СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбнага прадмета «выяўленчае мастацтва»

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбнага прадмета «выяўленчае мастацтва»»

Дадатак 15


АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ Адукацыйнага працэсу

пры вывучэнні вучэбнага прадмета

«ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА»


1. Вучэбныя праграмы

У 2022/2023 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:

Клас

I

II

III

IV

Год зацвярджэння (выдання) вучэбнай праграмы

2017

2017

2017

2018


Усе вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. І—IV класы / Выяўленчае мастацтва.

2. Вучэбныя выданні

У новым навучальным годзе ў адукацыйным працэсе будуць выкарыстоўвацца вучэбныя выданні, уключаныя ў Пералік вучэбных выданняў, якія прыдатны для выкарыстання ў бібліятэчных фондах устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, у 2022/2023 навучальным годзе (зацверджаны 25.03.2022). Названы дакумент апублікаваны ў бюлетэні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Зборнік нарматыўных дакументаў» (№ 8, 2022) і размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Пералікі вучэбных выданняў.

Электронныя версіі вучэбных дапаможнікаў, якія будуць выкарыстоўвацца ў 2022/2023 навучальным годзе, размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-padruchnik.adu.by).

Поўная інфармацыя аб вучэбна-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ў 2022/2023 навучальным годзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. І—IV класы / Выяўленчае мастацтва.

3. Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу

Звяртаем увагу на тое, што падчас арганізацыі адукацыйнага працэсу настаўнік абавязаны кіравацца патрабаваннямі вучэбных праграм па вучэбным прадмеце, на аснове якіх ён ажыццяўляе каляндарна-тэматычнае планаванне, распрацоўвае планы-канспекты вучэбных заняткаў з улікам умоў навучання і выхавання ў кожным класе. Любое вучэбна-метадычнае забеспячэнне, якое выкарыстоўваецца настаўнікам, павінна быць накіравана на дасягненне адукацыйных вынікаў, зафіксаваных у вучэбных праграмах.

Вучэбная праграма змяшчае пералік асноўных паняццяў і геаграфічных аб’ектаў, якія падлягаюць абавязковаму засваенню, а таксама патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў. Не дапускаецца прад’яўленне да вучняў патрабаванняў, якія не прадугледжаны вучэбнымі праграмамі.

Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета

У 2022/2023 навучальным годзе неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на рэалізацыю ў адукацыйным працэсе выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета з мэтай фарміравання ў вучняў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да гістарычнага мінулага. Рашэнне гэтай задачы прама звязана з дасягненнем вучнямі асобасных адукацыйных вынікаў.

Вучэбнай праграмай па выяўленчым мастацтве прадугледжана: фарміраванне ў вучняў ідэйна-маральных перакананняў, каштоўнаснага стаўлення да нацыянальнага мастацтва свайго народа і народаў свету, навыкаў рацыянальнай арганізацыі працэсу мастацка-творчай дзейнасці; развіццё цікавасці да гістарычнай і культурнай спадчыны народа, эстэтычных пачуццяў і асноў эстэтычнага густу, мастацка-вобразнага мыслення, назіральнасці, уяўлення, здольнасці эстэтычна ўспрымаць, эмацыянальна ацэньваць і аналізаваць творы мастацтва, аб’екты і з’явы прыроды; выхаванне патрыятызму на матэрыяле і традыцыях беларускага этнасу, пачуцця павагі да культурнай спадчыны іншых народаў, эстэтычнага стаўлення да рэчаіснасці, мастацтва, з’яў мастацкай культуры.

Падчас вывучэння вучнямі твораў айчыннай мастацкай спадчыны выхоўваецца любоў да роднай культуры, фарміруецца ўсведамленне яе нацыянальнай своеасаблівасці, імкненне працягваць мастацкія традыцыі. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяляць знаёмству з творчасцю прафесійных і народных майстроў, мясцовымі мастацкімі славутасцямі. Вывучэнне помнікаў архітэктуры і выяўленчага мастацтва, мастацкіх промыслаў і рамёстваў свайго рэгіёну будзе садзейнічаць далучэнню вучняў да творчасці на аснове мясцовых традыцый і дасць магчымасць прывіваць любоў да роднага краю, павагу да людзей, якія жывуць побач, фарміраваць жаданне берагчы і памнажаць мастацкія каштоўнасці сваёй малой радзімы.

Пры фармуляванні выхаваўчых задач урока трэба арыентавацца на пазначаныя асобасныя адукацыйныя вынікі.

У змесце вучэбнага прадмета «Выяўленчае мастацтва» на дасягненне асобасных адукацыйных вынікаў найбольш арыентаваны наступныя раздзелы: «Эстэтычнае ўспрыманне рэчаіснасці і мастацтва» («Асаблівасці гарадскога і сельскага пейзажу, аблічча сучасных гарадоў і вёсак», «Ахова прыроды, помнікаў культуры і гістарычных выдатных мясцін свайго рэгіёну», «Славутыя помнікі беларускай і замежнай архітэктуры», «Творы народнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: Огава, Крэмна, Давыд-Гарадок, беларускія тканыя посцілкі і паясы, вырабы з саломкі і лёну» і інш.), «Практычная мастацка-творчая дзейнасць» («У гасцях у ветэрана Вялікай Айчыннай вайны», «Адкрыццё помніка», «Вечны агонь», «Наша школа», «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», «Выкананне эскізаў дэкору прадметаў рознай формы і прызначэння: «Івянецкія ўзоры», «Огаўскія куфры», «Слуцкія паясы») і інш. (Огава, Крэмна і Давыд-Гарадок аднесены да твораў дэкаратына-пркладного мастацтва?) (“У гасцях у ветэрана Вялікай Айчыннай вайны», «Адкрыццё помніка», «Вечны агонь» -- практычна мастацка-творчая дзейнасць?)

Асаблівае значэнне для рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу маюць тэмы вучэбных заняткаў аб Вялікай Айчыннай вайне ў IV класе: «У гасцях у ветэрана Вялікай Айчыннай вайны», «Адкрыццё помніка», «Вечны агонь», «Салют». Пры вывучэнні названых тэм рэкамендуецца абмеркаваць пытанні, звязаныя з генацыдам беларускага народа. У рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь падрыхтавала інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы. Яны могуць выкарыстоўвацца як на ўроках, так і ў пазаўрочнай рабоце. Метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні гэтых матэрыялаў у адукацыйным працэсе размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Метадычныя рэкамендацыі.

Для эфектыўнай рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета неабходна ствараць на вучэбных занятках умовы для мастацкага самавыяўлення вучняў і атмасферу творчага пошуку, эмацыянальнага ўспрымання прадметаў навакольнай рэчаіснасці і твораў мастацтва.

Пры падборы наглядна-дыдактычнага матэрыялу да вучэбных заняткаў рэкамендуецца аддаваць перавагу такім творам мастацтва, дыдактычным практыкаванням і заданням, якія сваім зместам выхоўваюць у вучняў любоў да Радзімы, садзейнічаюць фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму, пашыраюць уяўленне аб разнастайнасці творчасці.

З мэтай рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета рэкамендуецца выкарыстоўваць актыўныя метады і формы навучання (стварэнне праблемных сітуацый, дзелавая гульня, віктарына, мадэліраванне мастацка-творчага працэсу і інш.).

Звяртаем увагу на той факт, што асваенне матэрыялу па вучэбным прадмеце «Выяўленчае мастацтва» ў I—IV класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове (без выстаўлення адзнак).

На працягу навучальнага года настаўнік павінен весці сістэматычны ўлік вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў. Форму і від фіксацыі вынікаў набыцця вучнямі ўменняў і навыкаў, прадугледжаных вучэбнай праграмай па вучэбным прадмеце «Выяўленчае мастацтва», настаўнік вызначае самастойна.

На аснове аналізу атрыманых даных настаўнік арганізуе дыферэнцыраваную і індывідуальную работу з вучнямі. Напрыканцы навучальнага года педагог ажыццяўляе змястоўны аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў. Падчас прамежкавай атэстацыі, атэстацыі вучняў па выніках навучальнага года выкарыстоўваюцца запісы «засвоіў(ла), «не засвоіў(ла)».

Нагадваем, што творчыя практычныя работы вучні выконваюць па ўласнай мастацкай задумцы пры карэктным суправаджэнні выяўленчай дзейнасці педагогам, без прапанавання ўзораў для капіравання і загатовак у выглядзе лінейных малюнкаў сюжэтных кампазіцый, выцінанак, аплікацыйных работ і інш.

Для выканання творчых практычных работ па вучэбным прадмеце «Выяўленчае мастацтва» вучні павінны мець альбом для малявання фармату А4, пластылін і набор каляровай паперы. Асобныя лісты шчыльнай паперы варта выкарыстоўваць не толькі для стварэння жывапісных ці графічных кампазіцый, але і ў якасці асновы для аплікацыі, выцінанкі, фларыстыкі, манатыпіі, трафарэта, аб’ёмнай цацкі і інш.

Дыдактычныя практыкаванні і заданні трэніровачнага характару могуць выконвацца на асобных лістах паперы фармату А5. Неабходна ўлічваць, што на творчую практычную работу на вучэбных занятках вучням адводзіцца не менш за 25 хвілін часу ў I класе і 25—30 хвілін — у II—IV класах; на выкананне практыкаванняў і заданняў даецца 5—7 хвілін.

Па вучэбным прадмеце «Выяўленчае мастацтва» выкананне дамашніх заданняў не прадугледжана. Па ўласным жаданні вучні могуць падбіраць фотаздымкі аб’ектаў прыроды або рэпрадукцыі мастацкіх твораў па тэме маючых адбыцца заняткаў. Любога роду пазаўрочную выяўленчую дзейнасць па ініцыятыве вучняў настаўніку трэба заахвочваць.

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі могуць арганізоўвацца факультатыўныя заняткі мастацкай накіраванасці. Для правядзення факультатыўных заняткаў выкарыстоўваюцца вучэбныя праграмы, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. І—IV класы / Выяўленчае мастацтва.

4. Арганізацыя метадычнай работы

У 2022/2023 навучальным годзе для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў выяўленчага мастацтва прапануецца адзіная тэма «Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў».

Найважнейшымі складнікамі прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў з’яўляецца іх прадметная і метадычная кампетэнтнасць. Развіццё прафесійных кампетэнцый педагогаў ажыццяўляецца праз работу метадычных фарміраванняў — школ маладога настаўніка, школ удасканалення педагагічнага майстэрства, школ перадавога педагагічнага вопыту, творчых і праблемных груп, школьнага, раённага (гарадскога) метадычнага аб’яднання настаўнікаў па прадмеце. Дзейнасць усіх метадычных фарміраванняў павінна планавацца на аснове аналізу вынікаў метадычнай работы за папярэдні навучальны год з улікам адукацыйнага і кваліфікацыйнага ўзроўняў педагагічных работнікаў, іх прафесійных інтарэсаў, запытаў і садзейнічаць іх прафесійнаму развіццю.

На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:

1) нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе: Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншыя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце: асноўныя палажэнні, асаблівасці выканання іх патрабаванняў у новым навучальным годзе;

2) бяспека арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;

3) аналіз вынікаў работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў у 2021/2022 навучальным годзе. Планаванне работы метадычных фарміраванняў у 2022/2023 навучальным годзе.

Акрамя жнівеньскай секцыі педагогаў, на працягу навучальнага года рэкамендуецца правесці не менш як чатыры метадычныя мерапрыемствы і разгледзець на пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў, якія выкладаюць прадмет «Выяўленчае мастацтва», наступныя актуальныя пытанні тэорыі і методыкі навучання прадмету з улікам існуючага эфектыўнага педагагічнага вопыту ў рэгіёне:

фарміраванне асобы вучня праз далучэнне да гуманістычных каштоўнасцей беларускага народа, актыўнае выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу і магчымасцей культурна-гістарычнага асяроддзя (на ўзроўні краіны, рэгіёну);

фарміраванне здольнасці да ўсведамлення сваёй грамадзянскай ідэнтычнасці і пачуцця павагі да іншых культур;

узроставыя і сацыякультурныя асаблівасці фарміравання духоўнай, гарманічна развітой асобы, станаўлення нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці, нацыянальнай самасвядомасці, развіцця каштоўнасных арыентацый вучняў у галіне мастацтва, гісторыі, культуры;

фарміраванне асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў у працэсе асваення імі зместу вучэбнага прадмета «Выяўленчае мастацтва» з дапамогай разнастайных прыёмаў і метадаў пазнавальнай, мастацка-творчай дзейнасці;

рэалізацыя міжпрадметных сувязей як аснова засваення зместу вучэбнага прадмета «Выяўленчае мастацтва», выкарыстанне інавацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе;

развіццё эмацыянальна-каштоўнаснай сферы вучняў, пачуцця прыгожага, эстэтычнага густу;

развіццё эмацыянальна-вобразнага мыслення вучняў праз узбагачэнне вопыту мастацкага ўспрымання твораў мастацтва і навакольнай рэчаіснасці, знаёмства з разнастайнымі мастацкімі практыкамі, самастойную творчасць;

фарміраванне ў вучняў творчых здольнасцей, дапытлівасці, імкнення да самаўдасканалення.

З мэтай забеспячэння ўмоў для развіцця прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў выяўленчага мастацтва ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў 2022/2023 навучальным годзе плануецца павышэнне кваліфікацыі і правядзенне навучальных курсаў (тэматычных семінараў).

Падрабязная інфармацыя аб курсавых і міжкурсавых мерапрыемствах, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з педагогамі ў 2022/2023 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце Акадэміі паслядыпломнай адукацыі www.academy.edu.by.