СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Словазлучэнне

Нажмите, чтобы узнать подробности

Варыянт 1

  1. Адзначце правільнае сцвярджэнне.

А)Словазлучэнне — два словы, якія звязаны паміж сабой па сэнсе і граматычна і выражаюць закончаную думку.

Б)Словазлучэнне — сінтаксічная адзінка, якая складаецца з двух ці больш самастойных слоў, аб’яднаных па сэнсе і граматычна на аснове падпарадкавальнай сувязі.

  1. Адзначце спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі.

А)Снег і вецер;

Б)лагодная ўсмешка;

В)ісці спатыкаючыся;

Г) дваццаць пяць;

Д)выйшаў з лесу.

  1. Адзначце словазлучэнні, у якіх правільна вызначана галоўнае слова.

А) Маленькі пакой;

Б)адказваць упэўнена;

В)люблю жыццё;

Г)Заклік аб’яднацца;

Д)Дом з верандай

  1. Адзначце словазлучэнні, у якіх від сувязі паміж словамі — дапасаванне.

А) Сачыць за падзеямі; Г)дарога праз лес;

Б)твой сябар; Д) прачытаны часопіс.

В) трывалыя веды;

  1. Адзначце словазлучэнні, у якіх від сувязі паміж словамі — кіраванне.

А)Першы паверх; Г) дзе-небудзь спыніцца;

Б)мяняць кірунак;' Д) захапляцца краявідамі.

В)паказацца з-за лесу;

  1. Адзначце словазлучэнні, у якіх від сувязі паміж словамі — прымыканне.

А) Майстэрства маляваць; Г) удала сказана;

Б)думаць пра бацькоў; Д) падацца ўбок.

В)вельмі ціхі;

  1. Адзначце словазлучэнні з памылкай у дзеяслоўным кіраванні.

А)Паслаць па бацьку;

Б)здзекавацца над Машай;

В)сумаваць аб маці.

Г)ажанілі на нялюбай;

Д) паехалі ў журавіны

  1. Адзначце словазлучэнні з памылкан у дапасаванні прыметніка да назоўніка.

А)Злы сабака;

Б) балючая мазоль;

В) травяная шампунь;

Г) высокая таполя;

Д) дарожны пыл.

  1. Да назоўніка гусь дапасуйце прыметнік шэры. Словазлу чэнне запішыце ў форме роднага склону.
  2. Запішыце па-беларуску словазлучэнне шутить над ним.

Варыянт 2

  1. Адзначце правільнае сцвярджэнне.

А)Від сувязі паміж словамі, пры якім залежнае слова прымае тую ж граматычную форму, што і галоўнае, — кіраванне.

Б) Від сувязі паміж словамі, пры якім залежнае слова мае форму таго ўскоснага склону, якога патрабуе галоўнае, — дапасаванне.

В)Від сувязі паміж словамі, пры якім залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсе, — прымыканне.

  1. Адзначце спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі.

А)Не сказаць ні слова; Г)яснее небасхіл;

Б)спартыўная хадзьба; Д) побач з хатай.

В)сорак першы;

  1. Адзначце словазлучэнні, у якіх правільна вызначана га лоўнае слова.

А) Палісаднік з кветкамі; Г)гаварыць праўду;

Б) радасна вітаць; Д)прыгожыя краявіды.

В)загад спыніцца;

  1. Адзначце словазлучэнні, у якіх від сувязі паміж словамі — дапасаванне.

А)Дарога дадому;

Б) цікавая навіна;

В) партрэт брата;

Г) густы лес;

Д)маё захапленне.

  1. Адзначце словазлучэнні, у якіх від сувязі паміж словамі — кіраванне.

А) Злятае з дрэў; Г) жаданне вучыцца;

Б) гэтая сустрэча; Д) кпіць з гультая.

В) захоўваць традыцыі;

  1. Адзначце словазлучэнні, у якіх від сувязі паміж словамі — прымыканне.

А) Пакрыўдзіць нечакана; Г) пісаць акуратна;

Б) просьба застацца; Д) дараваць брату.

В) а пятай гадзіне;

7. Адзначце словазлучэнні з памылкай у дзеяслоўным кіраванні.

А)Хворы воспай;

Б)кпіць з суседа;

В)пайсці за хлебам;

Г)клапаціцца аб бабулі;

Д) аддзячыць землякоў.

  1. Адзначце словазлучэнні з памылкай у дапасаванні прыметніка да назоўніка.

А)Майскі квецень;

Б)доўгая цень;

В) маленькае птушаня;

Г)спелы яблык;

Д) горкая палын.

  1. Да назоўніка насып дапасуйце прыметнік высокі. Словазлучэнне запішыце ў форме роднага склону.

  1. Запішыце па-беларуску словазлучэнне поехать на мельницу.
24.11.2021 20:37


Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!