СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

“Афрыка. Геаграфічнае становішча, адкрыцці і даследаванні мацерыка. Геалагічная будова, рэльеф, карысныя выкапні”

Категория: География

Нажмите, чтобы узнать подробности

Разработка открытого урока географии в 8 классе по теме "Африка"

Просмотр содержимого документа
«“Афрыка. Геаграфічнае становішча, адкрыцці і даследаванні мацерыка. Геалагічная будова, рэльеф, карысныя выкапні”»

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Акцябрскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Салігорскага раёна»









Сцэнарый вучэбнага занятку
па геаграфіі

8 клас

Тэма: “Афрыка. Геаграфічнае становішча, адкрыцці і даследаванні

мацерыка. Геалагічная будова, рэльеф, карысныя выкапні”





Настаўнік геаграфіі

ДУА “Акцябрскі ВПК ДСБШ

Салігорскага раёна”

другая кваліфікацыйная катэгорыя

Будзько Анастасія Міхайлаўна







аг. Акцябр, 2016

Тэма ўрока: “Афрыка. Геаграфічнае становішча, адкрыцці і даследаванні мацерыка. Геалагічная будова, рэльеф, карысныя выкапні”

Клас: 8

Мэта ўрока:

адукацыйная: стварыць умовы для вывучэння асаблівасцей геаграфічнага становішча Афрыкі; азнаямлення з адкрыццямі і даследаваннямі мацерыка; устанаўлення асаблівасцей геалагічнай будовы, рэльефа, размяшчэння карысных выкапней.

развіваючая: развіваць інтэлектуальныя спасобнасці; фарміраваць уменні сістэматызаваць, аналізіраваць матэрыял, выдзяляць галоўнае і рабіць абагульненні;

выхаваўчая: выхоўваць цікавасць да пазнання новага, незнаёмага; спрыяць пашырэнню геаграфічнага кругагляду вучняў.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Метады навучання: рэпрадуктыўны, часткова-пошукавы, праблемнага выкладання.

Плануемыя вынікі:

  • ведаць даследчыкаў Афрыкі;

  • характэрызаваць асаблівасці геаграфічнага становішча Афрыкі;

  • тлумачыць асноўныя рысы будовы зямной паверхні мацерыка.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік, дзённік вандроўніка (індывідуальны ліст з заданнямі), фізічная карта Афрыкі, атлас для 8-9 класа, раздатачны і дадатковы матэрыял.

Ход урока

  1. Арганізацыйна-матывацыйны момант стварэнне эмацыйнага настрою, асабістых адносін да прадмета абмеркавання

Добры дзень! Сёння, я прапаную вам пабыць вандроўнікамі. Збіраемся ў экспедыцыю! На партах у вас ёсць дзеннік вандроўніка, які мы павінны запоўніць у час экспедыцыі. І так, адпраўляемся, а вось куды, вы зараз адгадаеце.

Яе абмываюць два акіяны,

На ёй шмат рэк і розных краін.

Пустыня Сахара раскінулася там,

Скрозь выдмы пяску ідзе караван.

Там – горы Атлас, а побач Алжыр.

З сініх азёр пачынаецца Ніл.

Там Калахары з каляровай ракой

Жывёл напоіць сваёю вадой.

Я думаю, вы ўжо здагадаліся , наша экспедыцыя накіроўваецца ў “Афрыку”.


  1. Актуалізацыя ведаў

На прошлым уроку мы закончылі вывучаць тэму «Акіяны». А сёння пачынаем вывучэнне новай тэмы “Мацерыкі».

Успомніце.

-Што такое мацярык?

-Колькі ўсяго мацерыкоў?

-Назавіце мне іх? (пакажыце на карце).

- Што вы ведаеце пра Афрыку? Чым знакаміта Афрыка? З якімі прадметамі ў вас асацыіруецца Афрыка? Адказы вучняў.

З чорнай скрыні настаўнік дастае прадметы ( апельсіны, ваніль, кава, банан...), з якіх арганізуецца выстава.

Добра, вы ўжо шмат ведаеце аб Афрыцы. Але ўсе гэтыя веды трэба раскласці па палічках і для гэтага нам спатрэбіцца некалькі ўрокаў. А сёння ў нас першае знаёмства з Афрыкай.


  1. Вывучэнне новага матэрыялу

Знаёмства з тэмай і мэтай урока (с.101 §27).

Вызначэнне мэты ўрока (разам з вучнямі). Знаёмства з планам урока (на дошцы).

  • Геаграфічнае становішча мацерыка.

  • Даследаванні мацерыка.

  • Будова зямной кары і рэльеф.

  • Карысныя выкапні.

Гэта чатыры станцыі, якія нам трэба сёння даследаваць. На кожнай станцыі, вы будзеце атрымліваць балы, якія ў канцы ўрока ператворацца ў адзнаку. Не забываем запаўняць свой дзённік вандроўніка.


1 станцыя “Геаграфічнае становішча мацерыка”.

Пытанні і заданні.

1.Адкуль пайшла назва мацерыка – Афрыка?

( Як мяркуюць навукоўцы, слова «Афрыка» пайшло ад назвы берберскага племя афрыгіі, якое жыло ў адным з раёнаў на поўначы мацерыка.)

2. Для таго, каб даць характарыстыку геаграфічнага становішча мацерыка, неабходна адказаць на наступныя пытанні (на партах заданне №1).

  1. Велічыня тэрыторыі і абрысы берагоў у параўнанні з іншымі мацерыкамі.

  2. Становішча мацерыка ў дачыненні да экватара, пачатковага мерыдыяна, тропікаў, палярных кругоў. У якіх паўшар’ях размешчаны мацярык?

  3. Крайнія кропкі мацерыка.

  4. Акіяны і моры , якія абмываюць мацярык.

  5. Становішча ў дачыненні да іншых мацерыкоў.

Адказы вучняў. Запаўняюць дзённік вандроўніка.

Добра, больш падрабязна з вызначэннем ГС мацерыка, мы пазнаёмімся на наступным уроку, калі будзем выконваць практычную работу.

Фізкультхвілінка (рэлаксацыйная паўза). Гучыць музыка, прагляд відэароліка “Прыгожая і таямнічая Афрыка”.


2 станцыя “Даследаванні мацерыка”

Разгледзяў геаграфічнае становішча мацерыка, працягваем наша вандраванне. Звернемся да гісторыі даследавання Афрыкі. Па дадзенаму пытанню кожны з вас рыхтаваўся індывідуальна. Зараз слухаем сваіх таварышаў і запоўняем дзённік вандроўніка (табліца). Будзьце ўважлівымі.

Я пачну!

Аказваецца, Афрыка, бліжэйшы сусед Еўропы, была многія стагоддзі таямнічай для еўрапейцаў. Аб ёй былі няясныя, часта фантастычныя ўяўленні, асабліва аб яе ўнутраных частках.

Даследаванні Афрыкі праводзіліся нераўнамерна.

Першымі ў гэтым доўгім гістарычным марафоне былі старажытныя егіпцяне. Яны вывучалі землі на захад і поўдзень ад сваёй дзяржавы. Так з'явіліся апісанні Лівійскай пустыні, верхняга цячэння ракі Ніл.

Яны першымі адкрылі Атласскую горную краіну, выйшлі да Атлантычнага акіяна (5ст. да н. э.), праплылі ўздоўж заходняга ўзбярэжжа мацерыка да экватара. Але старажытныя народы не мелі сапраўднага ўяўлення аб памерах мацерыка. Яны лічылі Афрыку гіганцкім востравам.


У эпоху ранняга сярэднявякоўя вывучэннем берагавой лініі мацерыка займаліся арабы. У 11ст. яны падрабязна вывучылі ўсходняе ўзбярэжжа Афрыкі, адкрылі Эфіопскае нагор'е, возера Чад і Тана. Паглыбіліся далей на поўдзень, яны апісалі Драконавы горы і ніжняе цячэнне ракі Замбезі.

У 14ст. арабы перасеклі Сахару, а ў 15ст. абышлі мацярык з поўдня.


Выступленні вучняў, запаўненне табліцы, заданне 2 ў дзенніку вандроўніка.


Да сучасных даследаванняў мацерыка адносіцца фатаграфаванне мацерыка з космасу. Таму дадзеныя аб абрысах мацерыка, рэках, лясах, пустынях, касманаўты атрымліваюць за некалькі гадзін. Сучасныя геолагі адкрывалі і адкрываюць залежы карысных выкапняў. Зараз, мы таксама пабудзем геолагамі і пазнаёмімся з рэльефам і карыснымі выкапнямі Афрыкі.


3 станцыя “Будова зямной кары і рэльеф”

Заданне1. Унясіце ў свой дзеннік назіранняў звесткі аб рэльефе Афрыкі.


Заданне 2. Даведайся па апісанню (бонусныя балы)

1.Тут праходзіць паласа разломаў. Частыя землятрасенні. Дзясяткі вулканічных конусаў ўзвышаюцца над мясцовасцю. На захадзе і поўдні схілы крутыя і абрывістыя. Добра выяўлена вышынная пояснасць. Вышэй 1800 метраў вечназялёныя лясы змяняюцца саванамі. Тут знаходзіцца адзін з вытокаў Ніла. ( Эфіопскае нагор'е)

2. Сярэдняя вышыня Афрыкі 650. м. над узроўнем мора, але ёсць кропкі, абсалютная вышыня якіх дасягае вышэй 4, 5 тыс. м і больш. Назавіце найбольш высокія кропкі Афрыкі, назва іх пачынаецца на літару «К»

(Кіліманджара, Кенія, Камерун.)


4 станцыя “Карысныя выкапні”

Афрыка багата разнастайнымі карыснымі выкапнямі. А вось якімі, мы зараз даведаемся.

Заданне . Нанясіце на карту карысныя выкапні, якімі найбольш багата Афрыка (размяшчаюць падрыхтаваныя ўмоўныя знакі на карту).


Дадатковыя звесткі.

Асадкавы чахол – Нафта – Алжыр, Лівія, Егіпет, Нігерыя.

Каменны вугаль – ПАР .

Крышталічны шчыт – радовішчы руды(медны пояс) – на захад ад Усходне-Афрыканскага пласкагор’я; жалезная руда – поўнач Афрыкі; марганцавыя руды – басейны рэк Конга і Аранжавая;

Золата – ПАР, Гана.

Месцы старажытнага вулканізму – кімберлітавыя трубкі (алмазы) – Паўднёвая і Усходняя Афрыка., багацейшыя радовішчы ПАР, Зімбабве.


  1. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў

Разгадайце мае загадкі. Адказы вучні прымацоўваюць на карту.


1. У гэтым моры піраты

Калісці хадзілі,

А цяпер многіх краін караблі.

Размешчана мора

Не на прасторы,

А ў цісках подступіўшай зямлі.

Гэта мора цудоўнае, старажытнае мора

Пад назвай … Міжземнае.


2. Не рускі, англійскі

І не татарскі,

Гэты праліў назаўжды … Гібралтарскі.


3. На карце шукае вучань

Велізарны ў Афрыцы праліў.

Усе акіяны ён праплыў,

А вось заліва не знайшоў.

Слізгае ўказка па сцяне.

А можа, хто падкажа мне?

Праехаў востраў Пірэнейскі,

А не знайшоў заліў … Гвінейскі.


4. Аддзяліў праліў шырокі

Востраў ад мацерыка.

Вы назваць яго б змаглі? … Мазамбіцкі


5. Ёсць у Афрыцы паўвостраў

гэта – край зямлі.

І назваць яго змаглі. Гэта … Паўвостраў Самалі.


6. Ёсць горад Бадэн-Бадэн,

ёсць горад проста Адэн

заліў не Бадэн-Бадэнскі,

а запомнім – … Адэнскі.


7. Ён злучае заліў і мора

Ён вузенькі – 5 км у шырыню.

Праліў з названнем не савецкім

Завецца ён Баб-эль-Мандэбскім.


8. Мора тут салёнае,

Мора тут цудоўнае,

Зусім не зяленае,

Гэта мора …. Чырвонае.


9. Што адлучае Афрыку ад Азіі,

Злучыўшы суседнія мора,

У краіне Егіпет, у 19 стагоддзі,

Пабудаваны ён, напэўна, не дарма.

Пытанне, у сутнасці, прасцяцкае

Бо гэта канал з назвай …. Суэцкі.


  1. Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне адзнак.


  1. Рэфлексія.


Прыём “Лесвіца поспеху”


Прапаную вам размясціць свой паходны рукзак на той вышыні, на якую вы падняліся ў час урока:

Размясціце ля падножжа – калі ўсё было не зназумелым, нешта не атрымалася, было на ўроку не цікава.

На склоне – калі былі цяжкасці.

На вяршыне – калі ўсё было зразумела, усё атрымалася, было цікава.



Хто не ўсё запомніў – хай не засмучаецца,

Бо знаёмства з Афрыкай толькі пачынаецца.


  1. Дамашняе заданне. §27, заданне 2 у дзённіку вандроўніка.

Творчае заданне. Складзіце крыжаванку, выкарыстоўваючы матэрыялы §27





Дадатак 1.

Дата ўрока: “___”____________2016 г. Прозвішча, Імя _______________________


Дзённік вандроўніка

Маршрут экспедыцыі: “________________”

Мэта:______________________________________________________________________________________________________________________________.


1 станцыя “Геаграфічнае становішча”

  1. Адкуль паходзіць назва “Афрыка”:

«Афрыгіі» -_______________________________________________

  1. Запоўні пропускі ў сказах (запаўняецца дома).

Афрыка - ________ па велічыні мацярык Зямлі. Яго плошча ______________.

Афрыку амаль пасярэдзіне перасякае _________________, такім чынам яна размешчана ў _____________ і _______________ паўшар’ях. На захадзе праходзіць ____________________________, гэта значыць, большая яе частка размяшчаецца ў ________________ паўшар’і, а меньшая – у ______________.

Крайнія кропкі Афрыкі:

Паўночная_____________________Паўднёвая________________________

Заходняя______________________Усходняя_________________________

Берагі Афрыкі абмываюцца водамі ________________________________ акіянаў. На ____________ узбярэжжы знаходзіцца буйны ________________ заліў.

Астравоў вакол Афрыкі мала. Буйнейшы з іх - _________________, аддзяляецца ад мацерыка __________________ пралівам.

Афрыка цесна звязана з _____________. Іх раздзяляюць ________________ і __________________ пралівы, _____________ і ________________ моры, __________ канал. Ад іншых мацерыкоў Афрыка аддзелена _______________

________________________.


2 станцыя “Геаграфічныя даследаванні”

Заданне . Запоўніце табліцу.

Гісторыя і даследаванні мацерыка

Даследчык

Дата

Адкрыццё

1

Старажытныя егіпцяне,

фінікійцы

5 ст. да н.э




2


Арабы

11-15 ст.




3



Экспедыцыя вымушана была вярнуцца ў Партугалію, так як каманда, доўга знаходзілася ў моры, не хацела працягваць свой шлях. Аднак, дзякуючы гэтаму плаванні на карце з'явіўся абрыс заходняга ўзбярэжжа мацерыка і мыс Бур, пазней які атрымаў назву мыс Добрай Надзеі (назву даў партугальскі кароль Ян II , як надзею на тое, што шлях у Індыю будзе знойдзены).

4



Шлях у Індыю па акіяне нарэшце быў адкрыты, але ў жыцці афрыканцаў пачаліся "чорныя старонкі": з'явіліся рынкі рабоў.

5


19 ст.
(30 год пражыў у Афрыцы)



Першым з еўрапейцаў перасёк афрыканскі кантынент ад узбярэжжа да ўзбярэжжа.

Апісаў раслінны і жывёльны свет раёнаў падарожжа, геалогію і рэльеф Паўднёвай Афрыкі, даследаваў пустыню Калахары.

Здзейсніў вялікую экспедыцыю па рацэ Замбезі, адкрыў вадаспад Вікторыя; апісаў верхняе цячэнне ракі Конга, возера Ньяса.

6

Генры Стэнлі





7


1876 – 1878;

1879 – 1886 г.

Даследаваў Усходнюю і Цэнтральную Афрыку, водападзел рэк Ніл, Конга, Нігер, ён склаў падрабязную геаграфічную карту гэтай тэрыторыі

8


1926 - 1927 г.

Вывучаў культурныя расліны, даследаваў глебы і тэхніку земляробства.


3 станцыя “Будова зямной кары і рэльеф”

У аснове мацерыка ляжыць старажытная ________________________ платформа. Рэльеф прадстаўлены пераважна _______________, вышынёй ад 200 да 100м. Значную частку мацерыка займаюць ___________________ пласкагор’е і _______________ нагор’е.

У выніку тэктанічных працэсаў ва ўсходняй частцы мацерыка ўтварыліся _________, якія працягнуліся ўздоўж Чырвонага мора праз Эфіопскае нагор’е да ракі Замбезі.

Самая высокая вяршыня Афрыкі – _______________________, 5895м, самае нізкае месца на мацерыку - ______________________, -157 м.

На поўначы і поўдні мацерыка да Афрыкана-Аравійскай платформы прымыкаюць _____________________. Гэта горныя вобласці: на поўначы – маладыя ____________________,а на поўдні – больш старажытныя паўразбураныя ___________________.


4 станцыя “Карысныя выкапні”

Афрыка багата разнастайнымі карыснымі выкапнямі.


Дадатковыя звесткі.

Асадкавы чахол – Нафта – Алжыр, Лівія, Егіпет, Нігерыя.

Каменны вугаль – ПАР .

Крышталічны шчыт – радовішчы руды(медны пояс) – на захад ад Усходне-Афрыканскага пласкагор’я; жалезная руда – поўнач Афрыкі; марганцавыя руды – басейны рэк Конга і Аранжавая;

Золата – ПАР.

Месцы старажытнага вулканізму – кімберлітавыя трубкі (алмазы) – Паўднёвая і Усходняя Афрыка.


Дадатак 2.

Ацэначны ліст

Прозвішча, Імя вучня___________________________________________


Этап

Заданне


Максімальная колькасць балаў за заданне

Колькасць набраных балаў

1 станцыя

Характарыстыка ГС Афрыкі

(адказы на пытанні ў дошкі)

4


2 станцыя

Паведамленне

(змест, выразнасць мовы)

6


Запаўненне табліцы ў дзённіку вандроўніка

4


3 станцыя

Самастойная работа з падручнікам

10

Увага! За кожную памылку у дзенніку знімаецца 1 бал.


4 станцыя

Работа з картай

2


Бонусныя балы

Загадкі,
работа ў карты

4


Агульная колькасць балаў


30



Шкала адзнак


Колькасць набраных балаў

Адзнака за ўрок

0

0

1-3

1-2

4-6

3

7-9

4

10-14

5

15-19

6

20-22

7

23-25

8

26-28

9

29-30

10