Тэма: Азначэнне, яго граматычнае значэнне, роля ў сказе
Мэта і задачы:
- садзейнічаць сістэматызацыі вывучанага пра азначэнне ў папярэдніх класах, фарміраваць паняцце аб граматычным значэнні, пазнаёміць з прыватнымі значэннямі дапасаваных і недапасаваных азначэнняў;
- выпрацоўваць уменні бачыць азначэнні ў сказе, пісьмовы выдзяляць іх адпаведнымі ўмоўнымі абазначэннямі, вызначаць члены сказа, да якіх адносяцца азначэнні;
- садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення, умення карыстацца азначэннямі ў вусным і пісьмовым маўленні, пашыраць слоўнікавы запас вучняў;
- выхоўваць нацыянальную свядомасць вучняў.
Тып урока: урок камбінаванай будовы
Забеспячэнне ўрока: падручнік “Беларуская мова, 8 клас”, планы-падказкі, карткі з заданнямі.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант
2. Праверка дамашняга задання
3. Арфаграфічная хвілінка «Лаві фэйк!»
Малоко, расдавіць, напісанны, камп’ютэр, на рэццы, театр, кіраване, лягенда.
4. Актуалізацыя ведаў
Падрыхтуйце прэзентацыю азначэння, абапіраючыся на план-падказку:
Прывітанне, я – Азначэнне.
Я жыву ….
Мае сябры …
Я магу….
Я ўмею ….
Без мяне …
Я дапамагаю …
5. Мэтавызначэнне
? Ключавое пытанне.
Чым падобныя і чым адрозніваюцца сказы?
1. Народ Беларусі шануе свае традыцыі.
2. Беларускі народ ганарыцца сваёй гісторыяй.
Мэта – буду ведаць, змагу, буду ўмець …
НаШтоБуЗУ:
1. Змагу патлумачыць, што такое дапасаванае і недапасаванае азначэнне.
2. Буду ведаць, якімі часцінамі мовы выражаецца дапасаванае, а якімі недапасаванае азначэнне.
3. Правільна вызначу ў сказах азначэнне і яго віды.
4. Складу сказы з дапасаваным і недапасаваным азначэннем.
5. Змагу перабудаваць канструкцыі з дапасаванымі азначэннямі ў канструкцыі з недапасаванымі
6. Новая тэма
Якія ў вас асацыяцыі са словам «дапасаваны»?
Прыклады відаў сувязі. Які від сувязі будзе ў дапасаваным азначэнні, а які ў недапасаваным?
Спосабы выражэння:
1. Назоўнік ва ўскосным склоне з прыназ. і без яго:
Слёзы радасці стаялі ў дзедавых вачах.
2. Прыметнік: Матчыных слоў не забуду ніколі.
3. Дзеепрыметнік: Весела зірнулі на свет вызваленыя ад холаду дрэвы.
4. Парадкавы лічэбнік: Прылятае ён першым з далёкага выраю.
5.Займеннік: Шчодра цвіў гэтай вясною сад.
6. Інфінітыў: Жаданне вучыцца не пакідала Насту.
7. Прыслоўе: Я любіў гэтую дарогу дадому.
8. Дзеепрыслоўе: Пры стральбе лежачы Сымон закрыў усе мішэні.
9. Выклічнік: З крыкам “Ура!” салдаты пайшлі ў атаку.
Праца з табліцай. Упішыце спосабы выражэння азначэння (часціны мовы). Зверцеся з табліцай у падручніку.
Спосаб выражэння | Прыклады |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
| |
Спосаб выражэння | Дапасаванае/ недапасаванае | Нумар сказа |
| | |
| | |
| | |
| | |
| | |
| | |
| | |
| | |
| | |
| | |
Знайсці азначэнне. Размеркаваць сказы ў адпаведнасці са спосабам выражэння.
1. Кожны чалавек любіць сваю радзіму.
2. Камандзір аддаў загад наступаць.
3. Марына знайшла ў інтэрнэце мультфільм «Ох і Ах».
4. Першы камп’ютар быў прадстаўлены свету ў тысяча дзевяцьсот сорак шостым годзе.
5. Настаўнік тлумачыў цяжкую тэму.
6. Машына хуткай дапамогі пад’ехала да школы.
7. Паднос з цукеркамі стаяў на стале.
8. На вуліцы пахла скошанай травой.
9. Мне падабаецца кава па-турэцку.
10. Пры стварэнні дыскаў выкарыстоўваюць фармат міні.
Фізкультхвілінка «Марфалагічная»
Шчасце, ашчаслівіць, шчаслівы, бяроза, падбярозавік, бярозавы, радавацца, радасць, абрадаваць, зялёны, зелень, зелянець.
7. Замацаванне
Пр. 135 – перабудаваць канструкцыі з дапасаванымі азначэннямі ў канструкцыі з недапасаванымі.
Прыём «Па памяці»
Складзіце 2 сказы з дапасаваным і недапасаваным азначэннем, выкарыстаўшы словы з фізкультразмінкі.
8. Сістэматызацыя ведаў
Тэст
Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца недапасаванымі азначэннямі.
1. Злева ад дарогі стаяў домік з цэглы.
2. Шчаня з піскам «дзяў-дзяў» кінулася ў атаку.
3. У песнях мне шумеў чарот пра нарачанскія азёры.
4. Зноў з’явілася жаданне паесці.
5. Сёлета Толя скончыў трэці курс універсітэта.
9. Падагульненне
Зварот да ключавога пытання.
Ці дасягнулі мэты ўрока?
Ацаніце сваю працу на ўроку паводле наступных пунктаў:
1. Станоўчыя бакі (атрымалася, выканаў, не памыліўся, вызначыў правільна).
2. Памылкі (не атрымалася, не зразумеў, няправільна выканаў)
3. Парады (паўтарыць, звярнуць увагу)
10. Дамашняе заданне
§ 22, практыкаванне 134