СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні па беларускай мове ў 8 класе

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні па беларускай мове ў 8 класе»

7


Пять мудрецов заблудились в лесу. Первый сказал:





Кампетэнтнасна - арыентаваныя заданні на ўроках беларускай мовы

8 клас

Адной з асноўных задач навучання ў сучаснай школе з’яўляецца фарміраванне камунікатыўных кампетэнцый, валоданне якімі дазволіць вучням быць паспяховымі і канкурэнтназдольнымі ў розных сферах жыцця. Асаблівае месца пры падрыхтоўцы ўрока адводзіцца падбору заданняў праблемнага і пошукавага характару, якія прадугледжваюць неабходнасць комплекснага прымянення ведаў і ўменняў вучняў.

Прапаную кампетэнтнасна - арыентаваныя заданні да ўрокаў беларускай мовы ў 8 класе па тэмах “Зваротак”, “Адасобленыя акалічнасці”.

ТЭМА: ЗВАРОТАК

Стымул

Вядомы амерыканскі псіхолаг, спецыяліст у сферы аратарскага майстэрства і чалавечых узаемаадносін Дэйл Карнэгі сфармуляваў шэсць правілаў, выкананне якіх дазволіць вам знайсці сяброў, быць паспяховымі ў штодзённых зносінах.

Заданні

  1. Перакладзіце на беларускую мову правіла №3.

Помните, что имя человека – это самый сладостный и самый важный для него звук на любом языке.


2. Алег напісаў пісьмо сябру Сашу. Прачытайце пісьмо, парайце Алегу, якія памылкі трэба выправіць у пісьме згодна з правілам Дэйла Карнэгі № 3.

Прывітанне. У мяне ўсё нармальна. А як справы ў цябе? Я пішу табе, каб запрасіць да нас у госці на дачу.


3. Падрыхтуйцеся да інсцэніроўкі. У тэксце не хапае знакаў прыпынку і вы не ведаеце, дзе рабіць паўзы ў час інсцэніроўкі. Расстаўце знакі прыпынку.

  1. – Ну Міколка ці спадабалася табе твая новая настаўніца

– Ды яна мамачка нічога прыгожая Але мусіць мала вучылася бо пра ўсё ў нас пытаецца


4. На ўроках беларускай літаратуры вы пазнаёміліся з вершам А. Куляшова “Бывай”. Верш напісаны ў форме паслання да каханай. Аўтар некалькі разоў выкарыстоўвае звароткі з мэтай выразіць свае адносіны да каханай. Выпішыце звароткі, вызначце, чым адрозніваюцца развітыя звароткі ад неразвітых, якую ролю яны выконваюць у вершы.

Адказы

1. Помніце,шчо імя чалавека – гэта самы салодкі і самы важны для яго гук на любой мове.

2. Прывітанне, Саша! Даўно я цябе не бачыў. Як маешся? Чым займаешся на канікулах? У мяне ўсё добра. Я праводжу час на дачы, хаджу на рыбалку, у лес. Саша, я пішу табе, каб запрасіць да нас у госці на дачу.

  1. 3. – Ну, Міколка, ці спадабалася табе твая новая настаўніца?

  2. – Ды яна, мамачка, нічога, прыгожая Але, мусіць, мала вучылася, бо пра ўсё ў нас пытаецца.

4. Развіты зваротак: Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.

Неразвітыя звароткі: Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.

Бывай, смуглявая, каханая, бывай.

Аўтар выкарыстоўвае звароткі з мэтай перадаць свае пачуцці, свае адносіны да каханай. Таксама звароткі служаць у вершы для ўзмацнення выразнасці мовы.


ТЭМА: АДАСОБЛЕНЫЯ АКАЛІЧНАСЦІ

Стымул

“Які чалавек, такое і яго маўленне”, - лічыў Сакрат. “Выкажыся, каб я цябе ўбачыў” – яшчэ адзін сакратаўскі афарызм. Візітнай карткай чалавека з’яўляецца яго маўленне, дакладнае, вобразнае, інтанацыйна багатае. З мэтай надаць даданым членам сказа нейкую самастойнасць, лагічна іх падкрэсліць і надаць стылістычную выразнасць мы выкарыстоўваем у сваім маўленні сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў сказа, якое называецца адасабленнем.

Заданні

1. Падрыхтуйце і правядзіце беларускамоўную хвілінку для першакласнікаў. Загадайце ім загадкі, толькі знакі прыпынку ў загадках зніклі. З мэтай сэнсавага і інтанацыйнага выдзялення ў маўленні некаторых даданых членаў сказа расстаўце знакі прыпынку.

Сябры пабраўшыся за рукі вядуць усіх нас да навукі.

Стаіць Хадосця растрапаўшы валосся хто яе зачэпіць той заплача.

У чырвоных ботах захаваўшы лапкі ходзіць па балоце спрытна ловіць жабкі.


2. Вучні атрымалі заданне скласці сказы на тэму школьнага жыцця, выкарыстоўваючы адасобленыя акалічнасці. Але чамусьці настаўнік пасля праверкі сшыткаў вярнула сшыткі для дапрацоўкі. Дапамажыце вучням выправіць памылкі і зарабіць добрую адзнаку.

Ідучы са школы, у мяне ўпаў партфель.

Выходзячы з класа, у вочы кінулася аб’ява.

Чытаючы кнігі Васіля Быкава, заўважаецца яго майстэрства як псіхолага.


3.Даволі вялікую групу фразеалагізмаў утвараюць фразеалагізмы, у складзе якіх ёсць дзеепрыслоўі. Прачытайце сказы, расстаўце знакі прыпынку. Запішыце тыя сказы-парады, якія вы жадаеце ўзяць з сабою ў жыццё.

Трэба быць аптымістам і жыць не апускаючы рук (М. Хведаровіч).

Не хачу не прывык склаўшы рукі хадзіць: я гарбар – працаўнік, я жыву – каб рабіць (Ц. Гартны).

А ты каханенькая родненькая не слухай  вушы развесіўшы ды лепей гасцей глядзі (Я. Купала).


4. Устанавіце адпаведнасць паміж часткамі прыказак. Раскажыце якую-небудзь гісторыю са свайго жыцця, выкарыстоўваючы хоць адну прыказку.

(Не) хваліся пабыўшы

многа зробіш.

(Не) шукаючы

а хваліся пажыўшы.

Рана ўстаўшы

(не) выбіраючы.

Воўк авечку бярэ

(не) знойдзеш.


Адказы

1. Сябры, пабраўшыся за рукі, вядуць усіх нас да навукі (літары).

Стаіць Хадосця, растрапаўшы валосся, хто яе зачэпіць, той заплача (цыбуля).

У чырвоных ботах, захаваўшы лапкі, ходзіць па балоце, спрытна ловіць жабкі (бусел).

2. Калі я ішоў са школы, у мяне ўпаў партфель.

Выходзячы з класа, я ўбачыў аб’яву.

Чытаючы кнігі Васіля Быкава, мы заўважаем яго майстэрства як псіхолага.

3. Трэба быць аптымістам і жыць не апускаючы рук (М. Хведаровіч).

Не хачу, не прывык склаўшы рукі хадзіць: я гарбар – працаўнік, я жыву – каб рабіць (Ц. Гартны).

А ты, каханенькая, родненькая, не слухай  вушы развесіўшы ды лепей гасцей глядзі (Я. Купала).

4. Не хваліся пабыўшы, а хваліся пажыўшы.

Не шукаючы – не знойдзеш.

Рана ўстаўшы, многа зробіш.

Воўк авечку бярэ не выбіраючы.




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!