СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Абагульняльны ўрок-конкурс па раздзеле “За смугою стагоддзяў”.

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок-конкурс дапаможа абагульніць і сістэматызаваць веды па вуснай народнай творчасці.

Просмотр содержимого документа
«Абагульняльны ўрок-конкурс па раздзеле “За смугою стагоддзяў”.»

План-канспект урока па беларускай літаратуры ў 5 класе

Тэма: Абагульняльны ўрок-конкурс па раздзеле “За смугою стагоддзяў”.

“Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…”

Мэта: падагульніць і сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Вусная народная творчасць”

Задачы:

  • выпрацоўваць навыкі вылучэння адметных жанравых уласцівасцей фальклорных твораў;

  • развіваць навыкі працы ў групе, вучыць абгрунтоўваць свой выбар; ствараць умовы для праяўлення творчых здольнасцей вучняў;

  • выхоўваць павагу да народнай спадчыны, пачуццё нацыянальнай годнасці і гонару за свой народ.


Вучэбна-метадычнае забеспячэнне: вучэбны дапаможнік, ч. 1; выстава “Вусная народная творчасць”; ілюстрацыі да фальклорных твораў; музычны ўрывак (ВІА “Песняры”, “Спадчына”), прэзентацыя.

Форма правядзення: урок-конкурс.

Эпіграф:    Ад прадзедаў спакон вякоў

                      Мне засталася спадчына;

                      Паміж сваіх і чужакоў

                     Яна мне ласкай матчынай.                   Янка Купала



                                          ХОД    УРОКА

І. Арганізацыйны момант (2 хв.)

Самарэгуляцыя. Псіхалагічны настрой вучняў на працу (музыка, слайды на экране). СЛАЙД 1-3

-  З маленства і назаўжды ўваходзіць у наша жыццё народная паэзія. Спачатку нас прываблівае калыханка, пасля мы захапляемся цікавымі, дзівоснымі казкамі, здзіўляемся мудрасці і паэтычнаму хараству прыказак і загадак. З легендаў і паданняў паўстае перад намі мінулае нашага народа, роднай Беларусі. Вусная народная творчасць, як невычэрпная крыніца, узбагачае і ўзмацняе нашу мову і літаратуру, наша жыццё.


ІІ. Мэтаматывацыйны этап (3 хв.)

Зварот да эпіграфа, вывад. СЛАЙД 4

  • Давайце звернемся да эпіграфа нашага ўрока. Пра якую спадчыну гаворыць Янка Купала ў радках свайго верша?

  • Як вы думаеце, якія веды па тэме мы павінны абагульніць і паўтарыць?

(Меркаванні вучняў. Вызначэнне мэты і задач урока).

- Цудоўнаму народнаму мастацтву мы і прысвячаем наш урок. Сёння мы з вамі адправімся ў казачную краіну вуснай народнай творчасці, падагульнім вашы веды па гэтай тэме, паспрабуем самастойна складаць і адгадваць загадкі, успомнім тэарэтычныя пытанні. А дапаможа нам у гэтым выстава вашых малюнкаў і кніжная выстава “Вусная народная творчасць”. Урок у нас будзе незвычайны: урок-конкурс.

Запісаць дату і тэму ў сшыткі


ІІІ. Конкурсная прагарма. (30 хв.)

Пазнаёміць з лістом самакантролю, сігнальнай карткай


                                        1 ТУР. “ПРАДСТАЎЛЕННЕ КАМАНД” СЛАЙД

Выбраць капітана, прадставіць каманду, агучыць дэвіз (усе ацэньваюць каманду суперніка, да 5 балаў + 1 бал, калі патлумачылі назву каманды).


2 тур. “ТЭАРЭТЫЧНЫ” СЛАЙД

  • Кожнай камандзе адрасуецца па тры пытанні (за кожны правільны адказ – 1 бал – ацані сябра).

   1. З якой мовы запазычана слова “фальклор”? (З англійскай).

   2. Што азначае слова “фальклор”? (Народная мудрасць).

   3. У дачыненні да якіх твораў мы ўжываем слова “фальклор”? (Казкі, загадкі, легенды, паданні, песні).

   4. Дайце азначэнне казкі як літаратурнага жанру? (Казка – займальны аповед пра неверагодныя і фантастычныя падзеі і прыгоды).

   5. На якія віды падзяляюцца народныя казкі? (Чарадзейныя, пра жывёл, бытавыя).

   6. У чым адрозненне чарадзейных казак ад бытавых?

   7. Што сабою ўяўляе легенда як літаратурны жанр? (Легенда – фантастычнае апавяданне, заснаванае на паэтызацыі гістарычных падзей і ўслаўленні народных герояў).

   8. Што такое прыказка? (Прыказка – трапнае народнае выслоўе, часцей з павучальным зместам, якое дае вобразную ацэнку чалавечым паводзінам, учынкам, якасцям).

   9. Пра які літаратурны жанр ідзе размова: …- прадказванне пэўнага выніку, пацверджанае шматвяковым вопытам. (Прыкмета).


3 ТУР. “У СВЕЦЕ КАЗАК” СЛАЙД

  • Здагадайцеся па апісанні, з якой гэта казкі: (за кожны правільны адказ 1 бал – бал камандзе, ацэньвае настаўнік).

 Не можа быць, каб яна адгадала ўсе яго загадкі. Прыйшлося пану ўзяць яе за дачку. («Разумная дачка»).

 Набраў ён цэлы жмут лучынак і пайшоў на варту. Чуе ён – нешта здалёку зашумела… злаўчыўся ды - цап яго за доўгі хвост. (“Залаты птах”).

 Ніколі не чулі лясныя насельнікі такога канцэрта. Забіліся ў непраходныя нетры дзікі і ласі, схаваліся ў дуплах вавёркі, перапалоханыя да смерці разбойнікі выскаквалі праз вокны. (“Музыкі”).


СУПЕРЗАДАННЕ.

(Заданне выконваецца па жаданні, да 10 балаў - самаацэнка)

Тэст “Разумная дачка”.

1. “Разумная дачка” – гэта казка:

А) аўтарам якой з’яўляецца В. Вітка;

Б) руская народная;

В) бытавая;

Г) пра жывёл;

Д) чарадзейная.

2. Разумная дачка з казкі мела ўзрост:

А)  9 год;

Б) 6 год;

В) 7 год;

Г) 5 год;

Д) 8 год.

3. Бядняк пайшоў па ваду, у кустах знайшоў кволую(-ага), слабую(-ога):

А) цялушку;

Б) казу;

В) каня;

Г) авечку;

Д) свінню.

4. Бядняк знайшоў знаходку тады, калі збіраўся спраўляць (адзначаць):

А) Новы год;

Б) Вялікдзень;

В) вяселле дачкі;

Г) свой дзень нараджэння;

Д) радзіны.

5. Каб рассудзіць бедняка і багача, пан першы раз загадаў:

А пяць загадак;

Б) чатыры загадкі;

В) тры загадкі;

Г) дзве загадкі;

Д) адну загадку.

6. Багатаму суседу разгадаць загадкі дапамог (дапамагла):

А) суседка;

Б) жонка;

В) дачка;

Г) брат;

Д) сын.

7.Кросны, пра якія ўспамінае дачка пры разгадванні другой загадкі, - гэта:

А) назва мясцовасці;

Б) назва маёнтка пана;

В) ручны ткацкі станок;

Г) драўляная пасудзіна, у якой таўкуць што-небудзь;

Д) інструмент для свідравання круглых адтулін у дрэве.

8. Што на свеце сыцей (тлусцей, таўсцей) за ўсё? На гэту загадку багаты сусед адказаў:

А) зямля;

Б) гарбузы ў агародзе;

В) рабы парсюк;

Г)брат Васіль, які жыве ў іншай вёсцы;
д)  карова Буронка.

9. Разгадаўшы ўсе загадкі пана, дзяўчынка засталася ў яго за:

А) прыёмную дачку;

Б) служанку (пакаёўку);

В) лекара;

Г) сястру;

Д) садоўніка.

10. Пан дзяўчынцы сказаў: “Бяры з сабе з маёнтка, што пажадаеш, ды ідзі дахаты, каб я цябе больш не бачыў!”  Выконваючы гэтую просьбу, дзяўчынка з сабою ўзяла:

А) коней;

Б) карэту;

В) мех мукі;

Г) пана;

Д) розныя каштоўныя ўпрыгажэнні.

                                              АДКАЗЫ (на экране)

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

в

в

а

д

в

б

в

в

а

г

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


4 ТУР. ”ПАЗНАЙ ЛЕГЕНДУ” СЛАЙД

- У духоўнай спадчыне беларусаў асобае месца займаюць легенды.У іх сцвярджаюцца высокія маральныя каштоўнасці: любоў да радзімы і гатоўнасць рашуча абараняць яе, добрасумленнае стаўленне чалавека да працы, да сваіх абавязкаў, справядлівыя і добразычлівыя адносіны паміж людзьмі.

  • Пазнай легенду (кожнай камандзе па пытанню) (за кожны правільны адказ – 1 бал –бал камандзе і вучню, ацэньвае настаўнік).


А) Прыгожая кветка вырасла ў дзікім краі. Табе толькі спяваць у маіх пакоях. ( Нарач).

Б) Два дні, забіўшыся ў кут, моўчкі трывала, а на трэці, калі зусім прагаладалася, завыла на ўвесь лес. (Пестунь).

В) Хто гэта?  Яна дастала з пакунка смаляк ды падпаліла пакоі адзін за адным. (Нара).


  • Сёння да нас на ўрок прыйшла цікавая асоба. Давайце пазнаёмімся з ёю і паслухаем цікавую гісторыю. (Выступленне вучаніцы 10 класа. Легенда пра вёску Крапіўна).

  • Давайце аддзячым нашу госцю музычным падарункам (вучні спяваюць народную песню).


ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА (1 хв.) СЛАЙД

Хто любіць нашу Беларусь –

Падыміцеся,

Нізка зямлі нашай пакланіцеся –

За шчаслівы дзень учарашні, і заўтрашні.

Да сонца падцягніцеся,

Улева, управа павярніцеся.

А цяпер сядайце,

Працаваць пачынайце.


  1. ТУР. ”ПРЫДУМАЙ ЗАГАДКУ” СЛАЙД

Праца ў сшытках

- Прыдумуйце ўласную загадку па малюнку (малюнак схаваны ў кожнага вучня пад партай); (вершаваная загадка – 2 балы, празаічная – 1 бал – самаацэнка+ каманда).


  1. ТУР. ”ПАДБЯРЫ ПАРУ” СЛАЙД

- Іх называюць “залацінкамі мудрасці”. Яны – скарбонка духоўнай сілы народа, у іх адлюстраваныя жыццё, культура, думкі і пачуцці беларусаў.

За некалькі хвілін кожная каманда павінна падабраць да рускіх прыказак беларускія (да 7 балаў камандзе)

СЛАЙД

Рускія прыказкі

Беларускія прыказкі

1. Не имей сто рублей, а имей сто друзей.

А. Калі ўлез у дугу, не кажы не магу.

2. На чужой каравай рот не разевай.

Б. У ціхім балоце чэрці растуць.

3.Труд кормит, а лень портит.

В. Цікаўнай Амілі нос прышчамілі.

4. Взялся за гуж – не говори, что не дюж.

Г. Не будзь ласы на чужыя каўбасы.

5. Сделал дело –гуляй смело.

Д. Чалавек без сяброў, што печ без дроў.

6. В тихом омуте черти водятся.

Е. Скончыў работу – гуляй у ахвоту.

7. Любопытной Варваре на базаре нос оторвали.

Ё. Дзе шчырая праца – там густа, а дзе лянота – там пуста.


Адказы (на экране): 1д, 2г, 3ё, 4а, 5е, 6б, 7е. СЛАЙД


  • А зараз, калі ласка, патлумачце сэнс асобных прыказак.


IV. Падагульненне. (2 хв.)

- Мы з вамі добра папрацавалі, выканалі ўсе заданні. Давайце яшчэ раз падагульнім нашы веды па раздзеле.

- Што такое фальклор? (ВНТ).

- Хто з’ўляецца стваральнікам вуснай народнай творчасці? (Яе стваральнікам з’яўляецца беларускі народ).

- Што засталося нам у спадчыну ад продкаў? (Песні, казкі, загадкі іг.д.).


- Цяпер давайце яшчэ раз звернемся да эпіграфа, але ў музычным выкананні (ВІА “Песняры”). (пакуль гучыць музыка, падлічыць вынікі)


V. Кантрольна-ацэначны этап. (3 хв.)

1. Падлік балаў.

2. Вызначэнне найлепшых адказаў вучняў.

3. Выстаўленне адзнак і іх каменціраванне.



VІ. Дамашняе заданне. (2 хв.)

Адказаць на пытанні і выканаць заданні да ўсяго раздзела ў вучэбным дапаможніку. С.73,

або Скласці крыжаванку да раздзела “За смугою стагоддзяў”


VІ. Рэфлексія. (3 хв.)

- Ці спадабаўся вам урок? Дайце адказ на пытанне пры дапамозе “Дрэва пажаданняў”.

- Ці хочацца вам яшчэ калі-небудзь пабываць на падобным уроку? Растлумачце чаму.

 






























Тэст “Разумная дачка”


1. “Разумная дачка” – гэта казка:

А) аўтарам якой з’яўляецца В. Вітка;

Б) руская народная;

В) бытавая;

Г) пра жывёл;

Д) чарадзейная.


2. Разумная дачка з казкі мела ўзрост:

А)  9 год;

Б) 6 год;

В) 7 год;

Г) 5 год;

Д) 8 год.


3. Бядняк пайшоў па ваду, у кустах знайшоў кволую(-ага), слабую(-ога):

А) цялушку;

Б) казу;

В) каня;

Г) авечку;

Д) свінню.


4. Бядняк знайшоў знаходку тады, калі збіраўся спраўляць (адзначаць):

А) Новы год;

Б) Вялікдзень;

В) вяселле дачкі;

Г) свой дзень нараджэння;

Д) радзіны.


5. Каб рассудзіць бедняка і багача, пан першы раз загадаў:

А пяць загадак;

Б) чатыры загадкі;

В) тры загадкі;

Г) дзве загадкі;

Д) адну загадку.


6. Багатаму суседу разгадаць загадкі дапамог (дапамагла):

А) суседка;

Б) жонка;

В) дачка;

Г) брат;

Д) сын.


7.Кросны, пра якія ўспамінае дачка пры разгадванні другой загадкі, - гэта:

А) назва мясцовасці;

Б) назва маёнтка пана;

В) ручны ткацкі станок;

Г) драўляная пасудзіна, у якой таўкуць што-небудзь;

Д) інструмент для свідравання круглых адтулін у дрэве.


8. Што на свеце сыцей (тлусцей, таўсцей) за ўсё? На гэту загадку багаты сусед адказаў:

А) зямля;

Б) гарбузы ў агародзе;

В) рабы парсюк;

Г)брат Васіль, які жыве ў іншай вёсцы;
Д)  карова Буронка.


9. Разгадаўшы ўсе загадкі пана, дзяўчынка засталася ў яго за:

А) прыёмную дачку;

Б) служанку (пакаёўку);

В) лекара;

Г) сястру;

Д) садоўніка.


10. Пан дзяўчынцы сказаў: “Бяры з сабе з маёнтка, што пажадаеш, ды ідзі дахаты, каб я цябе больш не бачыў!”  Выконваючы гэтую просьбу, дзяўчынка з сабою ўзяла:

А) коней;

Б) карэту;

В) мех мукі;

Г) пана;

Д) розныя каштоўныя ўпрыгажэнні.









Рускія прыказкі

Беларускія прыказкі

1. Не имей сто рублей, а имей сто друзей.

А. Калі ўлез у дугу, не кажы не магу.

2. На чужой каравай рот не разевай.

Б. У ціхім балоце чэрці растуць.

3.Труд кормит, а лень портит.

В. Цікаўнай Амілі нос прышчамілі.

4. Взялся за гуж – не говори, что не дюж.

Г. Не будзь ласы на чужыя каўбасы.

5. Сделал дело –гуляй смело.

Д. Чалавек без сяброў, што печ без дроў.

6. В тихом омуте черти водятся.

Е. Скончыў работу – гуляй у ахвоту.

7. Любопытной Варваре на базаре нос оторвали.

Ё. Дзе шчырая праца – там густа, а дзе лянота – там пуста.




Рускія прыказкі

Беларускія прыказкі

1. Не имей сто рублей, а имей сто друзей.

А. Калі ўлез у дугу, не кажы не магу.

2. На чужой каравай рот не разевай.

Б. У ціхім балоце чэрці растуць.

3.Труд кормит, а лень портит.

В. Цікаўнай Амілі нос прышчамілі.

4. Взялся за гуж – не говори, что не дюж.

Г. Не будзь ласы на чужыя каўбасы.

5. Сделал дело –гуляй смело.

Д. Чалавек без сяброў, што печ без дроў.

6. В тихом омуте черти водятся.

Е. Скончыў работу – гуляй у ахвоту.

7. Любопытной Варваре на базаре нос оторвали.

Ё. Дзе шчырая праца – там густа, а дзе лянота – там пуста.




Рускія прыказкі

Беларускія прыказкі

1. Не имей сто рублей, а имей сто друзей.

А. Калі ўлез у дугу, не кажы не магу.

2. На чужой каравай рот не разевай.

Б. У ціхім балоце чэрці растуць.

3.Труд кормит, а лень портит.

В. Цікаўнай Амілі нос прышчамілі.

4. Взялся за гуж – не говори, что не дюж.

Г. Не будзь ласы на чужыя каўбасы.

5. Сделал дело –гуляй смело.

Д. Чалавек без сяброў, што печ без дроў.

6. В тихом омуте черти водятся.

Е. Скончыў работу – гуляй у ахвоту.

7. Любопытной Варваре на базаре нос оторвали.

Ё. Дзе шчырая праца – там густа, а дзе лянота – там пуста.