СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Лявон Случанін. “Рагнеда”

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Даць уяўленне вучням пра асобу і жыццё Рагнеды, пра далёкія часы і гістарычныя падзеі, якія звязаны з тым часам; развіваць уменні і навыкі аналізу мастацкага твора, вуснае маўленне пры адказах на пытанні;

Просмотр содержимого документа
«Лявон Случанін. “Рагнеда”»

Лявон Случанін. “Рагнеда”

Мэта:

  1. даць уяўленне вучням пра асобу і жыццё Рагнеды, пра далёкія часы

і гістарычныя падзеі, якія звязаны з тым часам;

  1. развіваць уменні і навыкі аналізу мастацкага твора, вуснае маўленне

пры адказах на пытанні;

  1. спрыяць выхаванню ў вучняў павагі да гістарычнага мінулага Беларусі.

  1. Абсталяванне: радавод, аўдыязапіс паэмы “Рагнеда”, фотаздымак помніка ў Заслаўі, ілюстрацыя “Рагнеда з бацькам Рагвалодам”, рэпрадукцыя карціны Аляксея Марачкіна «Рагнеда».


Эпіграф:

Гісторыя – настаўніца жыцця

Цыцэрон

ХОД УРОКА

1. Арганізацыйны момант

2. Падрыхтоўка вучняў да ўспрыняцця новай тэмы

І. Аналіз выказвання

Чаму неабходна ведаць гісторыю свайго народа? (Трэба ведаць мінулае, каб не нарабіць памылак у будучым. Каб ведаць, хто мы, ведаць сваю гісторыю)


ІІ. Уступнае слова настаўніка пра вывучэнне новага раздзела «Покліч мінулых стагоддзяў»

Мы спасцігаем у літаратуры дух часу, з яе мы даведваемся, чым жыў і жыве народ, пазнаём яго гісторыю. У вывучаемым намі раздзеле перапляліся творы, якія ў чарговы раз адкрываюць перад намі гісторыю. Асноўныя перыяды гісторыі, дзейнасць і жыццё знакамітых людзей свайго часу цесна сплецены з літаратурай, таму літаратуру трэба разглядаць разам з гісторыяй. Дзякуючы творам літаратуры мы пазнаём край, жыццё народа, пазнаём сябе і адкрываем свет.

  • Аб чым гаворыць назва раздзела?

Беларусь - краіна няскоранага лёсу. Не раз яна давала адпор ворагу: хацелі захапіць і немцы, і палякі. Было нямала і міжусобных сутычак. Але, нягледзячы на суровыя выпрабаванні, наша краіна выстаяла, захавала свае традыцыі і звычаі, не страціла сваёй самабытнай роднай мовы.

У беларускай культуры ёсць шмат імёнаў. якімі мы можам ганарыцца. Назавіце іх? Так, гэта і Мікола Гусоўскі, і Францыск Скарына, Радзівілы...

ІІІ. Паведамленне тэмы і мэтаў урока

Звернемся да тэмы ўрока. Калі вы правільна зложыце літары ў складах, то атрымаеце назву твора, з якім мы на ўроку і будзем працаваць.

АРГ--ЕН--АД (Рагнеда)

Сапраўды, сёння на ўроку мы пагаворым пра славутую дачку полацкай зямлі. Мы пазнаёмімся з паэтычным увасабленнем вобраза Рагнеды.Ганаровае месца ў гісторыі Беларусі адводзіцца Рагвалоду і яго дачцэ Рагнедзе. Жыццё і дзейнасць княгіні дапаможа нам глыбей спазнаць свой род, сябе.

(Запіс вучнямі ў сшытак даты і тэмы ўрока.)

ІУ. Вывучэнне новага матэрыялу

1. Паведамленне загадзя падрыхтаванага вучня пра Рагнеду ( гістарычнач даведка) або адказы вучняў пра Рагнеду па ланцужку.

Рагнеда -- дачка полацкага князя Рагвалода. Для ўмацавання ваеннага і палітычнага саюзу з Полаччынай шукалі розныя князі і княствы.

Каля 980 г. наспела патрэба ў саюзе Кіеўскага і Полацкага княстваў. Усё было б добра, але прыехалі сваты ад князя Уладзіміра. Спаліўшы і абрабаваўшы Полацк. Уладзімір забірае Рагнеду і ідзе на Кіеў. Там ён падманам забівае свайго брата Яраполка і захоплівае горад.

Стаўшы кіеўскім князем, заняты дзяржаўнымі справамі, паляваннем і шматлікімі забавамі, Уладзімір высылае Рагнеду з горада ў сяльцо Прадславіна, што на рэчцы Лыбедзі, і амаль забывае пра яе існаванне.

Але аднойчы пасля доўгага перапынку Уладзімір прыязджае да Рагнеды. Ноччу княгіня робіць замах на жыццё Уладзіміра, але няўдалы: князь раптоўна прачнуўся і перахапіў руку з занесеным кінжалам. На пытанне: «За што?» - Рагнеда адказала: «Бо бацьку майго забіў і зямлю яго ў палон узяў мяне дзеля. А зараз не любіш мяне і дзіця маё…”

У гневе Уладзімір гатовы быў уласнымі рукамі забіць Рагнеду, але на яго дарозе паўстае малалетні сын Ізяслаў з мячом. Уражаны паводзінамі сына, Уладзімір, параіўшыся з баярамі, высылае Рагнеду ў вечнае выгнанне - у Полацкую зямлю, дзе будуе Ізяслаў (сучаснае Заслаўе Мінскага раёна).

Паводле летапісу, пасля хрышчэння Уладзіміра Рагнеда адмаўляецца ад яго прапановы стаць жонкаю якога-небудзь знатнага вяльможы і пастрыгаецца ў манашкі. Там, у Ізяслаўлі, яна і памірае ў 1000 г. , стаўшы насуперак лёсу, роданачальніцай усіх полацкіх князёў.

2. Слоўнікавая работа

Летапіс -- гістарычны твор, у якім падзеі апісваліся па гадах.

Манастыр -- абшчына манахаў або манашак, якія прытрымліваюцца агульных правіл жыцця і ўтвараюць царкоўна-гаспадарчую арганізацыю, а таксама жылыя памяшканні, царква і тэрыторыя, якія належаць гэтай абшчыне.

Дынастыя -- прадстаўнікі некалькіх пакаленняў аднаго роду.


Звярніце ўвагу на радавод , ілюстрацыю і фотаздымак, змешчаныя на дошцы.


З. Знаёмства з творам. Зараз мы пазнаёмімся з паэтычным увасабленнем вобраза Рагнеды.

1) Аўдыязапіс урыўка “Рагнеда”

2) Выразнае чытанне вучнямі ўрыўкаў з паэмы «Рагнеда»

3) Пытанні і заданні па тэме ўрока

1. Пра якія мінулыя часы згадвае аўтар?

Аўтар узгадвае часы незалежнага існавання славутага Полацкага княства, дзе князем быў Рагвалод. Княства было самым магутным і значным з усіх, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі ў X-XIII стст., гістарычным ядром якога было княжанне плямёнаў крывічоў-палачан больш ранніх часоў.

2. Якім паўстае Полацкае княства са слаўным горадам Полацкам у творы Лявона Случаніна? Падмацуйце свае меркаванні тэкстам.

Полацкае княства паўстае моцным, незалежным, магутным, вялікім, шчаслівым, прыгожым.

«Ад Палоты-ракі да сівогаДняпра,

Ад Бярозы да сіняга мора

Горад Полацак наш, быццам тая зара,

Зіхацеў над крывіцкім прасторам.»


3. Знайдзіце і зачытайце радкі уякіх аўтар апісвае прыгажосць Рагнеды.

(Залацістыя косы ёй сонца дало,

Дало пеба ёй сінія вочы:

На квяцістым лугу за вішнёвым сялом

Дала лілія стан ёй дзявочы)

4. Намалюйце словамі партрэт Рагнеды. ( У сшытак). Выдзеленыя словы - на дошцы.

Рагнеда была надзвычай прывабнай, прыгожай дзяўчынай. У яе былі доўгія залатыя косы, сінія вочы і тонкі стан. Князёўна падабалася ўсім сваім хараством, дабрынёй і прывабнасцю.

5. Якія жыццёвыя ўрокі атрымала князёўна з маленства? Зачытайце радкі паэмы.

Рагнеда жыла вольным жыццём, яедзяцінства праходзіла на ўлонні непаўторнага прыроднага хараства, яна бачыла і ўдзельнічала ў жыцці народа, любіла і трымалася народных традыцый.

«Навучыла жыццё волю светлую піць

І ніколі не знацца з прымусам.

Навучыла зямля, як радзіму любіць,

Як любіцькрывічан-беларусаў.»

6. Што апавядае нам аўтар пра юнацтва Рагнеды?

У юнацтве Рагнеда шчасліва і спакойна жыла ў княжых палатах. Яна назірала народнае жыццё, любіла свой край.

7. У апошняй частцы паэмы аўтар расказвае пра адно народнае свята. У гэты дзень дзяўчаты пускалі па рацэ вянкі. Што вы ведаеце пра традыцыі і звычаі беларускага народа,якія звязаны з гэтым днём?

(Вучні расказваюць пра Купалле)

8. Якая з’ява прадказвала будучыню Рагнеды? Які лёс чакаў гераіню?

Рагнеда прымала ўдзел у традыцыйным свяце Купалля і разам з іншымі дзяўчатамі гадала на шчасце і каханне, кідала вянкі ў раку. Але яе вянкі патанулі, і яна зразумела, што доля ее чакае вельмі цяжкая. Быццам прадчувала тое, што адбудзецца з ёю далей. Дзяўчыну чакала нешчаслівае каханне

9. Якія вобразныя мастацкія сродкі сустракаюцца ў першай частцы

цы? Вызначце іх. (Славу ткалі гады, драмала сасна, сівы Днепр, горад

зіхацеў, быццам тая зара)

10. Растлумачце значэнне фразы: «Славу ткалі гады». (Слава горада

Полацка ўзнікла не раптоўна, а складвалася дзесяцігоддзямі)

11. Якую ідэю хацеў сцвердзіць аўтар твора?

(сцвярджэнне высокай чалавечай годнасці, прыклад палымянага служэння Бацькаўшчыне)


Фізкультхвілінка (размінка для вачэй)

Замацаванне і падагульненне вывучанага за ўрок

  1. Праца ў парах. Закончыце радок або сказ:


Л.Случанін. “Рагнеда”


1) “Залацістыя косы ёй сонца дало. Дало неба ёй ___________________________________________


2) “…Пабудавалі свой галоўны горад на рэчцы Палата, якая і дала гораду назву - _______________


3) “Навучыла зямля, як радзіму любіць, Як любіць _________________________________________


4) “Ад Бярозы да сіняга мора Горад Полацк наш, быццам тая ______________________________


5) “Першым полацкім князем, пра якога захаваліся летапісныя звесткі, быў ___________________


6) “Горад Полацак там (помніць хто старыну) Узвялі ______________________________________


7) “Дзе Палата-рака ўпадае ў Дзвіну, Дзе драмала _________________________________________


8) “Іх адносілі хвалі бурлівай ракі, А Рагнеды вянкі _______________________________________


9) “…Назірала забавы народу. Смех і песні звінелі за ______________________________________


10) “Славу ткалі гады. На крывіцкай зямлі Панавалі ________________________________________


11) “А Рагнеда глядзела на хвалі ракі, і сціскалася _________________________________________



Адказы:

Л.Случанін. “Рагнеда”


1) “Залацістыя косы ёй сонца дало. Дало неба ёй сінія вочы


2) “…Пабудавалі свой галоўны горад на рэчцы Палата, якая і дала гораду назву – Полацк


3) “Навучыла зямля, як радзіму любіць, Як любіць крывічан-беларусаў


4) “Ад Бярозы да сіняга мора Горад Полацк наш, быццам тая зара


5) “Першым полацкім князем, пра якога захаваліся летапісныя звесткі, быў Рагвалод


6) “Горад Полацак там (помніць хто старыну) Узвялі крывічы-палачане


7) “Дзе Палата-рака ўпадае ў Дзвіну, Дзе драмала сасна на кургане


8) “Іх адносілі хвалі бурлівай ракі, А Рагнеды вянкі затанулі


9) “…Назірала забавы народу. Смех і песні звінелі за ціхім сялом


10) “Славу ткалі гады. На крывіцкай зямлі Панавалі і шчасце, і згода


11) “А Рагнеда глядзела на хвалі ракі, і сціскалася сэрца тугою

  1. аналіз рэпрадукцыі карціны Аляксея Марачкіна «Рагнеда»


-- Якой паўстае Рагнеда на карціне? (У поўны рост, ва ўсёй сваёй

велічы і красе)


-- Які момант жыцця Рагнеды адлюстраваны на рэпрадукцыі

(Мастак паказаў княгіню ў той час,калі яна прайшла шлях ад Рагнеды

да Гарыславы. Побач з ёю сын Ізяслаў)


-- Звярніце ўвагу на знешні воблік княжны. У што апранута жанчына? (Рагнеда апранута ў доўгую цёмную сукенку строгага краю, аздобленую вышытым узорам. Па цёмнай накідцы. Накінутай на плечы, можна меркаваць, што гэта штодзённы ўбор, але белая, накідка на галаве падае яму ўрачыста-святочны пастрой)


-- Аб чым вам гаворыць позірк князёўны? (Складваецца ўражанне, што гераіня карціны чымсьці засмучана і думкі яе таксама трывожныя. Сваімі думамі-мроямі яна хоча падзяліцца з сынам (аб гэтым гаворыць раскрытая далонь)


-- Чаму ў руках Рагнеда трымае меч? Сімвалам чаго ён з'яўляецца?

«Меч -- сімвал княскай улады, ён сімвалізуе нязломнасць духу няскоранасць, ваяўнічы настрой)


-- Якую ролю ў творы аўтар надае пейзажу? (Побач з Рагнедай аўтар размясціў выявы прыроды роднай зямлі: возера, ельнік. Удалечыні паўстаюць абрысы горада (можна меркаваць, што гэта Полацк)


Настаўнік праводзіць аналіз работы на дадзеным этапе: «Малайцы!

Добра папрацавалі над аналізам рэпрадукцыі, звярнулі ўвагу мастацкія дэталі.


Рэфлексія. Прыём «Завяршы фразу» :

«Гэты ўрок прымусіў задумацца...»

Каменціраванне адзнак.

Дамашняе заданне: выразнае чытанне ўрыўка паэмы “Рагнеда”


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!