СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Анализ воспитательной работы 5 "А" класса за 2015/2016 уч.год

Нажмите, чтобы узнать подробности

 

Анализ воспитательной работы  5”А” класа за 2015/2016 учебный  год

Адной з выхаваўчых задач класа з’яўляецца садзеянне фарміраванню станоўчай эмацыянальна-псіхалагічнай атмасферы, развіццё самастойнасці і згуртаванасці класнага калектыву. 

Просмотр содержимого документа
«Анализ воспитательной работы 5 "А" класса за 2015/2016 уч.год»

Аналіз выхаваўчай работы 5”А” класа за 2015/2016 навучальны год

Склала класны кіраўнік 5“А” Міхайлава Я.Я.

Адной з выхаваўчых задач класа з’яўляецца садзеянне фарміраванню станоўчай эмацыянальна-псіхалагічнай атмасферы, развіццё самастойнасці і згуртаванасці класнага калектыву. З гэтай мэтай у класе прайшлі піянерскія зборы “Разам весела крочым” і “Час творчасці”, класная гадзіна “Хто я? Ці ведаю я сябе?” і КТС гульня “Лідэр”.

Грамадска-патрыятычнаму выхаванню і ідэалагічнаму выхаванню быў праведзена тэматычная класная гадзіна да Міжнароднага дня талерантнасці, завочнае падарожжа “Беларусь на карце свету”, аналіз прававых сітуацый “Падлетак і закон” удзел у мітынгу “Ніколі не забудзем”, акцыя па добраўпарадкаванню могілкі Невядомага салдата і інш.

Згуртаванасці класа садзейнічалі класныя мерапрыемствы, такія як, удзел у конкурсе малюнкаў “Мы выбіраем здароуе” і ў акцыі “Жыві ёлка” (ІІ месца), выпуск віншавальнай навагодняй газеты, КТС “Дзень нараджэння – дзяцінства свята ” і “Упрыгожым школу да Новага года ”, паходы ўлес і на возера, удзел у гульні “Зарніца”, экскурсіі па музеям Воранаўшчыны, наведванне басейна і інш..

З мэтай фарміравання інфармацыйнай і палітычнай культуры рэгулярна праводзіліся інфармацыйныя гадзіны. Цікава прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны, такія як: “Я і закон”, “Экалагічны калейдаскоп”, “СНІД –жыццё без будучыні”, “Свет у чаканні свята” , “7 цудаў свету”, “7 цудаў Шчучынаўшчыны”, “Беларусь і космас”, “Деці і вайна”, “Чарнобыль: смутак і боль” , “Беларусь турыстычная” і інш. Сумесна з Забалацкай інтэграванай бібліятэкай была цікава арганізавана КТС “30 чарнобыльскіх вёснаў”.

З мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця былі арганізаваны мерапрыемствы такія як: гутарка “Лекавыя расліны і пафілактыка прастудных хваробаў”, класныя гадзіны: “Курыць не модна – модна не курыць” і “Здаровае харчаванне школьніка”, удзел у акцыі “АнтыСНІД” і конкурсе малюнкаў “Я выбіраю здароуе”. Запомнілася вучням гутарка, якая адбылася пасля прагляду відэароліка “Урачы-місіянеры”. Шмат эмоцый засталося ад лыжнага пахода ў зімовы лес і школьнай ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”.

Вялікая ўвага надаецца правілам бяспечных паводзін вучняў. Сістэматычна праводзяцца інструктажы па ПБ. Деці прынялі ўдзел у школьных акцыях “Самы лепшы флікер” і розных экалагічных. Праведзена класная гадзіна “Правілы паводзін і меры бяспекі на вадзе і лёдзе”, “Культура паводзін ў грамадскім транспарце” – прэзентацыі, прагляд відэаролікаў і іх абмеркаванне.

Вучні класа прынялі 2 разы ўдзел у І і ІІ Міжнародным экалагічным конкурсе “Хранители воды”. Вельмі цікава прайшлі эка-урокі, дзеці выконвалі разнастайныя творчыя заданні, малявалі плакаты, спявалі, ігралі ў лато, складалі вершы, а затым фота выкладвалі ў Інтэрнэт. Нас прынялі ў групу ў Кантакце “Хранители воды”.За актыўны ўдзел – атрымалі Дыплом , а школа – Падзяку.

Усе вучні класа наведваюць розныя гурткі, спартыўныя секцыі, факультатывы, мерапрыемствы 6 дня. Занятасць складае 100%. Запомніліся вучням: лыжны паход у зімовы лес, паход у лес да Доміка лесніка, упрыгожванне школы да Новага года і вербачак да Велікадня, акцыі “Мурашнік”, “Чысты лес”, “Чысты вадаём”, “Зробім”, “Памяць”, агульнашкольная гульня “Зарніца” і інш.

Дзеці актыўна прымаюць удзел розных конкурсах: “Жыві ёлачка”, “Радавод маёй сям’і”, фотахдымкаў “Мая вёска”, калаж “Чарнобыль: смутак і боль”, лістовак “Анты-СНІД” і “Мы за здаровы лад жыцця”, малюнкаў і інш.

Цікава прайшлі класныя святы, прысвечаныя Дню абаронцай Айчыны і 8 Сакавіка – дзеці падрыхтавалі сцэнарыі з цікавымі гульнямі і конкурсамі.

Асабліва хачу адзначыць падрыхтоўку да конкурса інсцэніравання ваенна-патрыятычнай песні. Усе вучні класа прынялі ўдзел, рыхтавалі касцюмы і дэкарацыі, з задавальненнем наведвалі рэпетыцыі. Паказалі сябе як усе як найлепш.

Таксама прынялі ўдзел у агульнашкольным конкурсе “Суквецце талентаў”.

Вучаніца Лышчык Ю. прыняла ўдзел у Міжнародным інтэрнэт-конкурсе “Безопасное лето” і стала пераможцам, атрымал Дыплом І месца.

Вучаніца Мінгілевіч А. атрымала Дыплом І ступені за перамогу ў раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Дарога ў будучыню” у секцыі “Руская мова і літаратура”.

Вучаніца Ляўковіч В. стала прызёрам раённых легкаатлетычных спаборніцтваў – ІІІ месца па спартыўнай хадзьбе.

Вучаніца Вадэйка Ю. удзельніца раённых і абласных конкурсаў ад дзіцячай музычнай школы.

У школьнай акцыі па збору макулатуры наш клас стаў пераможцам і адміністрацыя школы ўзнагародзіла салодкім падарункам.

Сумесна з бацькамі і 5 “Б” класам на высокім ўзроўні прайшла адкрытая класная гадзіна “Прафесіі нашых бацькоў” і агульнашкольнае свята прысвечанае Дню маці “Сердечко для мамы”.

Вучні 5-х класаў, члены гуртка “Кветкі і мы” цікава праводзяць экскурсіі ў зімовы сад школы не толькі для вучняў школы, але і гасцей.

Я правяла 5 анкетаў з вучнямі класа : “Адносіны да вучэбных прадметаў”, “Матывы вучэння” і “Адносіны да школы” і “6 дзень” і сацыяметрыю. Ізаляваных дзяцей у класе няма. Правяла таксама анкету для бацькоў “Праблемы алкагалізма і наркаманіі”, “6 дзень” і “Дзеці і Інтэрнэт”. Вынікі апрацавала і некаторыя пытанні патрабуюць асаблівай увагі і пры планаванні выхаваўчай работы буду ўлічваць у наступным годзе.

Наладжана супрацоўніцтва са службай СППС. Запамінальна прайшла класная гадзіна з псіхолагам школы Чапля Р.І. Якая наладзіла цікавую гульню, а затым правяла сацыяметрыю і анкетаванне вучняў.

Сацыяльны педагог і псіхолаг заўсёды прыходзяць на дапамогу, калі ўзнікаюць праблемныя сітуацыі ў класе. Бацькі дзяцей класа, калі звярталіся да службы СППС таксама змаглі атрымаць парады і кансультацыі. У класе – 2 прыёмныя сем’і, якія патрабуюць шмат увагі і рэгулярнага наведвання.

У клас прыбыў новы вучань Русялевіч У. Раней ён вучыўся у нашым класе, таму хутка знайшоў сяброў. Хлопчык жыве ў прыёмнай сям’і Паўловіч Н.Г і Р.У. Сябруе з П.М., сядзяць за адной партай. Адаптацыя ў класе і новай сям’і прайшла добра. Хлопчык прэтэндуе на ролю лідэра ў класе: актыўны, ініцыятыўны, добра вучыцца.

Мною са службай СППС 2 разы наведана прыёмная сям’я Р.У. Таксама мелі месца сустрэчы і індывідуальныя гутаркі з бацькамі, частыя тэлефонныя размовы з прыёмнай маці з мэтай праверкі адаптацыі ў новай сям’і. Складзены пратаколы і пасля гутаркі з П.Н.Г. напісаны рэкамендацыі.

Па плану праведзены 4 класных бацькоўскіх сходы. Апошні - “Лета-2016”. Складзена занятасць дзяцей у час летніх канікулаў і пратакол па правілах бяспечных паводзін летам. Праведзены лекторый для бацькоў з абмеркаваннем відэафільма “Цана імгнення”. Бацькі Л.Ю., М.А., К.К., Л.В., А.С., К.Я.,В.Ю., В.А., Ч.М., П.М. пастаянна цікавяцца справамі сваіх дзяцей, наведваюць школьныя і класныя мерапрыемствы.

У класе выдзяляюцца лідэры, гэта М.А., Л.Ю., В.А., К.Я і Р.У. Не заўсёды выконваюць свае абавязкі К.К., К.Я., В.Ю.

Карэкцыі паводзін патрабуць Ч.М., П.М і В.Ю. На іх паступае многа заўваг ад настаўнікаў-прадметнікаў. Як класны кіраўнік сумесна з СППС сістэматычна вяду прафілактычную работу аб адносінах гэтых вучняў з аднакласнікамі і з настаўнікамі. І з іх бацькамі часта праводзяцца індывідуальныя гутаркі. Таксама праводзілася сустрэча з маці К.К., на якой абмяркоўваліся ўзаемаадносіны дзяўчынкі з аднакласнікамі, адносіны да вучобы і выкананне даручэнняў. Таксама станоўча вырашана пытанне аб пропусках вучобы без уважлівых абставін. Усе бацькі сталі тэлефанаваць і папярэджваць або пісаць тлумачальныя запіскі. Часткова праведзена азеляненне класнага пакоя. Аднак з дапамогай бацькоў неабходна яшчэ набыць посуд і пасадзіць больш кветак, таксама правесці рамонт у класе.

Па выніках вучобы за ІVчвэрць сярэдні бал класа павысіўся – 7.86,(І чвэрць – 7.73), СНВ – 100,55 (І чвэрць – 102.18). У класе на пачатак года былі 3 выдатнікі: Лышчык Ю., Мінгілевіч А., Ашыхміна С. У 3 чвэрці выдатныя веды паказалаВярцінская А. і па выніках навучальнага года стала 4-й выдатніцай у класе У Грышэль В. – адна 3 па рускай мове і ў Ляўковіч В. – адна 4 па матэматыцы. Непаспяваючых няма. Ва ўсіх вучняў павысіўся сярэдні бал. Паводзіны прыкладныя (большасць) і здавальняючыя.


І чв.

ІІ чв.

ІІІчв.

ІV чв.

гадавая

Сяр. бал

7.73

7.86

7.96

7.81

7.92

Сума СБ

100.55

102.18

103.45

109.31

110.91

СНВ

81.12

81.71

82.77

80.38

82.57



Размеркаванне па ўзроўнях:

Узроўні

чвэрць

І чв.

ІІ чв.

ІІІ чв.

ІV чв.

гадавая

І

0

0

0

0

0

ІІ

3

3

3

3

3

ІІІ

2

2

2

5

3

ІV

5

5

4

2

4

V

3

3

4

4

4



На класных сходах падводзяцца вынікі чвэрці, абмяркоўваюцца паводзіны ўсіх вучняў. Большасць вучняў класы выказаліся за здавальняючыя паводзіны для Ч.М.Паўловіч М., так як хлопчыкі часта канфліктуюць паміж сабою. А П.М. цягне ўніз па вучобе і больш за ўсіх мае скаргі ад настаўнікаў-прадметнікаў.

1 чэреня сумесна з вучнямі 5 “Б” класа была арганізавана экскурсія па Воранаўшчыне з наведваннем музея Ваеннай Славы ў аг.Пагародна і Народнага краязнаўчага музея ў Радунскай гімназіі. Таксама дзеці наведалі басейн ў г.п.Воранава. Справаздача аформлена з фотаздымкамі і змеўана на школьным сайце.

На час летніх канікул складзена занятасць вучняў па 3 летніх месяцах, наведаны сем’і і праведзены гутаркі з бацькамі. 4 вучні наведваюць прышкольны аздараўленчы лагер, 3 паедуць адпачываць у раённы дзіцячы лагер “Рамашка”, астатнія будуць праводзіць час з бацькамі.

Я лічу, што яшчэ больш увагі неабходна ўдзяць згуртаванасці класнага калектыву і ўзаемаадносінам ў класе. А таксама патрэбна прадоўжыць фарміраваць культуру міжасабовых адносін, ставараць умовы для самастойнасці і саматворчасці ў калектыве, адказнасці да даручаных спраў, вучыць праяўляць ініцыятыву і адказнасць.





3