апавяданне, загадка, легенда, паданне

Заданне 4. Назавіце від мастацтва, назва якога паходзіць ад лацінскага litera і ў перакладзе абазначае “напісанае”.

Заданне 5. Працягніце прыказкі.

  1. На працягу ўсяго века кніга вучыць .... 2. Кніга – маленькае акенца, а праз яго ўвесь свет .... 3. Хто многа чытае, той многа ... 4. У каго веды, у таго ... 5. Дзе розумам не дайду, дык у кніжцы ... 6. Слова даражэйшае за ... 7. Ласкавае слоўка, як сонейка, ... 8. Казка – у жыцці ...

Заданне 6. Падбярыце сінонімы да слоў.

Патэльня – ………., брама – …………, жалейка – ……………, поплаў – …………… бомы – …….., гоні – ………….., золак – ……………..

Заданне 7. Напішыце, каму з герояў належаць дадзеныя рэплікі.

  1. “Занясі пану і папрасі, няхай ён іх пасадзіць, за адну ноч вырасціць і зробіць варштат для кроснаў, каб было на чым палатно яму для кашулі выткаць.”

  2. “Ты, старая ваўчыха, усюды гайсаеш, усюды баваеш: ці не скажаш мне, дзе жыве залаты птах?”

  3. “Я адпомсціла, пан, за Андрэйку, за яго бацьку і за ўсіх, хто загінуў ад тваіх рук у тваім маёнтку”.

  4. “Мілая дачушка! Даўно я заўважаю, што ў зямлі дзеецца штось нядобрае. Чуе маё сэрца, што нейкая сіла рыхтуецца павесці цябе па другой дарозе.”

  5. “Глядзі, бацька твой ужо вось-вось пачне кароткай касою ў місцы касіць. Рыхтуйся.”

Заданне 8. Вызначце, пра якія жанры вуснай народнай творчасці ідзе гаворка.

  1. Займальны аповед пра неверагодныя і фантастычныя падзеі і прыгоды.

  2. Фантастычнае апавяданне, заснаванае на паэтызацыі гістарычных падзей і ўслаўленні народных герояў.

  3. Вобразнае апісанне ўтоенага прадмета ці з’явы, якое патрабуе разгадкі.

  4. Трапнае народнае выслоўе, часцей з павучальным зместам, якое дае вобразную ацэнку чалавечым паводзінам, учынкам, якасцям.

  5. Трапнае народнае выслоўе, у якім прадказваецца пэўны вынік, пацверджаны шматвяковым народным вопытам.

Заданне 9. Аднавіце патрэбныя словы – сімвалы Беларусі.

Жывёла ..................... – сімвал Беларусі.

Птушка ..................... – сімвал Беларусі.

Кветка .......................... – сімвал Беларусі.

Старадаўні лес ................................. – сімвал Беларусі.

Заданне 10. Прачытайце загадкі. Успомніце, з якой яны казкі. Запішыце назву казкі і адгадкі.

Што на свеце сыцей за ўсё?

Што на свеце саладзей за ўсё?

Што на свеце шпарчэй за ўсё?

Заданне 11. Рэпрадукцыя якой карціны размешчана на вокладцы падручніка па беларускай літаратуры для 5 класа?

Заданне 12. Суаднясіце прозвішчы вядомых беларусаў і іх тлумачэнні.

Францыск Скарына

Беларускі мастак, аўтар ілюстрацый да паэмы “Новая зямля”

Васіль Шаранговіч

Беларускі пісьменнік

Ігар Лучанок

Беларускі першадрукар

Пятрусь Броўка

Беларускі кампазітар


Заданне 13. Закончыце наступныя крылатыя выразы.

Я там быў, мёд-піва піў, …..

Вам казка, а мне …

Тут і казцы канец, …

Заданне 14. Успомніце, з якіх твораў гэтыя героі.

Найрыта, Андрэй, пан

Пятро, Гнат, бацька

Сцяпан, Піліп, Іван

Заданне 15. Вызначце, якія мастацкія сродкі выкарыстоўваюць паэты ў наступных радках.

1) Здароў, марозны, звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

2) А маладзенькія ялінкі

Пад белым пухам чуць заметны;

Яны так мілы, так прыветны,

Бы тыя красачкі-дзяўчаткі,

Надзеўшы гожыя апраткі.

Заданне 16. Устаўце прапушчаныя словы. Запішыце аўтара і назву верша.

Чуеш, спяваюць …,

Якія дзіўныя галасы

У гэтым нябесным …!

Журлівыя, светла-звонкія,

Натомленыя, як дзіцячыя, - ….

Самотныя, бесклапотныя,

Радасныя, гаротныя.

Чуеш, спяваюць ….

Якія дзіўныя галасы

У гэтым нябесным …!

Заданне 17. Запішыце па тлумачэнні назвы беларускіх народных святаў.

1) Свята, якое адзначаюць зімой, з’яўляецца пачаткам усіх калядных святаў.

2) Самае значнае і ўрачыстае народнае свята, якое адзначаецца ў гонар сонца, абуджэння прыроды і надыходу “вялікіх дзён” палявых работ і прысвечана цудоўнаму вяртанню да жыцця Ісуса Хрыста.

Заданне 18. Літаратура – гэта мастацтва слова. Успомніце беларускіх пісьменнікаў. Насупраць кожнай літары запішыце прозвішчы пісьменнікаў, каб у іх сустракалася пэўная літара (патрэбная літара можа быць у пачатку, сярэдзіне ці ў канцы прозвішча).

С

Л

О

В

А

Заданне 19. Запішыце назвы беларускіх народных казак правільна, вызначце від кожнай казкі.

“Каток – залатая лапка”

“Разумная ўнучка”

“Залаты певень”

“Як мужык курэй дзяліў"

“Воўк і кот”

Заданне 20. Адгадайце загадкі.

1) Румяны Піліп да палкі прыліп.

2) Гаршчок разумны, хоць сем дзірак мае.

3) У агні не гарыць, у вадзе не тоне.

4) Цяпло прыйдзе – апранаецца, холад настане – распранаецца.

Заданне 21. Успомніце, з якіх твораў гэтыя ўрыўкі. Запішыце аўтараў і назвы.

1) Гром грыміць. З нябёсамі размова:

- Калі ласка, цёплы дождж вясновы!

І не вельмі буйны, і не рэдкі –

На сады, на пушчы, на палеткі.

2) Восень прайшла пералескамі

Па няголеным ржышчы ніў,

Чырвонымі арабескамі

Лісце лес ураніў.

Заданне 22. Растлумачце наступныя літаратуразнаўчыя тэрміны.

Фальклор

Пейзаж

Эпіграф

Эпітэт

Зачын

Заданне 23. Прачытайце выказванне Казіміра Камейшы.

Беларусь, азёрнай і жытнёвай,

І зубрынай нараклі цябе.

Падбярыце і запішыце назвы вершаў, якія ідэйна і тэматычна блізкія да прыведзенага выказвання.

Заданне 24. Пра што Янка Сіпакоў гаварыў “зялёны лісток на планеце Зямля”, а Мікола Гамолка параўноўваў з “мужнай, добрай чалавечай далонню”?

Заданне 25. Успомніце і запішыце назвы твораў, якія вы вывучалі ў 5 класе, у якіх дзеянне адбываецца летам.

Заданне 26. Уявіце, што вам неабходна падрыхтаваць школьны вечар да Міжнароднага дня роднай мовы. Якія вершы беларускіх пісьменнікаў пра мову можна прачытаць у час свята?

Заданне 27. Уявіце, што ў падручніку дождж размыў некаторыя словы ў літаратуразнаўчым артыкуле “Выразнае чытанне літаратурнага твора”. Дапамажыце аднавіць змест, уставіўшы “размытыя словы”.

Выразнае чытанне – эмацыянальнае …….. твора ў адпаведнасці з задумай …………. і выяўленнем сваіх ……..

Заданне 28. Уявіце, што ў вашым класе наладзілі конкурс на лепшага знаўцу эпітэтаў. Вы прымаеце ўдзел і перамагаеце, падабраўшы найбольшую колькасць эпітэтаў да слова “Бацькаўшчына”. Запішыце, якія эпітэты вы падабралі.

Заданне 29. Уявіце, што вы з сябрамі прымаеце ўдзел у конкурсе інсцэніровак беларускіх народных казак. Падумаце, якую казку вы будзеце інсцэніраваць. Запішыце назву казкі, герояў, якіх вы будзеце іграць, прадметы рэквізіту, якія будзеце выкарыстоўваць падчас інсцэніроўкі.

Заданне 30. Уявіце, што вы працуеце ў экскурсійным бюро і вам неабходна падрыхтаваць цікавы аповед пра паходжанне назвы возера Нарач. Прапануем узяць за аснову беларускую народную легенду “Нарач”. Складзіце і запішыце план свайго аповеда.

Заданне 31. Уявіце, што ў этнаграфічным музеі вы ўбачылі наступныя прадметы вопраткі і абутку: камізэлька, лапці, фартух, андарак, капялюш. Падумайце, хто з герояў беларускіх народных казак мог насіць названыя прадметы, запішыце.

Заданне 32. Вядома, што многія загадкі складзены з дапамогай такіх прыёмаў, як пытанне, апісанне або супрацьпастаўленне. Уявіце, што вы атрымалі заданне да ўрока беларускай мовы па тэме “Антонімы” скласці загадку. Які прыём вы выкарыстаеце? Успомніце і запішыце самую вядомую загадку пра зайца.

Заданне 33. Уявіце, што вы прымаеце ўдзел у тэлевіктарыне “Скарбы роднай мовы”, дзе атрымалі заданне назваць як мага больш прыказак пра Радзіму. Напішыце, якія прыказкі вы ўспомнілі.

Заданне 34. Уявіце, што вы складаеце для сваёй бабулі - дачніцы каляндар народных прыкмет. Напішыце, якія прыкметы пра дождж вы запішаце ў календары.

Заданне 35. Уявіце, што вам прапанавалі праілюстраваць твор Максіма Танка “Ля вогнішч начлежных”. На вокладцы будзе размешчана люстэрка. Што вы намалюеце ў люстэрку?

Заданне 36. Уявіце, што вам прапанавалі прыняць удзел у афармленні комікса па казцы Якуба Коласа “Крыніца”. У якім парадку патрэбна размясціць ўрыўкі з казкі? Запішыце паслядоўнасць лічбаў.

  1. “Заплакала гара буйнымі росамі… Асірацела старая гара, пераляцеў кудысь салавейка, пасохлі прыгожыя краскі, і жоўтымі пяскамі засыпаў вецер прыгожую дарожку крынічкі”.

  2. “Але часы змяняліся, і часам нейкі смутак ахопліваў гару. Тады яна агортвалася сівою намёткаю і аб нечым моцна тужыла. Ніхто не ведаў, якія прычыны засмучалі гэтую добрую горку. А гара-маці, як відаць, думала аб далейшай долі сваёй дачкі”.

  3. “Можа, вы і не паверыце, што гэта ўсё праўда. Але ці так яно было, ці не так – спрачацца не буду”.

  4. “Прыгрэла сонейка, заззялі кропелькі дарагімі каменнямі і зніклі. Куды ж яны дзеліся? Куды?”

  5. “Нарадзіліся і пацяклі другія крынічкі, утвараючы новае жыццё, а гэтае, калісь шумлівае і вясёлае, месца пачало заміраць і глухнуць”.

Заданне 37. Уявіце, што вы ствараеце постар, на якім адлюстроўваеце новы Закон, які прынялі героі казкі У. Караткевіча “Нямоглы бацька”. Які новы Закон напішаце на постары?

Заданне 38. У казцы А. Федарэнкі “Падслуханая казка” Марыйцы прысніліся кветкі. Раніцай яна запісала назвы кветак, якія бачыла ў сне: ружы, півоні, ландышы, званочкі, цюльпаны. Ці ўсе кветкі ўспомніла Марыйка? Запішыце, якіх кветак не хапае.

Заданне 39. Вядома, што фальклорныя творы багатыя на сталыя эпітэты. Падбярыце да прапанаваных назоўнікаў фальклорныя (сталыя) эпітэты.

Ночка ………, поле ……….., бярозка ………, вецер ………., зорка ………, лісточак ………

Заданне 40. Як вы разумееце сказ “Снуючыся высока ў небе, раняла птушка мяккія, ласкавыя мелодыі, сатканыя са звону срэбраных струн, з булькання лясных ручайкоў, з зумкання пчаліных крыльцаў, шолаху красак”? Паспрабуйце пераказаць сказ сваімі словамі. Запішыце, што ў вас атрымалася.

Заданне 41. Суаднясіце словы і іх значэнні.

Арабеска

неачышчаны воск

Баравіна

чырвань, густа-чырвоны колер

Барва

складаны арнамент з геаметрычных фігур і стылізаваных кветак і лісця, падобны да арабскага ўзору

Вашчына

узвышаны ўчастак у бары


Заданне 42. Якуб Колас пісаў: “Ёсць дзве часціны, з якіх складаецца жыццё, і яго глыбокі сэнс, і хараство – чалавек і прырода”. Прывядзіце прыклады вершаў беларускіх паэтаў, у якіх аўтары не толькі малююць паэтычныя карціны прыроды, але і выяўляюць свае адносіны да адлюстраванага.

Заданне 43. Адкажыце на пытанні.

  1. У якім горадзе знаходзіцца помнік Якубу Коласу?

  2. На якую нямецкую казку падобна беларуская народная казка “Музыкі”?

  3. У якім асеннім месяцы нарадзіўся беларускі паэт Анатоль Грачанікаў? Успомніце аднайменны верш паэта.

  4. Якія зімовыя забавы былі ў Костуся – героя ўрыўка “На рэчцы”?

  5. Як вы думаеце, каму будзе карысна прачытаць казку У. Караткевіча “Нямоглы бацька”?

  6. Як вы думаеце, да якога мастацкага твора ў якасці эпіграфа можна падабраць словы Янкі Купалы “Не шукай ты шчасця, долі на чужым далёкім полі”?

  7. Якіх вы ведаеце беларускіх пісьменнікаў-казачнікаў?

  8. Як вы думаеце, творы на якія тэмы будуць цікавыя для вас і вашых равеснікаў?

  9. Як вы разумееце выраз “чытацкі талент”?

  10. Якія творы беларускай літаратуры вы прачыталі дадаткова ў бягучым навучальным годзе?

Адказы

1. У. Сулкоўскі - “Восень”, “Альбуць. Хата Якуба Коласа”; П. Масленікаў - “Зіма ў Беларусі”; Э. Рымаровіч - “Лагойшчына”; С. Давідовіч - “Санная дарога”.

2. У. Караткевіч – “Бацькаўшчына”, “Нямоглы бацька”, “Лісце”; Якуб Колас – “Крыніца”, “Песня ляснога жаваранка”, “На рэчцы”; М. Багдановіч – “Зімой”; П. Броўка – “Калі ласка!”, “Кропля”; А. Грачанікаў – “Дрымотна ціснуцца кусты…”, “Зоры спяваюць”, “Верасень”.

3. 1) сюжэт; 2) апавяданне.

4. Літаратура.

5. 1. На працягу ўсяго века кніга вучыць чалавека. 2. Кніга – маленькае акенца, а праз яго ўвесь свет відаць. 3. Хто многа чытае, той многа знае. 4. У каго веды, у таго сіла. 5. Дзе розумам не дайду, дык у кніжцы знайду. 6. Слова даражэйшае за золата. 7. Ласкавае слоўка, як сонейка, грэе. 8. Казка – у жыцці падказка.

6. Патэльня – скаварада, брама – вароты, жалейка – дудачка, поплаў – луг у пойме ракі, бомы – званочкі, гоні – прасторы, золак – пачатак світання.

7. 1) разумная дачка; 2) Іван; 3) Нара; 4) гара; 5) Гнат.

8. 1) казка; 2) легенда; 3) загадка; 4) прыказка; 5) прыкмета.

9. Жывёла зубр; птушка бусел; кветка васілёк; старадаўні лес Белавежская пушча.

10. Казка “Разумная дачка”. Адгадкі: зямля, сон, думкі.

11. У. Хадаровіч. “Сакавік”.

12. Ф. Скарына - беларускі першадрукар; В. Шаранговіч - беларускі мастак, аўтар ілюстрацый да паэмы “Новая зямля”; І. Лучанок - беларускі кампазітар; П. Броўка - беларускі пісьменнік.

13. Я там быў, мёд-піва піў, па вусах цякло, а ў рот не папала. Вам казка, а мне абаранкаў вязка. Тут і казцы канец, а хто слухаў – маладзец.

14. Легенда “Нарач”; У. Караткевіч. “Нямоглы бацька”; казка “Залаты птах”.

15. 1) зваротак, эпітэт; 2) параўнанне, эпітэт.

16. А. Грачанікаў. “Зоры спяваюць”.

Чуеш, спяваюць зоры,

Якія дзіўныя галасы

У гэтым нябесным хоры!

Журлівыя, светла-звонкія,

Натомленыя, як дзіцячыя, - тонкія.

Самотныя, бесклапотныя,

Радасныя, гаротныя.

Чуеш, спяваюць зоры.

Якія дзіўныя галасы

У гэтым нябесным хоры!

17. 1) Раство Хрыстова; 2) Вялікдзень.

18. Прыкладны адказ: С – Якуб Колас; Л – Якуб Колас; О – П. Броўка, М. Лынькоў; В – М. Багдановіч, У. Караткевіч, А – А. Грачанікаў, Максім Танк, А. Федарэнка.

19. “Каток – залаты лабок” (чарадзейная); “Разумная дачка” (бытавая); “Залаты птах” (чарадзейная); “Як мужык гусей дзяліў" (бытавая); “Сабака і воўк” (пра жывёл).

20. 1) яблык; 2) галава; 3) слова; 4) дрэва.

21. 1) П. Броўка. “Калі ласка!”; 2) У. Караткевіч. “Лісце”.

22. Фальклор – вусная народная творчасць. Пейзаж – карціна прыроды ў літаратурным творы. Эпіграф – яркае кароткае выказванне, якое змяшчаецца пасля загалоўка твора і выяўляе яго асноўную думку. Эпітэт – мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе прадмет, з’яву, чалавека. Зачын – устойлівая формула, з якой пачынаецца казка.

23. У. Караткевіч. “Бацькаўшчына”; Максім Танк. “Родная мова”; А. Грачанікаў. “Дрымотна ціснуцца кусты…”.

24. Абрысы Беларусі на геаграфічнай карце.

25. Казка “Разумная дачка”; казка “Залаты птах”; легенда “Нарач”; Максім Танк. “Ля вогнішч начлежных”; Якуб Колас. “Крыніца”; Якуб Колас. “Песня ляснога жаваранка”; П. Броўка. “Кропля”.

26. Максім Танк. “Родная мова”; П. Броўка. “Калі ласка!”; Я. Янішчыц. “Мова”; Якуб Колас. “Слова – радасць, слова – чары…”.

27. Выразнае чытанне – эмацыянальнае чытанне твора ў адпаведнасці з задумай пісьменніка і выяўленнем сваіх адносін.

28. Творчае заданне. Прыкладны адказ: азёрная, жытнёвая, зубрыная, мужная, маляўнічая і інш.

29. Творчае заданне.

30. Творчае заданне. Прыкладны адказ: 1) Месцазнаходжанне возера; 2) Знаёмства з героямі; 3) Сватанне пана да Нары; 4) “Згода” Нары; 5) Помста за Андрэйку і за ўсіх, хто загінуў у маёнтку; 6) Назва возера імем дзяўчыны.

31. Камізэлька – пан; лапці – разумная дачка, бацька, маці; фартух – разумная дачка, маці; андарак - разумная дачка, маці; капялюш – бацька, Іван, Піліп, Сцяпан.

32. Супрацьпастаўленне. Летам – шэры, а зімой – белы.

33. “Бацькаўшчыны не купляюць і не прадаюць”, “Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка”, “Ідзі ў родны край, там – і пад елкаю рай”, “Кожнаму свой куток мілы”, “Кожная птушка сваё гняздо ведае”, “Радзіма – матка, чужына – мачыха”, “Свая хатка – як родная матка”, “У сваім краі, як у раі” і інш.

34. “Сена моцна пахне – ноччу дождж ахне”, “Ноччу без расы – дзень з дажджом”, “Трайная вясёлка ў час дажджу – увесь тыдзень дождж будзе”, “Сонца заходзіць за хмарку – на дождж”, “Моцна парыць – на дождж” і інш.

35. Творчае заданне. Прыкладны адказ: Галіна, Васілёк, чайка, возера.

36. 3, 2, 1, 5, 4

37. Творчае заданне. Прыкладны адказ: Шануйце старых людзей, хай і слабых, нямоглых. Дапамагайце ім, паважайце іх, прыходзьце да іх па параду.

38. Рамонкі, незабудкі, сон-трава, валошкі, маргарыткі.

39. Ночка цёмная, поле шырокае, бярозка белая, вецер буйны, зорка ясная, лісточак зялёненькі.

40. Творчае заданне. Прыкладны адказ: Высока ў небе лётала птушка, спявала прыгожыя песні. У гэтых песнях знаходзілі адбітак многія з’явы прыроды: бульканне лясных ручайкоў, гудзенне пчол, шапаценне кветак.

41. Арабеска - складаны арнамент з геаметрычных фігур і стылізаваных кветак і лісця, падобны да арабскага ўзору; баравіна - узвышаны ўчастак у бары; барва - чырвань, густа-чырвоны колер; вашчына - неачышчаны воск.

42. У. Караткевіч. “Бацькаўшчына”, “Лісце”; А. Грачанікаў. “Дрымотна ціснуцца кусты…”, “Зоры спяваюць”, “Верасень”; П. Броўка. “Кропля”; М. Багдановіч. “Зімой”.

43. 1) У Мінску; 2) “Брэменскія музыкі”; 3) Верасень; 4) Лёд сякеркаю мацаваць, назіраць за рэчкаю, глядзець у вокны, атрасаць снег з хвоек; 5) Дзецям; 6) Якуб Колас. “Крыніца”; 7) У. Караткевіч, А. Федарэнка, Г. Марчук, Якуб Колас, М. Багдановіч; 8) Індывідуальныя адказы; 9) Чытацкі талент – уменне ўяўляць створаныя пісьменнікам карціны жыцця, аналізаваць падзеі, суперажываць героям, ацэньваць іх учынкі і рабіць вывады; 10) Індывідуальныя адказы.


14



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!