СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Выкарыстанне метапрадметнага падыходу на ўроках беларускай літаратуры з мэтай экалагічнага выхавання школьнікаў

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Выкарыстанне метапрадметнага падыходу на ўроках беларускай літаратуры з мэтай экалагічнага выхавання школьнікаў»

6


ВЫКАРЫСТАННЕ МЕТАПРАДМЕТНАГА ПАДЫХОДУ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ З МЭТАЙ ЭКАЛАГІЧНАГА ВЫХАВАННЯ ШКОЛЬНІКАЎ


Н.М. Зяткіна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва” (г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь), [email protected]


У сучасным свеце выразна прасочваецца тэндэнцыя да інтэграцыі. Інтэграцыі ў культурным, палітычным, эканамічным, грамадскім, інфармацыйным жыцці. Такая тэндэнцыя характэрна і для прафесійнай дзейнасці чалавека. Як вынік, паспяховым становіцца чалавек, які кампетэнтны ў некалькіх сферах дзейнасці, мае шырокі кругагляд, умее працаваць у рэжыме шматзадачнасці, выкарыстоўвае сістэмны падыход пры вырашэнні пытанняў.

Фарміраванню вышэйадзначаных уласцівасцяў садзейнічае выкарыстанне ў адукацыйным працэсе метапрадметнага падыходу, што садзейнічае развіццю не толькі прадметных уменняў і навыкаў, але і надпрадметных (метапрадметных), спрыяе фарміраванню ў навучэнцаў гатоўнасці прымяняць атрыманыя веды і ўменні ў працэсе жыццядзейнасці. Агульнавядома, што ўрок, акрамя навучальнай і развіваючай функцыі, выконвае і функцыю выхаваўчую. У эпоху бурнага развіцця цывілізацыі актуальным становіцца экалагічнае выхаванне школьнікаў, якое заключаецца ва ўзбагачэнні вучняў вызначаным аб’ёмам экалагічных ведаў, уменняў і навыкаў, фарміраванні экалагічнай свядомасці, выхаванні экалагічнай культуры, уздзеянні на духоўнае развіццё вучняў, далучэнні да прыродаахоўных мерапрыемстваў. “Задача школы – навучыць дзяцей бачыць, адчуваць і разумець яе [прыроды] прыгажосць. Далучэнне да роднай прыроды спрыяе выхаванню патрыятызму – адной з маральных якасцей асобы з эстэтычнай афарбоўкай” [2, с. 7].

Разгледзім некаторыя дзейсныя, пераважна практычныя, метады і прыёмы вывучэння твораў экалагічнай тэматыкі.

На арганізацыйна-матывацыйным этапе ўрока эфектыўным будзе выкарыстанне прыёму “Інфармаванне”. Чаму б, знаёмячыся з жыццём і творчасцю пісьменніка, не паведаміць вучням цікавыя факты, якія актывізуюць зацікаўленасць школьнікаў экалагічнымі праблемамі? Напрыклад: калі б Францыск Скарына ў свой час выкінуў поліэтыленавы пакет, то ён бы яшчэ не расклаўся: на гэта патрэбна 500 гадоў [1].

Даволі эфектыўным у пашырэнні экалагічных ведаў будзе прыём “Загадкі роднай прыроды”, калі настаўнік або падрыхтаваны вучань прапануе разгадаць загадку, пажадана, каб загадка і вывучаемы твор тэматычна супадалі. Напрыклад: Румяны Піліп да палкі прыліп (яблык); Рук многа, а нага адна (дрэва); У небе – вата, а ў ёй вады багата (хмара); Хоць зубоў не мае, а балюча кусае (мароз).

Прыём “Кошык ідэй” (“Шопер ідэй”) мэтазгодна выкарыстоўваць на этапе асэнсавання прачытанага. Кожны вучань дапаўняе “кошык” эпізодам, героем, інфармацыяй пра героя. Так, пры вывучэнні твора Якуба Коласа “Песня ляснога жаваранка” ў цэнтры аркуша напісаны галоўны герой (жаваранак), а вучні з дапамогай стрэлак запісваюць усё, што запомнілі пра яго.

Прыём “Філворд”: складанне філвордаў па літаратурным творы развівае нестандартнае мысленне і садзейнічае больш уважліваму чытанню. Вучні не толькі ўспамінаюць дэталі, каб аднавіць змест твора, але і працуюць з дадатковай літаратурай.

Прыём “Ілюстраванне літаратурнага твора” эфектыўны пры вывучэнні твораў экалагічнай тэматыкі. Вучні могуць ілюстраваць як эпізод з мастацкага твора, так і ствараць вокладку для кнігі або рэкламны буклет. У 6 класе падчас завучвання на памяць верша Паўлюка Труса “Падаюць сняжынкі” можна прапанаваць выразаць з паперы сняжынку і аздобіць яе ўрыўкам з верша. У 8 класе - намаляваць сляды ўсіх жывёл, пра якіх гаворыцца ў апавяданні Г. Далідовіча “Губаты”.

Адным з асноўных метадычных прынцыпаў сучаснага ўрока з’яўляецца метапрадметнасць [3, с. 9], якая прадугледжвае фарміраванне ўніверсальных вучэбных уменняў: даследчых уменняў, уменняў пошуку і апрацоўкі інфармацыі, уменняў самастойна ставіць мэты, прагназаваць, аналізаваць, ацэньваць іх вынікі, сістэматызаваць змест вучэбнага матэрыялу [3, с. 7]. Мэтазгодна на ўроках рабіць экскурсы ў гісторыю, прыводзіць прыклады з жыцця, прапаноўваць пошукавыя пытанні. Напрыклад, пры вывучэнні апавядання І. Пташнікава “Алені” можна прапанаваць вучням своеасаблівы адукацыйны квэст, мэта якога не толькі пашырыць кругагляд школьнікаў, але і садзейнічаць практычнаму прымяненню ведаў.

Квэст: Уявіце, што вы аказаліся ў лесе падчас святкавання Купалля. Кветку папараці можна знайсці пры ўмове правільнага адказу на ўсе пытанні. Ці вытрымаеце вы выпрабаванне?

1. Як жаўцеюць восенню бярозы?

2. Чым з’яўляецца для чалавека позні мёд?

3. На якім месцы любяць расці баравікі?

4. Якая карысць ад слімакоў?

5. Чаму на некаторых месцах дубкі вырастаюць дробнымі?

6. Ці стаіць воўк днём на адным месцы?

7. Якога колеру лозы ўвосень?

8. Якога колеру кветкі верасу?

9. Чаму, калі дзяцел дзяўбе дрэва, каля яго цінькаюць сініцы?

10. Суаднясіце словы і іх лексічныя значэнні:


А. Гіль

1. Сухое, звычайна пустое ўнутры сцябло якой-небудзь расліны

Б. Імшары

2. Мохавае балота

В. Жвір

3. Птушка, снягір

Г. Дуддзё

4. Буйназярністы жоўты пясок

Сёння адным з актуальных напрамкаў рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрока з’яўляецца выкарыстанне метапрадметнага мадэлявання жыццёвых сітуацый. Дзейсным у такім выпадку будзе выкарыстанне метаду ролевай гульні. Так, пры абмеркаванні ў 5 класе легенды “Нарач” можна прапанаваць вучням уявіць сябе экскурсаводам і расказаць легенду пра паходжанне возера з прымяненнем нагляднага матэрыялу. На этапе абагульнення вывучанага мэтазгодна правядзенне такіх гульняў, як “Прафесія рэпарцёр”, “Экскурсійнае бюро”, “Віртуальная сустрэча”, “Паседжанне рэдкалегіі”, “Прэс-канферэнцыя”, “Пікнік” і інш.

Актуальным становіцца ўменне прымяняць атрыманыя веды ў штодзённым жыцці, а таксама ў змененых сітуацыях. У сувязі з гэтым асаблівае значэнне набываюць практыка-арыентаваныя заданні, прымяненне якіх дазволіць узмацніць практычную скіраванасць навучання, пакажа значнасць вучэбнага прадмета для вырашэння жыццёвых задач. Падчас вывучэння ў 5 класе прыкмет пра надвор’е варта прапанаваць вучням скласці зборнік для сваіх бабуль і дзядуль “Прыкметы для агароднікаў”. А вывучаючы ў 6 класе лірычныя творы пра прыроду, прапанаваць заданне ўзяць інтэрв’ю ў аднакласнікаў “Які верш ты параіш размясціць на мурале і чаму?”. У 8 класе – скласці экскурсійны маршрут па Беларусі, абапіраючыся на верш У. Караткевіча “Беларуская песня”.

Практыка паказвае, што для вывучэння твораў пейзажнай лірыкі, якія шырока прадстаўлены ў курсе беларускай літаратуры, неабходна разумець прыгажосць карцін прыроды, захапляцца мастацкім словам, умець выяўляць аўтарскую арыгінальнасць у стварэнні карцін прыроды. Выкарыстанне такіх метадаў, як чытанне і эўрэстычная гутарка, з’яўляецца агульнапрынятым, эфектыўным падыходам. З мэтай фарміравання экалагічнай культуры і выхавання любові да прыроды даволі дзейсным будзе і выкарыстанне такіх практычных прыёмаў, як “Прачытай верш на камеру” (падрыхтаваць выразнае асэнсаванае чытанне твора для запісу на відэакамеру), “Лінгвістычны эксперымент” (прачытаць верш, апусціўшы эпітэты), “Пяціхвіліннае эсэ” (напісаць эсэ “Чым людзей прываблівае неба?”), “Рэстаўрацыя” (аднавіць верш пасля таго, як ён трапіў пад дождж), “Асацыяцыі” (падабраць асацыяцыі да паэтычнага вобраза), “5што” (падрыхтаваць для аднакласніка пяць пытанняў па ідэйна-тэматычным змесце твора, каб яны пачыналіся словам “што”), “Мікрафон” (выступіць па тэме “Аўтарскае і маё асабістае разуменне праблемы”), “Ліст-падзяка аўтару” (падрыхтаваць зварот да аўтара), “Бачу-чую-адчуваю” (вызначыць, якія карціны, гукі і эмоцыі ўзнікаюць падчас прачытання твора). Варта адзначыць, што школьнікам даволі цяжка вызначаць і агучваць свае эмоцыі і пачуцці, таму можна прапанаваць ім “Слоўнік эмоцый”:

  1. Непакой, хваляванне, злосць, крыўда, трывога, сум, жах…

  2. Роспач, гора, недаўменне, расчараванне, раскаянне, сорам…

  3. Захапленне, гонар, адабрэнне, радасць…

  4. Каханне, любоў, жалоба, спачуванне, замілаванне… [4, с. 32].

Выкарыстанне вышэйадзначаных прыёмаў дазволіць стварыць на ўроку атмасферу творчасці, імправізацыі, захаваць магчымасць уласнай інтэрпрэтацыі мастацкага твора, садзейнічаць фарміраванню экалагічнай культуры. Эфектыўным будзе і напісанне вучнямі такіх паэтычных форм, як цэнтон, бурымэ, сінквейн, хоку, дыяманта.

Практыка-накіраванай будзе праектная дзейнасць вучняў. Напрыклад, пасля вывучэння раздзела падручніка “Экалагічная тэма” ў 6 класе вучні могуць стварыць плакаты на тэму захавання экалогіі, распрацаваць праекты “Як зберагчы прыроду”, стварыць маршрут экалагічнай сцежкі па мікрараёне.

Вялікімі магчымасцямі ў экалагічным выхаванні школьнікаў валодаюць музычныя паўзы (музыка Поля Марыа – застаўка да тэлеперадачы “У свеце жывёл”, цыкл “Часы года” Вівальдзі і інш.) і фізкультхвілінкі. Напрыклад, фізкультхвілінка “У свеце жывёл”: настаўнік называе жывёлу, а вучні імітуюць яе рухі (бусел, вавёрка, воўк, заяц, верабей, зубр, мядзведзь, шпак, ліса, вожык, алень, снягір, зязюля, дзяцел).

Такім чынам, метапрадметны падыход ў навучанні беларускай літаратуры рэалізуецца ў асноўным праз практыка-арыентаваныя заданні, якія павінны мець міжпрадметны характар, змяшчаць інфармацыю з розных галін прафесійнай дзейнасці чалавека і адносіцца да жыцця грамадства. Пры жаданні амаль кожнае заданне, якое настаўнік плануе прапанаваць вучням на ўроку, можна ператварыць у практыка-арыентаванае.

Менавіта пры арганізацыі такіх шматбаковых зносін на ўроку адбываецца ўзаемадзеянне ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, ствараюцца ўмовы для асобаснага, творчага, інтэлектуальнага развіцця вучняў. Выхаваўчы патэнцыял ўрока становіцца дасягальным. Вучні актыўна працуюць, паспяхова выконваюць заданні, радуюцца свайму поспеху і поспеху іншых.



Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Гармак, А. Экалайф: модны клопат пра экалогію / А. Гармак // Настаўніцкая газета. – 2021. - 22 красавіка. – С. 15.

  2. Гоўзіч, І. М. Методыка выкладання беларускай літаратуры / І. М. Гоўзіч, А. І. Лугоўскі, С. А. Сычова. – Мінск : БДПУ, 2012. – 169 с.

  3. Метапредметный урок: проектирование и критерии оценки: материалы областного фестиваля методических разработок / сост. Д. В. Лустенкова. – Могилёв: МГОИРО, 2017. – 137 с.

  4. Саматыя, І. М. Беларуская мова. 8 клас. Гэты няпросты просты сказ : дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / І. М. Саматыя, В. С. Палтаржыцкая.— Мінск : Аверсэв, 2012.— 136 с.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!