Тэма: Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення (у родным і месным склонах адзіночнага ліку) (2 гадзіны)
Мэта:
даць паняцце пра сістэму канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення, вучыць усведамляць залежнасць канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду ў родным і месным склонах ад лексічнага значэння або характару апошняга зычнага асновы;
выпрацоўваць уменні вызначаць назоўнікі 2-га скланення, правільна адносіць іх да груп адушаўлёных-неадушаўлёных, асабовых, зборных, прасторавых, рэчыўных, абстрактных; тлумачыць выбар канчаткаў пэўнага склону;
правільна ўжываць у вусным і пісьмовым маўленні назоўнікі мужчынскага і ніякага роду ў родным і месным склонах;
фарміраваць лексіка-граматычны лад маўлення вучняў;
развіваць уменні публічнага выступлення (вусныя выказванні перад аўдыторыяй).
Ход першага ўрока
І. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка засваення папярэдніх ведаў
Пытанні:
Якія назоўнікі адносяцца да канкрэтных?
Якія назоўнікі адносяцца да абстрактных?
Назавіце адметныя марфалагічныя прыметы канкрэтных назоўнікаў.
Назавіце адметныя марфалагічныя прыметы абстрактных назоўнікаў.
Як выражаецца значэнне зборнасці?
З якімі лічэбнікамі не спалучаюцца зборныя назоўнікі?
Якія назоўнікі называюцца рэчыўнымі?
Якія назоўнікі адносяцца да рэчыўных?
Як вызначыць род назоўнікаў?
Што вы ведаеце пра лік назоўнікаў?
Што такое скланенне?
Якія назоўнікі адносяцца да 1-га скланення?
Ад чаго залежаць склонавыя канчаткі назоўнікаў 1-га скланення?
У чым асаблівасць правапісу склонавых канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў давальным і месным склонах?
Якія назоўнікі адносяцца да 2-га скланення?
ІІІ. Работа па тэме ўрока
1.Чытанне тэксту. Групоўка назоўнікаў па розных семантычных групах (практ.202).
2. Знаёмства з тэарэтычным матэрыялам §33 с.97
3. Праца з табліцай, аналіз і запамінанне груп назоўнікаў якія ўжываюцца ў родным склоне адзіночнагаліку з канчаткамі -а(-я). (практ.203).
4. Падрыхтоўка вуснага паведамлення пра канчаткі назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду ў родным склоне адзіночнага ліку (практ.203).
Фізкультхвілінка
5. Работа ля дошкі ( па ланцужку)
Заданне 1: запішыце словазлучэнні, паставіўшы назоўнікі ў патрэбным склоне:
многа (пясок, цэмент, цукар, гарох,ячмень, воск, хлеб,авес); прайшлі каля (лес, гай, выган, лужок); не ведалі (страх); знішчылі ворага без (жаль); аперацыя без (боль); чакалі (дождж), не баяліся (змрок, гром, мароз).
Заданне 2: паставіўце назоўнікі ў родным склоне:
лед, чай, снег, квас, вінаград, азот, кісларод, алюміній, фосфар, бярэзнік, асіннік, абоз, маладняк, хор, тавар, мароз, поспех, бег, смутак, спакой, бой, лясок, беражок.
Заданне 3: запісаць сказы, дапісаць канчаткі назоўнікаў, вызначыць іх род, лік, склон, растлумачыць правапіс канчаткаў.
1) На заводзе робяць фанеру з дуб... . З дуб... падала лісце.
2) Ножкі стала зроблены з клен... . З клён... падалі буйныя кроплі дажджу.
3) З граб... і вяз... фанеры не робяць. Вучні разглядалі лісточкі граб... і вяз... .
6. Знаёмства з рубрыкай “Гавары і пішы правільна” с.98
ІV. Падвядзенне вынікаў урока.
Пытанне:
Што такое скланенне?
Якія назоўнікі адносяцца да 2-га скланення?
Ад чаго залежаць склонавыя канчаткі назоўнікаў 2-га скланення ў родным склоне?
V. Дамашняе заданне: §33, практ.204
Тэма: Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення (у родным і месным склонах адзіночнага ліку) (2 гадзіны)
Ход другога ўрока
І. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка засваення папярэдніх ведаў
Вуснае паведамленне “Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення ў родным склоне”.
ІІІ. Работа па тэме ўрока
1. Праца з табліцай (практ.205).
2. Падрыхтоўка вуснага паведамлення пра канчаткі назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду ў месным склоне адзіночнага ліку (практ.205).
Фізкультхвілінка
3. Работа ля дошкі ( па ланцужку)
Заданне 1: паставіўце назоўнікі ў месным склоне:
1) завод - на ..., колас - у ..., атрад - у ..., стан - аб ..., святло - у ..., жалеза - на ..., звяно - у ..., сукно - аб..., адрас - аб ..., часопіс - у ..., куст - на ..., пісьмо - у ... .
2) бор - у ..., канец - на ..., гараж - у ..., каляндар - у ..., вядро - у ..., сонца - на ..., плячо - на ..., мора - на ..., ландыш - ..., турнір - на ..., месца - на..., сэрца - на ... .
3) конь - на ..., пень - на ..., кісель - у ..., гай - у ..., пытанне - аб ..., здарэнне - аб ..., жаданне - аб ..., калоссе - у ..., труцень - аб ..., цыркуль - на ..., вулей - у ..., галлё - на ... .
4) Іван - аб ..., Якуб - аб ..., Ігнат - аб ..., Пушкін - аб ..., Лынькоў - аб ..., каваль - аб ..., вучань - аб ..., Мікалай - аб ..., пясняр - аб ..., Багушэвіч - аб ..., герой - аб ..., касец - аб ... .
Заданне 2: запішыце назоўнікі 2-га скланення, пастаўце ў іх націск, запомніце, як яны пішуцца і вымаўляюцца:
Абанемент, апякун, асартымент, атлас (геаграфічны), атлас (тканіна), выпадак, гектар, дагавор, дакумент, догляд, дыялог, заклад, інвентар, камбайнер, карабель, крэмень, невуцтва, партфель, партэр, прамень, працэнт, фарфор, цэмент, цэнтнер.
ІV. Падвядзенне вынікаў урока.
Пытанне:
Што такое скланенне?
Якія назоўнікі адносяцца да 2-га скланення?
У чым асаблівасць правапісу склонавых канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення ў месным склоне?
V. Дамашняе заданне: §33, практ.206