Змітрок Бядуля. Апавяданне «Бондар»
Мэта: мяркуецца, што навучэнцы запомняць асноўныя факты з біяграфіі
Змітрака Бядулі; абгрунтуюць жанр твора і складуць план
апавядання; прааналізуюць вобраз галоўнага героя; ахарактарызуюць
стаўленне іншых герояў да Данілы; вызначаць мастацкую адметнасць
апавядання «Бондар».
Задачы развіцця і выхавання асобы навучэнцаў: стварыць умовы для
фарміравання і развіцця ўмення працаваць з тэкстам; аналізаваць,
структураваць і параўноўваць інфармацыю; выказваць і аргумента-
ваць свае думкі; садзейнічаць выхаванню эмпатыі, асуджэння эстэтычнай
неразвітасці, чэрствасці і абыякавасці.
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік па беларускай літаратуры
для 10 класа; апавяданне «Бондар» Змітрака Бядулі; выявы: санкі,
фотаздымак Максіма Багдановіча, скульптура Заіра Азгура «Сымон-
музыка»; дыдактычны раздатачны матэрыял.
Ход урока
I. Арыенціровачна-матывацыйны этап.
Арганізацыйны момант. Стварэнне псіхалагічнага настрою.
- Што яднае прапанаваныя выявы (санкі, скульптура ў
Мінску Заіра Азгура «Сымон-музыка», партрэт Максіма Багановіча.)
2
(Вучні выказваюць свае думкі і меркаванні. Добра, калі
погляды супярэчлівыя. У выніку размовы настаўнік павінен
падвесці іх да думкі, што яднае гэтыя выявы талент.
Талент патрэбен, каб зрабіць такую рэч з дрэва, талентам
быў надзелены Сымон-музыка, загадку таленту Максіма
Багдановіча разгадваем да сённяшняга дня.)
Праблемнае пытанне.
Як вы думаеце, талент -- гэта дар Бога ці яго пакаран-
не? (Настаўнік слухае, прымае першапачатковыя меркаванні
вучняў і пакідае пытанне адкрытым.)
Мэтавызначэнне.
-Сёння на ўроку мы будзем гаварыць пра талент Змітрака
Бядулі. Больш падрабязна спынімся на яго апавяданні «Бон-
дар». Прапаную вам вызначыць мэты нашага ўрока. (Настаўнік
выслухоўвае прапановы і разам з вучнямі фармулюе мэты
ўрока.) Спадзяюся, што напрыканцы ўрока вы зможаце:
запомніць (2-3-4) факты з біяграфіі Змітрака Бядулі;
•абгрунтаваць жанр твора і скласці план;
прааналізаваць вобраз галоўнага героя твора;
• ахарактарызаваць стаўленне іншых герояў да Данілы;
• вызначыць мастацкую адметнасць апавядання «Бондар».
II. Аперацыйна-пазнавальны этап.
Франтальная гутарка.
- Звярніцеся да стужкі часу. (У раздрукаваным варыянце
прапанавана вучням.) На ёй размешчаны вызначальныя даты ў
біяграфіі Змітрака Бядулі. Абапіраючыся на веды па гісторыі,
назавіце падзеі, якія змянілі жыццё ўсёй краіны. Як яны, на
вашу думку, адбіліся на біяграфіі пісьменніка?
1926 год
1915 год
1913 год
Нарадзіўся Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік) у вёсцы Пасадзец Мінскай вобласці.
1941 год
Паэт памӗр ва Уральску ад інфаркту.
1917 год
Қастрычніцкая рэвалюцыя
1914 год
Фізкультхвілінка.
Праца ў групах.
(Клас дзеліцца на 4 групы. Кожная група запаўняе і пасля
агучвае звесткі толькі па адной даце ў жыцці паэта. Пры
адказе групы вучні слухаюць і запаўняюць калонкі. Вучні ка-
рыстаюцца матэрыялам вучэбнага дапаможніка, с. 162-163 .)
Слова настаўніка.
- А вы ведалі, што ў сям'і Змітрака Бядулі ўсе валодалі
нейкім рамяством? Маці шыла каптуры, дзед Лейзар рабіў мед-
нае начынне - імбрыкі, конаўкі чарпакі і місы. Ды і сам Змітрок
падзарабляў разьбой па дрэве. Выразаў для аднакласнікаў пе-
налы, скрынкі, нават цацачныя скрыпачкі. Таму невыпадкова
з-пад яго пяра выйшаў твор «Бондар». [3, с. 161]
Праца ў групах.
1 група.
Дакажыце, што жанр твора «Бондар» - апавяданне. Скла-
дзіце цытатны план твора і абгрунтуйце свой выбар.
Даведка:
Апавяданне - празаічны твор, які грунтуецца на адным
эпізодзе, раскрываецца характар аднаго персанажа.
Прыкладны адказ:
1. «Стары Даніла славіўся на цэлую ваколіцу сваімі
вырабамі…»
2.
«Даніла рыхтуецца да новай цікавай працы».
3. «…Пані пажадала мець у сваёй гаспадарцы хвалёную ра-
боту "залатых рук" Данілы».
4. «Даніла гарэў на сваім уласным агні. Даніла лез усё вы-
шэй і вышэй па невідочнай лесвіцы».
5. «Гэта былі не вёдры, не начоўкі, не
лыжкі, а дзіўны сон пекных форм».
6. «Яго скінулі з гары ў глыбокую яму».
2 група.
«Амаль усе таленты хоць кропельку паэты, нават сталяры,
калі яны таленавітыя» (Фёдар Дастаеўскі).
- Ці пагаджаецеся вы з выказваннем Ф. Дастаеўскага? Пад-
мацуйце яго цытату прыкладамі з тэксту апавядання Змітрака
Бядулі. Адказ аформіце ў выглядзе табліцы.
4
Прыкладны адказ:
| Герой | Цытатная характарыстыка героя | Уласныя высновы |
| Даніла | Меў «залатыя рукі»; «мэтай яго жыцця былі не заробкі, а праца сама па сабе»; «І ён песціў у сваім сэрцы агромную радасць творчасці…»; «Трэба так працаваць, каб рук і плеч не чуць, каб сэрца млела, каб пот цурком ліўся…»; «Вось хто яго ўрэшце зразумее і ацэніць». | Бондар славіцца сваі- мі вырабамі, працуе не для матэрыяльна- га заробку, праца для яго гэта твор- часць, якая прыносіць вялікае шчасце. Чакае прызнання свайго та- ленту ад асобы больш культурнай - пані. |
3 група.
«Для прызнання таленту патрэбен талент прызнання» (Ула-
дзімір Галабародзька).
- Як вы разумееце гэта выказванне? Складзіце кластар «Су-
вязь вобраза Данілы з іншымі персанажамі». Пракаменціруйце,
якія адносіны звязваюць герояў.
Прыкладны адказ:
| Аўдоцця Яна як цень свайго мужа: добра разумее бондара, дагаджае ва ўсім, можа пад- трымаць і ацаніць работу мастака. Да- ніла па-свойму лю- біць яе, цэніць яе падтрымку. | Пані На пані мы глядзім вачыма Данілы, які спадзяецца, што яна ацэніць яго работу, «угледзіць дарагі скарб там, дзе ён папраўдзе ёсць». На самой справе пані не звярнула ўвагі на вырабы Данілы. Ставіцца да яго ра- боты пагардліва. | Сяляне Ахвотна набываюць вырабы Данілы, па- свойму цэняць яго працу, сваімі раз- мовамі часта раз- дражняюць яго. Шкадуюць, што ні- кога не навучыў свайму рамяству. Як дакор, нязграб- ная, шурпатая тру- на для майстра |
4 група.
Знайдзіце мастацкія тропы ў апавяданні, занатуйце ў таблі-
цу. Вызначце іх ролю ў творы.
5
Прыкладны адказ:
| Мастацкія тропы | Прыклады з твора | Прыкладны адказ: Уласныя разважанні пра мастацкія тропы |
| Эпiтаты | «Гаварлівыя, пявучыя, ваб- ныя» (пра вырабы); «шчы- рая радасць». | Дапамагаюць дасяг- нуць выключнай вы- разнасці. |
| Параўнанні | Дзівіцца на іх (інструмен- ты), «як на любых дзяцей»; «хіліцца над інструмента- мі, нібы хоча іх цалаваць». | Выяўляюць пачуцці героя; вобразна, на- глядна малююць кар- ціну. |
| Паўторы | «Трэба ведаць, які брусок падыходзіць…»; «трэба ве- даць, як трымаць брусок…»; «трэба ведаць, як шара- ваць…»; «думаць і думаць». | Засяроджваюць увагу на важных дэталях і думках. |
| Устойлівыя выразы | «Кружыць галовы»; «зала- тыя рукі»; «прыйсці ў сябе»; «сцераблі б у пылок»; «Не туды заехаў!» | Адлюстроўваюць вяс- ковы каларыт у тво- ры,надаюць маўленню вобразнасць і эмацыя- нальнасць. |
| Сказы | «Вопыт набываецца доўгімі гадамі, рупнасцю, цярплі- васцю, трываласцю і замі- лаваннем да сваёй працы»; «Зімовая ноч»; «Так гава- рылі суседзі»; «Хутка за сваім старым памерла і Аўдоцця». | Сказы простыя, ускладненыя. Тэкст лёгка ўспрымаецца, у канцы апавяданне нібы затухае. |
Прэзентацыя вынікаў работы.
(Групы адказваюць, а вучні слухаюць і занатоўваюць вы-
сновы ў сшытак.)
III. Рэфлексійна-ацэначны этап.
Зварот да праблемнага пытання.
- Як вы думаеце, талент - гэта дар Бога ці яго пакаранне?
Як цяпер вы адказалі б на праблемнае пытанне?
Рэфлексія.
ў творы, сёння? Прывядзіце прыклады.
- Твор напісаны сто год таму назад. Жыццё беларусаў з
таго часу значна змянілася. Ці актуальныя праблемы, узнятыя
6
Падвядзенне вынікаў урока. Қаменціраванае выстаўленне
адзнак.
- Ці справіліся вы з пастаўленымі мэтамі ўрока? Што было
найбольш цікавым для вас?
Дамашняе заданне.
Прачытаць вершы У. Дубоўкі «О Беларусь, мая шыпшына»,
«Залатая асенняя раніца», «Родная мова, цудоўная мова!»