СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок беларускай літаратуры ў 5 класе "Вершы беларускіх паэтаў пра восень"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Урок беларускай літаратуры ў 5 класе "Вершы беларускіх паэтаў пра восень"»

9



Н. М. Зяткіна (ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва”)


У. КАРАТКЕВІЧ “ЛІСЦЕ”, А. ГРАЧАНІКАЎ “ЯК АПАДАЕ ЛІСТ...”

ВЕРШЫ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ ПРА ВОСЕНЬ


Мэты: 1. Ствараць умовы для засваення ведаў пра адлюстраванне вобраза восені ў вершах беларускіх паэтаў, выяўленчым мастацтве і музыцы, спрыяць стварэнню атмасферы калектыўнай працы.

2. Арганізаваць маўленчую сітуацыю для развіцця камунікатыўнай культуры вучняў, для развіцця агульнавучэбных уменняў аналізаваць, параўноўваць, рабіць вывад, абгрунтоўваць сваю думку, для развіцця ўмення працаваць у камандзе.

3. Сродкамі зместу ўрока, яго тэкставага матэрыялу садзейнічаць выхаванню любві да роднай прыроды, выхаванню адказнасці за сваю работу, за агульны вынік.

Тып урока: урок комплекснага прымянення ведаў і спосабаў дзейнасці

Форма правядзення: дзелавая гульня

Клас: 5

Абсталяванне: падручнік “Беларуская літаратура” 5 клас, частка 1./Л. К. Цітова – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2016 , бэджы, аркушы з аб’явай, папка з файламі, чыстыя аркушы паперы А4, малюнкі вучняў 5-х класаў пра восень, магнітафон, аўдыязапіс “Асенняй песні” П. І. Чайкоўскага, рэпрадукцыі карцін беларускіх мастакоў В. К. Бялыніцкага-Бірулі “Задумлівыя дні восені”, В. Цвіркі “Восень”, У. Сулкоўскага “Бервянец. Восень”, жоўтыя, чырвоныя і аранжавыя лісткі з загадкамі на тэму “Восень”

Арганізацыя ўрока. Сталы ў класе расстаўлены ў 7 груп. На сталах кожнай групы таблічкі з надпісамі роляў. На дошцы і на сталах аркушы з аб’явамі. Папярэдняе заданне: дзецям, якія жадаюць быць журналістамі, узяць інтэрв’ю ў аднакласнікаў “Якую пару года ты больш любіш і чаму?” Дамашнім заданнем для вучняў было навучыцца выразна чытаць вершы У. Караткевіча “Лісце” і А. Грачанікава “Як ападае ліст”, падрыхтаваць уласныя малюнкі пра восень.

Плануемыя вынікі работы: вучні будуць вучыцца працаваць у камандах, прад’яўляць вынікі сваёй работы, прымяняць веды па прадмеце ў жыццёвых абставінах, пашыраць кругагляд, спрабаваць сябе ў прафесіях мастака, пісьменніка, рэдактара, карэспандэнта, менеджара.

Ход урока

Арганізацыйны момант.

Настаўнік: - Добры дзень! Я вас вітаю на ўроку беларускай літаратуры. Жадаю вам добрага настрою і плённай працы. Давайце ўспомнім, чаму мы навучаемся на ўроках беларускай літаратуры.

Вучні: - На ўроках беларускай літаратуры мы вучымся гаварыць пра свае ўражанні ад прачытанага, задаваць пытанні, параўноўваць, даказваць сваю думку, абараняць творчыя праекты, ствараць свае мастацкія творы, набірацца жыццёвага вопыту.

Мэтанакіраванне.

Настаўнік: - Сёння я атрымала па электроннай пошце аб’яву аб арганізацыі конкурсу сярод вучняў. Тэкст гэтай аб’явы я раздрукавала і прынесла вам. Давайце яе прачытаем (аб’явы ляжаць на стале настаўніка і партах вучняў).

Увага!

Выдавецтва “Фрэш” абяўляе конкурс на лепшы праект восеньскага часопіса. Прапануем сабраць у гэтым часопісе вершы, малюнкі, фотаздымкі пра восень і ўсё самае цікавае, што прыдумае ваша фантазія.

Клас, які складзе лепшы праект, атрымае магчымасць яго выдаць у нашым выдавецтве.

Спяшайцеся! Дасылайце вашы работы на еmail (адрас электроннай пошты настаўніка).

Настаўнік: - Будзем прымаць удзел у конкурсе? (адказы вучняў) Давайце вызначым, якой дзейнасцю мы будзем займацца сёння на ўроку, чаму будзем навучацца (вучні з дапамогай настаўніка фармулююць мэты ўрока).

Размеркаванне роляў.

Настаўнік: - На сталах ляжаць бэджы. Напішыце на іх свае прозвішча імя і ролю, якую будзеце выконваць на ўроку.

“Галоўны рэдактар” – настаўнік

“Літаратурныя рэдактары” – вучні, якія любяць чытаць

“Мастацкія рэдактары” – вучні, якія любяць маляваць

“Карэспандэнты” – вучні, якія перад урокам бралі ў аднакласнікаў інтэрв’ю

“Менеджары па рэкламе” – вучні, якія цікавяцца рэкламнай дзейнасцю

“Пісьменнікі” – вучні, якія спрабуць пісаць мастацкія творы

“Крэатыўныя дырэктары” – вучні, якія любяць прыдумваць цікавыя заданні

“Верстальшчыкі” – вучні, якія любяць працаваць

(настаўніку трэба сачыць, каб размеркаванне вучняў па групах было раўназначным)

Паседжанне рэдкалегіі. “Галоўны рэдактар” вызначае задачу – стварыць праект часопіса пра восень, каб у ім размяшчаліся вершы беларускіх паэтаў пра восень, малюнкі вучняў, уласныя вершы, цікавыя заданні, сацыяльны апрос “Якая пара года любімая ў вучняў 5 “А” класа”. “Галоўны рэдактар” раздае заданні:

“Літаратурным рэдактарам” – адабраць з вялікай колькасці вершаў тыя, якія варта памясціць у часопісе

“Мастацкім рэдактарам” – адабраць з вялікай колькасці вучнёўскіх малюнкаў тыя, якія варта памясціць у часопісе

“Карэспандэнтам” – аформіць узятае ў аднакласнікаў інтэрв’ю ў выглядзе сацыяльнага апытання

“Менеджарам па рэкламе” – прыдумаць назву часопіса і яго рэкламу

“Пісьменнікам” – скласці вершы пра восень

“Крэатыўным дырэктарам” – скласці красворд на тэму “Восень”

“Верстальшчыкам” – запаўняць папку лістамі, якія здаюць групы

Актуалізацыя ведаў.

Настаўнік:Да нас у рэдакцыю чытачы ўжо даслалі вершы пра восень двух знакамітых беларускіх пісьменнікаў У. Караткевіча і А. Грачанікава. Зараз мы іх на паседжанні рэдкалегіі разгледзім і вырашым, ці будзем іх памяшчаць у наш часопіс.

Аналіз верша У. Караткевіча “Лісце”

Выразнае чытанне верша вучнем

Гутарка па змесце:

  • Якую восень убачыў паэт? (Паэт бачыць восень прыгожую, залатую, крыху сумную, светлую)

  • Якія мастацкія вобразы дапамагаюць аўтару стварыць малюнкі восені? (Стварэнню малюнкаў восені спрыяюць вобразы нівы, лесу, зямлі, вандроўніка, лісця на паверхні вады)

  • Зачытайце, якія эпітэты падбірае паэт, каб апісаць зямлю. (залатая, пяшчотная, сумная, чыстая)

  • Як вы думаеце, чаму да слова “лісце” падабраны эпітэт “залацістае”, а не “залатое”? (Слова “залацістае” перагукваецца з іншыміі словамі, бо ў ім ёсць гукі “ц”, “і”, “с”, а ў слове “залатое” іх няма)

  • Здагадайцеся, чаму ў вершы лісце пералічана ў пэўным парадку: лісце - сто лісцяў – дзесяць лісцяў – ліст. (Такі парадак лепш перадае працэс лістападу і настрой чалавека, які замест мноства лісця бачыць усяго адзін ліст)

  • Зачытайце, якія малюнкі прыроды ў вершы вас найбольш уразілі. (адказы вучняў)

  • Ці сугучна ўспрыняцце восені паэтам з вашым успрыняццем? (адказы вучняў)

  • Чаму варта размясціць гэты верш у часопісе? (Паэт адлюстроўвае восеньскі пейзаж вельмі маляўніча. Такі малюнак прыроды нараджае ў чытача розныя пачуцці: пяшчоту, сум, захапленне, радасць. Верш знаходзіць у сэрцы чытача эмацыянальны водгук)

Аналіз верша А. Грачанікава “Як ападае ліст”

Выразнае чытанне верша вучнем

Гутарка па змесце:

  • Які вобраз у творы здаецца вам самым значным і прыкметным? (Гэта вобраз лістка, які паўстае перад намі як жывая істота)

  • З якімі пачуццямі звяртаецца лісток да галінкі? (Лісток звяртаецца да галінкі не толькі з сумам і жалем, што пакідае яе, але і з гонарам, усведамленнем таго, што ён не дарэмна вісеў на галінцы, што аздабляў, упрыгожваў яе. Таму не сорамна яму, пажоўкламу, развітацца з ёю)

  • Як вы разумееце аўтарскае параўнанне: ”З табою развітацца мне не сорам, як з небам – ціхім пераспелым зорам перад прыходам маладога дня”? (Як зноў з’яўляюцца на небе раніцай зоры, так і на дрэвах вясною з’явяццца новыя лісточкі. І ўсё пачнецца спачатку:ліст па-ранейшаму будзе галубіць гнуткую галінку, закалыхваць яе пад вечар, будзіць на зары сваім шэлестам-шэптам)

  • Які настрой выклікае ў вас гэты верш? ( Настрой крыху сумны, журботы, але ў той жа час і аптымістычны)

  • Чаму варта размясціць верш А. Грачанікава “Як ападае ліст...” у нашым часопісе? (У гэтым творы паэту ўдалося перадаць змены, якія адбываюцца ў прыродзе з надыходам восені. Верш выклікае не толькі пачуццё лёгкага суму, але і ўпэўненасць у тым, што кожная пара года па-свойму прыгожая і патрэбная)

Хвілінка адпачынку.

Настаўнік: - А зараз перад тым, як пачаць працаваць у групах, я прапаную вам упрыгожыць нашу рэдакцыю лісточкамі. (настаўнік прапаноўвае вучням жоўтыя, чырвоныя і аранжавыя лісточкі, на адваротным баку якіх напісаны загадкі на тэму “Восень”. Вучні па адным падыходзяць да настаўніка, выцягваюць лісток, чытаюць і адгадваюць загадку, прымацоўваюць лісткі на дошку)

  1. З- пад мохавай сховы

Павысоўвалі хлопцы галовы.

Хто ні ідзе – іх вітае,

З сабой забірае. (грыбы)

  1. З галінкі збіты ветрам,

Ён на зямлю не лёг.

А кружыцца ў паветры,

Як жоўты матылёк. (ліст)

  1. Цяпло прыйдзе – апранаецца,

Холад настане – распранаецца. (дрэва)

  1. Вісіць сіта –

Не рукамі звіта. (павуцінне)

  1. На зямлю садзяцца сумна

Жоўценькія матылі.

Пэўна, у іх пра тое думы,

Як зялёнымі былі. (лісты)

  1. Апусцелі палі, хлеб у свірны звязлі.

Лугі пакасілі, стагі завяршылі.

Лістота лятае, дождж не сціхае.

Калі гэта бывае? (восенню)

  1. Ішоў даўганогі, не глядзеў дарогі,

У зямлі ўвяз… Вашым ножкам – гразь. (дождж)

Праца ў групах. У рэдакцыі па радыё (4, 5 хвіліны) гучыць “Асенняя песня” П.І. Чайкоўскага. Групы працуюць над сваімі заданнямі.

Фізкультхвілінка. Гульня “Вецер дзьме…” Вучні ўстаюць з месцаў, слухаюць настаўніка і рухаюцца, як лісты, калі чуюць інфармацыю пра сябе:

  • Вецер дзьме на таго, хто любіць восень...

  • Вецер дзьме на таго, у каго ёсць сястра...

  • Вецер дзьме на таго, хто займаецца спортам...

  • Вецер дзьме на таго, хто любіць танцаваць...

  • Вецер дзьме на таго, хто дапамагае маме па дамашняй гаспадарцы...

  • Вецер дзьме на таго, хто ўмее працаваць...

А зараз мы і паглядзім на вынік нашай працы.

Стварэнне часопіса, афішыраванне вынікаў работы.

“Літаратурныя рэдактары” выходзяць да дошкі і зачытваюць, якія вершы беларускіх паэтаў пра восень яны адабралі для размяшчэння ў часопісе. Тлумачаць, чаму менавіта гэтыя творы.

“Мастацкія рэдактары” выходзяць да дошкі, паказваюць, колькі малюнкаў яны перагледзелі, расказваюць, якія трэба размясціць у часопісе, называюць аўтараў малюнкаў.

“Крэатыўныя дырэктары” на дошцы малююць красворд пра восень, зачытваюць класу заданні, усе астатнія іх адгадваюць.

“Пісьменнікі” выходзяць да дошкі і зачытваюць свае ўласныя вершы пра восень.

“Карэспандэнты” расказваюць, якая пара года любімая ў іх аднакласнікаў і чаму. Зачытваюць некаторыя адказы вучняў.

“Менеджары па рэкламе” кажуць, якую назву часопісу яны прапаноўваюць, зачытваюць складзеную рэкламу часопіса.

“Верстальшчыкі” вярстаюць часопіс, укладваюць у файлы папкі малюнкі, вершы, красворд, вынікі інтэрв’юіравання пра любімую пару года, рэкламу. На першай старонцы размяшчаюць тытульны ліст з назвай.

Падвяденне вынікаў работы на ўроку. “Галоўны рэдактар” прад’яўляе вынік работы на ўроку – калектыўна складзены часопіс. Выстаўляе адзнакі. Задае пытанні:

  • Ці задаволены вы сваёй працай на ўроку?

  • Чые вершы пра восень вам спадабаліся? (адказы вучняў)

  • Сродкамі якіх відаў мастацтва можна расказаць пра восень? ( Стварыць пейзажныя малюнкі і выклікаць адпаведныя перажыванні можна пры дапамозе такіх відаў мастацтва, як літаратура, жывапіс, музыка, а таксама кінамастацтва і фотамастацтва)

  • Як у жыцці вам могуць спатрэбіцца веды, уменні і навыкі, здабытыя на ўроку? (адказы вучняў)

Дамашняе заданне. Знайсці ў Інтэрнэце вершы беларускіх паэтаў пра восень, малюнкі, фотаздымкі, музыку беларускіх кампазітараў і даслаць на ўказаны электронны адрас (адрас электроннай пошты настаўніка).Тым вучням, у каго няма такой магчымасці, прынесці работу ў друкаваным або рукапісным выглядзе.

Рэфлексія “Незавершаны сказ”. На дошцы напісаны пачаткі сказаў, вучням трэба іх закончыць (на выбар):

Я ведаю … Мы ведаем ...

Я магу ... Мы можам ...

Слова настаўніка.

Настаўнік: – Дзякуй усім за плённую працу на ўроку. На ўроку я ўпэўнілася, што мы з вамі каманда і што нам па сілах справіцца з любой задачай. Да новых сустрэч!

Спіс выкарыстаных крыніц

1.Беларуская літаратура: зборнік творчых заданняў для тэматычнага кантролю: 5-9 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / І. М. Гоўзіч і інш. – Мн.: Аверсэв, 2012. – 159с.

2.Лявонава, П. І. Рознаўзроўневыя заданні па беларускай літаратуры: 5-ы клас.: дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі з бел. і рус. мовамі навучання. - Мн.: ТетраСистемс, 2005. – 160с.

3.Смыкоўская, В. І. Беларуская літаратура ў 4 класе: Вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання. – Мн.: Народная асвета, 2003. – 191с.



Увага!

Выдавецтва “Фрэш” аб’яўляе конкурс на лепшы праект восеньскага часопіса. Прапануем сабраць у гэтым часопісе вершы, малюнкі, фотаздымкі пра восень і ўсё самае цікавае, што прыдумае ваша фантазія.

Клас, які складзе лепшы праект, атрымае магчымасць яго выдаць у нашым выдавецтвы.

Спяшайцеся! Дасылайце вашы работы на E – mail

[email protected]





Увага!

Выдавецтва “Фрэш” аб’яўляе конкурс на лепшы праект восеньскага часопіса. Прапануем сабраць у гэтым часопісе вершы, малюнкі, фотаздымкі пра восень і ўсё самае цікавае, што прыдумае ваша фантазія.

Клас, які складзе лепшы праект, атрымае магчымасць яго выдаць у нашым выдавецтвы.

Спяшайцеся! Дасылайце вашы работы на E – mail

[email protected]


Увага!

Выдавецтва “Фрэш” аб’яўляе конкурс на лепшы праект восеньскага часопіса. Прапануем сабраць у гэтым часопісе вершы, малюнкі, фотаздымкі пра восень і ўсё самае цікавае, што прыдумае ваша фантазія.

Клас, які складзе лепшы праект, атрымае магчымасць яго выдаць у нашым выдавецтвы.

Спяшайцеся! Дасылайце вашы работы на E – mail

[email protected]


Увага!

Выдавецтва “Фрэш” аб’яўляе конкурс на лепшы праект восеньскага часопіса. Прапануем сабраць у гэтым часопісе вершы, малюнкі, фотаздымкі пра восень і ўсё самае цікавае, што прыдумае ваша фантазія.

Клас, які складзе лепшы праект, атрымае магчымасць яго выдаць у нашым выдавецтвы.

Спяшайцеся! Дасылайце вашы работы на E – mail

[email protected]


Увага!

Выдавецтва “Фрэш” аб’яўляе конкурс на лепшы праект восеньскага часопіса. Прапануем сабраць у гэтым часопісе вершы, малюнкі, фотаздымкі пра восень і ўсё самае цікавае, што прыдумае ваша фантазія.

Клас, які складзе лепшы праект, атрымае магчымасць яго выдаць у нашым выдавецтвы.

Спяшайцеся! Дасылайце вашы работы на E – mail

[email protected]




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!