СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

БАТЛЕЕЧНАЕ ПРАДСТАЎЛЕННЕ “БІБЛЕЙСКІЯ ГІСТОРЫІ: КАЛЯДЫ” сцэнарый)

Категория: Внеурочка

Нажмите, чтобы узнать подробности

СЦЭНАРЫЙ батлеечнага прадстаўлення “Біблейскія гісторыі: Каляды”

Просмотр содержимого документа
«БАТЛЕЕЧНАЕ ПРАДСТАЎЛЕННЕ “БІБЛЕЙСКІЯ ГІСТОРЫІ: КАЛЯДЫ” сцэнарый)»

,БАТЛЕЕЧНАЕ ПРАДСТАЎЛЕННЕ

БІБЛЕЙСКІЯ ГІСТОРЫІ: КАЛЯДЫ”


Аўтар-складальнік:

Пяшко Вольга Сяргееўна, настаўнік гісторыі і мастацтва,

педагог дадатковай адукацыі ДУА “Сярэдняя школа №33 г.Брэста!


Мэта: арганізацыя карыснай забаўляльнай занятасці навучэнцаў у пазаўрочны час праз вывучэнне гісторыі беларускага народнага тэатра «Батлейка» і біблейскіх гісторый.

Задачы:

прыцягнуць навучэнцаў усіх узростаў, іх бацькоў, педагогаў да вывучэння духоўнай культуры беларускага народа;

садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей удзельнікаў;

стварыць ўмовы для духоўна-маральнага ўдасканалення.


Сценарый:

Размова вядучага і дзяўчынкі-батлеечніцы

- Добры дзень, Алеська!

- Добры дзень, Алесь. Сёння самы добры і самы светлы дзень, бо сёння нарадзіўся Выратавальнік свету – Іісус Хрыстос!

- І што гэта за незвычайныя лялькі ты трымаеш?

- Гэта калядны вяртэп. Мы яго зрабілі са сваёй сям’ёй: мамай, бабуляй, братам.

- У сучасных дзяцей я бачу розных страшных монстраў, робатаў, Барбі. А што значаць гэтыя твае незвычайныя цацкі ці лялькі?

- Гэта Святое Сямейства. Іосіф Абручнік разам з Дзевай Марыяй.У цэнтры – яслі з навароджаным Дзіцяткам Ісусам Хрыстом.

- А хто гэтыя цары і што яны трымаюць?

- Злева – усходнія вешчуны, Яны прынеслі Хрысту дары: золата, як цару; ладан - як першасьвятару і Богу; каштоўную смалу смірну, як смяротнаму чалавеку.

- А з правага боку ?

- Справа – пастухі, яны прыйшлі пакланіцца Хрысту, маючы у сэрцы веру і любоў да бліжняга. Зверху анёлы, якія абвяшчаюць усім людзям аб нараджэнні Хрыста.

- А што гэта за незвычайная лялька?

- Ооо! Гэта страшны цар Ірад!

- А чым ён страшны?

- Пра гэта я магу вам апавядаць праз батлейку, мы з сябрамі як раз падрыхтавалі невялічкі паказ .Раней драму вывучалі ў 6 класе по беларускай літаратуры.

- А што такое батлейка?

- Батлейка – гэта такі народны тэатр. Уяўляе сабой драўлянны домік, мае адзін ці два паверхі, а вось жыхары – лялькі, розныя калядныя персанажы. А драма “Цар Ірад” ставілася па традыцыі кожны год на кожным паказе з 16 стагоддзя. Мне здаецца, што усе ведаюць гэтую біблейскую гісторыю. Калі цар Ірад даведаўся, што нарадзіўся новы Цар, ён страшна спалохаўся за свой трон і выдаў самы жорсткі прыказ… (прыказаў забіць усіх немаўлят). Як развіваліся падзеі, вы даведаецеся, паглядзеўшы ўрывак з гэтай драмы.



Драма «Цар Ирад»

 Дзеючыя асобы: Цар Iрад, Чорт, Воін, Смерць, Рахіль, Анёл


Вядучы 1. Дзеянне пачынаецца ў верхнім ярусе. У люльцы ляжыць нованароджаны. Побач стаяць Марыя і Іосіф. Панамар (батлейшчык) запальвае свечкі. Гучыць псалом. Уваходзяць анёл, пастух з пастушкай, тры валхвы (па чарзе). Яны падыходзяць да немаўляці і кланяюцца яму.

Хор (спявае)

Неба і зямля, неба і зямля

Радасна спяваюць.

Ангелы свету, ангелы свету

Дзіва абвяшчаюць:

Хрыстос нарадзіўся, Бог аб'явіўся,

Ангелы спяваюць, пастушкі іграюць,

Дзіва, дзіва абвяшчаюць.

У Батлееме, у Батлееме

Весела навіна:

Чыстая Дзева, Чыстая Дзева

Нарадзіла Сына.

Хрыстос нарадзіўся, Бог аб'явіўся,

Ангелы спяваюць, пастушкі іграюць,

Дзіва, дзіва абвяшчаюць...



Вядучы 2. Дзеянне пераносіцца ў ніжні ярус. Вядучы запальвае свечкі. На сцэне пасярэдзіне стаіць трон. Выходзіць цар Iрад.

Iрад

Я цар Ірад,

Я, я слаўны,

Сяду на свой трон дзяржаўны.

Я вялікі разумнік,

Бо ў царскім пурпуры.

Ніхто не пярэчыць

Маёй царскай натуры.

 

Ірад садзіцца на трон. Выбягае Чорт.

 

Чорт

Хе-хе-хе,

Цару, мой цару,

Любы ўладару,

Ты тут спіш, гуляеш,

Пуза сабе наядаеш,

А што ў тваім царстве

Новы цар з'явіўся — не знаеш.

 

Iрад

Што, што я чую ў маім царстве,

Здрада сталася ў маім гаспадарстве.

А паклікаць да мяне ваяку,

Вернага мне служаку.

 

Уваходзіць Рахіль з дзіцём на руках. За ёй — Воін.

 

Воін

Аць-два, аць-два, аць-два! Стой!

Цару, мой цару, любы гаспадару,

Па тваім загадзе з'явіўся.

 

Iрад

Чуў я, што ў маім царстве

Новы цар нарадзіўся.

Хуценька збірайся,

У Батлеем выпраўляйся.

Усіх немаўлят забівай,

Свайго цара-гаспадара выручай.

 

Воін

Слухаю твайго загаду!

Зважай! Крокам руш!

Налева, кругом марш!

Аць-два, аць-два, аць-два!

Чуецца званочак.

 

Анёл

О Ірадзе, Ірадзе,

Што ты нарабіў?

Сваю душу грэшную перад Богам загубіў.

Згінуў ты да звання,

Не будзе табе выратавання.

 

Чорт

Ты, Ірад, яго не слухай,

Вазьмі сабе патыліцу пачухай.

Лепш быць каранаваным,

Чым выратаваным.

 

Воін

Аць-два, аць-два, аць-два, стой!

Цару мой, цару, любы гаспадару,

У Батлеем я схадзіў,

Усіх немаўлят забіў.

Адно... Рахіль не дае свайго забіць,

Сама ідзе да цябе літасці прасіць.

 

Iрад

Хто такая?

А... паклікаць яе да мяне!

 

Воін

Слухаю твайго загаду!

Зважай! Кронам руш!

Налева, кругом марш!

Аць-два, аць-два, аць-два!


Paхіль(са слязьмі на вачах) 

Цару мілы, цар літасцівы,

Не рань ты матчына сэрца,

Уратуй ты маё дзіцятка ад смерці.

 

Iрад

Гм... баба, я сам сабе разумнік,

Бо ў царскім пурпуры,

Не пярэч ты маёй царскай натуры,

Я ўсім немаўлят забіў,

I твайго не памілую.

(Воін забірае дзіця і выносіць яго са сцэны).

 

Анёл

Ірад ты нясыты,

Забойца самавіты,

За гэтае дзіцятка

Ды за ўсіх немаўляткаў

Будзеш ты ў агні гарэць

Ды ў смале кіпець.

 

Чорт

Ты, Ірад, на іх не зважай,

Пра ўладу лепш дбай.

Памятай, лепш быць каранаваным...

 

Iрад

Твая праўда, а ну-ка, пайшлі прэч адсюль,

Паспяшайце, самі сябе суцяшайце.

Плача Рахіль.

 

Анёл

Не плач, не плач, Рахіль,

Тваё дзіцятка не ўмерла.

Яно ў Боскім садзе кветачкі збірае

Ды з анёламі гуляе.

 

Iрад

Што я чую, не гуляе і не збірае,

Бо мой ваяка справу знае.

Ваяка, ваяка, хадзі да мяне!

Воін

Аць-два, аць-два, аць-два, стой!

Па тваім загадзе з'явіўся!

Iрад

За добрую службу, за шчырую дружбу

На табе трошкі грошай.

Схадзі, пагуляй з раскошы,

Выпі чарку, дай каму па карку.

Воін

Рады старацца.

Зважай! Кронам руш!

Налева, кругом марш!

Аць-два, аць-два, аць-два!

(Раздаецца стук).

Смерць

Здарова, Ірад!

Iрад

А... вой...

Ваяка, мой ваяка, верны мой служака!

Ратуй! Ратуй мяне!

Гані ад мяне гэтую пачварыну.

Смерць

Твой ваяка-небарака

Зайшоў да кабака,

Выпіў чарку, атрымаў па карку

Ды і ляжыць.

А я, смерць-касціста,

Маю касу сталісту, во, панюхай!

Прыйшла цябе, гада, у пекла справадзіць.

 

Iрад

А... вой... смерць-матухна,

Пачакай трошкі,

Не трымай на мяне злосці,

Дам я золата на твае старэчыя косці.

 

Смерць

Ірад, твая хаўтурная песня спета,

Згінеш ты зараз з гэтага свету.

Як ты немаўлятам, так і я табе

Касой галаву сагну...

А ну-ка, кладзіся... Жых...

 (цягне Ірада са сцэны ў пекла)

Чорт

Ха-ха-ха, ха-ха-ха-ха...

Цар-небарака,

Любы мой дружака,

Ну што — мне быць каранаваным

Ці выратаваным.

Ат... нічога, хадзем са мной у пекла,

Будзем там у карты гуляць

Ды грэшнікаў забаўляць.

Згінуў ты да звання,

Не будзе табе выратавання. 

Воін

О, трошкі пагуляў

I свайго гаспадара пацяраў.

Толькі не разабраў,

Ці то Чорт цара, ці Ірад чорта ў пекла павалок.

А... нічога. Там ім абодвум месца!

Няма пана, буду піць віно збанам,

Піць, гуляць, Каляды ўспамінаць.

(Спявае)

Ой калядачкі, бліны-ладачкі,

Ой люлі-люлі, бліны-ладачкі,

Ой люлі-люлі, бліны-ладачкі!


Абмеркаванне п’есы па пытаннях.

  1. Якую сваю назву вы можаце даць гэтай драме?

2.Якія традыцыйныя сілы прысутнічаюць у п’есе?

3.Хто з герояў спадабаўся і чым? Абгрунтуйце свой выбар.

4.Якая роля песні, музыкі ў творы?

5.Калі б вы аказаліся на месцы царскага воіна, як бы вы паступілі?

6.Якія эмоцыі ў вас выклікае дзеянне дадзенай драмы?

Вядучы 1: Сёння мы пабывалі з вамі ў розных святых месцах. Вобраз Іісуса Хрыста для нас – гэта сімвал панавання хрысціянскай любві.

Вядучы 2. Карысна пазнаваць мудрасць жыцця праз далучэнне да Біблейскіх сюжэтаў.

Вядучы 1: Няхай ваша жыццё, крок за крокам, дарагія дзеткі, напоўніцца радасцю і любоўю. Няхай шчырыя ўсмешкі і добрыя словы сустракаюць вас кожны дзень.

Вядучы 2: А цяпер, да новай сустрэчы, добрага вам усім здароўя.



Крыніца:
Беларуская Палічка: http://knihi.com   

13



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!