СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ
Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно
Скидки до 50 % на комплекты
только до
Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой
Организационный момент
Проверка знаний
Объяснение материала
Закрепление изученного
Итоги урока
Пры арганізацыі мерапрыемстваў да Дня ведаў мэтазгодна ўлічваць, што 2 верасня Рэспубліка Беларусь святкуе 25-ы па ліку Дзень беларускага пісьменства. Яго правядзенне плануецца ў г. Іванава Брэсцкай вобласці. Галоўным лейтматывам святочных мерапрыемстваў стане тэма “Мая малая радзіма”.
Дзень беларускага пісьменства традыцыйна праводзіцца ў першую нядзелю верасня ў гістарычных і культурных цэнтрах нашай краіны, непарыўна звязаных з жыццём знакамітых дзеячаў Беларусі розных часоў.
Першы Дзень беларускага пісьменства адбыўся ў 1994 годзе ў горадзе Полацку, на радзіме Францыска Скарыны – беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, філосафа-гуманіста, пісьменніка. У розныя гады свята адзначалася ў Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім і іншых гарадах − культурных цэнтрах Беларусі. У 2017 годзе сталіцай свята, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, зноў стаў старажытны Полацк.
У аснову Дня беларускага пісьменства пакладзена ідэя прапаганды здабыткаў айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый. Свята дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі працэсу напісання кніг, выдання газет і часопісаў.
Невыпадкова і тое, што Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура − тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе духоўны свет. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.
Адкрыццё свята адбудзецца 2 верасня ў 12.00 на галоўнай пляцоўцы Іванава, якая размесціцца ў гарадскім парку. Праграма святочных мерапрыемстваў уключае ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Арганізатарамі конкурсу выступаюць міністэрствы інфармацыі, культуры, адукацыі і Саюз пісьменнікаў Беларусі.
На традыцыйны міжнародны круглы стол літаратараў запрошаны пісьменнікі з 15 краін. Фестываль кнігі і прэсы пачне працаваць ужо 1 верасня. Тут будуць кніжныя выставачныя павільёны, тэматычныя кніжныя пляцоўкі, экспазіцыі рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных СМІ. Падчас правядзення фестывалю госці свята змогуць сустрэцца з беларускімі літаратарамі, супрацоўнікамі выдавецтваў і рэдакцый друкаваных СМІ, наведаць прэзентацыі кніг і выдавецтваў, перыядычных выданняў, стаць гледачамі выступленняў мастацкіх калектываў і беларускіх выканаўцаў.
У Дзень ведаў таксама пройдзе фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў. Шэраг мерапрыемстваў будзе прысвечаны 400-годдзю першага ў свеце “Буквара”, выдадзенага беларусамі. Таксама пройдуць “Іванаўскія чытанні” − навукова-практычная канферэнцыя, якая арганізуецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
Часткай Дня беларускага пісьменства традыцыйна з’яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Жыватворным агнём ад гроба Гасподняга, у якой прымаюць удзел прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства[2].
За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Святочныя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў сталіцы, але і па ўсёй краіне. Гэта творчыя сустрэчы з вучонымі, пісьменнікамі, дзеячамі культуры, тэматычныя ўрокі, лекцыі, семінары.
У арганізацыі першага ўрока і мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў і Дню беларускага пісьменства, варта прадугледзець удзел беларускіх пісьменнікаў і паэтаў – членаў грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Пры гэтым рэкамендуецца шырока выкарыстоўваць магчымасці бібліятэк, музеяў і іншых сацыякультурных рэсурсаў рэгіёна.
Таксама варта ўлічыць, што ў цяперашні час працягваецца рэспубліканская акцыя «Культурны маршрут „Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям“», арганізатарам якой выступіла Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Мэтай правядзення акцыі з’яўляецца падтрымка развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці сучасных пісьменнікаў Беларусі, адраджэнне традыцый чытання, знаёмства дзяцей з сучаснай беларускай літаратурай. У рамках акцыі плануецца правядзенне прэзентацый кніг і сустрэч з пісьменнікамі, аўтограф-сесій, конкурсаў, віктарын, мерапрыемстваў, прысвечаных кніжным героям, і г. д.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» праводзіць конкурс школьных сачыненняў і малюнкаў да любімых твораў беларускіх пісьменнікаў. Сачыненні (водгукі, рэцэнзіі, замалёўкі, эсэ) і малюнкі могуць быць прысвечаны творам (альбо іх героям) як пісьменнікаў-класікаў, так і сучасных айчынных празаікаў і паэтаў. Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі любога ўзросту. Па выніках конкурсу выдавецтва «Мастацкая літаратура» мяркуе выдаць кнігу, у якую ўвойдуць найбольш цікавыя і арыгінальныя сачыненні і малюнкі. З планам мерапрыемстваў па правядзенні рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут „Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям“» можна азнаёміцца на інтэрнэт-сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь[3].
Навучэнцам варта нагадаць аб тым, што ўпраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг Адукацыйнага цэнтра Навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у праекце “Віртуальная фотазамалёўка “Мая родная вуліца”, прысвечаным Году малой радзімы і накіраваным на стварэнне ўмоў для захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны розных рэгіёнаў Беларусі.
Для ўдзелу ў праекце “Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“ неабходна выканаць творчую работу – фотазамалёўку – серыю фатаграфій, якія ў адвольнай мастацкай форме распавядаюць пра сваю родную вуліцу і могуць быць выкананы ў інфармацыйна-пазнавальным або лірычным жанрах. Матэрыял павінен таксама суправаджацца кароткімі тэкставымі каментарыямі. Дапушчальныя фарматы фатаграфій – JPEG, PNG. Абмежаванне аб’ёму гатовай творчай работы ўстаноўлена ў 150 Мб.
Творчыя работы прымаюцца па снежань 2018 года. Усе работы размяшчаюцца на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by) у раздзеле “Мая родная вуліца”. Праект з’яўляецца адкрытым па саставе ўдзельнікаў: работы могуць дасылаць як асобныя ўдзельнікі, так і аўтарскія калектывы (да трох чалавек уключна). Падрабязней з умовамі правядзення праекта і патрабаваннямі да творчых работ можна азнаёміцца ў інфармацыйным лісце і Палажэнні аб правядзенні адкрытага праекта.
Мэтазгодна паведаміць навучэнцам, што часопіс “Родная прырода” і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Міністэрствам адукацыі рэалізуе новы праект − рэспубліканскі конкурс ідэй “Прырода малой радзімы”.
Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца дарослыя і дзеці, вучні і іх настаўнікі − усе, хто любіць беларускую прыроду і хоча змяніць да лепшага экалагічную сітуацыю на сваёй малой радзіме і ў краіне ў цэлым.
Свае ідэі і праекты, накіраваныя на захаванне і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, вывучэнне экалагічных праблем населеных пунктаў і пошук шляхоў іх вырашэння можна дасылаць на адрас pryroda@zvіazda.by. Дадатковую інфармацыю і Палажэнне аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу ідэй “Прырода малой радзімы” можна прачытаць у часопісе “Родная прырода”, а таксама на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя minpriroda.gov.by.
Першы ўрок і іншыя мерапрыемствы, якія арганізуюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў першы дзень новага навучальнага года, павінны стаць імпульсам для ўсёй ідэалагічнай і выхаваўчай работы, накіраванай на фарміраванне грамадзянска-патрыятычных і духоўна-маральных якасцей асобы навучэнцаў. З мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай, духоўнай спадчыны народа і дасягненняў Рэспублікі Беларусь, выхавання ў падрастаючага пакалення пачуцця гонару за сваю малую радзіму і яе герояў першы ўрок і мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў і Дню беларускага пісьменства, пажадана праводзіць на беларускай мове.
© 2018, Факадей Татьяна Семеновна 653