СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ
Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно
Скидки до 50 % на комплекты
только до
Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой
Организационный момент
Проверка знаний
Объяснение материала
Закрепление изученного
Итоги урока
Дадзены праект дапаможа другакласнікам не толькі больш даведацца аб спадчыне свайго народа: загадках, прыказках, прымаўках , але і будзе спрыяць фарміраванню грамадзянскай ідэнтычнасці вучняў.
Ад
прадзедаў
спакон вякоў
нам засталася
спадчына
АКТУАЛЬНАСЦЬ ПРАЕКТА:
Чалавек багаты сваім мінулым, сваёй памяццю, сваёй гісторыяй.
Толькі той будзе сапраўдным грамадзянінам сваёй дзяржавы, хто
ведае, захоўвае і прымнажае гэта. Арганізацыя работы па азнаямленню
са спадчынай свайго народу адыгрывае найважнейшую ролю ў
выхаванні падрастаючага пакалення. Яна дае навучэнцам сістэматызаваныя
веды аб сваім краі, маральным ідэале чалавека-беларуса, асновах
беларускага нацыянальнага этыкету, практычным вопыце народа, фарміруе
беражлівыя адносіны да таго, што акружае яго: прыроды, гісторыі, культуры,
спадчыны свайго народа.
Дадзены праект дапаможа другакласнікам не толькі больш даведацца аб
спадчыне свайго народа: загадках, прыказках, прымаўках , але і будзе
спрыяць фарміраванню грамадзянскай ідэнтычнасці навучэнцаў.
ШТО МЫ ВЕДАЕМ ПРА СПАДЧЫНУ ?
Ульяна: “Спадчына нам дадзена ад нашых бабуль і дзядуль”.
Даніла: “Спадчына – гэта тое, што табе падарылі бабулі і дзядулі”.
Станіслаў: “Спадчына – гэта нешта каштоўнае”.
Данііл: “Спадчына – гэта тое, што даўно табе падаравалі”.
ШТО МЫ ХОЧАМ ДАВЕДАЦЦА ПРА НАШУ СПАДЧЫНУ ?
Ілья: “Якая бывае спадчына?”
Сяргей: “Якое значэнне мае спадчына?”.
Мікіта: “Навошто патрэбна спадчыну берагчы і захоўваць?”
Арцём: “Ці аднолькавая спадчына ва ўсіх сем’ях”.
МЭТА ПРАЕКТА:
пашырэнне і паглыбленне ведаў навучэнцаў пра
духоўную спадчыну беларускага народа.
ЗАДАЧЫ ПРАЕКТА:
сістэматызаваць раней набытыя веды навучэнцаў пра духоўную
спадчыну;
пазнаёміць з беларускімі народнымі загадкамі, прыказкамі, прымаўкамі,
іх роляй у жыцці чалавека ;
садзейнічаць фарміраванню грамадзянскай пазіцыі ў адносінах да сваёй спадчыны; развіццю пазнавальнай актыўнасці;
стварыць умовы для выхавання пачуцця гонару за спадчыну беларускага народа; абудзіць жаданне глыбей вывучаць і захоўваць яе.
ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ ПРАЕКТА
Падрыхтоўчы этап:
Выяўленне ў вучняў ведаў, набытых раней: “Што мы ведаем
пра духоўную спадчыну беларускага народа?” і той інфармацыі,
якую б яны хацелі атрымаць па тэме праекта: “Што мы хочам даведацца пра духоўную спадчыну беларускага народа?”
Асноўны этап:
Рэалізацыя вызначаных задач з дапамогай практычнага матэрыялу
праз класныя гадзіны, пазакласныя мерапрыемствы, урокі, тэхналогію “Крок за крокам”.
Сумесная дзейнасць настаўніка з навучэнцамі:
• гутаркі з дзецьмі па дадзенай тэме;
• разгадванне рэбусаў, малюнкаў, у якіх “схаваліся” беларускія прыказкі і прымаўкі;
• знаёмства з беларускімі загадкамі, прыказкамі, прымаўкамі;
• Стварэнне альбома “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”
Сумесная праца дзяцей з бацькамі:
• міні-даследаванне «Прыказкі, прымаўкі, загадкі ў маёй сям’і”. Узаемадзеянне настаўніка з бацькамі:
• Бацькоўскі сход “Захаванне духоўнай спадчыны беларускага народа ў сям’і”
Сумесная дзейнасць настаўніка з навучэнцамі і бацькамі:
Выхаваўчае мерапрыемства “Першыя прыступкі да мудрасці”
Заключны этап:
• Падрыхтоўка і афармленне вынікаў у выглядзе,
сцэнару мерапрыемства, прэзентацыі.
• Рэфлексія.
ЗАКЛЮЧЭННЕ:
Праведзеныя ўрокі, факультатыўныя заняткі,
выхаваўчае мерапрыемства “Першыя прыступкі да мудрасці”,
а таксама выкарыстанне розных формаў і метадаў падчас
работы над праектам “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася
спадчына” спрыяла не толькі развіццю пазнавальнай актыўнасці другакласнікаў, але і садзейнічала фарміраванню грамадзянскай пазіцыі другакласнікаў у адносінах да сваёй літаратурнай спадчыны.
Навучэнцы пазналі шмат новага пра загадкі, прыказкі і прымаўкі, папоўнілі свой актыўны і пасіўны слоўнік словамі тэматыке праекта.
РАСПРАЦОЎКА ПРАЕКТА
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ
Ў РЭБУСАХ І МАЛЮНКАХ
МІНІ-ДАСЛЕДВАННЕ
“ПРЫКАЗКІ, ПРЫМАЎКІ, ЗАГАДКІ Ў МАЁЙ СЯМ’І”
ТВОРЧЫ КОНКУРС
“ЧЫТАЮ ЗАГАДКУ-МАЛЮЙ АДГАДКУ”
АД ПРАДЗЕДАЎ СПАКОН ВЯКОЎ НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА
ВЫХАВАЎЧАЕ МЕРАПРЫЕМСТВА
“ПЕРШЫЯ ПРЫСТУПКІ ДА МУДРАСЦІ”
ЗНАЁМСТВА
З БЕЛАРУСКІМІ ЗАГАДКАМІ
СТВАРЭННЕ АЛЬБОМА
“АД ПРАДЗЕДАЎ СПАКОН ВЯКОЎ НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА”
ЗНАЁМСТВА З БЕЛАРУСКІМІ ПРЫКАЗКАМІ І ПРЫМАЎКАМІ
Беларускія
прыказкі і прымаўкі
Тэма. Беларускія прыказкі і прымаўкі.
Мэта: знаёмства з прыказкамі і прымаўкамі беларускага народа.
Задачы: садзейнічаць фарміраванню ўменняў: аналізаваць прыказкі і прымаўкі, тлумачыць іх значэнне, выражаць свае адносіны да ўчынкаў, герояў прыказак і прымавак; ствараць умовы для ўзбагачэння слоўнікавага запасу навучэнцаў; садзейнічаць выхаванню патрыятызму, пачуцця павагі і гордасці да сваёй спадчыны.
Абсталяванне: малюнкі па тэме “Сям’я”, “Родны край”, “Праца”, “Пра школу і вучобу”.
Знаёмства з беларускімі прымаўкамі і прыказкамі
Ці задумваліся вы, сябры, чым адрозніваюцца прыказкі і прымаўкі? Дык вось, пры́маўка – кароткі выраз, у якім вобразна вызначаецца пэўная жыццёвая з’ява. У адрозненне ад прыказкі, пры́маўка часцей за ўсё не з’яўляецца самастойным суджэннем. Прымаўцы больш уласцівы сатыра, гумар, яна не мае павучальнага зместу. Напрыклад, кажуць “старасць не радасць”, “як кот наплакаў”, “віламі па вадзе пісана”, “чорным па белым”.
Прыказка – гэта агульнавядомае выслоўе з павучальным сэнсам. Прыказкі і прымаўкі – своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі. Нашы продкі так казалі пра час: “Дарагое яечка да Вялікадня”; “Гуляй, гуляй, ды справы не кідай”; “Пакуль жаніцца, загаіцца”. Ёсць у беларусаў шмат прыказак аб працы: “Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць”; “Пільнуй гаспадаркі – будуць у гаршку скваркі”; “Хто дбае, той мае”; “Скончыў работу – гуляй у ахвоту”; “Пад ляжачы камень вада не бяжыць”.
Прыказкі і прымаўкі пра Радзіму
Родная зямелька – як зморанаму пасцелька.
На чужыне і камар загіне.
Далёкая старана без ветру сушыць.
У сваім краі, як у раі.
Прыказкі і прымаўкі пра сям’ю, сямейны лад
Калі ў хаце ціха - не бярэ ліха.
Што двор, то нораў.
Матчыны рукі заўсёды мяккія.
Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.
Якая гаспадыня, такі і парадак.
Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра.
Гаспадарку весці - не барадой трэсці.
Як дбаем, так і маем.
Які дагляд, такі і лад.
Якія сані, такія і самі.
Запас бяды не чыніць.
На сваім падворку і сабака - пан.
Як зварыш, так і з'ясі.
Дзетак узгадаваць - не курак пасклікаць.
Малыя дзеці - галава баліць, вырастуць - сэрца.
Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце.
Які род, такі плод.
Не слухаў малы, не паслухае і вялікі.
Не навучыць бацька, дык навучыць гора.
Прыказкі пра дзяцей
Кожнаму сваё дзіця міла.
Дзіцятка хоць і крыва, ды бацьку з маткаю міла.
У сваёй маткі ўсе добрыя дзеткі.
Усякая матка хваліць сваё дзіцятка.
І ваўчыха сваіх дзяцей любіць.
І сава сваіх дзяцей хваліць.
Прыказкі пра дабрыню, злосць і зайздрасць
Сам добры – людзі добрыя.
У добрага чалавека заўсёды многа добрых людзей.
Шчыраму сэрцу і чужая болька колка.
Добры чалавек і жывёлу шкадуе.
Злосці поўныя косці.
Верабей і той зло мае.
Сабака ад злосці свой хвост кусае.
Злы чалавек злее ваўка.
На ліхога чалавека і сабака брэша.
Прыказкі пра праўду і няпраўду
На праўдзе свет стаіць.
За праўду стой гарой.
Чыя праўда, таго і сіла.
Праўды не скрыеш.
Прыказкі пра вучобу і школу
Вучыся, нябожа, вучэнне паможа.
Навука хоць намучыць, але жыць навучыць.
Што змоладу навучышся, на старасць як знойдзеш.
За аднаго вучонага сем слепакоў даюць, і то не бяруць.
Без навук як без рук.
Без навукі і лапця не спляцеш.
Розум – найлепшае багацце.
Навуку за плячыма не носяць.
Лепш разумным нагам пакланіцца, як дурной галаве.
На навуку грошай не шкадуй.
Навука вочы адчыняе.
Мудрым ніхто не нарадзіўся, але навучыўся.
Навука ў лес не вядзе, а з лесу выводзіць.
Не кажы - "не ўмею", а кажы - "навучуся".
Без навукі і лапця не спляцеш.
Розум – найлепшае багацце.
Навуку за плячыма не носяць.
Не пішы пяром, а пішы вумом.
Не спяшы языком - паспяшай справай.
Калі добры розум, то і галава не патрэбна.
Галава прыгожая не тым, што на ёй, а тым, што ў ёй.
Навука для чалавека як сонца для жыцця.
Вучэнне без умення не карысць, а бяда.
Прыказкі пра працу
Шчырая праца – мазалёвая.
Хто любіць трудзіцца, таму без працы не сядзіцца.
Работа і корміць, і поіць.
Вось на свеце як бывае: хто працуе, той і мае.
Без працы не есці пірагоў.
Хочаш есці калачы, так не сядзі на пячы.
Хто працуе, таму і шанцуе.
Хто працуе, той і святкуе.
Добра рабі, добра і будзе.
Гультай за працу – мазоль за руку.
Не так лёгка зрабіць, як сказаць.
Нічога само не зробіцца.
Стук, грук, абы з рук.
Праца з балота робіць залота.
Завіхайся, але не спяшайся.
Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота – пуста.
Горкая часам праца, ды хлеб ад яе салодкі
Ад ляноты чакай бядоты.
Хто рана ўстае, таму хлеба стае.
Хто любіць працаваць, той не будзе доўга спаць
Рана ўстанеш – болей зробіш.
Араць – не ў дуду іграць.
Якая справа, такая і слава.
Прыказкі пра сельскую гаспадарку
На чорным полі бела пшаніца родзіць.
Дзе пасееш густа, там не будзе пуста.
Ліха не знаць – на сваім полі араць.
Гультая зямля не любіць.
Дзе гультай ходзіць, там зямля не родзіць.
Трэба рана ўставаці, калі хлеба дажыдаці.
Выходзь на поле з расою, дык будзеш з ядою.
У каго чорна глыба, у таго і хлеба скіба.
Прыказкі пра ляноту, гультайства
Працаваць не любіш – чалавекам не будзеш.
Праца чалавека корміць, а лянота порціць.
Да работы не пускаюць ляноты.
Лень жуе чалавека, як іржа жалеза.
Пачнеш ляніцца – будзеш з торбай валачыцца.
Ад ляноты чакай бядоты.
Гультаю ўсё цяжка.
Лянівай кабыле і хвост мяшае.
На работу – цяляты, а на яду – коні.
Верабей не сее, не жне, а зярняткі клюе.
Прыказкі і прымаўкі пра прыроду
Хмары не будзе – гром не ўдарыць.
Не ўсякая хмара дажджу дае.
Адкуль хмары, адтуль дождж.
Ластаўкі нізка лятаюць – дождж будзе.
Куры церабяцца і купаюцца – дождж будзе.
Будзе дождж – будуць і грыбы.
Як кот на пячы – холадна на двары.
Беражы нос у вялікі мароз.
Вада камень прабівае.
Якая зямля – такі і хлеб.
Колас добра не спее, калі сонца не грэе.
Прыказкі пра жывёльны і раслінны свет
Ваўка зубы кормяць.
Воўка б’юць, а ён у лес бяжыць.
Воўк казе не таварыш.
Каза плача, а воўк скача.
Ліса і ў сне курэй бачыць.
Рыба вады не баіцца.
Якая птушка, такі і галасок.
Лес і вада – родныя брат і сястра.
Высокае дрэва здалёку відаць.
Дзе мухаморы, там і баравікі.
Дзе ягаднік, там і ягада.
Прыказкі пра поры года
Жураўлі ляцяць высока – зіма яшчэ далёка.
Жураўлі ляцяць нізка – зіма ўжо блізка.
Зімовы дзянёк, што камароў насок.
Якая зіма, такое і лета.
Зіма снежная – лета дажджлівае.
Бусел прыляцеў – вясна будзе.
Вясенні дзень год корміць.
Калі май халодны, дык год хлебародны.
Хто халадку шукае, той узімку галадае.
Спіс выкарыстаных крыніц
Нашыя дзеткі. [Электронны ресурс]. – Рэжым доступу: http://dzietki.org/article/cms_view_article.php?aid=3355. – Дата доступу: 10.03.2019
Вясёлка. [Электронны ресурс]. – Рэжым доступу: http://www.veselka.by/?p=7963. – Дата доступу: 10.03.2019
Умнікі-разумнікі. [Электронны ресурс]. – Рэжым доступу: https://umrazum.wordpress.com/2013/03/30/%D1%85%D1%82%D0%BE%D0BF%D1%80%D0%B0%D1%86%D1%83%D0%B5%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%83%D1%88%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%83%D0%B5%D0%BF%D1%80%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D1%9E%D0%BA%D1%96%D0%BF%D1%80%D0%B0-%D0%BF%D1%80/. – Дата доступу: 10.03.2019
Беларускія загадкі
Тэма. Беларускія загадкі.
Мэта: знаёмства з загадкамі беларускага народа.
Задачы: садзейнічаць фарміраванню ўмення адгадваць загадкі аствараць умовы для ўзбагачэння слоўнікавага запасу навучэнцаў; садзейнічаць развіццю кемлівасці, мысленню, фантазіі, выхаванню патрыятызму, пачуцця павагі і гордасці да сваёй спадчыны.
Абсталяванне: малюнкі па тэмах загадак.
Знаёмства з беларускімі загадкамі
Адным з любімых жанраў дзяцей з’яўляюцца загадкі. Яны дапамагаюць дзіцяці развіваць сваю кемлівасць, мысленне, фантазію. У загадках адлюстроўваецца жыццёвы вопыт, яны знаёмяць з мінулым і сучасным, дапамагаюць пазнаваць навакольны свет. Загадкі бываюць розныя: загадкі-пытанні, загадкі-рыфмаванкі, загадкі-апісанні і іншыя.
Гульня “Чытаю загадку – знайдзі сярод малюнкаў адгадку”
Расцілі, збіралі,
Тапталі, ткалі
І на стол заслалі. (Абрус)
З хаты ў хату водзіць, а сама не заходзіць. (Дарога)
Было жоўтым, вырасла зялёным,
Сонца пацалвала - ізноў жоўтым стала. (Збожжа)
Белая кабыла ўвесь лес з'ела. (Печ)
Стары згорблены дзядок
Мае доўгі паясок,
Пхне перад сабой лясок
І кладзе снапок. (Серп)
Білі мяне, білі, білі,. калацілі,
Клоччамі рвалі, па полі качалі
І на стол саджалі. (Лён)
Чым больш я кручуся, тым больш таўсцею. (Верацяно)
Стаіць пястунчык,
За кожны глытунчык
Просіць пацалунчык. (Шклянка)
Пухнатае ягнятка,
Хто б падумаць мог:
Удзень яно з нагамі,
А ўначы - без ног! (Шкарпэтка)
Пер'я наелася, у кашулю адзелася
І стаіць у ахвоту начная істота,
Ляжыць - дзе і ты.
Чатыры рукі і два жываты. (Падушка)
Ну і дзіўны посуд
Носіш, браце, ты:
Дагары дном - поўны,
Дном уніз - пусты! (Шапка)
Сто братоў адным поясам падпярэзаныя. (Сноп)
Галавы не мае,
Шапку на назе трымае. (Грыб)
Гульня “Слухай загадку – пакажы адгадку”
3 грывай, а не конь,
з рагамі, а не бык,
з барадой, а не казёл.
Гучна-гучна зароў
Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр.)
Гальчастыя рогі,
хуткія ногі,
колер поўсці – залаты.
То я, ці ведаеш ты? (Алень)
Адгадайце, хто такі
На нагах гусіных
Сярод быстрае ракі
Збудаваў плаціну. (Бабёр.)
У ваду нырае смела,
хатку ён будуе ўмела,
Пад вадой і на вадзе
будаўніцтва ён вядзе. (Бабёр.)
Ён прысмакаў з'еў нямала,
а калі харчоў не стала,
лапу смокчучы, заснуў,
ледзьве не праспаў вясну. (Мядзведзь.)
У рыжай разбойніцы
хвост, як мятла.
Ад кары ўцякла –
сляды замяла. (Ліса.)
3 ялінкі на ялінку,
з галінкі на галінку
скача агеньчык жывы...
Хто гэта? Знаеце вы? (Вавёрка.)
Мышак ловіць, ды не коцік ён,
I лісты носіць, ды не паштальён.
Каб лісе не трапіць на зубок,
У калючы скруціцца клубок. (Вожык.)
Гульня “Чытаю загадку – малюй адгадку”
Стаіць у агародзе ў зялёным халаце,
А добра прыгледзішся – лата на лаце. (Капуста)
Завітала ў хату пані
Ды ў жоўтым сарафане.
Як пачалі распранаць,
Сталі плакаць, праклінаць. (Цыбуля)
У бабулі родны брат
Ласкавейшы быццам,
А да слёз давесці рад,
Так, як і сястрыца.
Сам сабе наўме панок,
А прасцей сказаць…(часнок)
Царэўна ў няволі,
у цёмнай каморы.
А косы – на сонцы,
На вольным прасторы. (Морква)
Спелыя, яны зялёныя,
З бочкі выцягнеш – салёныя.
Любяць іх усе, аднак,
І за той, і іншы смак. (Агуркі)
Жоўты ён і паласаты
І на плот залезці ўмее.
Ён – як хатка для зярнятак,
Што жывуць у ім і спеюць. (Гарбуз)
Як яе не распранаеш,
Ды няма канца і краю.
Не хапае і цярпення,
Нібы ўся яна – з адзення. (Капуста)
З ёй не варта жартаваць –
Гэта ведаеце й самі:
Як пачнеце распранаць,
То зальецеся слязамі. (Цыбуля)
У стручкі яна хаваецца,
Назва з трох складоў складаецца:
Нота – першы і апошні.
Адгадаць павінен кожны. (Фасоля)
Стаіць у агародзе ў зялёным халаце,
А добра прыгледзішся – лата на лаце. (Капуста)
Завітала ў хату пані
Ды ў жоўтым сарафане.
Як пачалі распранаць,
Сталі плакаць, праклінаць. (Цыбуля)
У бабулі родны брат
Ласкавейшы быццам,
А да слёз давесці рад,
Так, як і сястрыца.
Сам сабе наўме панок,
А прасцей сказаць…(часнок)
Царэўна ў няволі,
у цёмнай каморы.
А косы – на сонцы,
На вольным прасторы. (Морква)
Гульня “Дапоўні загадку рыфмай”
Адкрыццё лясной кавярні
Гаспадар кавярні трус
Пасцяліў на стол ____________.
Тры вавёрачкі ў барэтках
Спрытна складваюць _______________,
Дзве бялюткія галубкі
Дружна выціраюць ____________,
Зімародак мые ____________,
А заранкі - _________________,
Мышкі адшукалі _____________,
Кіскі вылізалі _____________,
Прыляцеў з балота драч,
Малака прынёс _____________,
Хітрая ліса-сястрыца
Соль насыпала ў _______________,
Сам мядзведзь прынёс цукеркі
Ды насыпаў у _______________,
А з кішэні камізэлькі
Квасу выцягнуў ________________.
Жыхароў лясных чакаем,
ВАС САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
Алена Церашкова
Спаборніцтва “Знатакі народнай мудрасці”
Першы тур — загадкі-рыфмаванкі
Чырвонае цельца, каменнае сэрца,
Вінная на смак, а завецца як? (Вішня.)
На пруточку — буйны цвет, дробныя калючкі…
Не падлазь ка мне, малы, бо паколеш ручкі. (Ружа.)
Грыбкоў сабе насушыць, арэшкаў назбірае,
Зіма сняжком цярушыць, а ёй — бяда малая. (Вавёрка.)
3 гаспадаром сябруе, дом вартуе.
Ляжыць пад ганкам — хвост абаранкам. (Сабака.)
Ён раскажа і пакажа, як жыве планета наша.
А няма электратоку — ён без мовы і без зроку. (Тэлевізар.)
Бягу асфальтам і заўжды
Трымаюся за правады. (Тралейбус.)
Мной дзяўчынак называюць. А як толькі зацвітаю —
3 гудам рупным і вясёлым да мяне лятаюць пчолы. (Ліпа.)
На снезе пушыстым царыца стаіць,
У гронках агністых ззяе, гарыць. (Рабіна.)
I ў сто год я малады,
Маё насенне — жалуды. (Дуб.)
Маўклівая, зялёная, на ўзгорку стаіць.
Як ветрык падзьме — яно зашапаціць. (Асіна.)
Дрэва — я. I з табой мы даўно знаёмыя.
I вясной, і зімой я стаю зялёная. (Елка, сасна.)
Другі тур — загадкі-пытанні
Чаго на свеце багацей няма? (Зямлі.)
Хто ляціць без крылаў? (Вецер.)
Што без вады плавае? (Воблака.)
Што ў хаце ды не бачна? (Цяпло.)
Ці можа страус назваць сябе птушкай? (Не, бо гаварыць неўмее.)
Пад які куст заяц садзіцца, калі дождж ідзе? (Пад мокры.)
Трэці тур — загадкі-апісанні
Вучням раздаюцца карткі з прадметнымі карцінкамі. Не называючы прадмета, дзеці павінны прыдумаць апісанне, а астатнія вучні здагадацца, які прадмет намаляваны. Настаўнік можа даць узор загадкі-апісання.
Зялёная, ды не трава,
Белая, ды не снег,
Прыгожая, ды не дзяўчына. (Бяроза.)
Чацвёрты тур — беларускія народныя загадкі
Стукае, грукае, а нідзе не відаць. (Гром.)
I тонкі, і доўгі, а з травы не відаць. (Дождж.)
Прыйшла чорна маці. Усіх паклала спаці. (Ноч.)
Сіняя пасцілка увесь свет накрыла. (Неба.)
Глянеш – заплачаш, а ўсе яму рады. (Сонца.)
Ляцеў птах, на ваду – бах.
Вады не скалыхнуў, на дно патануў. (Снег.)
Падводзяцца вынікі спаборніцтва
Спіс выкарыстаных крыніц
Нашыя дзеткі. [Электронны ресурс]. – Рэжым доступу: http://dzietki.org/article/index.php?cid=235. – Дата доступу: 13.03.2019
Беларускія загадкі. [Электронны ресурс]. – Рэжым доступу: http://belzag.blogspot.com/2012/11/blog-post_18.html. – Дата доступу: 13.03.2019
Добры настаўнік. [Электронны ресурс]. – Рэжым доступу: http://dobri-nastavnik.ru/pachatkova-shkola/litaraturnae-chytanne/zajmalny-i-dydaktychny-materyyal-tema-zagadki.html. – Дата доступу: 13.03.2019
Урок
беларускай мовы
ў 2 класе
Тэма. Слова, якое абазначае, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе.
Мэта: знаёмства са словамі, якія абазначаюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе.
Задачы:
навучальная: стварыць умовы для фарміравання ўмення вылучаць і падкрэсліваць словы, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе;
развіваючая: садзейнічаць развіццю граматычнага маўлення вучняў, уменню правільна, дакладна выказваць свае думкі; узбагачэнню слоўнікавага запасу, стварыць умовы для развіцця пазнавальнага інтарэсу, назірання, увагі, памяці вучняў; пашырыць уяўленні пра выкарыстанне прыказаць у мове;
выхаваўчая: стварыць умовы для фарміравання адказных адносін да вучобы; садзейнічаць выпрацоўцы ўменняў працаваць у парах, цэнтрах (камунікатыўнае ўменне), слухаць і чуць адзін аднаго, паважаць думку таварыша, садзейнічаць развіццю і падтрымцы цікавасці да беларускай мовы, спадчыны беларускага народа..
Метапрадметныя вынікі:
Асобасныя: фарміраванне пазнавальнай цікавасці да новага навучальнага матэрыялу, уменняў перапрацоўваць атрыманую інфармацыю, знаходзіць адказы на пытанні, выкарыстоўваючы свой жыццёвы вопыт і інфармацыю, здольнасці да самаацэнкі, пашырэнню далягляду.
Рэгулятыўныя УВД: фармуляванне вучэбнай задачы ўрока, планаванне разам з настаўнікам дзейнасці па вывучэнню тэмы ўрока; самастойнае адэкватнае ацэньванне правільнасці выканання дзеяння.
Пазнавальныя УВД:. уменне шукаць, атрымліваць і выкарыстоўваць інфармацыю; усведамленне пазнавальнай задачы; выкананне лагічных дзеянняў з моўным матэрыялам; правядзенне аналізу, сінтэзу; уменне даказваць, рабіць вывады.
Камунікатыўныя УВД: уменне афармляць сваю думку ў вуснай прамове, выказваць свой пункт гледжання, пісьменна фармуляваць выказванне; супрацоўнічаць з іншымі, дамаўляцца і прыходзіць да агульнага рашэння ў сумеснай дзейнасці (у час работы ў цэнтрах).
Асобасныя:
- усведамленне неабходнасці новых ведаў для вучня; уменне выказваць сваё меркаванне; прымяняць веды ў жыццёвых сітуацыях; праяўленне цікавасці да вывучэння вуснай народнай творчасці.
Прадметныя:
- уменне вылучаць і падкрэсліваць словы, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе, абапіраючыся на сэнс сказа.
Тып урока: камбінаваны.
Праект: Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына.
Выкарыстоўваемыя тэхналогіі: адукацыйная мадэль “Крок за крокам”, здароўезберагальная, ІКТ.
Клас: 2
Абсталяванне: Паўлоўскі, І.І., Леўкіна, Л.Ф. Беларуская мова: падручнік для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. У 2 ч. Ч 2. / І.І. Паўлоўскі, Л.Ф. Леўкіна. – Мінск:Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016, карткі для работы ў цэнтрах.
Ход урока
1. Арганізацыйна-матывацыйны этап (Мабілізуючы этап)
Задача: забяспечыць псіхалагічную гатоўнасць класа да ўрока, арганізаваць увагу навучэнцаў, падрыхтаваць да работы.
Прагназуемы вынік: мабілізацыйны пачатак урока будзе спрыяць канцэнтрацыі ўвагі навучэнцаў і нацэліць іх на з’яднанасць і ўзаемападтрымку.
Прыёмы і метады: славесныя, гульнявы.
Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Празвінеў ужо званок, Пачынаецца ўрок. Адзін да аднога павярніцеся, І шчыра ўсміхніцеся. Настройвае навучэнцаў на ўрок. Спадзяюся, што наш урок будзе для вас карысным, цікавым і пазнавальным. Як заўсёды вас чакаюць заданні, з якімі, я ўпэўнена, вы паспяхова справіцеся. Мы з вамі працуем над праектам “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”, таму за кожнае правільна выкананае заданне вы будзеце атрымліваць у падарунак прыказку ад нашага госця. А хто ён, вам патрэбна здагадацца. Слайд 1 (Гучыць песня Дзеда-Барадзеда) Слайд 2 | Слухаюць настаўніка
Дзеці слухаюць настаўніка, адказваюць на пытанні настаўніка |
2. Этап праверкі дамашняга задання
Задача: арганізаваць праверку дамашняга задання па тэме “Апавядальныя, пытальныя і клічныя сказы”.
Прагназуемы вынік: актуалізацыя апорных ведаў і ўменняў, праверка дамашняга задання, фарміраванне самакантролю, самаацэнкі, узаемакантролю і ўзаемаацэнкі.
Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная, індывідуальная.
Прыёмы і метады: славесныя, франтальны і індывідуальны апрос, работа з тэкстам.
Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях, ацэньваць сваю працу і працу аднакласнікаў.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Актуалізуе веды па тэме “Апавядальныя, пытальныя і клічныя сказы». Д/з Пр. 60 - Якое заданне вы выконвалі дома? - Назавіце знак прыпынку, які ставіцца ў канцы сказа, які змяшчае пытанне. - Прачытайце сказы, у якіх заключаны пытанні. - Які знак прыпынку ставіцца ў канцы сказа, які змяшчае паведамленне? - Прачытайце сказ, у канцы якога стаіць кропка. - Калі у канцы сказа ставіцца клічнік? - Прачытайце сказ, у канцы якога стаіць клічнік. Ацаніце сваю работу. А наш госць дорыць вам у падарунак прыказку. Вы ведаеце што такое прыказка? (Прыказка – трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам) Але вось гора: словы ў ёй пераблыталіся. Давайце “збяром” прыказку. ПРЫКАЗКА: Без цярпення няма вучэння. - Чаму яна нас вучыць? Гэта прыказка сёння будзе дэвізам нашага ўрока. | Франтальная работа.
Адказваюць на пытанні, выконваюць заданне настаўніка.
Ацэньваюць сваю работу. |
3. Этап чыстапісання
Задача: арганізаваць працу па ўдасканаленні каліграфічных навыкаў.
Прагназуемы вынік: замацаванне навыкаў дакладнага напісання літар, спосабаў іх злучэння пры напісанні слоў.
Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная, індывідуальная.
Прыёмы і метады: славесныя, франтальны і індывідуальны апрос, работа з тэкстам.
Фарміруемыя пазнавальныя УВД: усведамленне пазнавальнай задачы; уменне даказваць, рабіць высновы.уменне .
Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць лагічны ланцуг разважанняў, маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях.
На дошцы запісана заданне для чыстапісання Дз дз Дзе дзя дзь ..ед Бара..ед ..я..ка Прыказка ад Дзеда Барадзеда: Навука ў лес не вя..е, а з лесу выво..іць. Пытанні: - Якую літару мы пісалі? Ахарактарызуйце злучэнні з ёю.(Адказы дзяцей) - Прачытайце, калі ласка, прыказку. (Дзеці чытаюць) Ці ёсць у напісанні слоў “небяспечныя месцы”. (Адказы дзяцей: ) -Скажыце, пра каго або пра што гаворыцца ў прыказцы. Выразнае чытанне прыказкі |
Адказваюць на пытанні. Запісваюць прыказку
Чытаюць выразна прыказку з рознай інтанацыяй
|
4. Прагназаванне тэмы і мэты ўрока
Задача: падвесці вучняў да фармуліроўкі тэмы і асноўных задач урока.
Прагназуемы вынік: гатоўнасць вучняў да актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці на аснове апорных ведаў, мэтанакіраванасць ў працы.
Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.
Прыёмы і метады: слоўны, наглядны, часткова пошукавы.
Фарміруемыя рэгулятыўныя УВД: вызначэнне і фармуляванне мэты дзейнасці на ўроку, прагназаванне дзейнасці па вывучэнні тэмы ўрока.
Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць лагічны ланцуг разважанняў, маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Падвядзенне вучняў да тэмы ўрока (з этапа чыстапісання). Тэма нашага ўрока: Слова, якое абазначае, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе. - Чаму мы павінны навучыцца ў час нашага ўрока?
Настаўнік знаёміць з задачамі ўрока. Павінны навучыцца вылучаць словы, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і падкрэсліваць іх. |
Слухаюць.
Адказваюць на пытанне, Прагназуюць сваю дзейнасць на ўрок.
|
5. Этап засваення новых ведаў і спосабаў дзеянняў
Задачы: арганізаваць мэтанакіраваную пазнавальную дзейнасць вучняў па засваенню новых ведаў, стварыць сітуацыю ўзаемадзеяння.
Прагназуемы вынік: засваенне новых ведаў і спосабаў дзеянняў, фарміраванне самакантролю і самаацэнкі.
Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная, парная.
Прыёмы і метады: слоўны, наглядны, часткова пошукавы.
Фарміруемыя пазнавальныя УВД: кантроль, ацэнованне, карэкцыя, уменне даказваць, рабіць вывады.
Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць лагічны ланцуг разважанняў, маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях.
Асобасныя: здольнасць да арганізацыі сваёй дзейнасці і да пераадолення цяжкасцяў, мэтанакіраванасць і настойлівасць у дасягненні мэты.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Падручнік ст. 38 Пр. 55. Скласці сказы па малюнках. (Дзеці танцуюць. Дзяўчынка спявае) - Пра што гаворыцца ў кожным сказе?
Знаёмства з правілам(!) - Якое слова падкрэсліваецца адной лініяй? Пр. 56. Прачытаць. Назваць, пра каго або пра што гаворыцца ў кожным сказе. Наступіла зіма. Дзеці ідуць гуляць у парк. Яша ўзяў санкі. Сябры катаюцца з горкі. Заданне: спісаць сказы. Падкрэсліць словы, якія абазначаюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказах. Заданне выконваецца на дошцы (1 – 3 сказы). Апошні сказ (4 сказ) вучні запісваюць самастойна.
Пасля выкананя задання праводзіцца самаправерка і ўзаемаправерка. Прыказка: Дзед Барадзед нам дорыць прыказку. Але ў ёй ёсць толькі пачатак. Нам патрэбна выбраць яе працяг. Без вучэння няма (умення, добрага настрою, адзнакі) - Прачытайце прыказку. Адкажыце: пра каго або пра што гаворыцца ў ёй? Чаму нас вучыць дадзеная прыказка? |
Разглядваюць малюнкі, складаюць сказы, адказваюць на пытанне.
Чытаюць правіла Адказваюць на пытанне
Чытаюць сказы. Адказваюць на пытанне.
Запісваюць сказы, падкрэсліваюць словы, якія абазначаюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказах Ажыццяўляюць самаправерку і ўзаемаправерку.
Падбіраюць працяг да прыказкі.
Адказваюць на пытанні. |
6. Фізкультхвілінка
Задача: стварыць умовы для павышэння разумовай і мышачнай актыўнасці вучняў.
Прагназуемы вынік: фізкультхвілінка будзе спрыяць павышэнню эмацыйнага настрою, створаныя ўмовы для адпачынку і аднаўлення будуць спрыяць павышэнню працаздольнасці вучняў.
Формы арганізацыі дзейнасці: калектыўная.
Прыёмы і метады: гульнявы, “Рабі так, як я”
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Сёння апошні калянарны зімовы дзень. Заўтра пачынаецца вясна. Таму наша фізкультхвілінка звязана з гэтай наступаючай парой года. Арганізуе правядзенне музычнай фізкультхвілінкі пад мелодыю да телеперадачы “У свеце жывёл” Слайды 3-12 | Выконваюць дынамічныя рухі пад музыку
|
7. Этап першаснай праверкі панімання вывучанага
Задачы: стварыць умовы для арганізацыі сумеснай дзейнасці вучняў па замацаванню вывучанай тэмы.
Прагназуемы вынік: выкарыстанне наяўных ведаў для умення вызначаць і падкрэсліваць словы, якія абазначаюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказах, для выканання заданняў у парах.
Прыёмы і метады: наглядныя, практычныя, славесныя, ілюстрацыйныя, метады кантролю.
Формы арганізацыі дзейнасці: індывідуальная, парная, работа ў цэнтрах.
Фарміруемыя УУД:
асобасныя: здольнасць да арганізацыі сваёй дзейнасці і да пераадолення цяжкасцяў, мэтанакіраванасць і настойлівасць у дасягненні мэты;
пазнавальныя: агульнавучэбныя - уменне структураваць веды, выбар найбольш эфектыўных спосабаў выканання задання, уменне свядома і адвольна будаваць маўленчае выказванне, рэфлексія спосабаў і ўмоў дзеяння.
рэгулятыўныя: кантроль, ацэнка, карэкцыя;
камунікатыўныя: прымаць удзел у працы ў парах; сачыць за дзеяннямі іншых удзельнікаў вучэбнай дзейнасці.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Пр 57. (вусна) Работа ў парах Замест кропак уставіць словы, якія абазначаюць, пра каго (пра што) гаворыцца ў сказах. (Хто ?) … пайшлі на экскурсію. Ярка свяціла (што ?) … . (Што ?) … зацягнулі неба. (Хто ?) заспяшаліся дамоў. Словы для даведкі: сябры, хмары, сонейка, дзеці. Праводзіцца праверка задання. Пр. 58. Скласці са слоў сказы і запісаць. Сонца, хмарку, за, зайшло. Лёгкія, па, небе, плывуць, воблачкі. Падкрэсліць словы, якія абазначаюць, пра каго (пра што) гаворыцца ў сказах. Пасля выканання задання праводзіцца самаправерка і ўзаемаправерка. Прыказка ад Дзеда Барадзеда Дружная праца - крыніца багацця. … праца – крыніца багацця. - Як вы думаеце, якое слова прапушчана? Які сэнс мае дадзеная прыказка? Чаму яна нас вучыць? Знайдзіце слова, якое абазначае пра каго (пра што) гаворыцца ў прыказцы. |
Выконваюць прапанаванае заданне ў парах.
Складаюць сказы, запісваюць іх,
Падкрэсліваюць адной лініяй словы, якія абазначаюць, пра каго (пра што) гаворыцца ў сказах. Ажыццяўляюць самаправерку і ўзаемаправерку.
Адказваюць на пытанні |
8. Этап інфармавання аб дамашнім заданні
Задачы: праінфармаваць навучэнцаў аб выкананні дамашняга задання, вызначыць ступень цяжкасці навучэнцаў.
Прагназуемы вынік: самастойнае выкананне дамашняга задання.
Прыёмы і метады: метад каменціравання.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Прапануе пазнаёміцца з заданнем для дамашняй работы. Пр. 60 Спісаць сказы, устаўляючы прапушчаныя літары. У кожным сказе падкрэсліць слова, якое адказвае на пытанне хто? або што? Вызначае ступень цяжкасці навучэнцаў. Пры неабходнасці кансульціруе іх. | Знаёмяцца з заданнямі, прапанаванымі для выканання дома.
Вызначаюць ступень складанасці выканання заданняў. |
9. Этап прымянення ведаў і спосабаў дзеянняў
Задачы: стварыць умовы для арганізацыі сумеснай дзейнасці вучняў па замацаванню вывучанай тэмы.
Прагназуемы вынік: выкарыстанне наяўных ведаў для умення вызначаць і падкрэсліваць словы, якія абазначаюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказах, для выканання заданняў у цэнтрах.
Прыёмы і метады: наглядныя, практычныя, славесныя, ілюстрацыйныя, метады кантролю.
Формы арганізацыі дзейнасці: работа ў цэнтрах.
Фарміруемыя УУД:
асобасныя: здольнасць да арганізацыі сваёй дзейнасці і да пераадолення цяжкасцяў, мэтанакіраванасць і настойлівасць у дасягненні мэты;
пазнавальныя: агульнавучэбныя - уменне структураваць веды, выбар найбольш эфектыўных спосабаў выканання задання, уменне свядома і адвольна будаваць маўленчае выказванне, рэфлексія спосабаў і ўмоў дзеяння.
рэгулятыўныя: кантроль, ацэнка, карэкцыя;
камунікатыўныя: прымаць удзел у працы ў цэнтрах; сачыць за дзеяннямі іншых удзельнікаў вучэбнай дзейнасці.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Арганізуе работу ў цэнтрах. Нагадвае правілы работы ў цэнтрах
Цэнтр “Наша спадчына” Заданне: 1. Выкарыстоўваючы малюнкі і словы для выкарыстання, скласці прыказкі. 2. У кожным сказе падкрэсліць слова, якое адказвае на пытанне хто? або што? 3. На якую тэму дадзеныя прыказкі? Свая хатка – родная матка, а чужая – мачыха. Малюнкі для выкарыстання:
Словы для выкарыстання: свая, родная, мачыха, чужая. … … - … … , а … - … . Родная зямелька – як зморанаму пасцелька. М
Словы для выкарыстання: родная, зморанаму. … … - як … … . Цэнтр “Народная мудрасць” Заданні: 1. Выкарыстоўваючы словы для даведкі, узнавіце прыказкі. Словы для даведкі: брат, дзіця, слова. 2. У кожным сказе падкрэсліць слова, якое адказвае на пытанне хто? або што? 3. На якую тэму дадзеныя прыказкі? Бацькоўскае … дарэмна не гаворыцца. Старэйшы … як другi бацька. … , не ўпаўшы, не вырасце. Прэзентацыя работы цэнтраў Прыказка: Адзін і ў кашы няспорны. - Які сэнс мае дадзеная прыказка? Чаму яна нас вучыць? | Выбіраюць цэнтры актыўнасці для работы
Працуюць у цэнтрах актыўнасці |
10. Этап падвядзення вынікаў урока
Задача: устанавіць усвядомленасць засваення новага матэрыялу.
Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.
Прыёмы і метады: тлумачальна-ілюстрацыйны метад, прыём ўдзелу, славесны.
Прагназуемы вынік: адэкватнасць самаацэнкі навучэнца ацэнцы настаўніка, жаданне выказваць думкі.
Фарміруемыя пазнавальныя УВД: уменне рабіць вывады аб выніках сумеснай работы класа і настаўніка, вызначаць поспехі і цяжкасці.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Падводзіць вынік урока, прапануе навучэнцам пытанні.
- Назавіце тэму ўрока. - Ці дасягнута мэта ўрока?
Падводзіць вынік урока.
| Адказваюць на пытанні Навучэнцы прагаворваюць мэту ўрока, дасягнута яна ці не. |
11. Рэфлексіўны самааналіз урока навучэнцамі
Задачы для настаўніка: садзейнічаць фарміраванню рэфлексіі.
Прагназуемы вынік: адкрытасць вучняў у асэнсаванні сваіх дзеянняў, абагульненне вынікаў дзейнасці на ўроку.
Прыёмы і метады: "Ацані сябе".
Фарміруемыя пазнаваўчыя УВД: уменне аналізаваць сваю дзейнасць на ўроку.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Стымулюе навучэнцаў ацаніць сваю дзейнасць на ўроку, падводзіць іх да разважання, выкарыстоўваючы прыём "Ацані сябе". Вы бачыце, што у розных месцах класа прымацаваны прыказкі. Калі вы лічыце, што сёння на ўроку працавалі вельмі добра, то падыйдзіце да прыказкі “З кнігай павядзешся-розуму набярэшся”. Калі вы лічыце, што на ўроку працавалі добра, але можаце гэта рабіць лепш, до падыдзіце да прыказкі “Хто працуе, таму і шанцуе”. А калі вы лічыце, што сёння ленаваліся на ўроку і не паказалі ўсе свае здольнасці, то падыдзіце да прыказкі “Стук, грук, абы з рук”. - Зараз я прапаную ўсім, хто з добрым настроем заканчае ўрок, падысці да дошкі і разам з Дзедам Барадзедам праспяваць яго песеньку. На гэтым наш урок закончаны. Дзякуй за работу! | Аналізуюць сваю дзейнасць на ўроку. |
Урок па прадмеце
“Чалавек і свет”
у 2 класе
Тэма. Значэнне свойскіх і дзікіх жывёл у жыцці чалавека.
Мэта: пашырэнне ведаў вучняў аб свойскіх і дзіках жывёлах, іх значэнні ў жыцці чалавека.
Задачы:
навучальная: пазнаёміць навучэнцаў з некаторымі відамі хатніх і дзікіх жывёл (пашырэнне паняццяў); са значэннем хатніх і дзікіх жывёл у жыцці чалавека; фарміраваць ўяўленне пра падабенства і адрозненне хатніх і дзікіх жывёл;
развіваючая: садзейнічаць развіццю уменню правільна, дакладна выказваць свае думкі; узбагачэнню слоўнікавага запасу, стварыць умовы для развіцця пазнавальнага інтарэсу, назірання, увагі, памяці вучняў; пашырыць уяўленні пра выкарыстанне прыказаць у мове;
выхаваўчая: стварыць умовы для фарміравання адказных адносін да вучобы; садзейнічаць выпрацоўцы ўменняў працаваць у парах, слухаць і чуць адзін аднаго, паважаць думку таварыша, садзейнічаць развіццю і падтрымцы цікавасці да спадчыны беларускага народа..
Метапрадметныя вынікі:
Асобасныя: фарміраванне пазнавальнай цікавасці да новага навучальнага матэрыялу, уменняў перапрацоўваць атрыманую інфармацыю, знаходзіць адказы на пытанні, выкарыстоўваючы свой жыццёвы вопыт і інфармацыю, здольнасці да самаацэнкі, пашырэнню далягляду.
Рэгулятыўныя УВД: фармуляванне вучэбнай задачы ўрока, планаванне разам з настаўнікам дзейнасці па вывучэнню тэмы ўрока; самастойнае адэкватнае ацэньванне правільнасці выканання дзеяння.
Пазнавальныя УВД:. уменне шукаць, атрымліваць і выкарыстоўваць інфармацыю; усведамленне пазнавальнай задачы; выкананне лагічных дзеянняў з моўным матэрыялам; правядзенне аналізу, сінтэзу; уменне даказваць, рабіць вывады.
Камунікатыўныя УВД: уменне афармляць сваю думку ў вуснай прамове, выказваць свой пункт гледжання, пісьменна фармуляваць выказванне; супрацоўнічаць з іншымі, дамаўляцца і прыходзіць да агульнага рашэння ў сумеснай дзейнасці.
Асобасныя:
- усведамленне неабходнасці новых ведаў для вучня; уменне выказваць сваё меркаванне; прымяняць веды ў жыццёвых сітуацыях; праяўленне цікавасці да вывучэння вуснай народнай творчасці.
Прадметныя:
- уменне называць прыкметы, якія адрозніваюць хатніх жывёл ад дзікіх, выдзяляць характэрныя для жывёл прыкметы, вызначаць характар узаемаадносін чалавека і прыроды, называць прадстаўнікоў жывёльнага свету.
Тып урока: камбінаваны.
Праект: Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына.
Выкарыстоўваемыя тэхналогіі: здароўезберагальная, тэхналогія калектыўнага супрацоўніцтва.
Клас: 2
Абсталяванне: Трафімава, Г. У., Трафімаў, С.А.Чалавек і свет:вучэбны апаможнік для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. / Г. У Трафімава, С.А Трафімаў. – Мінск:Адукацыя і выхаванне, 2017, карткі для работы ў цэнтрах.
Ход урока
1. Арганізацыйна-матывацыйны этап (Мабілізуючы этап)
Задача: забяспечыць псіхалагічную гатоўнасць класа да ўрока, арганізаваць увагу навучэнцаў, падрыхтаваць да работы.
Прагназуемы вынік: мабілізацыйны пачатак урока будзе спрыяць канцэнтрацыі ўвагі навучэнцаў і нацэліць іх на з’яднанасць і ўзаемападтрымку.
Прыёмы і метады: славесныя, гульнявы.
Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Зноў для нас звініць званок- Запрашае на ўрок. Вы за парты ціха селі, На мяне ўсе паглядзелі. Які настрой у вас? (Вясёлы) А да ўрока ўсе гатовы? -Зараз праверым! - Вы гатовыя, вочкі? (Пагладжваць павекі вачэй) -Так! (Глядзяць у «бінокль») - Вы гатовыя, вушкі? - Так! (Прыкладвалі далоні да вушэй, пагладжваючы іх) -Вы гатовыя, ручкі? -Так! (Пляскаюць у далоні) -Вы гатовыя, ножкі? -Так! (Пагладжваць ногі, прытупвалі) -А вы гатовыя? -Так! (Разводзяць рукі ў бакі і абдымаюць сябе) Настройвае навучэнцаў на ўрок. Наш урок будзе сёння карысным, цікавым, пазнавальным. Як заўсёды вас чакаюць заданні, з якімі, я ўпэўнена, вы паспяхова справіцеся. |
Алказваюць на пытанні і выконваюць адпаведныя рухі.
|
2. Этап праверкі дамашняга задання.
Задача: арганізаваць праверку дамашняга заданнявора, уменні адказваць на пытанні па прачытанаму.
Прагназуемы вынік: актуалізацыя апорных ведаў і ўменняў, праверка дамашняга задання, фарміраванне самакантролю, самаацэнкі, узаемакантролю і ўзаемаацэнкі.
Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная, індывідуальная.
Прыёмы і метады: славесныя, франтальны і індывідуальны апрос, работа з тэкстам.
Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях, ацэньваць сваю працу і працу аднакласнікаў.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Актуалізуе веды па тэме “Млекакормячыя (звяры)” ст. 96 – 100 Пытанні: Як адрозніць звяроў ад іншых жывёл? Якіх раслінаедных звяроў вы ведаеце? Чым яны харчуюцца? Чым драпежныя звяры адрозніваюцца ад усяядных? Якіх звяроў нашага краю адносяць да драпежных, а якія – да ўсёедных? Якое вялікае млекакормячае з’яўляецца нацыянальным сімвалам Беларусі? Арганізуе сама- і ўзаемаацэнку.
| Франтальная работа. Адказваюць на пытанні.
Ацэньваюць сваю работу і работу аднакласнікаў. |
3. Прагназаванне тэмы і мэты ўрока
Задача: падвесці вучняў да фармуліроўкі тэмы і асноўных задач урока.
Прагназуемы вынік: гатоўнасць вучняў да актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці на аснове апорных ведаў, мэтанакіраванасць ў працы.
Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.
Прыёмы і метады: слоўны, наглядны, часткова пошукавы.
Фарміруемыя рэгулятыўныя УВД: вызначэнне і фармуляванне мэты дзейнасці на ўроку, прагназаванне дзейнасці па вывучэнні тэмы ўрока.
Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць лагічны ланцуг разважанняў, маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Падвядзенне вучняў да тэмы ўрока. Работа ў парах: 1) скласці загадкі; 2) адгадаць атрыманыя загадкі; 3 грывай, а не конь, з рагамі, а не бык, з барадой, а не казёл. Гучна-гучна зароў Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр.)
хуткія ногі, колер поўсці – залаты. То я, ці ведаеш ты? (Алень)
З людзьмі сябруе, Хату вартуе, Жыве пад ганкам, Хвост абаранкам (Сабака)
Калматы, вусаты, Есці пачынае, Песенькі спявае. (Кот)
3) ахарактарызаваць атрыманых жывёл. (Адгадкі:Зубр, алень кот, сабака ) - Можа хто здагадаўся над якой тэмай мы будзем працаваць у час нашага ўрока? Тэма ўрока: Значэнне свойскіх і дзікіх жывёл у жыцці чалавека. - Скажыце, чаму мы павінны навучыцца да заканчэння ўрока? -Чаму жывёл называюць "свойскімі"? - Чым яны адрозніваюцца ад жывёл, якія жывуць у лесе? (Людзі кормяць іх, рыхтуюць камбікорм, косяць і сушаць траву, пасуць ў загонах. Будуюць ім жытла: для парасятаў - свінафермы, для коней - конеферма, для кароў - комплексы буйной рагатай жывёлы, дзе працуюць аператары машыннага даення. Ветэрынары клапоцяцца пра нашчадства, робяць прышчэпкі, лечаць гадаванцаў.) Выснова: хатніх жывёл ўтрымліваюць людзі - кормяць, даглядаюць, аказваюць медыцынскую дапамогу, будуюць ім жылля, клапоцяцца пра нашчадства. - Якую карысць свойскія жывёлы прыносяць чалавеку? - Прачытайце, калі ласка, матэрыял вучэбнага дапаможніка на ст.101. і адкажыце на пытанні.
|
Слухаюць.
Разглядаюць партрэт.
Прагназуюць сваю дзейнасць на ўрок.
Адказваюць на пытанні.
Адказваюць на пытанні. Чытаюць прапанаваны матэрыял, адказваюць на пытанні. |
4. Этап засваення новых ведаў і спосабаў дзеянняў
Задачы: арганізаваць мэтанакіраваную пазнавальную дзейнасць вучняў па засваенню новых ведаў, стварыць сітуацыю ўзаемадзеяння.
Прагназуемы вынік: засваенне новых ведаў і спосабаў дзеянняў, фарміраванне самакантролю і самаацэнкі.
Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная, парная.
Прыёмы і метады: слоўны, наглядны, часткова пошукавы.
Фарміруемыя пазнавальныя УВД: кантроль, ацэнованне, карэкцыя, уменне даказваць, рабіць вывады.
Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць лагічны ланцуг разважанняў, маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях.
Асобасныя: здольнасць да арганізацыі сваёй дзейнасці і да пераадолення цяжкасцяў, мэтанакіраванасць і настойлівасць у дасягненні мэты.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
-Чаму жывёл называюць "свойскімі"? - Чым яны адрозніваюцца ад жывёл, якія жывуць у лесе? (Людзі кормяць іх, рыхтуюць камбікорм, косяць і сушаць траву, пасуць ў загонах. Будуюць ім жытла: для парасятаў - свінафермы, для коней - конеферма, для кароў - комплексы буйной рагатай жывёлы, дзе працуюць аператары машыннага даення. Ветэрынары клапоцяцца пра нашчадства, робяць прышчэпкі, лечаць гадаванцаў.) Выснова: хатніх жывёл ўтрымліваюць людзі - кормяць, даглядаюць, аказваюць медыцынскую дапамогу, будуюць ім жылля, клапоцяцца пра нашчадства. - Якую карысць свойскія жывёлы прыносяць чалавеку? - Прачытайце, калі ласка, матэрыял вучэбнага дапаможніка на ст.101. і адкажыце на пытанні.
| Адказваюць на пытанні.
Чытаюць прапанаваны матэрыял, адказваюць на пытанні. |
5. Фізкультхвілінка
Задача: стварыць умовы для павышэння разумовай і мышачнай актыўнасці вучняў.
Прагназуемы вынік: фізкультхвілінка будзе спрыяць павышэнню эмацыйнага настрою, створаныя ўмовы для адпачынку і аднаўлення будуць спрыяць павышэнню працаздольнасці вучняў.
Формы арганізацыі дзейнасці: калектыўная.
Прыёмы і метады: гульнявы, “Рабі так, як я”
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Арганізуе правядзенне музычнай фізкультхвілінкі. | Выконваюць дынамічныя рухі пад музыку. |
6. Этап засваення новых ведаў і спосабаў дзеянняў
Задачы: арганізаваць мэтанакіраваную пазнавальную дзейнасць вучняў па засваенню новых ведаў, стварыць сітуацыю ўзаемадзеяння.
Прагназуемы вынік: засваенне новых ведаў і спосабаў дзеянняў, фарміраванне самакантролю і самаацэнкі.
Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная, парная.
Прыёмы і метады: слоўны, наглядны, часткова пошукавы.
Фарміруемыя пазнавальныя УВД: кантроль, ацэнованне, карэкцыя, уменне даказваць, рабіць вывады.
Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць лагічны ланцуг разважанняў, маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях.
Асобасныя: здольнасць да арганізацыі сваёй дзейнасці і да пераадолення цяжкасцяў, мэтанакіраванасць і настойлівасць у дасягненні мэты.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
- Хто клапоціцца пра дзікіх жывёл? Чым жыццё дзікіх жывёл адрозніваецца ад жыцця хатніх жывёл? (Дзікія жывёлы жывуць у лясах, палях, на лугах, жывуць самастойна ў прыродзе: здабываюць сабе ежу, будуюць сабе жыллё, даглядаюць за сваім патомствам.) - Прачытайце, калі ласка, матэрыял вучэбнага дапаможніка на ст.102- 103 і адкажыце на пытанні. - Якую карысць прыносяць дзікія жывёлы? - Ці заўсёды жывёлы прыносяць карысць? | Адказваюць на пытанні.
Чытаюць прапанаваны матэрыял, адказваюць на пытанні. |
7. Этап першаснай праверкі панімання вывучанага
Задачы: стварыць умовы для арганізацыі сумеснай дзейнасці вучняў па замацаванню вывучанай тэмы.
Прагназуемы вынік: выкарыстанне наяўных ведаў для умення вызначаць і падкрэсліваць словы, якія абазначаюць, пра каго або пра што гаворыцца ў сказах, для выканання заданняў у парах.
Прыёмы і метады: наглядныя, практычныя, славесныя, ілюстрацыйныя, метады кантролю.
Формы арганізацыі дзейнасці: індывідуальная, парная.
Фарміруемыя УУД:
асобасныя: здольнасць да арганізацыі сваёй дзейнасці і да пераадолення цяжкасцяў, мэтанакіраванасць і настойлівасць у дасягненні мэты;
пазнавальныя: агульнавучэбныя - уменне структураваць веды, выбар найбольш эфектыўных спосабаў выканання задання, уменне свядома і адвольна будаваць маўленчае выказванне, рэфлексія спосабаў і ўмоў дзеяння.
рэгулятыўныя: кантроль, ацэнка, карэкцыя;
камунікатыўныя: прымаць удзел у працы ў парах; сачыць за дзеяннямі іншых удзельнікаў вучэбнай дзейнасці.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
- Паглядзіце мультымедыйную прэзентацыю “Што чалавек падгледзеў у жывёл”, а пасля запоўніце табліцу. Устанавіце сувязь паміж: Кіт, дэльфін – (карабель) Жужальца насякомых, муха – (самалёты) Жаба – (сканер) Змяя – (медыцына) Павук – (мост) Пінгвін – (снегаход) Браняносец – (танк) Пасля выканання задання праводзіцца самаправерка і ўзаемаправерка. |
Выконваюць прапанаванае заданне ў парах.
Ажыццяўляюць самаправерку і ўзаемаправерку.
|
8. Этап інфармавання аб дамашнім заданні
Задачы: праінфармаваць навучэнцаў аб выкананні дамашняга задання, вызначыць ступень цяжкасці навучэнцаў.
Прагназуемы вынік: самастойнае выкананне дамашняга задання.
Прыёмы і метады: метад каменціравання.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Прапануе пазнаёміцца з заданнем для дамашняй работы. Вызначае ступень цяжкасці навучэнцаў. Пры неабходнасці кансульціруе іх. | Знаёмяцца з заданнямі, прапанаванымі для выканання дома.
Вызначаюць ступень складанасці выканання заданняў. |
9. Этап падвядзення вынікаў урока
Задача: устанавіць усвядомленасць засваення новага матэрыялу.
Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.
Прыёмы і метады: тлумачальна-ілюстрацыйны метад, прыём ўдзелу, славесны.
Прагназуемы вынік: адэкватнасць самаацэнкі навучэнца ацэнцы настаўніка, жаданне выказваць думкі.
Фарміруемыя пазнавальныя УВД: уменне рабіць вывады аб выніках сумеснай работы класа і настаўніка, вызначаць поспехі і цяжкасці.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Падводзіць вынік урока, прапануе навучэнцам пытанні.
- Назавіце тэму ўрока. - Ці дасягнута мэта ўрока?
Падводзіць вынік урока.
| Адказваюць на пытанні Навучэнцы прагаворваюць мэту ўрока, дасягнута яна ці не. |
10. Рэфлексіўны самааналіз урока навучэнцамі
Задачы для настаўніка: садзейнічаць фарміраванню рэфлексіі.
Прагназуемы вынік: адкрытасць вучняў у асэнсаванні сваіх дзеянняў, абагульненне вынікаў дзейнасці на ўроку.
Прыёмы і метады: "Свабодны мікрафон".
Фарміруемыя пазнаваўчыя УВД: уменне аналізаваць сваю дзейнасць на ўроку.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць навучэнцаў |
Стымулюе навучэнцаў ацаніць сваю дзейнасць на ўроку, падводзіць іх да разважання, выкарыстоўваючы прыём "Свабодны мікрафон". На гэтым наш урок закончаны. Дзякуй за работу! | Аналізуюць сваю дзейнасць на ўроку. |
Выхаваўчае мерапрыемства
“Першыя прыступкі да мудрасці”
Тэма: Першыя прыступкі да мудрасці.
Мэта: фарміраванне ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцяў, традыцый, творчай і сацыяльнай самарэалізацыі кожнага вучня.
Задачы: садзейнічаць выхаванню любові да мастацкага слова,; развіваць цікавасць да вывучэння роднай мовы.
Абсталяванне: мультымедыйны праектар, мультымедыйная прэзентацыя.
Мерапрыемства падрыхтавана для навучэнцаў 1 – 4 класаў.
Ход мерапрыемства
- Прывітанне, сябры! Добрага дня ўсім! Сёння мы запрашаем вас на свята роднай мовы, якое называецца «Першыя прыступкі да мудрасці».
– Наша мова ззяе самацветамі, лаканічнымі іскрынкамі ўсіх колераў і адценняў – прыказкамі, прымаўкамі, загадкамі. Яны дапамагаюць чалавеку з найбольшай выразнасцю выказваць свае думкі, перакананні, надаюць маўленню маляўнічасць і вобразнасць.
У шматлікіх беларускіх прыказках і прымаўках гаворыцца пра гасціннасць і хлебасольства. Ды гэта і зразумела. Беларусь здаўна вядомая сваей дабрынёю, шчодрасцю. Госць для беларуса заўсёды з’яўляўся асобай важнай... (Добраму госцю вароты самі расчыняюцца. Прыглядай гасцей, каб хадзілі часцей.)
Гаспадары да сваіх гасцей звярталіся з такімі словамі... (Прысядзь: госцем будзеш. Сядзь у нас – госцем будзеш. Чым багаты, тым ірады.)
Нашым суседзям здаўна вядома шчодрая беларуская душа... (Госця вясною частуюць мядком, а ўвосень – малачком. Хлеб на стале, рукі свае, адрэж ды еш.)
Існуюць прыказкі і прымаўкі, звязаныя з правіламі паводзін гасцей... (Госць першы дзень – золата, другі – серабро, а трэці – медзь, хоць і дадому едзь. Госць гаспадару не ўказчык. Па абедзе госць едзе. Добры той госць, які гасцюе нядоўга. У гасцях еш хоць расперажыся, але ў кішэню не хавай. У гасцінах за яду астатні прымайся, а першы пераставай.)
Госці, збіраючыся дахаты, развітваючыся з гаспадарамі, гавораць... (Пара гасцям і меру ведаць.) Кожны чалавек ведае, што... (У гасцях добра, а дома лепей.)
У беларускага народа шмат прыказак і прымавак, у якіх гаворыцца пра сяброўства, сяброўскую дапамогу. Здаўна кажуць... (Не май сто рублёў – май сто сяброў. Друг даражэйшы за грошы.)
Кепска чалавеку без сябра, і нездарма складзены прыказкі... (Лепш адзін прыяцель, як дзесяць ворагаў. Хто ў бядзе не быў той сапраўдных прыяцеляў не знае.)
Існуюць народныя выслоўі і пра сяброўскую дапамогу... (Адзін у полі не воін. Адзін за ўсіх, усе за аднаго. I службу служы, і сябру дапамажы.)
Прыказкі раяць, як сябра выбіраць... (З якім спазнаешся, такім станешся. Той не можа быць другам, хто ў бядзе абыдзе кругам. Прыяцеля пазнаеш у няшчасці.)
Сяброўствам трэба даражыць – раяць прыказкі... (Стары друг лепей за новых двух. Сябрамі не кідаюцца. Новых сяброў набывай, а старых не забывай.)
Выконваецца заданне “Рассыпаныя прыказкі”.
“Рассыпаныя” прыказкі запісаны на картках. Словы неабходна размясціць у патрэбным парадку, а затым зачытаць. Першай дае адказ тая каманда, якая хутчэй справілася з заданнем. Працу другой каманды журы ацэньвае па здадзенай картцы.
Гаспадар, грыбы, толькі, ў, дождж, у, добры, ходзіць. (Добры гаспадар у грыбы ходзіць толькі ў дождж.)
Гнілы, на, знойдзеш, яблыні, і, здаровай, яблык. (I на здаровай яблыні гнілы яблык знойдзеш.)
Камень, месцы, і, абрасце, на, мохам. (І камень на месцы мохам абрасце.)
Людзей, бяда, збліжае, больш, яшчэ, блізкіх. (Блізкіх людзей бяда яшчэ больш збліжае.)
Каманды разгадваюць загадкі-жарты.
Ён да вушэй, калі чалавек задаволены чым-небудзь; чалавек трымае яго на замку, калі неабходна захаваць што-небудзь у тайне. (Рот.)
Ім некаторыя людзі падобныя адзін да аднаго так, што і не адрозніш; ён выцягваецца ў таго чалавека, які чым-небудзь расчараваны ці здзіўлены. (Твар.)
Імі людзі кідаюцца, калі неабдумана што-небудзь гавораць; іх бяруць назад, калі адмаўляюцца ад дадзенага абяцання. (Словы.)
Іх чалавек глытае, калі стараецца стрымаць плач; імі чалавек абліваецца, калі горка плача. (Слёзы.)
Імі людзі ляскаюць, калі адчуваюць моцны голад; іх людзі сушаць, калі весела смяюцца, рагочуць. (Зубы.)
Калі чалавек залішне рухавы, неспакойны, няўрымслівы, то яна ў яго гарыць; яна шэрхне ў таго чалавека, які адчувае моцны страх, жах. (Скура.)
Адкрываю, як свет, нанова
беларускае роднае слова,
пералівістае – як каменьчык,
вясёлкавае – як ручэй,
цёплае – як агеньчык
добрых тваіх вачэй.
- І напрыканцы нашага свята, мне хочацца нагадаць вам толькі адно:
Не цурайцеся сваёй спадчыны! Беражыце родную мову!Конец формы
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Вершы беларускіх пісьменнікаў. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http: // vershy.ru / content / rodnaya-mova. – Дата доступу : 05.12.2017
2. Беларускія загадкі. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http: // belzag.blogspot.com/2012/11 / blog-post_18.html. - Дата доступу : 05.12.2017
3. Вясёлка. [Электронны ресурс]. – Рэжым доступу: http://www.veselka.by/?p=7963. – Дата доступу: 10.03.2019
41