СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ
Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно
Скидки до 50 % на комплекты
только до
Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой
Организационный момент
Проверка знаний
Объяснение материала
Закрепление изученного
Итоги урока
Эксклюзіўны зборнік вершаў пад такой назвай выдадзены напярэдадні Міжнароднага дня міру, які штогод адзначаецца ў Беларусі 21 верасня.
Зборнік надрукаваны па выніках рэспубліканскага паэтычнага конкурсу «Шчасце жыць у мірнай краіне», які праводзіў Беларускі фонд міру сумесна з Міністэрствам адукацыі з 1 сакавіка па 31 мая 2018 года.
Яшчэ ў сакавіку бягучага года даведалася пра конкурс Сагановіч Наталля, навучэнка ўстановы адукацыі “Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”
Тэматыка, на якую можна было разважаць, здалася блізкая Наталлі. Гэта вечныя каштоўнасці - мір, дабрабыт, патрыятызм. Наталля гаворыць: “Пісала пра тое, што адчуваю, што было на душы”.
Прыемна адзначыць, што творчасць дзяўчыны высока ацанілі не толькі на раённым, але і на рэспубліканскім узроўні. Верш Наталлі “Беларусі быць мірнай краінай“ увайшоў у кнігу “Дзеці за мір”, а напісаны ён, канечне, на роднай мове.
Прэзентацыя зборніка і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання маладых аўтараў адбылася ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, куды была запрошана і Наталля разам з куратарам. Для пераможцаў конкурсу правялі цікавую экскурсію, сустрэчу з выдатнымі аўтарамі Беларусі, арганізатарамі конкурсу. Кожны атрымаў унікальны падарунак - зборнік вершаў «Дзеці за мір». Дарэчы, адзін экземпляр кнігі быў перададзены ў бібліятэку ліцэя. Выданне эксклюзіўнае: купіць яго нельга, можна толькі атрымаць у падарунак.
© 2018, Факадей Татьяна Семеновна 332