СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Алесь Гарун. Вершы “Ты, мой брат, каго зваць Беларусам…”, “Ідуць гады”

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Алесь Гарун. Вершы “Ты, мой брат, каго зваць Беларусам…”, “Ідуць гады”»

Алесь Гарун. Вершы “Ты, мой брат, каго зваць Беларусам…”, “Ідуць гады”


У клад у развіццё літаратуры

1. Стварыў шматпланавы зборнік паэзіі «Матчын дар», у якім звернута ўвага на найважнейшую праблему: самавызначэнне народа, а таксама на мінуўшчыну з мэтай адраджэння былой славы беларусаў.

2. Пашыраў тэматычныя абсягі беларускай прозы, смела спалучаў фант астычную і рэалістычную плыні (у апавяданні «У Панасавым сяле»), не баяўся жанравых пошукаў.

3. Аўтар зборніка п’ес для дзіцячага тэатра «Жывыя казкі», у якіх удала спалучаюцца народныя фантастычныя традыцыі з арыгінальнымі аўтарскімі знаходкамі.

Паэзія Алеся Гаруна

Як сталы пісьменнік Алесь Гарун сфарміраваўся далёка за межамі Беларусі — у Сібіры. Самым значным яго здабыткам з’яўляецца адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў «Матчын дар», які мае падзагаловак «Думы і песні» і прысвечаны маці паэта. Гэта кніга павінна была ўбачыць свет яшчэ ў 1914 годзе, але Першая сусветная вайна за трымала выданне на чатыры гады. «Матчын дар» з’яўляецца амаль поўным зборам твораў паэта нашаніўскага перыяду і адначасова пачаткам новага этапу развіцця беларускай літаратуры — паслянашаніўскага адраджэння. Зборнік вызначаецца разнастайнасцю інта нацый, шчодрасцю вобразнага свету, выяўленчых сродкаў і багаццем рытмічных форм.

Некаторыя вершы для зборніка «Матчын дар» дапрацоўваліся аўтарам. І адзін з іх – “Ты, мой брат” каго зваць Беларусам…” – напісаны яшчэ ў 1910 годзе. Першапачаткова верш называўся «Беларусам у чатырохлецце “Нашай нівы”».

Ужо з самага пачатку праз сяброўскі, свойскі зварот («Ты, мой брат, каго зваць Беларусам...») лірычны герой не імкнуўся ўзвысіцца, а размаўляў са сваім чытачом — простым беларусам — на роўных:

Ты, мой брат, каго зваць Беларусам,

Роднай мовы сваёй не цурайся;

Як не зрокся яе пад прымусам,

Так і вольны цяпер не зракайся.

Твор закранае шмат тэм і праблем грамадска­палітычнага характару. Асноўны матыў верша — вызваленча­патрыятычны; паэт асэнсоўваў праблемы нацыянальнага самавызначэння і барацьбы з прыгнётам. Прычыны беднасці і сацыяльнай неўладкаванасці аўтар бачыў у тым, што «госцікі­герцы1» бессаромна разрабавалі Беларусь. Тым не менш лірычны герой верыць у магчымасць адраджэння, бо народ, які змог захаваць самае дарагое — родную мову, — не зможа загінуць. Менавіта захаванне гэтай спадчыны, гэтага нацыянальнага кода павінна прывесці да адраджэння Беларусі і дапамагчы заслужыць пашану сярод іншых народаў.

Узор філасофскай лірыкі ў творчасці Алеся Гаруна — верш “Ідуць гады”, які ўяўляе сабой своеасаблівы дыялог паміж дзвюма асобамі пра сэнс жыцця. Гэта вечнае пытанне, адказ на якое шукае кожны чалавек. Верш мае ярка выражаны элегічны характар і пабудаваны на траістасці, як і шмат іншых тэкстаў Алеся Гаруна, твораў вуснай народнай творчасці.

Ідэя верша ў тым, каб паказаць, што жыццё — няспынны пра цэс («Ідуць гады, ідуць гады, // І з імі ўсё на свеце. // Сягоння ты, а йшлі дзяды, // А заўтра пойдуць дзеці»), які заключаецца ў гармоніі з на вакольным светам і атрыманні асалоды для сябе і іншых. Філасафічнасць паэтычнага слова мастака натуральна спалучалася з высокім гуманізмам яго твораў.

Паэт пражыў складанае, поўнае трагедый жыццё. Яго творчасць вызначалася шматпланавасцю. Максім Гарэцкі ў «Гісторыі беларускае літаратуры» адзначаў: «Яго паэзію спарадзілі мукі душы...; гэта — не пісанне для другіх, не творчасць для чужога вока і для свае прыемнасці, а гэта — балючыя развагі паэта з самім сабою, жаданне ўцішыць боль, запісанае на паперу для самога сябе». Аналізуючы рытміка­інтанацыйную і моўна­стылёвую характарыстыку верша «У прыпар», Максім Гарэцкі зрабіў заўвагі, якія ў поўнай меры можна аднесці да ўсёй творчасці паэта: «Спачатку кароткія... аднаслоўна­трывожныя, як перад гразою, радкі, якія спараджаюць гром».

Літаратурная спадчына Алеся Гаруна, у якой шмат увагі надавалася асэнсаванню гісторыі, агульначалавечым праблемам (свабодзе, справядлівасці, месцу чалавека ў свеце, міласэрнасці), актуальная і да нашага часу. Паэт дае ўзоры мужнасці, самаахвярнасці і годнасці.