СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Алімпіядныя заданні па беларускай літаратуры. 6 клас

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Алімпіядныя заданні па беларускай літаратуры. 6 клас»

Частка 1

Алімпіядныя заданні па беларускай літаратуры

6 клас



  1. Суаднясіце назву літаратурнага тэрміна і яго тлумачэнне:


Эпітэт

Іншасказанне; карціна або вобраз, якія маюць пераносны, прыхаваны сэнс. Абапіраецца на абагульненні розных жыццёвых з’яў.

Метафара

Мастацкі прыём, калі нежывым, неадушаўлёным прадметам і з’явам надаюцца ўласцівасці чалавека або жывых істот.

Увасабленне

Умоўнае абазначэнне думкі, ідэі, перажывання, з’явы праз мастацкі вобраз, які нечым нагадвае яе.

Алегорыя

Перанясенне ўласцівасцей адной з’явы на другую, чым-небудзь падобную на яе.

Сімвал

Малюнак прыроды ў літаратурным творы, які дае магчымасць уявіць месца дзеяння, характарызуе душэўны стан героя, яго паводзіны.


Мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе з’яву, прадмет, чалавекаа.



  1. Вызначце, якія мастацкія сродкі ўжыты ў наступных радках:


Здароў, марозны, звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!


І з вачэй усмешкі

Сыплюцца на снег.


Лёд затрэскаў, закрэктаў, заныў,

Здрадзіў лёд – і вада на прасторы.



  1. Размяжуйце герояў па творах. Адказ запішыце ў табліцу.

Мішка, Марыся, стары Закрэўскі, Бату, Серж, аканом, Юсуфі, Насцечка, старац, нукеры, Сямён, Фаня, Рая, Надзя


К. Чорны “Насцечка”

У. Караткевіч “Лебядзіны скіт”

Ян Баршчэўскі “Вужыная карона”











Частка 2

Алімпіядныя заданні па беларускай літаратуры

6 клас


З якімі творамі гэтых пісьменнікаў вы пазнаёміліся ў 6 класе?

Уладзімір Караткевіч _______________________________________________

Алесь Пісьмянкоў _____________________________________________

Рыгор Барадулін _____________________________________________

Ян Баршчэўскі _____________________________________________

Якуб Колас ________________________________________________

Алесь Ставер _________________________________________________

Паўлюк Трус _____________________________________________

Анатоль Вялюгін _________________________________________

Алена Васілевіч ___________________________________________

Кузьма Чорны ____________________________________________

Мікола Сурначоў __________________________________________

Аляксей Пысін ___________________________________________

Уладзімір Бутрамееў _______________________________________



Запішыце, якія вы ведаеце жанры вуснай народнай творчасці.




Напішыце назвы беларускіх народных песень, якія вы вывучалі ў 6 класе.




Запішыце, на якія віды падзяляюцца беларускія народныя песні.




Напішыце, пра якія літаратуразнаўчыя тэрміны ідзе гаворка:

  1. Невялікі празаічны твор, у якім расказваецца пра асобную падзею, выпадак або здарэнне ў жыцці героя - ________________________

  2. Мастацкі твор, пераважна празаічны, у якім расказваецца пра шэраг падзей, што адбываюцца на працягу значнага перыяду жыцця галоўнага героя - _______________

  3. Перасоўны лялечны тэатр, вядомы ў Беларусі з 16 ст - _____________

  4. Абагульненая думка, асноўны сэнс мастацкага твора -______________

  5. Старажытны народны аповед пра паходжанне свету, жыццё прыроды і чалавека - _______

  6. Малюнак прыроды ў літаратурным творы - _________________

  7. Мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе з’яву, прадмет, чалавека - _______

  8. Невялікі твор павучальнага характару, алегарычны па форме - ______



Вызначце, урыўкі з якіх мастацкіх твораў прыведзены ніжэй. Напішыце аўтараў і назвы гэтых твораў:

  1. Да іх іду я зноў і зноў,

Ім веру свята.

Таму ў вяду сваіх сыноў

Да іх на раду.

  1. – Колькі людзей ты жадаеш атрымаць за сваю скуру?

  • Адпусці ўсіх.

  • Ого, а ці не занадта гэта будзе дорага за дзіравую скураную торбу, якая зморшчылася ад год, як печаны яблык. Я дам табе дванаццаць душ.

  1. Заспяшаўся Сямён, бо была ўжо серада. Бярэ стрэльбу, зайшоў у маёнтак і з выжлам ідзе блукаць па лесе. У нешчаслівы час выйшаў на паляванне: хадзіў дзень навылёт, а бачыў толькі дзятлаў, што дзяўблі сабе на сухіх галінах.

  2. Вольна жылося людзям у той краіне. Ніхто іх не гнаў, ніхто не крыўдзіў, нікому яны не належалі. Багатая, урадлівая была іх зямля. Шырока раскінуліся іх палі, зялёныя травы сенажацей калыхаліся на ветры. Усё жыло каля ракі, гэту раку людзі называлі Жывою Вадою.

  3. Благаславі, маці,

Благаславі, маці! У-у-у!

Вясну заклікаці,

Вясну заклікаці! У-у-у!

  1. А вясна даганяла зіму;

Заяц скочыў у лужу блакіту,

Бо на хвост наступіла яму,

І пралескі распырскаў, раскідаў.

  1. На кожным кроку навіна,

І душна ад чабору,

А песню кожная сасна

Свайму спявае бору.

  1. - Я вольная рэчка на вольнай зямлі,

І чыстымі хвалі заўсёды былі...


Растлумачце значэнні слоў:

Бортнік –

Цёмнік –

Волат –

Лоўчы –

Аканом –



Якія літаратурныя песні вы ведаеце? Напішыце іх назвы, аўтараў слоў і аўтараў музыкі.


3



Скачать

© 2021 1733 8

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!