АБАГУЛЬНЕННЕ ВОПЫТУ НАСТАЎНІКА,ЯК РЭЗУЛЬТАТ ЯГО ПРАФЕСІЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
«Навучаючы іншых, мы вучымся самі»
Сенека (каля 4 г. да н.э. -. 65 г. н.э.)
Паняцце «педагагічны вопыт» на сучасным этапе развіцця адукацыі разглядаецца ў двух значэннях: шырокім і вузкім. У першым выпадку педагагічны вопыт з'яўляецца складаючай і неабходнай часткай і разнавіднасцю агульначалавечага вопыту. Ён сфармаваўся ў выніку дзеяння генетычных механізмаў сацыяльнай спадчыннасці ў галіне выхавання і навучання. У такім разуменні вопыт ўяўляе сабой багатую скарбніцу прафесійных каштоўнасцяў, створаных педагогамі усіх часоў і народаў, ён носіць масавы характар. Да перадавога педагагiчнага вопыту ў больш вузкім сэнсе гэтага паняцця адносяць такую практыку, якая ўтрымлівае ў сабе элементы творчага пошуку, навізны, арыгінальнасці, тое, што інакш называецца наватарствам. Такі педагагічны вопыт асабліва каштоўны таму, што ён пракладае новыя шляхі ў педагагічнай практыцы і педагагічнай навуцы, таму менавіта наватарскі досвед у першую чаргу падлягае аналізу, абагульненню i распаўсюджванню. Паміж простым майстэрствам і наватарствам часта бывае цяжка правесці мяжу, таму што, авалодаўшы вядомымі ў навуцы прынцыпамі і метадамі, педагог звычайна не спыняецца на дасягнутым. Знаходзячы і выкарыстоўваючы ўсё новыя і новыя арыгінальныя прыёмы або па-новаму, эфектыўна спалучаючы старыя, педагог-майстар паступова становіцца сапраўдным наватарам.
Сучасны педагог, на маю думку, павінен валодаць:
высокай прафесійнай кампетэнтнасцю;
самастойнасцю і арыгінальнасцю думак;
здольнасцю да самааналізу, рэфлексіі;
уменнем прагназаваць (вызначаць прыярэтэтныя задачы);
уменнем праграмаваць (бачыць ў поўным аб’ёме змест сваёй дзейнасці);
уменнем планаваць і арганізавваць сваю і вучняў творчую дзейнасць (ствараць арыгінальныя тэхналогіі і методыкі);
здольнасцю аператыўна прымаць рашэнні, рэагуючы на выклікі часу, соцыуму, зменлівасць свету;
уменнем крытычна адносіцца да сваёй дзейнасці і ўдасканальваць сваё майстэрства;
здольнасцю пастаянна вучыцца і быць вучнем, быць гібкім і настойлівым, мабільным, арганізатарам, лідарам, працаваць у камандзе, быць цікавым і запатрабаваным.
Усё гэта пе даецца адразу і з’яўляецца вынікам вялікай працы.
Пачынаючы сваю працоўную дзейнасць, я асвойвала асноўныя метады арганізацыі дзейнасці вучняў, методыку работы с класным калектывам, атрымала першы вопыт валодання класам і камунікацый з дзецьмі.
Наступны перыяд дзейнасці звязаны са знаёмствам з новымі педагагічнымі тэхналогіямі і папыткамі ўкаранення некаторых іх элементаў. Тады ж зразумела, што для кожнага настаўніка не можа быць гатовых “методык” і “тэхналогій”, усё трэба “прапусціць” праз сябе, свой вопыт, зыходзячы са сваіх магчымасцяў, асаблівасцяў, зацікаўленняў, прыярэтэтаў, а таксама тых дзяцей, з якімі працуеш. А тут не можа быць гатовых рэцэптаў. І тое, што ты ўжо напрацаваў, не можа нязменна быць выкарыстана з іншымі вучнямі – яны ж ужо другія, ды і ты таксама. Адсюль і пачатак актыўных пошукаў тых форм і метадаў дзейнасці, якія б сталі па-сапраўднаму “маім”, дазволілі не толькі актывізаваць, але і ўплываць на іх выхаваннасць дзяцей і дапамагчы ім вучыцца і тварыць. А як гэта зрабіць? Паступова прыйшоў і адказ? Каб навучыць іншых, трэба вучыцца ў тых, каго ты вучыш! І гэта, на маю думку, галоўнае. Тады ты ўбачыш, наколькі патрэбна тое дзецям, ці як ты працуеш, што трэба рабіць, каб заваяваць не толькі давер, але і душы дзяцей.
На новым этапе прафесійнай дзейнасці ў цэнтры ўвагі аказалася выкарыстанне краязнаўства, як галоўны сродак грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі. І за гады работы сфарміравался свая цэласная сістэма работы, у якой праца з вучнямі на ўзроўні іх сям’і, роду, малой радзімы, закранаючы іх душы і пачуцці, іх практычная дзейнасць, з’яўляюцца перадумовамі вырашэння ўсіх задач, якія стаяць перад намі і накласных гадзінах, а таксама ў справе іх сацыялізацыі.
У аснове ўласнай сістэмы работы канкрэтныя практычныя напрацоўкі і матэрыялы за шмат гадоў. У сувязі з гэтым мая парада маладому настаўніку: “Працуючы, захоўвайце і назапашвайце матэрыялы, напрацоўкі, якія адлюстроўваюць вопыт Вашай работы: планы, канспекты, дыдактычныя матэрыялы, дапаможнікі, творчыя работы вучняў, свае назіранні за інтэлектуальным і духоўным развіццём школьнікаў; пры гэтым адзначайце Вашы сумненні і няўдачы, фіксуйце дасягненні, вучыцеся аналізаваць, актуалізаваць і фіксіраваць вынікі вашай дзейнасці” .
Важную ролю ў павышэнні ўзроўню адыграў актыўны ўдзел у курсах повышэння кваліфікацыі. Жывучы і працуючы ў “правінцыі” курсы павышэння кваліфікацыі лічу добрай крыніцай атрымання новай інфармацыі, сродкам знаёмства з вопытам іншых калег, абмену вопытам, а самае галоўнае, - знаёмства з новымі людзьмі, ідэямі, проста – прафесійныя і чалавечыя зносіны. На курсах павышэння кваліфікацыізвычайна набываеш не толькі новую літаратуру, але і новыя ідэі і аднадумцаў. Гэта і добрая пляцоўка, дзе можна распавесці пра свае напрацоўкі, атрымліваеш практычны вопыт практычнага ўзаемадзеяння і розных форм арганізацыі метадычнай дзейнасці педагогаў, што для мяне істотна як кіраўніку метадычных аб’яднанняў.
Як абагульніць, сістэматызаваць і структурызаваць свой вопыт?
Можна вылучыць наступныя формы і віды такога абагульнення:
1. Паказ (адкрыты занятак, выстава, відыёфільм, майстар-клас). 2 Аповяд (лекцыя, даклад, выступленне). 3.Апісанне (поўнае, аналітычнае, артыкул, модульнае, артыкул, брашура, папка, рэферат).
Прапануенцца, перш за ўсё адказаць на наступныя пытанні:
У чым сакрэт Вашага поспеху?
Што Вы ўмееце рабіць так, як не робяць іншыя настаўнікі?
Як Вы гэта робіце?
Для чаго Вы гэта робіце?
15 парадаў, сутнасць якіх зводзіцца да наступнага:
1. Сфармулюйце праблему (праблемы, супярэчнасці).
2. Вызначце, аб чым Вы будзеце пісаць.
3. Выберыце стыль выкладання.
4. Сфармулюйце тэму вопыту.
5. Вызначце мэты.
6. Дакажыце наяўнасць сістэмы.
7. Апісвайце вопыт практычнай дзейнасці.
8. Ахарактарызуйце выніковасць вопыту.
9. Складзіце «макет» вопыту.
10.Вызначце дыяпазон вопыту.
11. Вызначце галоўнае і агульнае ў вашых распрацоўках (прыёмы, формы, падыходы, метады, сродкі і г. д.)
12. Падрыхтуйце тэарэтычнае абгрунтаванне.
13. Вызначце практычны матэрыял, прыклады…
14. Суаднясіце свае матэрыялы з крытэрыямі ацэнкі вопыту, якія выкарыстоўвае кваліфікацыйная камісія.
15. Аформіце свае матэрыялы ў адпаведнасці з патрабаваннямі…
Прадстаўляць свой педагагічны вопыт неабходна ў выглядзе кароткага, канструктыўнага апісання, якому павінны быць уласцівыя лагічная завершанасць, інфарматыўнасць, дакладнасць трактоўкі педагагічных паняццяў, навуковасць апісваных катэгорый. У вопыце варта адлюстраваць, зафіксаваць арыгінальныя прыёмы, метады, сродкі навучання, творчыя знаходкі, якія Вы выкарыстоўваеце ў сваёй практычнай дзейнасці.
Патрабаванні, што прад'яўляюцца да апісання вопыту: 1. Яснасць выкладання; 2. Дакладнасць словаўжывання; 3. Лаканізм; 4. Строгае захаванне навуковай тэрміналогіі; 5. Паслядоўнасць выкладу пазіцый; 6. Лагічнасць.
Абарона аўтарскай методыкі - хвалюючая і адказная справа. Калі ты маеш свой вопыт, методыку, можыш не толькі прэзентаваць, але і даказаць іх значнасць і карысць для калег, навучэнцаў, смела адстойваеш свой погляд, уступаючы ў дыскусію, то з табой згаджаюцца, даюць станоўчую ацэнку і запрашаюць да далейшага супрацоўніцтва.
Адным з сакрэтаў сваёй дзейнасці лічу тое, што займаюся тым, што люблю, і люблю тое, чым займаюся. Быць настаўнікам вельмі няпроста і адказна. Трэба пастаянна працаваць над сабой, таму што толькі, будучы самому захопленым можа ўзяць на сябе адказнасць за будучае моладзі, запальваючы дзяцей сваім захапленнем і перадаючы ім свае веды, навучаючы іх самім здабываць веды і арыентавацца ў сучасным жыцці і свеце.
Важнае для мяне, як настаўніка, - быць сярод людзей, працаваць для людзей, дзейнічаць ва ўзаемадзеянні са сваімі калегамі, адміністрацыяй школы, кіраўніцтвам аддзелу адукацыі. Бо мы робім агульную справу. І таго, што ў мяне атрымалася, не было б без такога ўзаемадзеяння і падтрымкі. Але, яшчэ больш важна, што за нашы памылкі, як педагогаў, расплочваюцца нашы дзеці, таму я ім вельмі ўдзячны за тое цярпенне і той водгук, які я выклікаю ў іх тым, што раблю. Усё гэта накладвае яшчэ большую адказнасць і адкрывае новыя перспектывы. І зрабіць патрэбна яшчэ больш. А планаў жа вельмі шмат… ».
Такім чынам, у кожнага педагога свой шлях да прафесійнага сталення і майстэрства. Хто ж такі педагог-майстар?
Гэта настаўнік, які прайшоў свой, адметны, непаўторны шлях асобаснага і прафесійнага росту, дасягнуўшы на гэтым шляху пэўных поспехаў.
Але, чым больш ведаеш і ўмееш, тым больш паўстае пытанняў і выклікаў. Таму ў кожнага з нас усё яшчэ наперадзе.ітычнае, артыкул, модульнае, артыкул, брашура, папка, рэфератым.а;
шляху пэўных поспехаўазіранні за інтэлектуальн
Дайка Ала Антонаўна
настаўнік гісторыі
ДУА “Навадворская базавая школа” Пінскага раёна